» » » » Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Не давайце мне болей свежага корму, не давайце мне болей свежага корму!

Тут i пастар спалохаўся i падумаў, што ў карову ўбiўся злы дух, i загадаў ён зарэзаць яе. Зарэзалi карову, а страўнiк, дзе схаваўся Хлопчык як пальчык, кiнулi ў кучу гною.

Хлопчыку як пальчык давялося доўга павалтузiцца, перш чым ён з неверагоднымi высiлкамi выбраўся з каровiнага страўнiка; вось ён ужо амаль што вылез i нават галаву высунуў, ды тут надарылася новая бяда: бег мiма галодны воўк, убачыў трыбухi, схапiў iх i праглынуў. Але Хлопчык як пальчык не разгубiўся. "Бадай што з ваўком можна будзе дамовiцца", - падумаў ён i закрычаў з воўчага чэрава:

- Шаноўны воўк, я ведаю, дзе ёсць для цябе спажыва.

- А дзе ж яна? - спытаўся воўк.

- Ды вунь там у той хаце, але залезцi ў яе можна толькi цераз сцёкавую канаву; там чакаюць цябе i пiрагi, i сала, i каўбасы - усё, усё, чаго захочацца. - I ён падрабязна апiсаў ваўку хату свайго бацькi.

Воўк не вагаючыся залез у хату цераз вадасцёкавую канаву i ўволю наеўся там у каморы ўсяго, што толькi знайшлося. Наеўшыся да адвалу, ён хацеў вылезцi назад, але жывот у яго так вырас, што ранейшым шляхам воўк вылезцi ўжо не мог! На гэта i разлiчваў Хлопчык як пальчык i падняў у воўчым жываце страшны шум, пачаў крычаць i брыкацца, што ёсць моцы.

- Ды сцiхнi ты там, - кажа воўк, - а то яшчэ людзей разбудзiш!

- Ну i хiтры ж ты, - сказаў хлопчык, - сам наеўся, дай i мне трохi павесялiцца, - i пачаў зноў крычаць на ўсё горла.

Тут ад шуму прачнулiся, нарэшце, бацька i мацi, падбеглi да каморы i зазiрнулi ў шчылiну. Як убачылi яны там ваўка, кiнулiся прэч; бацька схапiў сякеру, а мацi касу.

- Iдзi следам за мной, - сказаў бацька, уваходзячы ў камору, - калi я стукну яму, а ён будзе яшчэ жывы, ты яго дабiвай i касой распорвай жывот.

Пачуў Хлопчык як пальчык голас свайго бацькi i як закрычыць:

- Татка, дарагi, тут я, тут, я схаваўся ў воўчым жываце!

I ўсклiкнуў бацька ад радасцi:

- Дзякуй табе, Божа, наша дзiцятка знайшлося! - i загадаў жонцы кiнуць касу, каб Хлопчыка як пальчык не паранiць. Затым ён як размахнуўся ды як стукне ваўку сякерай па галаве, той i ўпаў нежывы. Знайшлi яны нож i нажнiцы, распаролi ваўку чэрава i выцягнулi адтуль Хлопчыка як пальчык.

- А мы гэтулькi пакутавалi з-за цябе, - прамовiў бацька.

- Праўда, татка, шмат прыгод было ў мяне, але, дзякаваць Богу, зноў выбраўся на божы свет!

- А дзе ж ты прападаў?

- Ах, татка, быў я i ў мышынай норцы, i ў каровiным страўнiку, i ў воўчым жываце, а зараз ужо застануся ў вас, нiкуды не пайду.

- А мы не аддадзiм цябе нi за якiя скарбы на свеце, - сказалi бацька з мацi ды пачалi лашчыць i мiлаваць свайго дарагога Хлопчыка як пальчык. Накармiлi яго, напаiлi, пашылi яму новы касцюмчык, бо ранейшы добра-такi знасiўся.

ДЗЯЎЧЫНА-ДЗIКУНКА

Жыў некалi кароль; была ў яго жонка, залатавалосая, такая прыгажуня, што падобнай не знайсцi ва ўсiм свеце. Аднойчы яна цяжка захварэла, i калi адчула, што хутка памрэ, паклiкала караля i сказала:

- Калi ты пасля маёй смерцi захочаш ажанiцца зноў, то бяры сабе жонку толькi такую, якая будзе роўнай мне па прыгажосцi i каб былi ў яе такiя ж залатыя валасы, як у мяне; гэта ты мне абяцай.

I вось пасля таго, як кароль паабяцаў ёй такое, яна заплюшчыла вочы i памерла.

Доўга кароль не мог змiрыцца са смерцю i не думаў аб тым, каб ажанiцца ў другi раз. Ды вось нарэшце кажуць яму дарадчыкi:

- Па-iншаму быць не можа, - павiнен кароль ажанiцца ў другi раз, каб у нас была каралева...

Разаслалi тады ва ўсе канцы пасланцоў на пошукi нявесткi, якая б была прыгажосцю сваёй падобная на нябожчыцу каралеву. Але ва ўсiм свеце нельга было знайсцi падобнай, а калi б такую i знайшлi, то не магло быць хоць адной прыгажунi, у якой былi б такiя залатыя валасы.

Ды была ў караля дачка; была яна такая ж прыгожая, як яе нябожчыца мацi, i былi ў яе такiя ж залатыя валасы. I калi яна падрасла, паглядзеў на яе аднойчы кароль i ўбачыў, што яна, ну, вылiтая нябожчыца жонка, i нечакана загарэўся да яе моцным пачуццём. I сказаў ён сваiм дарадчыкам:

- Я хачу ажанiцца на сваёй дачцэ, яна зусiм падобная на маю нябожчыцу жонку, а ў свеце больш няма на яе падобных.

Пачулi гэта дарадчыкi, спалохалiся i кажуць:

- Богам забаронена жанiцца бацьку на сваёй дачцэ, ад такога грэху нiчога людскага не будзе, а заадно спасцiгне бяда i ўсё каралеўства.

А больш за ўсiх напалохалася дачка, даведаўшыся аб такiм рашэннi бацькi, але яна спадзявалася адгаварыць яго ад гэтай задумы, i яна сказала яму:

- Перш чым выканаць вашы жаданнi, я павiнна атрымаць ад вас тры сукенкi: адну залатую, як сонца, другую - срэбную, як месяц, а трэцюю - зiхоткую, як зоры; акрамя таго хачу я мець мантыю, пашытую з тысячы розных шкурак i аўчынак, i каб з кожнага звера каралеўства нашага было на ёй па куску шкуры. Яна думала: "Усяго гэтага дабыць немагчыма, i я пазбаўлю бацьку ад гэтых дурных думак". Але кароль, аднак, задумы сваёй не пакiнуў; самыя ўмелыя дзяўчаты каралеўства павiнны былi выткаць тры сукенкi: адну - залатую, як сонца, другую срэбную, як месяц, а трэцюю - зiхоткую, як зоры; а каралеўскiм паляўнiчым загадана было злавiць самых розных звяроў у каралеўстве i выразаць у кожнага з iх па куску шкуры. I вось была гатова мантыя з тысячы розных шкурак i аўчынак. Нарэшце, калi ўсё было гатова, загадаў кароль прынесцi яму мантыю; ён разгарнуў яе перад дачкаю i сказаў:

- Заўтра быць вяселлю.

Зразумела тады каралеўна, што няма нiякай надзеi пераканаць бацьку, i яна вырашыла бегчы. Ноччу, калi ўсё навокал спала, яна ўстала i ўзяла са сваiх каштоўнасцяў толькi тры рэчы: залаты пярсцёнак, залатое вераценца i маленькае залатое матавiла; а тры сукенкi, як сонца, месяц i зоры, яна схавала ў арэхавую шкарлупку; апранула мантыю з тысячы розных шкурак i вымазала сабе твар i рукi сажай. Яна даверылася волi божай i адправiлася ў дарогу. Iшла яна ўсю ноч, пакуль не прыйшла ў дрымучы лес. Яна вельмi стамiлася, прыгледзела дупло дрэва i там заснула.

Узышло сонца, а яна ўсё працягвала спаць, пакуль не ўсталяваўся ясны дзень. I здарылася якраз так, што кароль, якому належыў лес, у гэты час паляваў у iм. Падбеглi каралеўскiя сабакi да дрэва, учулi каралеўну, пачалi бегаць вакол дрэва i брахаць. Сказаў тады кароль егерам:

- Паглядзiце, што там за дзiчына схавалася.

Егеры выканалi яго загад, вярнулiся назад i кажуць:

- Ляжыць у дупле дрэва дзiўны звер, мы такога яшчэ нi разу не бачылi; пакрыты звер поўсцю з тысячы розных шкурак, ляжыць i спiць.

Кароль iм кажа:

- Вы паспрабуйце злавiць мне гэтага звера жывым, прывяжыце яго да калёс i вазьмiце з сабой.

Але толькi егеры дакранулiся да дзяўчыны, яна тут жа прачнулася, спалохалася i кажа iм:

- Я бедная дзяўчына бацькам i мацi пакiнутая. Змiлуйцеся нада мной, вазьмiце мяне з сабой!

I сказалi тады егеры:

- Ды ты якраз спатрэбiшся на кухнi, пойдзем з намi, будзеш там попел выграбаць.

Пасадзiлi яны дзяўчыну ў калёсы i адвезлi з каралеўскi замак.

Знайшлi дзяўчыне невялiкi закутак пад лесвiцай, дзе i святла не было, сказалi:

- Звярок, вось тут ты будзеш жыць i спаць.

Потым яны паслалi яе на кухню, i яна пачала насiць дровы i ваду, сачыць за печкай, абскубваць птушак, чысцiць розную гароднiну, попел выграбаць i выконваць усялякую чорную работу.

Так жыла Дзiкунка доўгi час у горы ды бядзе. Ах, цудоўная каралеўна, што яшчэ з табой будзе!

Вось здарылася так, што наладзiлi аднойчы ў замку баль, i кажа яна тады повару:

- Можна мне падняцца наверх i крыху паглядзець? Я буду стаяць ля дзвярэй. Повар адказаў:

- Добра ўжо, iдзi, ды толькi праз паўгадзiны ты павiнна вярнуцца назад i прыбраць попел.

Узяла яна сваю масляную лямпачку, пайшла да сябе з каморку, зняла мантыю, змыла з твару i рук сажу, i вярнулася да яе зноў былая прыгажосць. Потым адчынiла яна арэшак i дастала адтуль сваю сукенку, што ззяла, як сонца. Яна адзелася i паднялася наверх у замак; усе ўступалi ёй дарогу, яе нiхто не пазнаў, i ўсе думалi, што не iнакш як з'явiлася якаясьцi каралеўна. Выйшаў да яе насустрач кароль, працягнуў ёй руку, пачаў з ёй танцаваць, думаючы сабе: "Такой прыгажунi я яшчэ нiколi не бачыў". Вось закончыўся танец, яна пакланiлася, i не паспеў кароль азiрнуцца, як яна знiкла, i нiхто не ведаў куды. Паклiкалi вартаўнiкоў, што стаялi ля замка, спыталiся ў iх, але нiхто яе не бачыў.

А забегла яна да сябе ў каморку, хуценька зняла сукенку, вымазала твар i рукi сажай, апранула мантыю, i зноў сталася Дзiкункай. Прыйшла яна на кухню, хацела ўзяцца за работу - выграбаць попел, а повар i кажа:

- Гэта ты адкладзi да заўтра, а звары зараз для караля суп, мне таксама хочацца зазiрнуць наверх. Ды глядзi мне, каб нi адна валасiнка ў суп не трапiла, а то потым я не дам табе нiчога есцi.

Повар пайшоў; i зварыла Дзiкунка каралю суп; наварыла яна хлебнай сёрбанкi, пастаралася згатаваць яе як найлепш, i, калi страва зварылася, яна ўзяла свой залаты пярсцёнак i апусцiла яго ў мiску. Вось кончылiся танцы, i загадаў кароль прынесцi яму суп, i ён так яму прыйшоўся даспадобы, што, здалося, лепшага нiколi ў жыццi i не еў. Даеў ён сваю мiску - i ўбачыў на дне залаты пярсцёнак, i нiяк не мог зразумець, як ён туды трапiў. Загадаў ён тады паклiкаць повара. Спалохаўся повар, пачуўшы пра такi загад, i кажа Дзiкунцы:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Братья Гримм

Братья Гримм - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.