» » » » Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Амаль цэлы дзень iшла. I вось перад ёй - густы лес, а ў iм - адзiная хата. Не спадабалася дзяўчыне хата: змрочная, няўтульная. Увайшла ў яе - нiкога. Цiха-цiха, аж страшна.

Раптам чуецца голас:

- Азiрнiся, нявеста, цi не ў разбойным ты месцы?

Азiрнулася дзяўчына i ўбачыла птушку ў клетцы. Птушка яшчэ раз папярэдзiла:

- Азiрнiся, нявеста, цi не ў разбойным ты месцы?

Нявеста абышла ўсе пакоi, але ўсюды было пуста, нiводнай чалавечай душы. Урэшце спусцiлася яна ў склеп. А там - старая жанчына сядзiць, галавой хiтае.

- Цi не скажаце мне, - пытае дзяўчына, - тут жыве мой жанiх?

- Ах, небарака, - адказала бабуля, - куды ты трапiла! Тут жа разбойны прытон. Ты чакаеш вяселля, але глядзi, як бы не святкаваць яго разам са смерцю. Вунь бачыш, вялiкi кацёл з вадой. Мяне прымушаюць яго кiпяцiць, а тады ў iм вараць людзей i ядуць. Яны ж - людаеды! Ратуйся хутчэй, пакуль цябе не схапiлi...

Старая завяла i схавала дзяўчыну за вялiзную бочку. Загадала:

- Сядзi цiха, як мышка ў норцы! А ноччу, калi разбойнiкi заснуць, мы з табой збяжым.

Толькi яны пра ўсё дамовiлiся, як дамоў вярнулася разбойная шайка. Прыцягнулi з сабой нейкую дзяўчыну. Яна крычала, прасiлася, а яны як бы не чулi, бо былi ўсе п'яныя.

Разбойнiкi прымусiлi i дзяўчыну выпiць тры шклянкi вiна: белага, чырвонага, бурштынавага. Ад гэткага пiтва разарвалася ў паланянкi сэрца. Яны сарвалi з яе прыгожую сукенку, паклалi на стол, пасеклi на кавалкi дзявоцкае цела, пасыпалi соллю.

Ледзь жывая сядзела за бочкай нявеста. Яна зразумела, якую долю рыхтаваў ёй разбойнiк-жанiх. Раптам на яе каленi ўпаў мезенец той дзяўчыны, якую забiлi разбойнiкi. На iм свяцiўся залаты пярсцёнак.

А здарылася так, што адзiн разбойнiк прыкмецiў на руцэ паланянкi золата i захацеў зняць яго. Адсек палец, а ён падскочыў уверх i ўпаў за бочку.

Узялi разбойнiкi свечку, пачалi шукаць адсечаны мезенец. Не знайшлi. Тады адзiн з iх кажа другому:

- А ты за бочкай шукаў?

Тут старая я-я-к закрычыць:

- Ступайце хутчэй есцi! Заўтра пашукаеце палец, ён ад вас не збяжыць.

- Праўду кажаш, - пагадзiлiся разбойнiкi.

Селi яны вячэраць, пачалi пiць вiно. А нiхто ж з iх не ведаў, што бабуля падсыпала ў бутлю соннага зелля.

Паелi-папiлi разбойнiкi дый заснулi-захраплi ў склепе. Вось тады i вылезла з-за бочкi нявеста. Асцярожна, пераступаючы цераз спячых, выйшла яна на вулiцу. За ёй - бабуля. I кiнулiся яны ўцякаць далей ад разбойнага прытона.

Вецер здзьмуў з дарогi попел, якi насыпаў некалi жанiх. Затое гарох, якi раскiдала дзяўчына, пусцiў расткi. У месячковым ззяннi яны i паказвалi дарогу. Так iшлi яны ўсю ноч, а пад ранiцу былi ўжо дома. I паведала дзяўчына бацьку ўсю праўду.

Вось надышоў дзень, калi трэба святкаваць вяселле. Млынар склiкаў усiх сваiх родзiчаў i знаёмых. З'явiўся i жанiх.

Уселiся госцi за стол. I прапанавана было кожнаму што-небудзь расказаць. Нявеста сядзела цiха, маўклiва. Тады жанiх звярнуўся да яе:

- Ну, мая душачка, хiба ты нiчога не ведаеш? Раскажы нам што-небудзь.

Нявеста пагадзiлася:

- Добра, раскажу я вам сон. Iду нiбыта цераз лес, iду i раптам перада мною - хата. А ў ёй нiводнай жывой душы. Вiсiць на сцяне клетка з птушкай. I кажа мне тая птушка: "Азiрнiся, нявеста, цi не ў разбойным ты месцы?" I паўтарыла яшчэ раз. Ды гэта, мой мiлы, мне толькi снiлася... Прайшлася я па ўсiх пакоях. Усе яны - пустыя, беспрытульныя. Спусцiлася ў склеп, i сядзела там старэнькая жанчына. Пытаюся ў яе: "Цi не ў гэтай хаце жыве мой жанiх? " А яна адказвае: "Ах, небарака, ты ж у разбойны прытон трапiла. Жанiх твой жыве тут, але ён цябе збiраецца на кавалкi пасекчы, а пасля зварыць дый з'есцi". Мiлы мой, гэта ж мне толькi прыснiлася... I схавала мяне бабуля за вялiзную бочку. Толькi там прытаiлася, як вярнулiся дамоў разбойнiкi, прыцягнулi з сабой нейкую дзяўчыну, далi ёй выпiць трайнога вiна - белага, чырвонага i бурштынавага. Ад яго разарвалася ў паланянкi сэрца. Мiлы мой, гэта ж мне толькi прыснiлася... I ўбачыў адзiн разбойнiк на мезенцы ў дзяўчыны залаты пярсцёнак. Цяжка яго сцягнуць. Тады ён узяў сякеру i адсек палец. Падскочыў той мезенец уверх, упаў за вялiзную бочку i трапiў якраз мне на каленi. Вось ён, гэты палец з пярсцёнкам!..

Нявеста паказала гасцям адсечаны палец з залатым пярсцёнкам.

Разбойнiк-жанiх збялеў што палатно, падхапiўся з-за стала i хацеў бегчы. Але госцi схапiлi яго, прывялi на суд. I прысудзiлi пакараць смерцю. А разам i яго шайку за iх разбойныя справы.

КАРАЛЕВIЧ, ЯКI НIЧОГА НЕ БАЯЎСЯ

Жыў-быў аднойчы каралевiч, не хацелася яму больш заставацца дома ў свайго бацькi, а раз ён нiчога не баяўся, то падумаў: "Пайду я па белым свеце вандраваць i не сумна мне будзе, ды i нагляджуся на розныя дзiўныя рэчы". Развiтаўся ён са сваiмi бацькамi i пайшоў ад iх, i iшоў усё напрасткi з ранiцы да самага вечара, i было яму ўсё роўна, куды дарога вядзе. Здарылася так, што падышоў каралевiч да дома аднаго велiкана; здарожыўся ён i сеў каля дзвярэй адпачыць. Пачаў каралевiч па баках разглядваць i раптам заўважыў на двары ў велiкана цацку: былi гэта два вялiзныя шары i кеглi з рост чалавека. Захацелася яму пагуляць у тыя кеглi, ён расставiў iх, пачаў збiваць iх шарамi, i калi кеглi падалi, то гучна крычаў, таму што было яму весела. Пачуў велiкан шум, высунуў галаву ў акно i ўбачыў чалавека; i быў той ростам, як усе людзi, але аднак жа гуляў у яго кеглi.

- Гэй ты, казяўка! - крыкнуў велiкан. - Што гэта ты ў мае кеглi гуляеш? Адкуль у цябе такая сiла?

Паглядзеў каралевiч наверх, агледзеў велiкана i сказаў:

- Ах ты, даўбешка гэтакая! Што ж ты думаеш, што ў цябе аднаго толькi дужыя рукi? Я магу ўсё, чаго захачу!

Спусцiўся велiкан унiз, пачаў са здзiўленнем глядзець на гульню ў кеглi i сказаў:

- Калi ты такi чалавек, то iдзi i прынясi мне яблык з дрэва жыцця.

- А навошта ён табе? - запытаў каралевiч.

- Гэты яблык я хачу не для сябе, - адказаў велiкан. - Ёсць у мяне нявеста, гэта яна яго патрабуе. Хадзiў я, вандраваў нямала па свеце, але такога дрэва адшукаць не мог.

- Ну, я яго адшукаю, - сказаў каралевiч, - чаго б гэта нi каштавала!

Кажа велiкан:

- Ты думаеш, што гэта так ужо лёгка? Сад, у якiм расце дрэва, абнесены жалезнай агароджай, i ляжаць уздоўж агароджы дзiкiя звяры, яны вартуюць i нiкога з людзей туды не прапускаюць.

- Мяне яны прапусцяць, - сказаў каралевiч.

- Так, але калi ты i трапiш у гэты сад i ўбачыш на дрэве яблык, то гэта яшчэ не азначае, што ты яго зможаш сарваць: вiсiць перад iм кольца, i той, хто захацеў бы дастаць i сарваць яблык, павiнен спачатку прасунуць у яго руку, а гэта яшчэ нiкому не ўдавалася.

- А мне ўдасца, - сказаў каралевiч.

Развiтаўся ён з велiканам i пайшоў праз горы i далiны, палi i лясы i прыйшоў, нарэшце, да чарадзейнага саду. Ляжалi вакол яго звяры, але яны апусцiлi галовы ўнiз i спалi. Яны не прачнулiся i тады, калi ён да iх падышоў i нават калi цераз iх пераступiў. Вось пералез каралевiч цераз агароджу i без перашкод трапiў у сад. I расло там пасярэдзiне дрэва жыцця, i ззялi на галiнах яго чырвоныя яблыкi. Ён узабраўся па ствале наверх, толькi хацеў працягнуць руку да яблыка, раптам бачыць - вiсiць перад iм кольца; ён лёгка прасунуў у яго руку i сарваў яблык. Але раптам кольца моцна сцiснулася вакол рукi, i тут каралевiч адчуў, што магутная сiла пранiкла ў яго жылы. Ён спусцiўся з яблыкам унiз з дрэва i не захацеў пералазiць цераз агароджу, узяўся рукой за вялiкiя вароты, - i варта было яму толькi iх патрэсцi, як яны з трэскам расчынiлiся. Ён выйшаў з саду, але прачнуўся леў, якi ляжаў перад агароджай, i кiнуўся за каралевiчам, ды не разлютаваны, а пайшоў услед за iм пакорна, як за сваiм гаспадаром.

Прынёс каралевiч велiкану абяцаны яблык i сказаў:

- Вось бачыш, я здабыў яго без усякiх цяжкасцей.

Узрадаваўся велiкан, што яго жаданне так хутка збылося, заспяшаўся да сваёй нявесты i даў ёй яблык, якi яна патрабавала. Але дзяўчына была i прыгожая i разумная, яна не ўбачыла на руцэ ў велiкана кольца i сказала:

- Я табе да таго часу не паверу, што яблык здабыў ты, пакуль не ўбачу ў цябе на руцэ кольца.

Сказаў велiкан:

- Для гэтага мне патрэбна вярнуцца дамоў, я яго табе прынясу, - ён думаў, што кольца будзе лёгка адабраць сiлай у слабага чалавека, калi той не аддасць яго па добрай волi.

I вось запатрабаваў велiкан у каралевiча кольца, але той адмовiў.

- Дзе яблык, там павiнна знаходзiцца i кольца, - сказаў велiкан, - не аддасi яго па добрай волi, давядзецца табе з-за яго са мною пазмагацца.

Доўга дужалiся яны, але велiкан не мог нiчога зрабiць з каралевiчам: чарадзейная сiла кольца рабiла яго магутным. Тады велiкан схiтрыў i сказаў:

- Мне ад барацьбы стала горача, ды i табе, мабыць, таксама, - давай пакупаемся ў рэчцы i асвяжымся, а потым пачнем зноўку.

Каралевiч, не падазраючы нiякага каварства, падышоў з велiканам да вады; але зняў ён разам з адзеннем i кольца з рукi i скокнуў у раку. У момант схапiў велiкан кольца i наўцёкi; ды леў заўважыў злодзея, кiнуўся за велiканам у пагоню, вырваў з рук у яго кольца i прынёс назад свайму гаспадару. Схаваўся велiкан за дубам, i калi каралевiч апранаўся, ён напаў на яго i выкалаў яму вочы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Братья Гримм

Братья Гримм - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.