Сократ Янович - Сьцяна (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Сьцяна (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Сьцяна (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
- Мая палавiна захварэла, - сказаў ён найгоршае, што мог сказаць iм, пасвараным.
- У такое надвор'е - ня дзiва! Распранайцеся, калi ласка. - Сьцяпан падыйшоў да яго прывiтацца. Ад госьця тхнула прохаладзьдзю.
- Дзякую, - на iм было футра са штучных каракулаў. Як бы жаночае яно. Марозiк бярэцца. На здароўе. У вадлiгу, ведаеце, дрэннае самаадчуваньне.
- Просiм у наш салён, - сказаў Сьцяпан, намагаючыся на сымпатычную iронiю. - Просiм, просiм...
- Мы яшчэ не знаёмыя, праўда? - старшыня мiтусiўся перад Сьцяпанам, паглядаючы на Кiру, якая ў расчыненай кухнi валаводзiлася зь печанiнаю. Яна пужлiва зiрнула на мужчыну й хуценька выцiрала хвартушком рукi.
- Прабачце. Ад радасьцi я забыўся, - пачырванеў Сьцяпан. - Мая жонка, - ён мякка дакрануўся да госьцевага пляча. Той здагадна паддаўся штуршку, ступiў да Кiры.
Ого, пацягнуў ён носам, даўно, э, не даводзiлася ўсьведамляць сабе, што чалавек жыве раз i толькi раз. Нiхто ня верыць мне, што (ён пацалаваў Кiру ў руку) мужчыну нямаш больш цёплага краявiду ў сьвеце, як той, на якiм бачыць ён маладую жонку - можа быць i не свая! - падпаясаную беленькiм, такiм бялюсенькiм хвартушком. Паверце, я не махлюю. Усё, што здарыцца ў вашым доме пасьля гэтай хвiлiны, ужо будзе рытуалам i прозай...
"Ну й пляце?!" - злаваўся на яго Сумленевiч.
Кiра спраўна ўвiхалася над застольлем. Яна, без першапачатковай сарамлiвасьцi, ахвотна дапусьцiла старшыню да таго, каб ён нарэзаў хлеба; Сьцяпан адчыняў вэкi з агуркамi. Якая камiчная дзелавiтасьць?! Несур'ёзьнiца! Пасядаюць яны за стол, нап'юцца за iм, нагавораць сабе, насыплюць словаў, у нiчым не прыдатных, быццам мякiны, што вытрасаюць зь мяшка на белы сьнег, для прынады курапатак. Потым, заўтра й пасьлязаўтра, яны будуць мляўка ўсьмiхацца адзiн аднаму, усё роўна што выйшаўшы з фiнскай лазьнi; упрэлыя, распоўзлыя. Нiбы хтосьцi зь iх i мае справу да кагосьцi, але хто i да каго? Справу, пра якую нялёгка сказаць, цi яна, наогул, патрэбная...
Пiлi каньяк; грузiнскi зь пяцьцю зорачкамi. Кiра, бестактоўна, паставiла на стол няшчасную качку; яе, усё-такi, зьелi. Пасмакаваў госьцю бiгас, бязьлiтасна наперчаны. Закуска больш падыходзiла пад вострую гарэлку, жытнёўку. Старшыня меў апэтыт i неўгамонна хвалiў кожную страву. Ён адвёў у бок руку, мабыць, каб, залётна, ушчыпнуць Кiру за кульшу. (Сьцяпану так здалося?) Гасьцiна адбывалася ў напружанасьцi; анэкдоцiлi, але бяз той хаатычнасьцi, калi людзi зыходзяцца дзеля пустой забавы.
Уся таптанiна, стараньне аб добрыя адносiны са старшынёю, дбайнасьць аб апiнiю й гэтак далей - зьявiлiся ў апошнiя часы... Кiра мела рацыю, разглядаючы актыўнасьць Сьцяпана як звычную хiлую барацьбу за ўласныя iнтарэсы. У яго не было высокапастаўленых сяброў; Сьцяпанавы аднаклясьнiкi не дабiлiся чаго-кольвек значнага, мурашылiся яны ў тлумных фiрмах, на безнадзейна нiзавых пасадах. Такою, вось, атрымалася кляса, пасьляваенная, у якой вучылiся мужчыны, дэмабiлiзаваныя з армii, нярэдка расьпiтыя, зь iнстынктамi банды. Калi Сьцяпан прывёў Кiру на выпускны баль, у зорны чэрвеньскi вечар, яна, ужо дзесяцiклясьнiца, са страхам слухала жартаў гэтых вучняў з густымi вусамi на абветраных тварах, пасечаных старэцкiмi маршчынамi; яны паглядалi на яе адкрыта, шапталiся памiж сабою, адклiквалi Сьцяпана; каля iх круцiлiся ўгадаваныя дзяўчаты, яскравыя, пра якiх хлопцы кажуць з двухзначнай iнтанацыяй голасу: "Такую ты нiчым не спалохаеш". Тыя маляванкi выбягалi кудысьцi, дзе знаходзiлася люстра. Кiры хацелася паглядзець сваю прычоску, але яна не адважылася адыйсьцiся: самавiтыя дзеўкi маглi-б - крычы, не крычы! - выдаць яе на паганьбаваньне, пагасiўшы сьвятло, у туалеце... Што iм? Сьмех ды столькi! Шмат танцавалi, усе, пiлi непрыстойна, па-змоўнiцку, сьпяшаючыся выпiць i дакупiць у Кульгавай Зоськi. Сьцяпан, ад непрызвычаенасьцi да гарэлкi, званiтаваўся ў расчыненае акно, пад воўчы рогат, якога нiколi не забылася... Сьцяпана завялi ў настаўнiцкi пакой i ўкладавiлi там на лаве. Кiра, седзячы каля яго, дранцьвела ад думкi, што ён, вось, возьме ды памрэ! Сьцяпану вярталася прытомнасьць, i ён шаптаў, пабялелы: "Хвароба на гэту гарэлку". Яна гладзiла яго па руцэ, быццам цяжкахворага, i перамагала жаданьне ўцячы адсюль, выбаяцца ў закуцьцi, паплакаць у вахвоту. Нехта высадзiў галаву спамiж дзьвярэй, пра штосьцi запытаў, не расшчамiўшы конскiх зубоў, усьмiхнуўся шчакою да Кiры, як бы сказаў: "Цяпер ты ня выкруцiсься з нашых рук!"
Перапалох, дзiкi перапалох! Ад такога перапалоху нават i сьлязiнка ў воку не пакажацца. Сьцяпан паволi прыходзiў у сябе, i гэта нешта гарантавала ёй. Яна падыйшла да тэлефону: куды званiць? У мiлiцыю? Выгаварыць усё й чакаць? Яна ня ўмела набраць нумар, бачыла, як рабiлi гэта iншыя, але сама нi разу не званiла; у бацькоў не было тэлефону. У сябровак... Невыносна скрыпела падлога. Кiра зноў села ля Сьцяпана i ўся сьцiснулася, так моцна, што нiякая сiла не разагнула-б яе, не расхiлiла-б ёй ног, рук не раскрыжавала-б. Ведала, што няма выйсьця; на летнiм сэаньсе, шанцовым, на якiм яна апынулася як дарослая, у паўпустым кiнатэатры, глядзела сцэну, сытуацыю, iснаваньня якой толькi здагадвалася паводле мармытлiвых чутак: зацюканая дзяўчына й трох хлопцаў, от, Кiрачка й зграя тыпаў з зубялямi, п'яных... Ён, Сьцяпанка, любiць мяне, i калi даведаецца пра маё няшчасьце, гатовы пайсьцi на самае вялiкае глупства павесiцца або падрэзаць сабе жылы! Яна памятае, што менавiта тузала яго тады за руку, баязьлiвая, каб ён урэшце падняўся з лавы, сеў. Iх, паганцаў, можа ўдасца ўпрасiць, вымалiць тую адцяжку, якая абазначала-б цьвёрдае абяцаньне прыйсьцi па добрай волi ў дамоўленую кватэру, потым, i адпакутваць - у таямнiцы й не на людзкiх вачох. Яна думала, угледжваючыся ў зьнерухомелыя да ўскраю бяспамяцi зрэнкi Сьцяпанавых вачэй, i праклiнала разбойнiцкi баль. Не вiнавацiла яго ў даверлiвасьцi да людзей... Тая ноч закончылася камiчна звычайна: зьявiлiся трох - адзiн зь iх дакладна выгалены - i, катэгарычна раскалацiўшы Сьцяпана, пацягнулi яго й Кiру танцаваць ды пiць да белага дня.
"Божа, як зь iм будзе мне жыць?!" Ён, згодлiвы, не супрацьставiцца нiкому. Не жыцьцё, але вечная цяганiна будзе, пастаяннае адцягваньне - ад кагосьцi або ад чагосьцi. Жадалася ёй, каб Сьцяпан быў бойкiм хлопцам.
Сьцяпан Сумленевiч цяпер клапоцiцца пра суадносiны з начальствам, каб... дабром перамагаць зло. Гэтыя яго словы выклiкалi ў Кiры iстэрычны сьмех. Яна, пазьбягаючы iронii, змахлявала яму, ужо пацiху абражанаму яе рагатаньнем, што ёй нечакана ўспомнiлася даўняя сяброўка ды яе дзiвацкiя ўчынкi. Ведаеш, Сьцяпанка, дачка нашай суседкi, калi я была яшчэ паненкай, заскочыла да нас, да мяне, з патаемнай просьбай пазычыць ёй малiновую сукню, у якой, яна бачыла, хадзiла мая мацi пры сьвяце, стройная кабета, i таму надумала, што ў гэтай сукнi будзе надта дарэчы выбрацца на сустрэчу зь лётчыкам, брунэтам у сiнiм мундзiры, абвешаным срабрыстымi пазнакамi, што жадаў ажанiцца мiж iншым па прычыне асобных патрабаваньняў ягонай службы, ад нядаўна сакрэтнай - толькi цi старая захоча рызыкаваць сукняй...
Сьцяпан паўтараўся.
Яна слухала яго, слухала, ажно, у рэшце рэшт, адказала яму чымсьцi прачытаным: хто iмкнецца толькi да грошай, той ня будзе мець iх. Наўрад цi ён зразумеў, але, вiдаць, нешта засьвяцiлася ў iм, i ён выразна паспакайнеў. Яна й сама не адразу ўсьвядомiла сабе тое, што сказанае яму абазначала часовы саюз, такi, у якiм адзiн партнёр разумее другога якраз столькi, каб застацца задаволеным. Бывала - прагаворвалi яны да сярэдзiны ночы, да галаўнога болю. Засыналi пасьля таго, як абмывалiся ў ванным i прыймалi супакаяльныя таблеткi; ад некаторага часу быў у iх запас нэўралягiчных фармацэўтыкаў - ад знаёмай у аптэцы.
7
Выстывалi ў ёй пачуцьцi да мужа. Яна кахала яго зусiм не слабей, аднак-жа дзiўна па-новаму, бяз той яснасьцi, што яднае жанчыну з мужчынам. Гэтае заядала яе падчас вясельля ў хроснага сына. (Зычым маладым шчасьця-здароўя й прыбытку ў хаце, нi многа, нi мала, штогод па дзяцяцi...) Маладая папярхнулася чаркай гарэлкi, якую пiла яна на парозе, перад цесьцямi, што выйшлi з талеркаю на бялюткiм ручнiку й са словамi, словамi... (Жывiце, дзецi, у згодзе, шануйце адно другое. Каб даў вам Бог удачу i спору ў працы...) Вярталiся з царквы, ад шлюбу.
А як пажанiлiся яны, Сьцяпан з Кiрай? Ля пыльнай Азёрнай, у хаце з памаляванай шалёўкай у чырвоны колер, у садку, абсаджаным вiшнямi, за якiмi гарбацеў хлеўчык, парасятнiк, пераўтвораны ў дрывотню, крыты бляклай чарапiцай, глiнянай. Кiрын бацька, бадай непiсьменны, да вайны фурманiў у нямецкага цi жыдоўскага фабрыканта; у акупацыю хапiўся ён за спэкуляцыю мясам i гэта дазволiла яму - у пасьляваенны час - выплысьцi на паверхню жыцьця ўласьнiкам немалога капiталу ды таемных сувязяў, дзякуючы якiм бяз панiкi прычакаў стабiлiзацыi ўлады на Беласточчыне; меў ужо неблагую работу, сторажам у судзе, дзе ад чыёгасьцi ймя прыймаў хабары. Кiра ня зьведала бяды. Сьцяпан калi вырашылi аб шлюбе - адчуваў сябе шчасьлiўцам у прыстанi паўднёвага мора. Ня жарты - у iх ня зводзiлiся апэльсiны й лiмоны, iндыйская гарбата й маляйскiя прыправы, густая паўночная вяндлiна зь нятлустых шынак i рыбныя далiкатэсы амэрыканскага вырабу. Цешча трымала ў шафах з адзеньнем, у дзьвюх, паклады дарагiх матэрыялаў на касьцюмы з адцiснутымi прозалацьцю назвамi ангельскiх фiрмаў, якiя - вечарамi - перадавала, вiдаць, дэталiстам; адзiн зь iх, высокi й напамаджаны, як незнарок падгледзеў гэта Сьцяпан, быў яе каханкам. Кiра не ўдалася ў яе; дакладней кажучы, удалася яна ў мацi тэмпэрамантам. Яна любiла цалавацца, так сказаць, ад пачатку, i навучыла Сьцяпана пацалункам "зь язычком"; яны зачынялiся ў найменшым, рагавым, пакойчыку, куды не даляталi кухонныя перамовы з гандлярамi (бацькi цэлымi днямi не было дома, вяртаўся позна, кiдаючы ў сенях нешта грузкае), шчыльна засланялi вокны, сядалi на атаманцы ды прытулялiся да сябе, нашэптваючы рознае, часам i непрыстойнае, ад чаго дрыжэлi. Сьцяпан падазраваў, што ён ня першы мужчына ў Кiры, але ў альбомах з фатаграфiямi (яна хвалiлася iмi) не сустракаў нiчога, што ўпэўнiвала-б яго ў гэтым.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Сьцяна (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Сьцяна (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Сократ Янович - Сьцяна (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Сьцяна (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.