» » » » Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)


Авторские права

Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Вясковы лекар (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Вясковы лекар (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Вясковы лекар (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Скiдайце вопратку з яго, каб ён лячыў вас.

А як лячыць не будзе - дык забiце:

Ён толькi лекар, толькi лекар ён.

Урэшце я стаю голы i, учапiўшыся рукою за сваю бараду, нахiлiўшы нiзка галаву, гляджу на тых людзей. Я зусiм спакойны, я адчуваю перавагу над iмi, я такi ўвесь час, хоць цяпер мне гэта не дапамагае, бо яны бяруць мяне за галаву, за ногi i нясуць у ложак. Яны кладуць мяне да сцяны - туды, дзе рана. Пасля ўсе выходзяць з пакоя, дзверы зачыняюцца, аблокi абкладваюць маладзiчок, пасцельная бялiзна мяккай цеплынёю ахутвае мяне; расплывiста ўзнiкаюць перад вачыма ў аконных адтулiнах конскiя галовы. "Ведаеш, - чую шэпт каля вуха, - я табе не надта давяраю. Ад цябе ж таксама недзе проста пазбавiлiся, ты не прыйшоў па сваёй ахвоце. Замест каб мне дапамагчы, ты робiш цяснейшым маё смяротнае ложа. Лепш за ўсё я табе павыдзiраю вочы". - "Слушна, - адказваю я, - гэта ганьба. Але ж я лекар. Што я магу зрабiць? Павер, мне таксама нялёгка". - "Задаволiцца тым, што ты перапрашаеш? Ах, вiдаць, прыйдзецца. З такой прыгожай ранаю прыйшоў я на белы свет: гэта ўсё, што я меў пры сабе". "Дарагi хлопча, - адказваю я, - твая бяда ў тым, што ты бярэш усё да галавы. Вось я - чалавек, што ў якiх толькi лякарнях не перабываў i чаго толькi ў iх не бачыў - я табе кажу: рана гэтая не надта ўжо i страшная. Паставiць проста абушок, ударыць раз-другi i - калi ласка... Шмат хто сам падстаўляе свой бок i нават наўрад цi чуе, як абушок грукае ў бары -тым больш, калi ён блiжэй". "Цi праўда гэта, альбо ты манiш, бачачы, што я ў гарачцы?" - "Гэта праўда, вось табе слова акруговага лекара". I ён даў мне веры i зацiх. Але ўжо наспеў час падумаць пра сваё выратаванне. На месцы стаялi мае верныя конi. Адзежа, футра, сумка - усё было хутка згорнута ў адзiн вузел; на тое, каб апранацца, у мяне не было часу: конi спяшалiся, як i па дарозе сюды; таму я борзда скочыў з хлопцавай пасцелi ў сваю. Адзiн конь паслухмяна адышоў ад акна, я шпурнуў свой клунак у каламажку, за iм паляцела футра, але задалёка: яно толькi зачапiлася рукавом за крук. Добра i так. Я ўскочыў на каня. Аброць валачылася па зямлi, другi конь зусiм сам па сабе, каламажка недзе ззаду, ледзь не бокам, а за ўсiм гэтым валачылася па снезе футра. "Пайшлi! Хутчэй!" - крыкнуў я, ды хутчэй не йшло: павольна, нiбы старыя людзi, цягнулiся мы па снежнай пустэльнi; доўга гучаў нам услед новы, але яшчэ менш ладны спеў дзяцей:

Радавацца трэба, пацыенты:

Лекар вам пакладзены ў пасцель!

Гэтак нiколi не дабрацца мне дадому; прапала мая добрая практыка; новы лекар абкрадвае мяне, але дарма стараецца, бо замянiць мяне ён не можа; у маёй хаце лютуе паскудны стайнiк, Роза - яго ахвяра, мне не хочацца выдумляць гэтага. Голы, пакiнуты на марозе гэтаю найняшчаснейшай парою, у зямной каламажцы, з незямнымi коньмi, туляюся я, стары чалавек, без нiякай мэты. Маё футра цягнецца недзе ззаду за возам, мне нiяк няможна ўзяць яго, i нiхто з рухавага збою пацыентаў не паварушыць нават пальцам. Падманулi! Падманулi! Адзiн раз паверыў аблуднаму званку, i - нiчога ўжо больш немагчыма выправiць!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Вясковы лекар (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Вясковы лекар (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Франц Кафка

Франц Кафка - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Вясковы лекар (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.