» » » » Альбер Камю - Чужанiца (на белорусском языке)


Авторские права

Альбер Камю - Чужанiца (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Альбер Камю - Чужанiца (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чужанiца (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чужанiца (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чужанiца (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Расказваючы ўсё гэта, Сэнтэс перавязваў руку. Я сядзеў на ложку. Потым ён сказаў:

- Вы ж бачыце, я да яго не чапляўся. Ён першы да мяне палез.

Я згадзiўся i сказаў, што так яно ўсё i было. Тады ён заявiў, што хоча параiцца са мной наконт адной справы, - я, маўляў, сапраўдны мужчына, ведаю жыццё i мог бы яму дапамагчы, а ён затое пасля будзе мне сябрам. Я нiчога не адказаў, i ён запытаўся, цi хачу я, каб ён быў маiм сябрам. Я сказаў, што мне гэта ўсё роўна, i яго, вiдаць, такi адказ задаволiў. Ён дастаў кiлбасу, падсмажыў яе на патэльнi, потым расставiў шклянкi, талеркi, прынёс нажы з вiдэльцамi i дзве бутэлькi вiна. Усё гэта ён рабiў моўчкi. Потым мы селi за стол, i ён пачаў расказваць мне сваю гiсторыю. Спачатку, праўда,трошкi муляўся.

- Была ў мяне адна знаёмая... ну, каханка, так сказаць...

Чалавек, з якiм ён пабiўся, быў брат той жанчыны. Сэнтэс сказаў, што яна жыла за яго грошы. Я змоўчаў. I тады ён прызнаўся, што ведае, якiя чуткi пра яго ходзяць у квартале, але сумленне ў яго чыстае - ён сапраўды працуе кладаўшчыком.

- Дык вось, пра гэту каханку, - сказаў ён. - Заўважыў я аднойчы, што нешта яна махлюе.

Ён даваў ёй акурат столькi грошай, каб iх ставала на жыццё. Сам плацiў за пакой, дзе яна жыла, i яшчэ кожны дзень выдаткаваў дваццаць франкаў на ежу.

- Трыста франкаў за пакой, шэсцьсот - за ежу ды часам яшчэ пару панчох ёй куплю - карацей, на месяц выходзiла тысяча франкаў. Паненка нават не працавала. А мне яшчэ скардзiлася - ёй гэтага, бач, у абрэз, за такiя грошы яна, маўляў, па-людску жыць не можа. Ну, я ёй кажу: "А чаму б табе хоць палову дня не працаваць? Пазбавiла б мяне ад усiх гэтых дробных выдаткаў. Я вунь табе i гарнiтур не так даўно купiў, i дваццаць франкаў штодня даю, за пакой табе плачу, а ты? Ты ж адно каву са сваiмi сяброўкамi можаш пiць. Кавай з цукрам яна iх частуе, бачыце! Я табе грошы даю, я табе ўсё, а ты мне што - нiчога? Але працаваць яна так i не пайшла, адно дзяўбла мяне ды дзяўбла - не можа яна жыць па-людску, i ўсё тут. Ну, тады я i ўцямiў, што нешта тут, вiдаць, не чыста, махлярства нейкае.

Раймон расказаў, што аднойчы знайшоў у яе ў сумцы латарэйны бiлет, а яна так ладам i не здолела растлумачыць, за якiя такiя грошы яго купiла. Пасля зноў - знайшоў квiток з ламбарда, а там напiсана, што яна залажыла дзве бранзалеткi. Ён дык i ведаць не ведаў, што ў яе ёсць нейкiя бранзалеткi!

- Ну, тут ужо я адразу ўбачыў - круцiць. I кiнуў яе. Спачатку, праўда, адлупцаваў як след. I сказаў усё, што пра яе думаю. Табе, кажу, адно карцiць каб у ложку бавiцца з кiм папала, шлюха ты, вось i ўсё. Разумееце, пане Мёрсо, так ёй i сказаў: "Я табе ўсё даю, а ты не бачыш нiчога, не бачыш, як табе зайздросцяць усе, шчасцю твайму. А вось калi зразумееш, якое шчасце ў цябе было, дык позна будзе".

Ён збiў яе да крывi. А раней нiколi не бiў.

- Ну, лупцаваў, бывала, але так - любячы, як той казаў. Павiшчыць трошкi. А я аканiцы зачыню, i на тым, як звычайна, усё i скончыцца. Але таго разу сур'ёзна было. Па-мойму, я слаба яшчэ яе пакараў.

Ён сказаў, што менавiта таму i хоча са мною параiцца. Тут ён спынiўся i падкруцiў кнот - газнiца пачынала курэць. Я сядзеў, слухаў яго i пiў вiно. Я выпiў ужо амаль цэлы лiтр. У скронях моцна пякло. Мае цыгарэты скончылiся, i я палiў Раймонавы. Па вулiцы праязджалi апошнiя трамваi, зносячы прыцiхлы шум вячэрняга прадмесця. Больш за ўсё ён сумаваў праз тое, што "нiяк не можа забыцца, як з ёй было прыемна ў ложку". Але ён павiнен яе правучыць. Спачатку ён думаў завесцi яе ў нейкi гатэль i выклiкаць палiцыю нораваў - хай бы пачаўся скандал i яе запiсалi, як прастытутку. Але потым вырашыў звязацца са сваiмi знаёмымi - у яго ў тых колах ёсць сябры. Яны, праўда, нiчога не выдумалi. "Цi ж варта наогул было пэцкацца з гэтым брудам", - заўважыў Раймон. Ён так iм i сказаў. I тады яны параiлi "размаляваць ёй пысу". Але гэта было зусiм не тое, што ён хацеў. Трэба было прыдумаць што-небудзь iншае. Вось ён i надумаў папрасiць мяне, - можа, я чым дапамагу. Але спачатку ён хацеў ведаць, што я думаю пра ўсю гэту гiсторыю. Я адказаў, што нiчога пра яе не думаю, але, па-мойму, гэта цiкава. Тады ён папытаўся, цi не бачу я тут якога ашуканства. На маю думку, ашуканства, вiдаць, сапраўды было. А як я думаю - слушна будзе яе правучыць? Вось што б я зрабiў на яго месцы? Я сказаў, што гэта цяжка сказаць - што б зрабiў я, але тое, што ён хоча яе правучыць, я разумею. Я выпiў яшчэ крыху вiна. Ён запалiў цыгарэту i расказаў, што хоча зрабiць. Ён думаў напiсаць ёй лiст, "каб задаць добрага дыхту, але каб там было i такое, што прымусiла б яе пашкадаваць". А пасля, калi яна вернецца, ён ляжа з ёй у ложак i "якраз у той самы момант" плюне ёй у твар i выганiць прэч. Я палiчыў, што так яна сапраўды будзе добра пакараная. Але Раймон сказаў, што сам, бадай, не здолее скласцi такога лiста, таму ён i падумаў - можа, я згаджуся напiсаць. Я нiчога не адказаў, i ён прапанаваў тады напiсаць гэты лiст цяпер. Вядома, калi мне не цяжка. Я сказаў, што мне гэта не цяжка. Тады ён выпiў шклянку вiна, устаў, адсунуў талеркi i рэшткi астылай крывянкi, якую мы не даелi, i старанна выцер цырату на стале. Потым дастаў з шуфляды ў начным столiку лiсток паперы ў клетачку, жоўты канверт, чырвоную драўняную ручку i кантовую бутэлечку з фiялетавым чарнiлам. Ён назваў прозвiшча жанчыны, i я зразумеў, што гэта арабка. Я пачаў пiсаць. Пiсаў я трошкi наўздагад, але стараўся, каб Раймону спадабалася - у мяне ж не было нiякай прычыны пiсаць так, каб яму не спадабалася. Потым прачытаў напiсанае ўголас. Ён уважлiва слухаў, палiў i кiваў галавой, потым папрасiў прачытаць яшчэ раз. Лiст яму вельмi спадабаўся, i ён сказаў:

- Я заўсёды ведаў, што ты чалавек спрактыкаваны.

Я спачатку не заўважыў, што ён перайшоў са мной на "ты". I толькi калi ён заявiў: "Цяпер я бачу, што ты сапраўдны сябар", - мяне гэта ўразiла. Ён яшчэ раз паўтарыў гэтую фразу, i я адказаў: "Ага". Мне было ўсё роўна, сябар я яму цi не, але яму, вiдаць, вельмi гэтага хацелася. Ён запячатаў канверт, i мы дапiлi вiно. Потым яшчэ доўга сядзелi i палiлi. На дварэ было цiха, пачуўся шолах аўтамабiля, якi праехаў пад вокнамi. I я сказаў: "Позна". Раймон пагадзiўся. Ён адзначыў, што час бяжыць хутка, i, у пэўным сэнсе, меў рацыю. Мне хацелася спаць, але падняцца з крэсла было цяжка. Выгляд у мяне быў, вiдаць, змораны, бо Раймон сказаў, што не варта гэтак даваць волi нервам. Спачатку я не зразумеў. I тады ён растлумачыў, што ведае пра смерць мамы, але ўсё роўна - днём раней цi пазней - гэта павiнна было здарыцца. I я таксама так думаў.

Я ўстаў, Раймон моцна пацiснуў мне руку i сказаў, што мужчына мужчыну заўсёды разумее. Выходзячы ад яго, я зачынiў дзверы i пэўны час стаяў на лесвiцы ў поўнай цемры. У доме было цiха, з глыбiнi лесвiчнай клеткi павяваў змрочны, вiльготны ветрык. Я адчуваў, як у вушах у мяне тахкае кроў. Я стаяў нерухома. Але ў кватэры ў старога Саламано раптам глуха заскавытаў сабака.

IV

Увесь тыдзень шчыраваў у канторы. Прыходзiў Раймон, сказаў, што лiст ён ужо адаслаў. Два разы хадзiлi з Эманюэлем у кiно. Ён не заўсёды добра разумее, што адбываецца на экране. Тады прыходзiцца яму тлумачыць. Учора была субота, i да мяне, як мы i дамаўлялiся, прыходзiла Мары. Я адразу вельмi захацеў яе, бо на ёй была прыгожая сукенка ў чырвоную i белую палоску i скураныя сандалi. Пад сукенкай угадвалiся пругкiя грудзi, i ад сонечнага загару твар быў прыгожы, як кветка. Мы селi ў аўтобус i паехалi за некалькi кiламетраў ад Алжыра на маленькi пляж, зацiснуты памiж скал i з усiх бакоў зарослы чаротам. А чацвёртай гадзiне сонца пякло ўжо не так моцна, але вада была цёплая i плёскалася на бераг доўгiмi ленаватымi хвалькамi. Мары навучыла мяне адной гульнi. Калi плывеш, трэба з самага грэбеня хвалi ўхапiць глыток i набраць поўны рот шуму, а пасля - легчы на спiну i выпусцiць яго ў неба. Тады ён разлятаецца пенiстым веерам у паветры i знiкае цi спадае цёплай iмжой на твар. Але хутка ў роце ў мяне пачало пячы i на языку зрабiлася горка ад марской солi. Мары падплыла, прыгарнулася да мяне ўсiм целам i пацалавала ў вусны. Яе язык прыемна асвяжаў мне рот. Мы яшчэ крыху паплёскалiся на хвалях.

Потым выйшлi на пляж i апранулiся. Мары глядзела на мяне блiскучымi вачыма. Я абняў i пацалаваў яе. Пасля мы больш не размаўлялi. Я прыцiснуў яе да сябе, i мы заспяшалiся на аўтобус, каб хутчэй вярнуцца ў горад, прыйсцi да мяне i кiнуцца ў ложак. Я пакiнуў акно адчыненае, i было прыемна адчуваць, як летняя ноч абцякае нашы апаленыя сонцам целы.

Ранкам Мары засталася ў мяне, i я сказаў, што зараз мы будзем снедаць. Я схадзiў у лаўку па мяса i, вяртаючыся, пачуў у Раймонавай кватэры жаночы голас. Потым да нас данеслася бурчанне старога Саламано, якi бэсцiў сабаку, i мы пачулi, як па драўняных прыступках на лесвiцы прагрукаталi яго абцасы i сабачыя пазуры. Знiзу зноў данеслася: "Свалата, падла", - i яны выйшлi на вулiцу. Я расказаў Мары пра старога, i яна пасмяялася. Яна сядзела ў маёй пiжаме з падкасанымi рукавамi. I калi яна засмяялася, мне захацелася яе зноў. Потым яна спытала, цi кахаю я яе. Я адказаў, што гэта, па-мойму, не мае нiякага значэння, але, здаецца, не кахаю. Твар у яе пасумнеў. Але потым, калi я рабiў сняданак, яна зноў смяялася - проста так, без усялякай прычыны, i гэта было так прыгожа, што я зноў пацалаваў яе. У гэтую хвiлiну ў Раймонавым пакоi ўзняўся гвалт.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чужанiца (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чужанiца (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Альбер Камю

Альбер Камю - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Альбер Камю - Чужанiца (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чужанiца (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.