» » » » Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)


Авторские права

Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Падзенне (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Падзенне (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Падзенне (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Чаму я не вярнуў карцiну назад? Го-го-го, ды ў вас палiцэйскi рэфлекс! Ну што ж, адкажу так, як адказваў бы следчаму, калi толькi, вядома, некаму можа нарэшце прыйсцi ў галаву шукаць гэтую карцiну ў маiм пакоi. Па-першае, я не зрабiў гэтага таму, што яна не мая, а належыць уладальнiку "Мехiка-Сiцi", якi заслугоўвае мець гэты скарб не менш за гентскага бiскупа. Па-другое - таму, што нi адзiн турыст, якi прыязджае ўкленчыць перад "Боскiм ягнём", не здольны адрознiць копii ад арыгiнала, а значыць, нiхто па маёй вiне не церпiць нiякай страты. Па-трэцяе - таму, што я, такiм чынам, адчуваю сябе вышэй за другiх. I ў той час, як усе захапляюцца падстаўнымi фальшывымi суддзямi, я адзiн ведаю, дзе сапраўдныя. Па-чацвёртае - таму, што дзякуючы такiм махiнацыям у мяне ўзнiкае шчаслiвая магчымасць трапiць у турму, а думка пра гэта мяне ўжо даўно спакушала. Па-пятае - таму, што ўсiм вядомыя суддзi едуць на спатканне да ягняцi, а нiякiх ягнят даўно ўжо няма, як няма i бязвiннасцi, а значыць, рукою спрытнага злачынцы кiравала невядомае нiкому правасуддзе, i лепей яму не пярэчыць. I нарэшце - таму, што цяпер усё становiцца на сваё месца: правасуддзе канчаткова аддзяляецца ад бязвiннасцi, бязвiннасць апынаецца на крыжы, правасуддзе - у шафе, i ў мяне вызваляецца шырокае кола для дзейнасцi згодна з маiмi перакананнямi. Я нарэшце магу з чыстым сумленнем займацца сваёю цяжкай прафесiяй суддзi-пакаяльнiка, якую абраў пасля столькiх пакут i нягод i пра якую, у сувязi з тым, што заўтра вы ад'язджаеце, пара расказаць, што яна сабой уяўляе.

Але спачатку, дазвольце, я крыху прысяду. Трэба аддыхацца. Уф-ф! Стамiўся нешта. Зачынiце пакуль што маiх суддзяў на ключ. Вось так, дзякуй. Ну, цяпер пра прафесiю суддзi-пакаяльнiка, якой я займаюся ў сучасны момант. Звычайна мая кантора - у "Мехiка-Сiцi", але вы разумееце, што сапраўднае прызванне далёка выходзiць за межы рабочага месца. I нават у ложку, нават у гарачцы - я заўжды на сваiм пасту. Дарэчы сказаць, гэта не тая прафесiя, якою займаюцца, ёю дыхаюць, дыхаюць пастаянна. Вы не думайце, што ўсе гэтыя пяць дзён я забаўляўся з вамi размовамi дзеля чыстага задавальнення. З мяне досыць пустой балбатнi, якой я займаўся раней. Цяпер кожнае маё слова мае пэўную мэту. I перш за ўсё - iмкнецца прыцiшыць смех i дапамагчы мне пазбегнуць прысуду. Але зрабiць гэта, мяркуючы па ўсiм, амаль немагчыма. Бо галоўная перашкода тут самi ж мы: мы першыя сябе i асуджваем. Што рабiць? Адзiны паратунак - пашырыць сваё асуджэнне на iншых, на ўсiх без выключэння; такiм чынам, на нашую долю яго застанецца менш.

Нiкому, нiчога i нiколi не дараваць - вось мой зыходны прынцып. Я не прымаю нi добрых намераў, нi ўважных прычын, нi выпадковых памылак, нi змякчальных абставiн. У мяне нiхто не дастане нi iндульгенцый, нi адпушчэння грахоў. Усё падлiчваецца разам, падсумоўваецца, i потым выносiцца вынiк: "З вас - столькi. Вы - разбэшчаны тып, сатыр, мiфаман, педэраст, прытворшчык i да т. п." Вось так. I нiякага сюсюкання. У фiласофii, як i ў палiтыцы, я гатовы прытрымлiвацца любой тэорыi, якая адмаўляе чалавеку ў бязвiннасцi, i любой практыкi, якая прадугледжвае абыходжанне з iм, як з вiнаватым. Такiм чынам, вы маеце ў маёй асобе палымянага прыхiльнiка рабства.

А без рабства, шчыра кажучы, i не можа быць нiякага канчатковага выйсця. Я зразумеў гэта вельмi даўно. А раней - раней я толькi i гаварыў пра свабоду. Я намазваў яе за снеданнем на свае бутэрброды, я жаваў яе круглы дзень, само дыханне маё было прасякнута яе салодкiм водарам. Я забiваў гэтым словам любога, хто адважваўся мне запярэчыць, я ставiў яго на службу сваiм нiзкiм жаданням i свайму ўладалюбству. Я шаптаў яго ў ложку на вушка заснулай сяброўцы, i менавiта яно дапамагала мне пакiнуць яе назаўжды. Я прамаўляў яго нiбы незнарок... Але я ўжо пачынаю запаляцца i страчваць пачуццё меры. Зрэшты, мне выпадала карыстацца свабодай i з больш бескарыснымi мэтамi, i нават уявiце сабе такую наiўнасць! - я двойчы цi тройчы кiдаўся яе абараняць. Праўда, я нiколi не думаў памiраць за яе, але часам усё-такi рызыкаваў. Што ж, трэба дараваць мне такую неасцярожнасць: я сам не ведаў, што рабiў. Мне было невядома, што свабода - не ўзнагарода i не адзнака, якую святкуюць шампанскiм. I не падарунак цi прыгожая скрынка з ласункамi на ўцеху тваёй вантробе. Зусiм наадварот - гэта цяжкая праца, доўгi бег на бясконцую дыстанцыю, у адзiноце i на змор. Нi шампанскага, нi сяброў, якiя б узнялi келiх i зiрнулi на цябе з пяшчотнай любоўю. Адзiн, заўсёды адзiн: у змрочнай зале, у непрытульнай камеры, на лаве падсудных - адзiн перад судом усiх i судом над самiм сабой. I ў канцы ўсякай свабоды кожнага чакае прысуд. Вось чаму свабода - непасiльная ноша, асаблiва калi ты пакутуеш, цi калi ты трасешся ў гарачцы, цi калi ва ўсiм свеце няма чалавека, якога б ты мог палюбiць.

Ах, шаноўны, таму, хто адзiн, хто не мае нi Бога, нi пана, цяжар дзён заўсёды здаецца пачварным. I таму кожны вымушаны выбiраць сабе пана. Не Бога, не - Бог даўно ўжо не ў модзе. Нават слова, i тое ўжо страцiла сэнс, цяпер iм можна хiба што шакiраваць акружаючых. А вы зiрнiце на нашых маралiстаў: якiя яны сур'ёзныя, як горача яны любяць сваiх блiзкiх i гэтак далей! Але, па сутнасцi, чым яны адрознiваюцца ад хрысцiян? Ды нiчым! Хiба што чытаюць свае казанi не з амбона. Дык што, па-вашаму, замiнае iм вярнуцца ва ўлонне рэлiгii? Павага? Правiльна - павага, якою яны карыстаюцца ў людзей. Яны вельмi не хочуць аскандалiцца i таму вымушаны таiць свае сапраўдныя думкi. Я ведаў аднаго пiсьменнiка-атэiста, якi кожны вечар малiўся ў сваiм пакоi. Але вы б толькi пачулi, як ён бэсцiў беднага Бога ў сваiх раманах! Вось ужо даваў дыхту, як казаў пра гэта, я ўжо не памятаю, хто! А калi я расказаў пра яго аднаму ваяўнiчаму вальнадумцу, той адно ўзняў рукi да неба i з уздыхам, бяззлосна прамовiў: "Вы не паведамiлi мне нiчога новага. Я ведаю - усе яны такiя". На яго думку, восемдзесят адсоткаў нашых пiсьменнiкаў з задавальненнем бы ўславiлi iмя боскае, каб толькi маглi не падпiсваць сваiх кнiг. Але яны не могуць iх не падпiсваць таму, што вельмi любяць сябе, i нiкога не славяць, бо страшэнна адзiн аднаго ненавiдзяць. I толькi таму, што яны ўсё-такi не могуць адолець сваёй прагi ўсiх ушчуваць, яны стараюцца выгадаць на маралi. Словам, усе яны хворыя на своеасаблiвы дабрачынны сатанiзм. Далiбог, мы жывём у забаўны час! I чаго тут дзiвiцца, калi ва ўсiх тлумяцца мазгi, як у таго майго сябра, якi лiчыў сябе за атэiста, пакуль быў бездакорным мужам, i як толькi кiнуўся ў юр, адразу ж узяў прычасць!

Ах, маленькiя хiтруны, камедыянты, крывадушнiкi! Якiя яны ўсё ж замiлавальныя! I паверце, я не хлушу, усе яны такiя, нават калi стараюцца спапялiць само неба разам з святымi. Хто б яны нi былi - бязбожнiкi цi багамольцы, бастонцы цi масквiчы - усе яны хрысцiяне, усе, ад бацькi да сына. Толькi цяпер больш няма нi бацькоў, нi айцоў, нi запаветаў! Вызвалiлiся! Ну што ж, выкручвайцеся самi. Але больш за ўсё яны баяцца менавiта свабоды i яе прыгавору, i моляць, каб хоць нехта ляпнуў iм па руках, i выдумляюць самi сабе нейкiя жудасныя парадкi, i спяшаюцца хутчэй замянiць усе цэрквы на вогнiшчы. Саванаролы, я вам кажу, сапраўдныя Саванаролы! Але вераць яны толькi ў грэх i нiколi - у боскую ласку. Вядома, яны пра яе думаюць. Ласкi, боскае ласкi вось што iм трэба, i згоды, i забыцця, i шчасця быць, шчасця жыць, iснаваць, а можа (хто ж яго ведае, бо ўсе яны, апроч таго, сентыментальныя), можа, яны мрояць i пра заручыны, пра маладую цнатлiвую дзяўчыну, пра вернага сябра жыцця, пра ўрачыстую музыку? Вось я, здаецца, не быў сентыментальны, а ведаеце, пра што я марыў: каханне да скону, усiм сэрцам i целам, дзень i ноч, у вечных абдымках, у полымi страсцi i асалоды, i гэтак пяць год, а потым смерць. Мары! Мары!

Ну што ж, калi няма ўжо заручын, нi вечнай любвi, дык няхай будзе хоць шлюб - зверскi, з прыгнётам i пугай. Галоўнае - каб усё было проста, як у дзяцей, каб кожным нашым учынкам кiравалi, каб лiха i дабро былi вызначаныя раз i назаўжды, няхай адвольна, затое бясспрэчна. I я пагаджуся з усiм гэтым, якi б я нi быў сiцылiец-яванец i як бы далёка я нi стаяў ад хрысцiян, што, зрэшты, не замiнае мне адчуваць пэўную спагаду да першага сярод iх. Усё ў тым, што на парыжскiх мастах я зразумеў, што таксама баюся свабоды. I таму - няхай жыве пан, хто б ён нi быў, абы толькi здолеў змянiць волю нябёсаў! "О, айцец наш, якi часова сышоў на зямлю!.. О, нашы правадыры i начальнiкi, так салодка суровыя!.. О, нашы бязлiтасныя i горача любiмыя кiраўнiкi!.." Словам, галоўнае, як вы бачыце, - адмовiцца ад свабоды i, пакаяўшыся, падпарадкавацца яшчэ большаму мярзотнiку, чым ты сам. Калi ж усе мы зробiмся вiнаватыя, гэта i будзе сапраўдная дэмакратыя. Застанецца, мiлы дружа, адпомсцiць толькi за тое, што памiраць даводзiцца самому. Бо смерць - асабiстая справа кожнага, а рабства - супольная справа ўсiх. Усе дастаюць па заслугах разам з намi i, што асаблiва важна, - у той жа час, што i мы. Настае нарэшце ўсеагульная еднасць i роўнасць, няхай i на каленях, i са схiленай галавой.

Хiба ж не прыемна жыць вось так - у падабенстве з грамадствам, i хiба ж не прыпадабняецца тым самым грамадства да нас? Пагрозы, гвалт, палiцыя - вось святыя таiнствы, якiя асвячаюць гэтае прыпадабненне. Пагарджаны, цкаваны i гнаны, я магу нарэшце ўздыхнуць на поўныя грудзi, адчуць асалоду быць такiм, якi ёсць, i зажыць натуральна. Вось чаму, мiлы дружа, урачыста адсалютаваўшы свабодзе, я вырашыў цiшком падсунуць яе каму-небудзь iншаму. I цяпер заўсёды, як выпадае магчымасць, я прапаведую ў сваёй парафii "Мехiка-Сiцi", я заклiкаю мiлую паству скарыцца i цiхмяна чакаць шчодрасцей памыснага рабства, няхай дзеля гэтага мне i даводзiцца выдаваць яго за сапраўдную свабоду.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Падзенне (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Падзенне (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Альбер Камю

Альбер Камю - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Падзенне (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.