» » » » Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)


Авторские права

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Маўглi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Маўглi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Маўглi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Не, - адказаў Маўглi шэптам, бо лес прыцiх, пасля таго як Балу скончыў сваю прамову.

- Народ Джунгляў не хоча iх ведаць i нiколi пра iх не гаворыць. Iх вельмi многа, яны злосныя, брудныя, бессаромныя i хочуць толькi таго, каб Народ Джунгляў звярнуў на iх увагу. Але мы не заўважаем iх, нават калi яны кiдаюць арэхi i сыплюць бруд нам на галаву.

Не паспеў ён дагаварыць, як цэлы дождж арэхаў i сукоў пасыпаўся на iх з дрэў; пачулiся кашаль, вiск i сярдзiтыя скачкi высока над iмi, сярод тонкiх галiн.

- З Малпiным Народам забаронена вадзiцца, - сказаў Балу, - забаронена Законам. Не забывайся пра гэта!

- Ыгы, забаронена, - сказала Багiра. - Але я ўсё-такi думаю, што Балу павiнен быў папярэдзiць цябе.

- Я?.. Я? Як мне магло прыйсцi ў галаву, што ён будзе вадзiцца з такою дрэнню? Малпiн Народ! Тфу!

Зноў арэхi дажджом пасыпалiся iм на галовы, i мядзведзь з пантэрай уцяклi, прыхапiўшы з сабою Маўглi. Балу гаварыў пра малпаў шчырую праўду. Яны жылi на верхавiнах дрэў, а паколькi звяры рэдка глядзяць угору, дык Малпам i Народу Джунгляў не даводзiлася сустракацца. Але калi малпам трапляў у рукi хворы воўк, або паранены тыгр, або мядзведзь, яны мучылi слабых i дзеля пацехi кiдалi ў звяроў палкамi i арэхамi, спадзеючыся, што iх заўважаць. Яны пачыналi выць, выкрыквалi недарэчныя песнi, клiкалi Народ Джунгляў да сябе на дрэвы бiцца, усчыналi за дробязi сваркi мiж сабой i кiдалi мёртвых малпаў абы-дзе, напаказ усяму Народу Джунгляў. Яны ўвесь час збiралiся завесцi i свайго важака, i свае законы i звычаi, але так i не завялi, бо памяць у iх была кароткая, не далей учарашняга дня. Урэшце яны памiрылiся на тым, што прыдумалi прымаўку: "Усе джунглi будуць думаць заўтра так, як малпы думаюць сёння", i вельмi гэтым суцяшалiся. Нiхто са звяроў не мог да iх дабрацца, i нiхто не звяртаў на iх увагi - вось чаму яны так узрадавалiся, калi Маўглi пачаў гуляць з iмi, а Балу на яго раззлаваўся.

Нiякай iншай мэты ў iх не было - у малпаў нiколi не бывае мэты, - але адна з iх прыдумала, як ёй здалося, пацешную штуку i аб'явiла ўсiм астатнiм, што Маўглi можа быць карысны для ўсяго iхняга племенi, бо ўмее сплятаць галiны, каб баранiцца ад ветру, i калi яго злавiць, дык ён навучыць гэтаму i малпаў. Зразумела, Маўглi, як сын дрывасека, шмат што ведаў, сам не памятаючы адкуль, i ўмеў будаваць буданы з галля, сам не знаючы, як гэта ў яго выходзiць. А Малпiн Народ падглядваў за iм з дрэў i парашыў, што гэта цiкавая гульня. На гэты раз, гаварылi малпы, у iх i сапраўды будзе важак, i яны стануць сама мудрым народам у джунглях, такiм мудрым, што ўсе iх заўважаць i пазайздросцяць iм. I таму яны цiхенька кралiся за Балу i Багiрай, пакуль не надышоў час адпачынку апоўднi i Маўглi, якому было вельмi сорамна, не лёг спаць памiж пантэрай i мядзведзем; ён парашыў, што больш не будзе важдацца з Малпiным Народам.

I тут праз сон ён адчуў нечыя рукi на сваiх плячах i нагах - цвёрдыя, дужыя маленькiя рукi, - потым па твары захвасталi галiны, а потым ён здзiўлена ўбачыў мiж разгайданых верхавiн зямлю ўнiзе i Балу, якi глуха роў, абуджаючы джунглi, а Багiра скачкамi падымалася ўверх па ствале дрэва, ашчэрыўшы белыя зубы. Малпы радасна завылi i пераскочылi ўгору на тонкiя галiны, куды Багiра пабаялася лезцi за iмi.

- Яна нас заўважыла! Багiра нас заўважыла! Усе джунглi ў захапленнi ад нашага спрыту i нашага розуму! - крычалi малпы.

Потым яны прыпусцiлi бягом, а бег малпаў па верхавiнах дрэў - эта штосьцi такое, што немагчыма апiсаць. У iх ёсць там свае дарогi i скрыжаваннi, свае пад'ёмы i спускi, пракладзеныя на вышынi пяцiдзесяцi, сямiдзесяцi, а то i ста футаў ад зямлi, i па гэтых дарогах яны падарожнiчаюць, калi трэба, нават уночы. Дзве сама дужыя малпы падхапiлi Маўглi пад пахi i памчалiся разам з iм па верхавiнах дрэў скачкамi даўжынёй дваццаць футаў. Без яго яны маглi б рухацца ў два разы хутчэй, але хлопчык сваiм цяжарам затрымлiваў iх. Як нi кружылася ў Маўглi галава, ён усё ж меў асалоду ад шалёных скачкоў, хоць зямля, што мiльгала далёка ўнiзе, палохала яго i сэрца замiрала ад кожнага страшнага рыўка i штуршка пры пералёце над правалам з аднаго дрэва на другое. Два вартавыя ўзляталi разам з iм на верхавiну дрэва так высока, што тонкiя галiны трашчалi i гнулiся пад iмi, а потым з кашлем i вухканнем кiдалiся ў паветра, уперад i ўнiз, i павiсалi на суседнiм дрэве, чапляючыся за нiжнiя сукi рукамi i нагамi. Iншы раз Маўглi бачыў перад сабой цэлае мора зялёных джунгляў, як чалавек на мачце бачыць перад сабой акiянскi прастор, потым галiны i лiсце зноў пачыналi хвастаць яго па твары, i ён са сваiмi двума вартавымi спускаўся амаль да самай зямлi. Так, скачкамi, з трэскам i вухканнем, усё малпiнае племя iмчалася па дрэвавых дарогах разам са сваiм палоннiкам Маўглi.

Напачатку ён баяўся, што яго ўпусцяць, потым раззлаваўся, але зразумеў, што змагацца нельга, потым пачаў думаць. Перш за ўсё трэба было паслаць пра сябе вестачку Багiры i Балу. Малпы рухалiся з такой хуткасцю, што яго сябры не маглi iх дагнаць i вельмi адставалi. Унiз не варта было i глядзець - яму вiдаць былi толькi верхнiя бакi сукоў, - таму ён пачаў глядзець угору i ўбачыў высока ў сiнi неба каршуна Чыля, якi лунаў над джунглямi, апiсваў кругi, чакаючы чыёй-небудзь смерцi. Чыль бачыў, што малпы нешта нясуць, i спусцiўся нiжэй, каб разведаць, цi не прыдатна iх ноша для яды. Ён свiснуў ад здзiўлення, калi ўбачыў, што малпы валакуць па верхавiнках дрэў Маўглi, i пачуў ад яго Запаветнае Слова Каршуна: "Мы з табой адной крывi, ты i я!" Разгайданыя вяршалiны закрылi ад яго хлопчыка, але Чыль паспеў слiзгануць да блiжняга дрэва, i перад iм зноў вынырнуў маленькi смуглы твар.

- Прыкмячай маю дарогу! - крыкнуў Маўглi. - Паведамi Балу з Сiянiйскай Чарады i Багiры са Скалы Рады!

- Пра каго, Брат? - Чыль яшчэ нi разу дагэтуль не бачыў Маўглi, хоць, вядома, чуў пра яго.

- Пра Жабянятка Маўглi. Мяне завуць Чалавечае Дзiцяня! Прыкмячай маю даро-огу-у!

Апошнiя словы ён выгукнуў, летучы ў паветры, але Чыль кiўнуў яму i ўзняўся так высока, што здаваўся не большым за пылiнку, i, лунаючы ў вышынi, сачыў сваiмi зоркiмi вачамi за разгайданымi верхавiнкамi дрэў, па якiх, нiбы вiхор, iмчалiся вартавыя Маўглi.

- Яны не забяруцца далёка, - сказаў ён пасмiхаючыся. - Малпы нiколi не робяць да канца тое, што задумалi. Заўсёды яны хапаюцца за што-небудзь новае, гэтыя Бандар-Логi. На гэты раз, калi я не сляпы, яны нажывуць сабе бяду: Балу ж не птушаня, ды i Багiра, наколькi мне вядома, умее забiваць не толькi коз.

I, лунаючы ў паветры, ён пагойдваўся на крылах, падкурчыўшы ногi, i чакаў.

А ў гэты час Балу i Багiра былi самi не свае ад раз'юшанасцi i гора. Багiра залезла на дрэва гэтак высока, як не залазiла нiколi, але тонкiя галiны ламалiся пад яе цяжарам, i яна саслiзнула ўнiз з поўнымi кiпцюрамi кары.

- Чаму ты не папярэдзiў Маўглi? - забурчала яна на небараку Балу, якi прыпусцiў нязграбнай рыссю, спадзеючыся дагнаць малпаў. - Якая карысць бiць дзiця ледзь не да смерцi, калi ты не папярэдзiў яго?

- Хутчэй! О, хутчэй! Мы... мы яшчэ дагонiм iх, можа! - задыхаўся Балу.

- Гэткаю хадою? Ад яе не стамiлася б нават параненая карова. Настаўнiк Закону, мучыцель дзяцей, калi ты будзеш гэтак перавальвацца з боку на бок, дык лопнеш, не прайшоўшы i мiлi. Сядзь спакойна i падумай! Трэба нешта вырашыць. Зараз не час для пагонi. Яны могуць кiнуць Маўглi, калi мы падыдзем занадта блiзка.

- Арала! Ву! Яны, можа, ужо кiнулi хлопчыка, калi iм абрыдла яго несцi! Хiба можна верыць Бандар-Логам! Кажан мне на галаву! Кармiце мяне аднымi гнiлымi косткамi! Спусцiце мяне ў дупло да дзiкiх пчол, каб яны закусалi мяне да смерцi, i пахавайце мяне разам з гiенай! Я сама няшчасны сярод звяроў! Ара-лала! Ва-у-у! О Маўглi, Маўглi, чаму я не папярэдзiў цябе пра Малпiн Народ, чаму я цябе бiў па галаве? Я, можа, выбiў сённяшнi ўрок з яго галавы, i хлопчык цяпер адзiн у джунглях i забыўся Запаветныя Словы!

Балу абхапiў галаву лапамi i са стогнам закiваўся ўзад i ўперад.

- Не так даўно ён сказаў мне правiльна ўсе словы, - сярдзiта прамовiла Багiра. - Балу, ты нiчога не памятаеш i не паважаеш сябе. Што падумалi б джунглi, калi б я, чорная пантэра, качалася i выла, скруцiўшыся ў клубок, як дзiкабраз Сахi?

- Якi мне клопат да таго, што падумаюць джунглi! Хлопчык, можа, памёр ужо!

- Калi толькi яны не кiнуць яго з дрэва дзеля пацехi i не заб'юць ад няма чаго рабiць, я не баюся за дзiцяня. Яно разумнае i ўсяму навучанае, а галоўнае, мае такiя вочы, якiх баяцца ўсе джунглi. Але ўсё ж (i гэта вельмi кепска) яно ў палоне ў Бандар-Логаў, а яны не баяцца нiкога ў джунглях, бо жывуць высока на дрэвах. - Багiра ў задуменнi аблiзала пярэднюю лапу.

- Ну i дурань жа я! О тоўсты буры дурань, паядальнiк карэння! - прастагнаў Балу раптам, выпрастаўся i сцепануўся. - Праўду кажа дзiкi слон Хатхi: "У кожнага свой страх", а яны, Бандар-Логi, баяцца Каа, горнага ўдава. Ён умее лазiць па дрэвах не горш за малпаў. Уночы ён крадзе ў iх дзiцянят. Ад аднаго гуку яго iменi дрыжаць iх агiдныя хвасты. Хадзем да яго!

- Чым можа Каа дапамагчы нам? Ён не нашага племенi, бо бязногi, i вочы ў яго вельмi злосныя, - сказала Багiра.

- Ён вельмi стары i вельмi хiтры. Апрача. таго, ён заўсёды галодны, - з надзеяй сказаў Балу. - Паабяцаем яму многа коз.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Маўглi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Маўглi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Редьярд Киплинг

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Маўглi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.