» » » » Саке Комацу - Смерць Бiкунi (на белорусском языке)


Авторские права

Саке Комацу - Смерць Бiкунi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Саке Комацу - Смерць Бiкунi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Смерць Бiкунi (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Слухаючы такiя яго словы, Хама здзiвiлася - як жа гэта, калi Ёсiцунэ загiнуў у Хiрайдзуке, яго слугi выратавалiся ўцёкамi, i толькi адзiн з дванаццацi, Бенкей, падобны на вежу, бiўся з пагоняй i сустрэў смерць грудзьмi... Але ёй было ўсё адно, i яна прамаўчала. Толькi адзiн успамiн адгукнуўся ў ёй пякучым сумам: хлопчык з пабiтымi каленямi, мурзаты, вiхрасты, урываецца ў яе келлю i просiць: "Матушка, напiцца!" - i яна падае яму ваду, i ён прагна п'е, абцiраючы далоняй кропелькi поту з крутога, бруднага лба... хлапчук, якi сустрэўся ёй пазней убогiм манахам на змучаным бурай узбярэжжы... Хама маўчала i перабiрала ружанец - супакой Божа душу яго.

Манах Дзанму настойлiва прасiў яе адкрыцца яму, i расказаць усё пра сябе, i, калi гэта магчыма, дапамагчы ў складаннi жыццяпiсу яго пана Ёсiцунэ. Яна ўхiлiлася ад адказу. Яе жыццё было яе жыццём, i мужчыны, якiя ўрывалiся часам у гэта жыццё, былi не больш чым абломкамi iншых жыццяў, якiя былi занесены выпадкова i ненадоўга ветрам смутнага часу.

Пасля гiбелi Ёсiцунэ смуты не зацiхалi, i ўсе Хамiны мужчыны, воiны i бунтары, памiралi, адзiн за адным.

У канцы трынаццатага стагоддзя, у той дзень, калi ў наваколлi Эцiдзен-Канагасакi яшчэ кiпела славутая бiтва, якая ўвайшла ў летапiс, у яе келлю прынеслi воiна ў багатых даспехах, вiдаць, вялiкага военачальнiка. Ён ледзь дыхаў. Хама даглядала яго дваццаць дзён. За дваццаць дзён ён не сказаў нiводнага слова, а на дваццаць першы памёр. Усе яны памiралi. I Хама ўсiх iх выдатна помнiла.

Аднойчы, калi князь Сiба Ёсiёры пайшоў вайною на князя Асакура Такакагэ, да яе зайшоў лютага выгляду воiн, таксама цяжка паранены. Гэтага яна выхадзiла. Ноччу, перад тым як пакiнуць яе келлю, ён згвалцiў яе. А потым сказаў:

- Даруй мне, пустэльнiца. Я ж не ведаю, што чакае мяне заўтра. Шмат грахоў на маiм сумленнi. Не раз я падымаў меч супраць пана майго, а цяпер паўстаў на цябе, прыслужнiца Буды вялiкага... i з гэтага часу прызначана мне простая дарога на самае дно пекла...

Яна хацела суцешыць яго, сказаць, што няма нiякага пекла ў Буды, што пекла i рай у свеце чалавечым, толькi рай вельмi ўжо далёкi i знайсцi яго цяжка... Хацела яна сказаць, але... прамаўчала.

Воiн, Такэда было яго iмя, пайшоў, а потым вярнуўся. Кiнуў даспехi i застаўся ў яе келлi. Нярэдка ў тыя часы, у часы смуты i мiжусобiц, манахiнi-пустэльнiцы служылi ўцехай воiнам, але ўсё ж Хама адчувала боль, калi ў вёсках, куды яна хадзiла жабраваць, на яе паказвалi пальцамi i гаварылi: "Глядзiце, вось гэтая рабыня Буды завяла сабе мужчыну i трымае яго ў сваёй келлi!" I пагарда людзей была вялiкая, а мiласцiна iх - малая. Зiмой давялося ёй разам з Такэдам, каб падмануць голад, сёрбаць полiўку з глiны, прыпраўленую драўнянай карой.

Але як толькi насталi цёплыя днi, пачала яна выкопваць маладыя парасткi каранёў бамбука, якi рос за хацiнай, ды вырошчваць сякую-такую гароднiну на маленькiм, з кошчын лоб, агародзiку. Яна старалася дагадзiць мужчыну, нават валасы адпусцiла сабе на голенай галаве...

- Падумаць толькi, як мы з табою жывём - цiха ды непрыкметна... I гэта ў наш час, i ў нашым смутным свеце... - гаварыў Такэда, гледзячы на яе з галерэi. I позiрк у яго быў мяккi i задумлiвы, зусiм не такi, як у тую першую ноч. - Магчыма, падобнае жыццё i ёсць iсцiна. Такая ж iсцiна, як сама старажытнасць. Мудрасць вучняў Буды вартая здзiўлення.

I Хама ў такiя хвiлiны смяялася. Весела, як дзяўчынка. I прыкрывала рот запэцканай агароднай зямлёю рукой, i камячкi плоднай зямлi прылiпалi да яе ружовых вуснаў.

- Мудрасць вучэння Буды тут нi пры чым, - адказвала яна. - Гэта мудрасць самога чалавека, якая ўвайшла ў яго яшчэ ў тыя далёкiя часы, калi Сак'я-Мунi яшчэ не нарадзiўся. Чалавек вучыўся, як трэба жыць, каб не крыўдзiць iншых i самому не быць пакрыўджаным. А потым недарэчная сквапнасць i звярыная ненасытнасць прымусiлi яго забыцца на першародную мудрасць. I не людзям вучыцца ў Буды веры i праведнасцi i спакою душэўнаму. Буда сам запазычыў з душы чалавечай дадзены ёй спрадвеку светлы спакой, якi ўсiм дапамагае i ўсiх вылечвае ад непатрэбных пакут.

- Хто ведае, хто ведае... - задуменна кiваў галавой мужчына. - Магчыма, надыдуць такiя часы, калi нават з цябе не злiтуецца бурлiвы паток часу. I навакольны свет уварвецца ў тваю келлю ў аблiччы здзiчэлага разбойнiка, якi падобна зверу блукаў па дарогах...

- Няхай... Цi звяры, цi разбойнiкi - што мне да iх? - яе голас спяваў, як сярэбраны званочак, а пальцы яе абрывалi лiставую капусту. - Калi знойдуць у маёй келлi што ўзяць - няхай бяруць. Я i сама аддам. А жыццё будуць патрабаваць, таксама аддам, не шкада. Усё роўна ж памру калi-небудзь. Не павiнен чалавек скупiцца на падарункi. Табе я падарыла лона сваё, а iншаму, можа, падару жыццё...

I тады мужчына ўстаў, i працягнуў рукi, i павёў яе ў келлю. А на галерэю, якая караблём плыла ў сонечным патоку, прыляцелi птушкi нябесныя, збеглiся малпы з блiжняга лесу i раскiдалi насенне лiставой капусты, пакуль iх не напалохаў воклiч радасцi Хамы.

А мужчына з сумам думаў, што сiла яго сыходзiць, што ён старэе...

I меў ён рацыю, калi гаварыў пра неспакойнасць смутнага часу. Мiжусобiцы не сцiхалi, правiцелi падаўлялi народ, народ бунтаваў, i кожны - крыўдзiцель i пакрыўджаны караў нi ў чым не вiнаватую зямлю агнём i мячом. Вёскi гарэлi, i сяляне, якiя ўзнялiся з выгарэлай зямлi, iшлi бадзяцца па дарогах.

Аднойчы натоўп здзiчэлых людзей, якiя выпадкова праходзiлi мiма, уварваўся ў хацiну i збiў мужчыну да смерцi, таму што ён не хацеў аддаць дзве дзяругi, што закрывалi ўваход у келлю.

Мужчына, некалi магутны воiн, нядоўга супрацiўляўся: быў ён ужо не малады i сiла яго згасла. Труп яго, раздзеты дагала, кiнулi ў снег.

А Хамы не было - яна пайшла ў сяло па мiласцiну...

3

А потым...

Хама ўспамiнала. Яе пальцы, якiя прывыклi перабiраць ружанец, цяпер перабiралi пажоўклыя лiсты паперы - памятныя нататкi пра былое.

А потым насталi ўжо зусiм страшныя часы. Ода Набувага напаў на князя Асакуру. Услед за гэтым Тоетомi Хiдресi пайшоў уцiхамiрваць паўночныя правiнцыi. Як жа любяць мужчыны займацца забойствам, войнамi i пралiваць кроў. Хiба ёсць у гэтым сэнс - адбiраць адзiн у аднаго па чарзе землi i плацiць сваiм жыццём за чужое жыццё?..

У памятных запiсах было шмат iмёнаў - усё, што засталося ад людзей, якiя былi некалi цёплай i жывой плоццю. Добра, хоць iмёны захавалiся - як бы iначай яна памiнала iх у сваiх малiтвах?

Кiм яны былi, гэтыя людзi, што ўрывалiся ў цiхую душу Хамы, падобна парывам ураганнага ветру? Военачальнiкi i простыя воiны, майстры чайнай цырымонii i простыя падарожныя, якiя збiлiся з дарогi. Iх прыводзiў да яе выпадак, i выпадак час ад часу выкрадаў яе са сцен келлi i пераносiў у якi-небудзь замак, дзе яна рабiлася чарговай наложнiцай князя.

А потым на замак iшоў вайною другi князь i забiваў гаспадара, i Хама вярталася ў сваю келлю.

Былi i незвычайныя сустрэчы.

Аднойчы ў келлю прыйшоў чалавек, якi таксама, як i Хама, прыняў манаства i насiў чорную расу i саламяны капялюш. Яны сядзелi на галерэi, i свет быў сярэбраны ад месяца i звонкi ад спеваў цыкад.

I гутарка ў iх была поўная i чароўная, як круглявы месяц, якi кацiўся па небе. Манах, надзiва дасведчаны ў майстэрстве вершаскладання, гаварыў павольна i спакойна, але ў яго голасе i ў позiрку заўважалася нешта, што прымушала думаць, быццам перажыў ён глыбокае ўзрушэнне i ўбачыў на свае вочы зменлiвасць свету. Сапраўды, чалавечы лёс не больш чым воля рукi гасподняй!

I Хама адчула каханне да мужчыны - гэта здаралася з ёю рэдка, вельмi рэдка, - i пры расставаннi папрасiла што-небудзь на памяць. Ён сумна ўсмiхнуўся, сказаў: "Ну што ж..." i напiсаў на памiнальнай таблiчцы вершы ў стылi "дзеку", а пад iмi дату i сваё iмя.

- Прашу цябе, нiкому не паказвай, - сказаў ён, i яны рассталiся.

Прайшло многа-многа гадоў. На свеце настаў мiр. I так было цiха i спакойна навокал, што ў вёсцы ля падножжа гары сярод заможных сялян завялося нямала аматараў чайнай цырымонii i нават паэзii. Адзiн такi аматар часта падымаўся на гару i прыходзiў у келлю Хамы на чайную цырымонiю. Можа, пустэльнiца абуджала ў iм невыразную цiкаўнасць, а можа, ён i праўда глыбока паважаў яе хатнi алтар - хто ведае, але толькi аднойчы гэты чалавек, асцярожна перабiраючы Хамiны рэлiквii, выпадкова знайшоў таблiчку з вершамi невядомага манаха. Ён уважлiва прачытаў i перачытаў вершы i здзiўлена ўсклiкнуў:

- Не можа быць! Подпiс без сумнення належыць Акэцi Мiцухiда! Без сумнення... Паважаная пустэльнiца, прашу вас, скажыце, як апынулася тут гэтая таблiчка? Але дзiўна... Дата... на тры гады пазней, як Мiцухiда загiнуў у Хонадзi... Што? Вандроўны манах напiсаў?.. Ха-ха-ха! Ну i спрытнюга! Ашукаў вас, панi пустэльнiца, гэты багамолец Буды!

Ёй было ўсё роўна, цi наведаў яе келлю Акэцi Мiцухiда, цi вандроўны манах, якi паставiў яго подпiс, цi яшчэ нехта. Якое гэта мела значэнне? Хiба не было той дзiўнай ночы i дзвюх душ, якiя злiлiся разам у сярэбраным i звонкiм свеце, дзе ўладарылi месяц, цыкады i духмяныя начныя травы?..

А потым... Што ж было потым?.. Ды шмат рознага. Быў багацей з Эда, вялiкi аматар жаночага цела, якi пратаптаў сцяжынку да яе келлi. Доўга ён угаворваў Хаму ўступiць яго страсцi i нарэшце ўсё ж такi звёз яе ў Эда i падарыў ёй дом.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Саке Комацу

Саке Комацу - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Саке Комацу - Смерць Бiкунi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.