» » » » Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке)


Авторские права

Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чацвёра падазроных (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чацвёра падазроных (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








* Графства ў паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны.

- Чацвёра падазроных, - цiха прагаварыў доктар Лойд.

- Так. Чацвёра падазроных. I болей тут нiчога не скажаш. Цiха i спакойна iшло жыццё ў Кiнгз Нэйтане. Мiнула пяць месяцаў, i раптам... - трагiчнае падзенне. Доктар Розен упаў з прыступак ранiцай, i знайшлi яго праз паўгадзiны. Ён быў ужо нежывы. Тады, як гэта здарылася, Гертруда была на кухнi, дзверы якой былi зачынены, i таму яна нiчога не чула - так яна гаворыць. Фройлян Грэта была ў садзе, садзiла цюльпаны - зноў-такi яна так гаворыць. Садоўнiк Добс паведамiў, што ў гэты час ён снедаў у паветцы. Сакратар быў на прагулцы - i яшчэ раз толькi з ягоных слоў. Нiхто з iх не меў алiбi, i нiхто з iх не мог пацвердзiць правiльнасць слоў другога. Дле адно было зразумела, што нiхто чужы не мог гэта зрабiць, бо, калi б з'явiўся незнаёмы чалавек у такой маленькай вёсачцы, як Кiнгз Нэйтан, яго б адразу прыкмецiлi. Абое дзвярэй, пярэднiя i заднiя, былi зачыненыя, кожны жылец меў свае ключы. Як бачыце, усё сыходзiцца на гэтых чатырох. I ў той жа час кожны адводзiў ад сябе падазрэнне. Грэта - дачка яго роднага брата. Гертруда аддана служыла яму сорак гадоў. Добс - нiколi не выязджаў з Кiнгз Нэйтана. I Чарльз Тэмплтан, сакратар...

- Так... - сказаў палкоўнiк Бантры. - Як наконт яго? Па-мойму, ён падазроны чалавек. Што вы ведаеце пра яго?

- Тое, што я ведаў пра яго, цалкам адводзiла падазрэнне ад яго - ва ўсякiм разе, у той час, - адказаў сэр Генры сур'ёзна. - Бо Чарльз Тэмплтан быў маiм чалавекам.

- Ах, вось як! - вымавiў заспеты знянацку палкоўнiк Бантры.

- Так, так. Я хацеў, каб хто-небудзь з маiх людзей быў побач з доктарам Розенам, i разам з тым я не хацеў нiякiх размоў у вёсцы. Розену сапраўды патрэбны быў сакратар. Я прапанаваў яму на гэту пасаду Тэмплтана. Ён джэнтльмен, добра валодае нямецкай мовай i наогул вельмi здольны хлопец.

- Ну, тады каго ж вы падазраяце? - спыталася азадачана мiсiс Бантры. Здаецца, што нiхто з iх не мог забiць чалавека?

- Але, так толькi здаецца. Ды можна паглядзець на ўсё гэта з другога боку. Фройлян Грэта - яго пляменнiца i вельмi мiлая дзяўчына, але вайна паказала нам, i няраз, што брат можа пайсцi супраць сястры, бацька супраць сына i г. д. i што самыя цiхiя дзяўчаты такое вытваралi, што не апраўдаеш нi iх характарам, нi выглядам. Тое самае можна сказаць i пра Гертруду, i хто ведае, якiя яшчэ сiлы дзейнiчалi ў гэтым выпадку. Можа, сварка з гаспадаром, вялiкая крыўда, што недаацэньваў яе верную службу. Жанчыны ў яе ўзросце бываюць вельмi злосныя. А Добс? Цi можна яго выключыць з кола падазроных толькi таму, што ён нiяк не быў звязаны з гэтай сям'ёй. Многае робяць грошы. Нейкiм чынам маглi знайсцi падыход i падкупiць.

I яшчэ я магу з упэўненасцю дадаць, што аднекуль звонку павiнна было прыйсцi распараджэнне цi загад. Iнакш чаму яго пяць месяцаў не чапалi? Не, вiдаць, агенты абшчыны не сядзелi склаўшы рукi. Яны не былi ўпэўнены ў вераломстве Розена i адклалi пакаранне, пакуль не пераканалiся, што менавiта ён здрадзiў iм. А потым, калi не заставалася нiякiх сумненняў, яны павiнны былi паслаць шпiёну, якi жыў у гэтым катэджы, кароценькае пасланне: "Забiць!"

- Як гэта подла! - дрыготкiм голасам прагаварыла Джэйн Хелiер.

- Але як прыйшло пасланне? Вось пытанне, якое я спрабаваў высветлiць, адзiная надзея вырашыць гэтую праблему. Адзiн з гэтых чатырох павiнен быў мець сувязi з навакольным светам. Не магло быць нiякай адтэрмiноўкi - я ведаў дакладна гэта; бо як толькi прыйшоў загад, ён адразу ж быў выкананы. Гэта было адметнай асаблiвасцю, характэрнай "Чорнай руцэ".

Я сам пачаў разбiрацца з гэтым пытаннем, вам можа здацца нават дзiўным, але я разбiраўся са смехатворнай скрупулёзнасцю, дапытваў: "Хто прыходзiў ранiцай у катэдж?" Я нiкога не выключыў. Вось тут спiс.

Ён выняў з кiшэнi канверт i выцягнуў з яго лiст з запiсамi:

Мяснiк прыносiў баранiну. Праверыў, усё правiльна. Памочнiк прадаўца бакалейнай крамы прыносiў мяшочак пшанiчнай мукi, два фунты цукру, фут масла i фунт кавы. Таксама праверыў, усё дакладна.

Паштальён прыносiў дзве карэспандэнцыi фройлян Розен, мясцовае пiсьмо Гертрудзе, тры пiсьмы доктару Розену, на адным з iх замежны штамп, i два пiсьмы мiстэру Тэмплтану, адно таксама з замежным штампам.

Сэр Генры зрабiў паўзу i выняў з канверта пачак дакументаў.

- Можа, вам цiкава будзе самiм глянуць. Розныя людзi перадалi мне iх, яны дасталi гэтыя паперы з кашоў для непатрэбных папер. Я думаю, вам не трэба гаварыць, што эксперты праверылi ў iх наяўнасць нябачнага чарнiла i г. д., але нiчога цiкавага цi вартага ўвагi не знайшлi.

Усе, хто хацеў паглядзець пiсьмы, стоўпiлiся вакол сэра Генры. Каталогi былi ад нейкага садоўнiка з гадавальнiка i са славутаы лонданскаы футравай крамы. З двух пасланняў, адрасаваных доктару Розену, адно было мясцовае i тычылася толькi насення для саду, другое з лонданскай фiрмы, што гандлюе канцылярскiмi прыладамi. Вось што гаварылася ў другiм пiсьме:

"Мой дарагi Розен. Толькi што вярнулася ад доктара Хельмута Шпатса. На днях бачыла Эдгара Джэксана. Ён i Амос Пэры некалькi дзён таму назад вярнулiся з Чынгтаў*. Са спакойным Сумленнем магу сказаць, што я не зайздрошчу iх паездцы. Пiшыце пра сябе часцей. Як я ўжо i гаварыла вам раней, асцерагайцеся аднаго чалавека. Вы ведаеце, каго я маю на ўвазе, хоць i не згодны са мной.

Ваша Вяргiня".

* Кiтай.

- Карэспандэнцыя мiстэра Тэмплтана, у якой, як вы бачыце, рахунак ад краўца i пiсьмы ад яго сябра з Германii, - працягваў сэр Генры. - Апошняе, на няшчасце, ён разарваў на прагулцы. Нарэшце, мы маем пiсьмо, якое атрымала Гертруда.

"Паважаная мiсiс Шварц. Мы спадзяёмся, што вы зможаце прыйсцi на сход у чацвер вечарам вiкарый спадзяецца ўбачыць вас усе i кожны будуць рады. Рэцэпт для кумпяка выдатны i дзякуй вам за яго. Спадзяюся што ў вас усё добра i ўбачу вас у чацвер застаюся

Верная вам Эма Грын".

Доктар Лойд злёгку ўсмiхнуўся, мiсiс Бантры таксама.

- Я лiчу, апошняе пiсьмо можна адразу адкласцi.

- Я падумаў таксама, - сказаў сэр Генры. - Але ўсё ж я прыняў меры перасцярогi, праверыўшы, цi ёсць такая мiсiс Грын i цi быў царкоўны сход. Ведаеце, асцярожнасць не пашкодзiць.

- Вось што заўсёды гаворыць наш сябра, мiс Марпл, - усмiхаючыся, прагаварыў доктар Лойд. - Вы не спiце, мiс Марпл? Што думаеце вы наконт гэтага?

- Даруйце мне маю дурноту, - пачала мiс Марпл, - але мяне дзiвiць, чаму слова "Сумленне" ў пiсьме, адрасаваным доктару Розену, напiсана з вялiкай лiтары?

Мiсiс Бантры праверыла.

- Так яно i ёсць, - пацвердзiла яна. - О!

- Так, дарагая, - кiнула мiс Марпл. - Я думала, вы заўважылi!

- У гэтым пiсьме ёсць прамая перасцярога, - уключыўся ў размову палкоўнiк Бантры. - Гэта першае, што мне кiнулася ў вочы. Я заўважаю болей, чым вы думаеце. Так, прамая перасцярога, але ад каго?

- Што датычыць гэтага пiсьма, дык тут ёсць адзiн даволi цiкавы пункт, сказаў сэр Генры. - Згодна з Тэмплтанавым паказаннем, доктар Розен распячатаў пiсьмо, калi сеў снедаць, прачытаў яго i кiнуў на стол, заявiўшы, што не мае нiякага ўяўлення, хто гэты хлопец.

- Але ж гэта не хлопец, - вырвалася ў Джэйн Хелiер. - Там падпiсана "Вяргiня".

- Цяжка сказаць, што тут напiсана, - адгукнуўся доктар Лойд, - але болей падобна на Вяргiню. Толькi мне здаецца, што почырк мужчынскi.

- Ведаеце, гэта цiкава, - выказаў сваю думку палкоўнiк Бантры. - Ён кiдае пiсьмо на стол i робiць выгляд, што нiчога не ведае. Хацеў паназiраць за выразам твару, але чыйго: дзяўчыны? мужчыны?

- Цi нават кухаркi? - дадала мiсiс Бантры. - Яна магла быць у пакоi, бо прынесла снеданне. Але штосьцi не разумею... Вельмi дзiўна...

Мiсiс Бантры спахмурнела, пазiраючы на пiсьмо. Мiс Марпл падсунулася блiжэй да яе. Мiс Марпл пальцам дакранулася да лiста паперы, i яны з мiсiс Бантры зашапталiся пра нешта.

- А чаму сакратар парваў другое пiсьмо? - спыталася раптам Джэйн Хелiер. Гэта здаецца... я не ведаю... гэта здаецца дзiўным. I потым, чаго ён атрымлiваў пiсьмы з Германii. Хоць, канечне, ён i не падазраецца, як вы гаворыце...

- Але сэр Генры гэтага не гаварыў, - хуценька перабiла мiс Марпл, адарваўшыся ад размовы з мiсiс Бантры. - Ён сказаў, што падазраюцца чацвёра. Выходзiць, ён не выключае мiстэра Тэмплтана. Я праўду кажу, сэр Генры?

- Так, мiс Марпл. Адно толькi магу сказаць са сваёй практыкi, нiколi нельга гаварыць, што хтосьцi не выклiкае падазрэння. Я прывёў вам дастаткова довадаў, чаму кожны з гэтых трох можа быць вiнаваты, якiя б яны нi прыводзiлi доказы. I адначасова я стараўся не звяртаць увагi на Чарльза Тэмплтана. Але я прыйшоў да гэтага, прытрымлiваючыся правiла, пра якое я раней упамiнаў. Я вымушаны быў прызнаць, што ў кожнай армii, кожным флоце i палiцыi ёсць здраднiкi. I як бы нам нi хацелася ў гэта не верыць, але, на жаль, гэта так. Я праверыў усю доказную аргументацыю супраць Чарльза Тэмплтана.

Шмат разоў я задаваў сам сабе адны i тыя пытаннi, якiя толькi што задала мiс Хелiер. Чаму ён, адзiн у доме, не змог прад'явiць пiсьмо, якое атрымаў напярэдаднi, - пiсьмо з нямецкiм штампам. Чаму ён атрымлiваў пiсьмы з Германii?

Апошняе пытанне даволi бяскрыўднае, i я яго яму задаў. Яго адказ быў даволi просты. Сястра яго мацi выйшла замуж у Германii. Пiсьмо ён атрымаў з Германii ад кузiны. Такiм чынам я даведаўся пра тое, пра што раней не ведаў, у Чарльза Тэмплтана былi сувязi з Германiяй. Таму, безумоўна, ён быў уключаны ў спiс падазроных. Ён мой чалавек - хлопец, якi мне заўсёды падабаўся i якому я давяраў, але звычайная справядлiвасць i прыстойнасць патрабавалi, каб я яго ўнёс у спiс.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чацвёра падазроных (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чацвёра падазроных (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Агата Кристи

Агата Кристи - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чацвёра падазроных (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.