» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








Персі і Джыні аб’явіліся следам за Гары і былі моцна запыхаўшыеся, таму што напэўна міналі бар’ер бегам.

- Аёй, Пенелопа тут!- сказаў Персі, прыгладжваючы сваю фрэзуру і чырванеючы. Джыні ўхапіла позірк Гары і яны абодва былі вывушаны адвярнуцца, каб схаваць свой смех, калі Персі пачаў кружляць, выставіўшы свае грудзі з ззяючымі на іх значыкам, вакол дзяўчыны з доўгім хвалістым валоссем.

Пасля таго, як да іх далучыліся ўсе астатнія Візлі і Герміёна, Гары з Ронам рушылі ў канец цягніка, ўздоўж напоўненных навучэнцамі вагонаў, пакуль не знайшлі больш меньш пусты. Яны загрузілі ў яго ўсе свае рэчы, паставілі клетку Хэдвіг і куфар Крукшанса ў багажную сетку і выйшлі, каб развітацца з містэрам і місіс Візлі.

Місіс Візлі перацалавала ўсех сваіх дзяцей, потым Герміёну і напрыканцы Гары. Той моцна вагаўся, але на самой справе быў вельмі рады, калі яна зверх таго, яшчэ й абняла яго.

- Сцеражы сябе, Гары, добра?- прамовіла яна выпрастоўваючыся, яе вочы дзівосна заблішчэлі. Потым яна раскрыла сваю вялізную торбу.- Я зрабіла вам ўсім сэндвічаў у дарогу. Гэта твае, Рон... не, яны без без саланіны... Фрэд? Ты дзе, Фрэд? Вось ты, мой любы...

- Гары, - ціха прамовіў містэр Візлі,- адыйдзем на хвілінку.

Ён штурхнуў галавой ў бок слупа і Гары рушыў ўслед за ім, пакінуўшы натоўп згрудзіўшыйся вакол місіс Візлі.

- Я вінен, аб нечым паведаміць табе, пакуль ты не з’ехаў,- напружана прамовіў ён.

- Усё балазе, містэр Візлі,- сказаў Гары.- Я ўжо ўсё ведаю.

- Ведаеш? Адкуль ты можаш ведаць?

- Я... мммм... я выпадкова пачуў вашую з місіс Візлі размову ўчора ўвечары. Яе цяжка было не пачуць,- хлопчык хуценька дадаў.- Прабачце, калі ласка...

- Не разлічваў, што ты даведаешся аб усім гэткім чынам,- трывожна гледзячы прамовіў містэр Візлі.

- Не... Але насамрэч, так нават лепш,- вы не парушылі слова дадзенае Фаджу і я аб ўсім ведаю.

- Табе, напэўна, вельмі жахліва, хлопча...

- Ані,- шчыра прамовіў Гары, але адчуўшы недаверлівы погляд містэра Візлі дадаў,- Насамрэч, я не жадаю геройстваваць, але ж ці можа Сірыюс Блэк быць жахлівейшым за Вальдэморта?

Містэр Візлі ўздрыгануўся пачуўшы гэта імя, але перасіліў сябе.

- Гары, я ведаў, што ты зроблены са значна мацнейшага матэрыяла, чым лічыць Фадж і я безумоўна рад, таму, што ты не баішся, але...

- Артур!- паклікала місіс Візлі, якая засталася чакаць ля цягніка.- Артур, ну што ты кешкаешся? Цягнік хутка адыходзіць!

- Ён ужо ідзе, Молі!- крыкнуў містэр Візлі, а потым зноў абярнуўшыся да Гары, працягваў, зусім ціха і вельмі шпарка.- Слухай, я хачу, каб ты нешта паабяцаў мне...

-... што я буду добрым хлопчыкам і буду ўвесь час знаходзіцца ў Хогвартсе,- змрочна сказаў Гары.

- Не зусім,- прамовіў містэр Візлі, у гэты момант ён выглядаў сур’ёзней чым калі-небудзь за ўвесь час знаёмства з ім Гары.- Пакляніся мне, што ты не будзеш шукаць сустрэчы з Блэкам.

- Што?- вытарапіўся на яго Гары.

Адчуўся гучны свіст. Кандуктары пайшлі ўздоўж цягніка, зачыняючы дзверы.

- Паабяцай мне, Гары,- сказаў містэр Візлі, кажучы яшчэ хутчэе,- што б не здарылася...

- Навошта мне, шукаць сустрэчы з тым, хто жадае мяне забіць?- абыякава прамовіў Гары.

- Паабяцай мне, што б не здарылася...

- Артур, хутчэй!- закрычала місіс Візлі.

Пара ахутала вагоны і цягнік паволі пачаў рухацца. Гары пабег да дзвярэй вагона, Рон адсунуў іх і дапамог Гары ўскочыць. Яны высунуліся з вокан і махалі містэру і місіс Візлі на развітанне, ажно пакуль цягнік не заехаў за кут і тыя не зніклі з вачэй.

- Мне трэба пагаманіць з вамі сам-насам,- прамармытаў Гары Рону і Герміёне, калі цягнік набраў хуткасць.

- Джыні, пакінь нас,- папросіў Рон.

- Ах, зразумела ж,- пакрыўджана прамовіла дзяўчо і адыйшла.

Гары, Рон і Герміёна рушылі па калідоры ў пошуках вольнага купе, але ўсе яны былі занятыя, за выключэнне аднаго ў самым канчатку цягніка.

У купэ месціўся толькі адзін пасажыр, мужчына, што сядзеў ля вакна і моцна спаў. Сябры супыніліся ля ўваходу. Звычайна Хогвартс Экспрэс перавозіў толькі навучэнцаў, а дарослых ніхто з іх аніразу не бачыў. За выключэннем вядзьмаркі, што гандлявала прысмакамі.

Незнаёмец быў апрануты ў значна патрапаную чараўніцкую вопрадку, цыраваную ў колькіх месцах. І сам ён выглядаў даволі хваравіта і зняможана. Ня гледзячы на яшчэ дастаткова малады ўзрост, яго светла-каштанававыя валасы сям-там месцілі сівізну.

- Цікава, хто ён такі,- прашыпеў Рон, калі яны зачыніўшы дзверы селі як мага далей ад вакна.

- Прафэсар Р. Дж. Люпін,- неадкладна прашапатала Герміёна.

- А ты ўжо адкуль ведаеш?

- Прачытала на яго валізе,- адказала Герміёна і паказала на багажную паліцу панад галавой мужчыны, дзе месцілася маленькая зазношаная валіза, не развальваючаяся толькі таму, што была ўшчэнт перавязана почапкай. Вакол аднаго з куткоў валізы, паўсцёртымі літарамі было напісана “Прафэсар Р. Дж. Люпін”.

- Цікава, што ён будзе выкладаць?- спытаўся Рон, пазіраючы на абяскоўлены твар прафэсара.

- Хіба не відавочна, заўважыла Герміёна.- У школе толькі адно вакантнае месца, памятаеш? “Абарона ад Цёмных Мастацтваў”.

За той час пакуль Гары, Рон і Герміёна вучыліся, у іх змянілася ўжо два настаўнікі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, кожны з якіх навучаў роўна год. Былі нават чуткі, што гэтая пасада клятая.

- Спадзяюся, ён здатны на гэта,- з некаторым сумневам прамовіў Рон.- выглядае ён так, бы яго можна забіць адным добрым праклёнам. Але ж...- ён развярнуўся да Гары.- Ты хацеў аб нечым пагаманіць з намі?

Гары паведаміў усё аб спрэчцы містэра ды місіс Візлі і аб тым, што яму паведамілі сам-насам. Калі ён нарэшце скончыў, Рон выглядаў бы аглушаны, а Герміёна заціснула рот рукамі. Але нарэшце яна апусціла іх.

- Сірыюс Блэк збег, каб дабрацца да цябе? Ёечку, Гары... табе трэба быць вельмі вельмі асцярожным. І не лезці у сіло...

- Я ніколі не шукаю бяды,- разлютавана прамовіў Гары,- але што рабіць, калі бяда звычайна шукае мяне!

- Гары, якім жа ёлупам трэба быць, каб самому шукаць, вар’ята які жадае цябе забіць?- пагушкваючыся прамовіў Рон.

Сябры ўспрынялі навіны, горш чым разлічваў Гары.Здавалася Рон з Герміёнай разам страшыліся Блэка больш, чым ён сам.

- Ніхто ня ведае, якім чынам ён збег з Азкабана,- устрывожана прамовіў Рон.- Аніўкога ранней гэта не атрымлівалася. Да таго ж ён быў звышмоцна ахоўваемым вязнем.

- Але ж яны зловяць яго?- сур’ёзным голасам спыталася Герміёна.- То бок, яны ж далучылі да яго росшукаў нават маглаў...

- Што гэта за гукі?- раптоўна спытаўся Рон.

Аднекуль раздаваўся слабы бляшаны свіст. Яны азірнуліся навокал.

- Гэта з тваёй валізы, Гары,- сказаў Рон, падняўся і палез ў багаж. Праз імгненне ён выцягнуў з гарынага адзення Партатыўны Брыдаскоп. Ён шалёна круціўся на далоні Рона і яскрава свяціўся.

- Брыдаскоп?- падняўшыся на ногі, каб лепш бачыць прамовіла Герміёна.

- Ага... але майце на ўвазе, што ён вельмі танны,- сказаў Рон,- і паводзіў сябе гэдак жа, калі я прывязваў яго да нагі Эрал, каб даслаць яго Гары.

- Ты рабіў штось благое ў гэты час?- пранікліва спыталася Герміёна.

- Ані! Папросту... Карацей, мне нельга было выкарыстоўваць Эрал, яна ня здольна для падарожжаў на падобныя адлегласці... але ж трэба было неяк перадаць яго Гары?

- Пакладзі яго назад,- параіў Гары, калі Брыдаскоп засвістаў асабліва пранізліва,- ён можа яго абудзіць.

Хлопчык штурхнуў галавой у бок прафэсара Люпіна. Рон запхнуў прыладу ў адну з жахлівых шкарпэтак дзядзькі Вернана, якая значна патупіла гук і зачыніў валізу.

- Трэба будзе праверыць яго ў Хогсмідзе,- сядаючы на месца заўважыў Рон,- Фрэд з Джорджам казалі мне, што брыдаскопы прадаюцца ў краме “Чараўніцкія інструменты і матэрыялы Дэрвіша і Бэнша”.

- А ці ты шмат ведаеш аб Хогсмідзе,- зацікаўлена спыталася Герміёна,- бо я сама толькі чытала аб ім ў даведніку па немаглаўскіх паселішчах у Брытаніі...

- Лічу што так,- не задумваючыся адказаў Рон,- але я хачу трапіць туды з іншай мэтай: каб нарэшце траціць да “Мядовага Герцага”.

- А што гэта?- спыталася Герміёна.

- Кандытарская,- замроена адказаў Рон,- у якой маюцца ўсе слодычы свету: Перачныя Шатанята – ад якіх дым з рота валіць... ці вязізарныя Шакаладныя яйкі поўныя трускаўковага муса і ўзбітай сметанкі, ці цукровыя пер’і, якія можна смактаць у класе, робячы выгляд што думаеш, аб чым пісаць надалей...

- Але, ці няўжо сам Хогсмід для цябе меньш цікавае месца?- папыталася перавесці тэму Герміёна.- У “Паселішчы ў Гісторыі Чараўніцтва” напісана, што ў 1612 годзе, тамтэйшы шынок быў штаб-кватэраю гоблінскага паўстання, а Лямантуючая Халупа, лічыцца адным з самых небяспечных з зачараваных дамоў ува ўсёй Брытаніі...

-... і вялізарныя шэрбетавыя шары, якія прымушаюць табе падымацца на колькі цаляў у паветра, пакуль ты іх смактуеш,- працягваў Рон, папросту ігнаруючы тое, што гаманіла Герміёна.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.