» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








- Калі і ў гэты раз Абарону ад Цёмных Мастацтваў будзе весці Снэйп, я прыкінуся хворым, прамовіў Рон, калі пасля абеду яны ўтраіх ішлі да кабінэту прафесара Люпіна.- Герміёна, правер, хто там.

Дзяўчынка зірнула ў клас праз дзверы.

- Усё добра.

Прафесар Люпін вярнуўся да працы. Ён выглядаў моцна хворым, яго старая вопрадка вісела на ім больш свабодна, а пад вачыма былі цёмныя колы. Тым ня меньш, ён шчыра усміхнуўся, калі вучні нарэшце занялі свае месцы і адразу раздаўся выбух скаргаў на паводзіны Снэйпа падчас хваробы Люпіна.

- Гэта несправядліва, ён толькі замяшчаў вас, навошта ён паназадаваў нам хатняй работы?

- Мы нічога ня ведаем аб ваўкалаках...

- ... даў нам сачыненне на два скруткі пергаменту!

- Вы казалі яму, што мы іх пакуль не праходзілі?- крыху хмурачыся, спытаўся Люпін.

Гуд распачаўся ізноў.

- Так, а ён сказаў, што мы ані на што не здольныя...

-... ён нават не хацеў слухаць...

-... два скруткі пергаменту!

Прафесар Люпін усміхнуўся, гледзячы на абурэнне на тварах вучняў.

- Добра, не хвалюйцеся. Я пагаманю з прафесарам Снэйпам. І сачыненне не патрэбна.

- А, божачкі, не,- ледзь не плачучы, прамовіла Герміёна.- А я яго ужо скончыла!

Урок быў вельмі прыемным. Прафесар Люпін прынёс з сабою шкляначку у якой месціўся блукаючы агенчык. Гэта была невялічкая аднаногая істота, якая здавалася была зроблена з невялічкіх струменчыкаў дыму і выглядала вельмі далікатнай і бяскрыўднай.

- Ён прываблівае спадарожнікаў ў багну,- распавядаў прафесар, канспектуючым вучням.- вы бачыце ў яго руцэ нешта накшталт ліхтара? Ён скочыць па балотах трымаючы яго запаленым... людзі рушаць на святло... і тады...

Блукаючы агенчык выдаў са сваёй шклянцы жахлівы сёрбаючы гук.

Калі празвінеў званок, усе склалі свае рэчы і накіраваліся да выхаду, гэта ж зрабіў і Гары, але...

- Адну хвілінку, Гары,- паклікаў Люпін.- Мне трэба перакінуцца з табой парай слоў.

Гары вярнуўся ў кабінет і пачаў назіраць як прафесар закрываў тканінай шклянку з агенчыкам.

- Я чуў пра матч,- сказаў Люпін, збіраючы кнігі ў свой стары партфель,- і вельмі шкадую аб тваёй мятле. Ёсць якісь шанец яе адрэмантаваць?

- Ані,- адказаў Гары,- Вярба разкалаціла яе ўшчэнт.

Люпін уздыхнуў.

- Лупчуючую Вярбу пасадзілі ў тым жа годзе, у якім я паступіў у Хогвартс. Дзеці выдумалі гульню, па ўмовах якой, трэба было падбегчы як мага бліжэй і дакрануцца да ствала. У рэшце рэшт, хлопчык якога клікалі Дэйві Гаджэн ледзь не залішыўся аднаго вока і нам забаранілі набліжацца да яе. Так што ў мятлы небыло аніякага шанца.

- Пра дэментараў вы таксама чулі?- з цяжкасцю вымавіў Гары.

Люпін хутка зірнуў на яго.

- Так, зразумела. І мяркую мала хто не заўважыў як раззлаваўся прафесар Дамблдор. Занепакоенасць дэментараў расце... яны лютуюць з-за таго, што ім забаронен уваход на тэрыторыю школы... Часам не з-за ніх ты трапіў у аварыю?

- Так.- адказаў Гары і перш чым ён паспеў спыніць сябе ў хлопчыка вырвалася.- Але чаму? Чаму толькі на мяне яны гэдак ўплываюць? Чаму я...?

- Гэта ня мае нічога агульнага са слабасцю.- перарваў яго прафесар Люпін, быццам прачытаўшы яго думкі.- Дэментары маюць на цябе большы ўплыў таму, што ты ў сваім жыцці перажыў тое, чаго не здаралася з іншымі вучнямі – сапраўдны Жах.

Праменчык зімовага сонца ўварваўся у кабінет Люпіна, асвятліўшы яго сівые валасы і зрабіўшы палоскі на яго маладым твары.

- Дэментары – адны з самых гнюсных істот, якія толькі ходзяць па зямлі. Яны жывуць у цёмных і брудных месцах, яны шануюць толькі занядбанне і адчай. Дэментары спустошваюць супакой, надзею і шчасце вакол сябе. Нават маглы, якія ня ў стане іх бачыць, адчуваюць прысутнасць гэтых істот. Калі ты апынешся паблізу ад дэментара, ён высмактае з цябе ўсе добрыя пачуцці, усе шчаслівыя ўспаміны. Калі ў яго будзе магчымасць сілкавацца тваімі пачуццямі дастаткова доўга, ён ператварыць цябе на нешта падобнае самому сябе – бяздушную і злую істоту. Унутры цябе застануцца толькі пустата і самыя найгоршыя ўспаміны. Таго, што здарылася з табой ў маленстве дастаткова, каб каго заўгодна скінуць з мятлы. Так што цябе няма чаго сароміцца.

- Калі яны побач са мною...- прамовіў Гары, утаропіўшыся ў прафесарскі стол, у яго перахапіла горла,- я чую, як Вальдэморт забівае маю маці.

Люпін зрабіў рукою жэст, як быццам пажадаў схапіць хлопчыка за плячо, але перадумаў. Некаторы час ў пакоі панавала цішыня, але яе скасаваў Гары...

- Чаму яны аб’явіліся на матчы?- пакутліва спытаўся Гары.

- Яны вельмі згаладаліся,- халодна адказаў Люпін зачыняючы свой партфель.- Дамблдор не дае ім ўваходзіць ў школу і іх запасы чалавечых эмоцыяў вычарпаліся... Думаю, яны не выстаялі перад такой спакусай, як матч па квідытчу. Усе гэтыя хваляванні... эмоцыі... для іх гэта найфантастычнае свята.

- Азкабан, пэўна найжахлівейшае месца,- прамармытаў Гары. Люпін змрочна кіўнуў у адказ.

- Крэпасць знаходзіцца на маленькай выспе, з усіх бакоў аточанай вадою. Але насамрэч яна ня мае патрэбы ані ў сценах, ані ў вадзе, бо зняволеныя знаходзяцца ў пастцы, якая месціцца ў іх ўласнай галаве, ня здольныя ані на адну шчаслівую думку. Большасць іх вар’яцее праз колькі тыдняў.

- Але у Сірыюса Блэка гэта атрымалася,- павольна прамовіў Гары.- Ён збег адтуль...

Партфель Люпіна выслізнуў з яго рук і ён быў вымушаны нахіліца, каб падхапіць яго.

- Так,- адказаў ён, выпрастоўваючыся.- магчыма ён знайшоў нейкі спосаб змагацца з імі. Бо з майго пункту гледжання гэта наўрадці магчыма... Лічыцца, што дэментары высмактоўваюць з чараўніка, усю яго моц, калі той застаецца з імі працяглы час...

- Але ж вы нейяк прымусілі дэментара адступіць, там ў цягніку,- раптам прамовіў Гары.

- Існуюць сякія-такія метады абароны,- сказаў Люпін.- Але ў цягніку быў адзін дэментар. Калі іх больш змагацца нашмат цяжэй.

- А што за метад?- імгненна спытаўся Гары.- Ці вы не навучыце мяне яму?

- Ну, Гары не такі ўжо я і майстар у змаганні з дэментарамі... хутчэй наадварот...

- Але я павінен мець магчымасць змагацца з імі, калі яны аб’явяцца на чарговым матчы...

- Ну...- Люпін зірнуў на рашучы твар Гары і крыху павагаўшыся прамовіў,- добра. Я паспрабую табе дапамагчы. Але баюсь, што прыйдзецца пачакаць да наступнага семестра. Я павінен зрабіць столькі ўсяго пакуль не пачнуцца вакацыі. Я абраў самы незручны час, каб захварэць.

***

Чакаючы абяцаных антыдэменторскіх урокаў ад прафесара Люпіна, Гары спадзяваўся ніколі больш ня чуць перадсмяротных енкаў сваёй маці, а разгром Хафлпафа камандай Рэйвенкло напрыканцы лістапада канчаткова палепшыў яго настрой. Грыфіндор атрымаў шанец выйграць, але ж цяпер яны не маглі прайграць аніводнага матчу. Да Вуда вярнулася яго маніякальная энэргія і каманда ўпарта працавала, ня гледцячы на халодныя дробныя дажджы, якія захаваліся і ў снежні. Гары ня бачыў на зямле нават намёкаў на дэментараў. Здавалася, гнеў Дамблдора моцна стрымліваў іх на сваіх месцах ля ўваходу.

За два тыдні да канца семестра, неба афарбавалася ў апалава-белы колер, а брудная зямля з ранку пакрылася шацью. У замку ўсё гудзела ў прадчуванні Калядаў. Прафесар Флітвік, настаўнік чараўніцтва нават ўпрыгожыў свой кабінет зіготкімі агенчыкамі, якія насамрэч былі маленечкімі пархаючымі феямі. Навучэнцы радасна абмяркоўвалі свае планы на вакацыі. Рон з Герміёнаю вырашылі застаца ў Хогвартсе. І ня гледзячы на завярэнні Рона аб тым, што ён папросту жадае правесці два тыдні без Персі і паведамленне Герміёны пра то, што ёй неабходна шмат папрацаваць ў бібліятэцы, Гары ведаў, сябры на самой справе вырашылі саставіць яму кампанію і быў вельмі ўдзячны ім за гэта.

Да ўсеагульнага задавальнення аб’явілі, што ў апошнія выходныя перад вакацыямі адбудзеца чарговы паход у Хогсмід, куды адправяцца ўсе, за выключэннем Гары.

- Набудзем нашы калядныя падарункі там!- прапанавала Герміёна.- Мама з татам папросту закахаюцца ў мятную зубную ніць ад Мядовага Герцага!

Змірыўшыся з тым, што яму зноў прыйдзецца, як і заўжды бавіць час адному, Гары запазычыў у Вуда каталог “Мётлы на Любы густ” і вырашыў правесці гэты дзень у прагляданні разнастайных марак. Цяпер ён трэніяваўся на старажытным Метэоры, але ён быў занадта павольны ды дрыготкі, таму хлопцу дакладна была патрэбна новая мятла.

Суботнім ранкам Гары праводзіў накіраваўшыхся ў Хогсмід і апранутых у плашчы ды шалікі Рона з Герміёнай, да дзвярэй замку, а сам ціхінька вярнуўся па мармуровай лесвіцы ў Грыфіндорскую Вежу. За вакноў пачаў падаць снег, у замку было ціха і спакойна.

- Тссссс – Гары!

Хлопчык развярнуўся на палове дарогі да калідоры на чацьвёртым паверсе і ўбачыў Фрэда з Джорджам, якія выглядалі з-за статуі аднавокай гарбатай вядзьмаркі.

- Што вы тут робіце,- зацікавіўся Гары,- няўжо не збіраецеся ісці ў Хогсмід?

- Мы тут, каб падзяліцца з табою крышачкай святочнага настрою, перш чым ісці туды.- таямніча падміргнуўшы прамовіў Фрэд.- Ходзь сюды...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.