» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








- Гэта будзе на заходзе сонца,- сказаў Рон, гледзячы праз вакно на надворак.- Нам ніхто не дазволіць пайсці туды... асабіста табе, Гары...

Гары апусціў галаву на рукі, абдумваючы нешта.

- Калі б толькі ў нас была Мантыя-Невідзімка...

- А дзе твая?- спыталася Герміёна.

Гары распавёў ёй аб тым, што быў вымушаны схаваць яе у праходзе пад статуей.

-... калі Снэйп пабачыць, што я зноў хаджу там, мяне чакаюць непрыемнасці,- дадаў ён.

- Маеш рацыю,- выпрастоўваючыся, сказала Герміёна,- калі ён пабачыць цябе... А як ты адкрываў праход у гарбе?

- Трэба... дакрануцца да яго палачкай і сказаць “Дысэндзіюм”,- адказаў Гары.- Але...

Герміёна не дачакалася пакуль ён скончыць, яна падыйшал да партрэта, адчыніла праход і кудысьці сыйшла.

- Спадзяюся, яна не пайшла за Мантыей?- гледзячы ёй ў след прамовіў Рон.

Але яна пайшла. Праз чвэрць гадзіны Герміёна вярнулася, трымаючы пад вопрадкай старанна складзеную срабрыстую Мантыю.

- Герміёна, што з табой тварыцца ў апошні час?- здзіўлена спытаўся Рон.- Спачатку стукнула Малфоя, потым дэманстратыўна пакінула прафесарку Трэлані...

Дзяўчына вельмі падахвочана зірнула на яго.

***

Разам з астатнімі яны спусціліся на вячэру, але пасля не вярнуліся ў Грыфіндорскую Вежу. Пад вопрадкай ў Гары была схавана Мантыя-Невідзімка і ён увесь час быў вымушаны трымаць рукі крыжом, каб схаваць камяк. Яны затаіліся ў Вестыбюле і сядзелі прыслухоўваючыся, пакуль не ўпэўніліся, што там больш нікога няма. Нарэшце яны пачулі, як сышлі апошнія людзі, ляпнулі дзверы. Герміёна высунулася з іх схованкі.

- Усё добра,- прашапатала яна,- нікога больш няма... апранаем Мантыю...

Прытуліўшыся як мага бліжэй адно да аднаго, каб ніхто іх не заўважыў і апрануўшы на сябе Мантыю, яны на дыбачках прамінулі Вестыбюль і, спусціўшыся па сходах, выйшлі на надворак. Сонца ўжо хавалася за Забаронены лес, пакрываючы золатам вяршаліны дрэў.

Яны дабраліся да халупы і пастукалі ў дзверы. Праз хвіліну Хагрыд адчыніў дзверы, ён быў бледны і яго ўсяго калаціла, Хагрыд азірнуўся шукаючы наведальнікаў.

- Гэта мы,- прасыкал Гары.- Мы пад Мантыяй-Невідзімкай. Пусці нас і мы яе здымем.

- Вы не ‘вінны былі прыходзіць!- прашаптаў Хагрыд, адходзячы ў бок, каб сябры маглі ўвайсці ўсярэдзіну. Палясоўшчык хутка зачыніў дзверы і Гары зняў Мантыю.

Хагрыд не плакаў і не кідаўся ім на шыі. Ён папросту выглядаў, як чалавек, які ня ведае дзе ён і што трэба рабіць. І гэтая яго разгубленнасць выглядала горш, чым яго слёзы.

- Гарбаты?- спытаўся палясоўшчык. Калі  ён пацягнуўся за імбрычкам, яго вялізныя рукі затрэсліся.

- Хагрыд, а дзе Бакбік?- нерашуча спыталася Герміёна.

- Я... ён знадвор’,- адказаў Хагрыд і заліў увесь стол малаком, пераліўшы яго праз край малочніка.- Я прывязаў ‘го ля гарбузовых градак. Там знадвор’ ён можа бач’ць дрэвы... падыхаці свеж’ паветрам... пакуль...

Рукі Хагрыда зноў моцна закалаціліся, ён выпусціў малочнік і ўся падлога залілася малаком.

- Я прыбяруся, Хагрыд,- спешна прамовіла Герміёна і прынялася за ўборку.

- Там у шафе ёсць ‘шчэ ‘дзін,- сядаючы прамовіў Хагрыд і выцер рукавом свой вялізны лоб. Гары азірнуўся на разгубленага Рона.

- І што, Хагрыд, няўжо аніхто нічым ня можа дапамагчы?- раз’юшчана спытаўся, Гары, які сядзе паблізу ад яго.- Дамблдор...

- Ён спраб’ваў,- адказаў Хагрыд.- Але Дамблдор не ў стане а’мяніць рашэннь Камітэту. Ён гаворыў ім, што Бакбік не шалёны, але ты ж веда’ш ’ны баяцца... Люцыюса Малфоя... ён пагражаў ім, я зар’з чакаю, калі прыйдзе кат Макнэйр, ён стары малфоеў сябрук... ён зробіць ўсё хутк’ і чыста... а я буду побач...

Хагрыд зглытнуў. Яго вочы шалёна забегалі па пакоі быццам ён аднекуль чакаў падтрымкі ці на кагось спадзяваўся.

- Дамблдор таксам’ прыйдзе, калі ’ны... калі яны бу’ць яго катаваць. Ён напісаў мне а’ гэтым з ранку. Каж’, хоча па’трымаць... падтрымаць мяне. Дамблдор вялікі чалавек...

Герміёна, якая корпалася ў шафе з посудам выдала кароткі, адразу задушаны енк. Яна ледзь стрымліваючы слёзы, вярнулася да стала, трымаючы ў руках новы малочнік.

- Мы таксама застанемся тут,- пачала яна, але Хагрыд закруціў сваёй калматай галавой.

- Вы вернеце’ ў замак. Я ’жо казаў, што не хачу, каб вы гэт’ бачылі. І ’шчэ, вы памята’це, што ня ‘вінны без дазволу быць па-з’  замку... Калі Фадж і Дамблдор забач’ вас, Гары будзе ч’каць вялікая бяда.

Маўклівыя слёзы сцякалі з вачэй Герміёны, але яна хавала іх ад Хагрыда, працягваючы мітусіцца за гатаваннем гарбаты. Яна ўзяла бутэльку малака, каб напоўніць малочнік і адразу ж ускрыкнула.

- Рон, мне... мне цяжка паверыць ў гэта, але тут у малочніку Скаберс!

Рон утаропіўся на яе.

- Што ты такое кажаш?

Герміёна падняла малочнік са стала, перавярнула яго і патрэсла сюды-туды. З апантаным піскам і моцна намагаючыся вярнуцца ўсярэдзіну, на стол выпаў пацук Скаберс.

- Скаберс!- бездапаможна сказаў Рон.- Што ты тут робіш?

Ён схапіў вырываючагася пацука за хвост і падняў яго да святла. Той выглядаў жудасна. Ён быў схуднеўшы, як ніколі раней, а на яго скурцы сям-там выпалі жмуткі поўсці і паўсюль былі залысіны. Пацук курчыўся ў руках Рона, быццам спрабуючы вызваліцца.

- Усё добра, Скаберс!- прамовіў Рон.- Тут няма катоў! Ніхто не прычыніць табе шкоды!

Хагрыд выпрастаўся, не адрываючы вочы ад вакана. Яго звычайна румяны твар, быў колеру пергамента.

- Яны ‘дуць...

Гары, Рон і Герміёна маланкай кінуліся да акна. Недзе здалёк група мужчын спускалася замкавымі сходамі. Наперадзе рушыў Альбус Дамблдор і яго сівая барада зіхацела ў праменні заходзячага сонца. Побач з ім рушыў Карнэліюс Фадж. А за імі крочылі стары камітэтчык і кат Макнэйр.

- Вы ‘вінны ‘сці,- сказаў Хагрыд, кожную цалю яго цела калаціла.- Ім нельг’ бачыць вас тут... хуценька, хуценька...

Рон запхаў Скаберса ў кішэню, а Герміёна падняла Мантыю.

- Ідзіце праз заднія дзверы,- прамовіў Хагрыд.

Яны рушылі за ім да дзвярэй, якія вялі ў сад. Гары адчуваў нейкую нерэальнасць таго, што адбываецца, асабліва калі ўбачыў Бакбіка. Той стаяў у колькіх футах ад іх, прывязаны да дрэва ля гарбузовых градак і здавалася разумеў, што адбываецца. Ён рэзка хістаючы сюды-туды галавой, нервова капаў кіпцюрамі зямлю.

- ‘сё добра, Бікі,- мягка прамовіў Хагрыд.- ‘сё добра, гэта Гары, Рон і Герміёна.- ён развярнуўся да іх і сказаў.- Усё. Вам трэб ‘сці.

Але яны не рухаліся.

- Хагрыд, мы не...

- Мы раскажам ім, што адбылося на самой справе...

- Яны не заб’юць яго...

- С’ходзце!- разлютаваўся Хагрыд.- Не хапала шчэ, каб і вы трапілі з-з’ мяне ў бяду!

У іх не было другога выбару. Герміёна накінула мантыю на сябе, Гары і Рона. Ля увахода ў халупу адчуліся галасы. Хагрыд паглядзеў на тое месца, дзе толькі што бачыў сяброў.

- Хут’ с’ходзьце,- прахрыпеў ён.- Ня слуха’це...

Ён развярнуўся да халупу і тут ў уваходныя дзверы пастукаліся.

Павольна, быццам здраньцвеўшы ад жаху, Гары, Рон і Герміёна рушылі вакол халупы. Калі яны апынуліся ля ўваходных дзвярэй тыя з моцным грукатам зачыніліся.

- Калі ласка, паспяшаемся,- прашапатала Герміёна.- Я... я не магу гэта вынесці...

Яны пачалі падымацца па травяністым схіле да замка. Сонца ўжо схавалася, неба было ясным, пурпурова-шэрага колеру, але на самым ўскрайку далягляду лунала лалава-чырвоная палоска.

Рон застыў.

- Рон, калі ласка,- прамовіла Герміёна.

- Скаберс... ён выслізнуў... з кішэні...

Рон нахіліўся, каб падабраць пацука і запхнуць яго назад. Але той быццам звар’яцеў. Ён шалёна пішчаў, круціўся і выгінаўся, спрабуючы кусіць Рона за руку.

- Скаберс, гэта я, ты ідыёта кусок, гэта Рон,- прасыкаў хлопчык.

Яны пачулі, як расчыняюся дзверы і аб нечым пачалі разважаць мужчынскія галасы.

- Ах, Рон, калі ласка, хутчэй, яны ўжо збіраюцца зрабіць гэта,- выдыхнула Герміёна.

- Добра... Скаберс, заставайся там...

Яны зноў пайшлі да замку. Гары з Герміёнаю імкнуліся не прыслухоўвацца да галасоў ззаду. Рон ізноў супыніўся.

- Я не магу ўтрымаць яго... Скаберс, затыкніся, яны нас пачуюць...

Пацук працягваў шалёна пішчаць, але рабіў ён гэта не настолькі гучна, каб мажліва было не чуць галасы, што даносіліся з хагрыдава гароду. Яны аб нечым блытана і туманна гаманілі, потым запанавала цішыня, сярод якой яны раптоўна пачулі відавочны свіст і стук сякеры.

Герміёну загайдала.

- Яны... забілі яго!- прашаптала яна Гары.- Я... я ня... ня веру... яны... забілі яго!

— РАЗДЗЕЛ XVII —

Кот, Пацук і Сабака

Ад шоку гарына галава спусцела. Сябры, стаялі пад Мантыяй-Невядзімкай, пахаладзеўшы ад жаху. Апошнія праменчыкі сонца кідалі крывавыя водсветы на пакрытую доўгімі ценямі зямлю. Тут за сваімі спінамі яны пачулі нечый дзікі вой.

- Хагрыд,- прамармытаў Гары. Не разумеючы, што ён робіць, Гары развярнуўся і кінуўся да халупы. Але Рон з Герміёнаю схапілі яго за абедзве рукі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.