» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








- Тутака мы былі, калі ты нас вызваў.- сказаў ён,- Мы дзесь у Вэльсе, Эрныч?

- Ну,- адказаў кіроўца.

- А хіба маглы не заўважаюць аўтобус?-спытаўся хлопчык.

- Хто?- ганарліва адказаў Стэн,- Яны хіба ўвогуле чагось заўважаюць? Анібачаць,  анічуюць. Ня ўмеюць.

- Хадзі будзіць мадам Марш, Стэн,- сказаў Эрні,- Мы будзем у Абергэйвене праз хвіліну.

Стэн прайшоў міма ложка Гары і праскочыў па лесвіцы на наступны паверх. Гары працягваў глядзець у вакно ўсё больш і больш нервуючыся. Эрні здавалася ўвогуле не карыстаўся стырном. Начны Омнібус ніколі не прытрымліваўся асфальтавай дарогі, але не наштурхоўвася ані на што, таму што ліхтарныя слупы, паштовыя скрыні і сметнікі адскоквалі ў бакі, калі ён да іх набліжался і толькі потым вярталіся на сваё месца.

Стэн спусціўся ўніз суправаджаючы бледна-зялёную вядзьмарку ў дарожнай мантыі.

- Вось так, мадам Марш,- бадзёра прамовіў Стэн, Эрні націснуў на тормаз, ледзь не згрудзіўшы ложкі ў пярэдняй часцы аўтобуса. Мадам Марш паклыпала на вуліцу прыціснуўшы рот насоўкаю. Стэн кінуў ёй услед торбу і з грукатам зачыніў дзверы; раздалося моцнае БАХ і яны зноў панесліся наперад прымушаючы дрэвы сустракаючыеся на іх шляху з жахам адскокваць у бок.

Гары ня мог спаць падчас вандравання на аўтобусе, які едзе роўна, не кажучы пра той, які ўвесь час выбухае і робіць стомільныя скокі. Яго ванітавала штораз, калі аўтобус пачынаў рух. Ён разважаў, аб ты што будзе з ім далей і аб тым ці атрымалася Дурслі вярнуць цётку ў нармалёвы стан.

Стэн разгарнуў экзэмпляр Штодзённага вяшчуна і пачаў яго чытаць высунуўшы язык між зубамі. Вялізная фатаграфія запалатварага чалавека з доўгім пераблытам валоссем павольна міргнула Гары з галоўнай старонкі. Яна паказалася хлопчыку занадта знаёмай.

- Гэты чалавек!- прамармытаў ён на хвіліну забыўшыся аб сваіх праблемаў,- Яго паказвалі па маглаўскіх навінах!

Стэнлі адвярнуўся ад газэты і ўсміхнуўся.

- Сірыюс Блэк,- прамовіў ён ківаючы галавою,- А то ж, пра яго ня будзе ў маглаўскіх навінах, Нэвіл. Ты што ў пячоры жывеш?

Ён моцна засмяяўся  убачыўшы ушчэнт здзіўленыя вочы Гары і працягнуў яму першую паласу газеты.

- Цябе трэ паболе чытаць прэсу, Нэвіл.

Гары развярнуў газэтны ліст да святла і прачытаў:

“БЛЭК ПАКУЛЬ НА СВАБОДЗЕ

Сірыюс Блэк – напэўна самы сумна вядомы вязень, з тых што месціліся калі-небудзь у крэпасці Азкабан, па-ранейшаму пазбягае затрымання, падцвердзілі сёння прадстаўнікі Міністэрства магіі.

“Мы робім ўсё магчымае, каб схапіць Блэка,- паведаміў сённяшняй ранніцай у сваім інтэрв’ю міністр па справах магіі Карнэліюс Фадж,- і просім вядзьмарскую супольнасць супакоіцца.”

Міністр ужо быў падвергнуты крытыке з боку Сусветнай Федэрацыі Ведзьмакоў за інфармаванне маглаўскага прэм’ер-міністра аб гэтай праблеме.

“Я сапраўды павінен быў гэта зрабіць і вы дастаткова добра ведаеце,- паведаміў раздражнённы міністр.- Блэк- вар’ят. І ён небяспечны для любога чалавека, які сустрэнецца на яго шляху, як для чараўніка, так і для магла.  Са свайго боку прэм’ер упэўніў мяне, што не раскрые сапраўдную сутнасць Блэка. І будзем аб’ектыўнымі, хто яму паверыць, нават калі ён гэта паведаміць?”

Маглам паведамілі, што Блэк мае пры сабе стрэльбу (металічная палка з дапамогай якой, маглы забіваюць адно аднаго). Тым ня меньш, уся магічная супольнасць жыве ў страху перад новай бойняй, якая можа паўтарыць падзеі дванаццацігадовай даўніны, калі Блэк адной замовай забіў трынаццаць чалавек.”

Гары паглядзеў у цмяныя вочы Сірыюса Блэка, яго запалы твар толькі часткова выглядаў жывым. Хлопчык ніколі не сустракаў сам насам упіроў, але шмат раз бачыў іх на выявах у кабінеце па Абароне ад Цёмных Мастацтваў і Блэк з яго васкова-белай скурай выглядаў адным з іх.

- Жахлівая істота, ці не так?- спытаўся Стэн, калі Гары скончыў чытанне.

- І што. Ён насамрэч забіў трынаццаць чалавек?- спытаўся Гары аддаючы кандуктару газэту.- І зрабіў гэта адной замовай?

- А то,- адказаў той,- Забіў пры сведках і сёе-тое. Сярод белага дня. Гэта выклікала неблагі перапуд, ці не так, Эрн?

- Ну,- змрочна адказаў кіроўца.

Стэн развярнуўся ў сваім крэсле і сеў паклаўшы рукі на спінку, каб лепш бачыць Гары.

- Блэк, быў адным з самых крутых паплечцаў Сам-Ведаеш-Каго,- паведаміў ён

- Што? Вальдэморта?- не задумваючыся спытаўся хлопчык.

У Стэна на твары збялелі нават вугры, а Эрн тузануў стырно так, што каб ня трапіць пад калёсы аўтобуса ў бок адскочыў фермерскі дом.

- Ты насамрэч дзікун?- уз’енчыў Стэн.- якога, ты называеш яго імя?

- Ой, прабач,- паспешліва адказаў Гары.- Прабач. Я забыўся...

- Забыўся?!- слабым голасам вымавіў Стэн.- Я ледзь уласным сэрцам не рыгануў.

- Так, Блэк быў паплечнікам Самі-Ведаеце-Каго?- быццам просячы прабачэння працягваў Гары.

- Зразумела ж,- адказаў Стэн, працягваючы паціраць грудзі,- Да бабкі не хадзі. Кажуць, быў найбліжэйшым... калі малы Гары Потэр, скруціў Сам-Ведаеш-Каму галаву,- хлопчык зноў нервова прыгладзіў сваю чэлку,- Усіх паплечнікаў Сам-Ведаеш-Каго адлавілі, ці не так Эрні? Большасць з іх здагадалася, што з сыходам іх галоўнага, уся казка скончылася і сцішыліся. Алё не Сірыюс Блэк, калі Сам-Ведаеш-Хто дубца даў, ён вырашыў заняць яго месца.

- А калі Блэка нарэшце загналі ў кут пасярод вуліцы, дзе было дахалеры маглаў, ён ня доўга думаючы дастаў сваю палачку і падарваў палову вуліцы. Пацярпелі колькі чараўнікоў і з дзесятак маглаў што трапіліся пад ногі. Ці не жах? Але ці ведаеш як Блэк сябе трымаў?- драматычным шэптам спытаў Стэн.

- Як?- пацікавіўся Гары.

- Рагатаў,- працягваў кандуктар,- Папросту стаяў і рагатаў сабе. Ды калі да яго падляцела падмацоўка з Міністэрства магіі ён пайшоў з імі, бы так і трэба. Ды покі сыходзіў працягваў рагатаць. Таму што ён шалёнец, ці не так Эрн? Хіба не, не шалёнец?

- Нават, калі й ня быў, да таго як пайсці ў Азкабан... дык зараз дакладна,- ціхім павольным голасам адказаў Эрн,- Я лепш бы сябе падарваў, чым туды йсці. Лічу што... пасля таго, што ён зрабіў, так яму і трэба.

- Тады людзей даслалі, каб яго схапаць, ці так, Эрн?- працягваў Стэн,- Тут, бабах і ўся вуліца паперакоцаная і вакол дохлыя маглы. Што яны за прычыну выдумалі, Эрн?

- Выбух газу,- крэкнуў Эрні.

- І ось ён змыўся,- падагульніў кандуктар, яшчэ раз уважліва паглядзеўшы на газэтную выяву са змрочным тварам Блэка.- З Азкабану ані ніхто не змываўся, ці так, Эрн? І хай мяне халера, як ён гэта зрабіў? Жах, ці не? Думаю, яму ані не да спадобы зноўку стрэца з ахоўнікамі Азкабана, а, Эрн?

Эрні раптоўна ўздрыгануўся.

- Давай аб чым яшчэ пагаманім, Стэн, будзь добрым хлопцам. Мяне толькі ад узгадвання азкабанскай аховы, усяго круціць.

Стэн без ахвоты адклаў газэту. Гары глядзеў у вакно Начнога Омнібуса, яму было горш чым калі-небудзь. Ён уяўляў сабе, і нічога не магло адцягнуць яго ад гэтай думкі, як Стэн на працягу колькіх начэй распавядае сваім пасажырам.

- Ці вы чулі аб Гары Потэры? Той, які ўшчэнт раздзьмуў сваю цётку! Ён ехаў тут з намі, на Начным омнібусе, ці не так, Эрн? Змыцца жадаў...

Гары парушыў вядзьмарскія законы, як і Сірыюс Блэк. А хіба не дастаткова выпадку з цёткай Мардж, каб яго накіравалі ў Азкабан? Хлопчык анічога ня ведаў аб вядзмарскай турме, але ўсе размовы якія чуў на гэты конт, вяліся ў гэткім жа жахлівым тоне. Хогвартскі ляснічы Хагрыд толькі два месяцы правёў там у мінулым годзе. І Гары аніколі ў жыцці не забудзецца на жахлівы выраз яго твару, калі той даведаўся, куды яго накіроўваюць, а Хагрыд быў адным з найсмялейшых людзей, якіх Гары ведаў...

Начны Омнібус каціў сярод цемры пужаючы кусты, слупы, тэлефонныя будкі і дрэвы, а Гары ляжаў у сваім ложку, устрывожаны і няшчасны. Праз колькі часу Стэн успомніў, што хлопчык заплаціў за гарачы шакалад, але выпляскаў яго ўвесь на гарыну падушку, калі аўтобус зрабіў рэзкі скок з Англсі да Абердзіну. Адно за адным чараўнікі і вядзьмаркі ў халатах і хатніх чаравіках спускаліся з верхніх паверхаў, каб выйсці з аўтобуса. І ўсе яны выглядалі вельмі задаволенымі.

У рэшце рэшт адзіным пасажырам застаўся Гары.

- Ну чаго, Нэвіл,- паціраючы далоні спытаўся Стэн,- куды цябе даставіць ў Лондане?

- На Дыягон Алею,- адказаў хлопчык.

- Няма пытанняў,- сказаў кандуктар,- трымайся крапчэй...

БАХ!

І вось яны ўжо грукочаць па Чарынг Крос Роуд. Гары сядзеў, назіраючы, як будынкі і шапікі разбягаюцца са шляху Начнога Омнібуса. Неба пакрысе святлела. Хлопчык раздумваў дзе б стаіцца на пару гадзін, каб прыйсці ў момант адкрыцця Грынгатса і потым збегчы... куды, ён яшчэ ня ведаў.

Эрні націснуў на тормаз і Начны Омнібус сыпыніўся на прыпынку ля невялічкага і моцна патрапанага пабу “Дзіравы кацёл” за якім быў чароўны праход на Дыягон Алею.

- Дзякуй, - сказаў Гары кіроўцы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.