» » » » Андрэ Моруа - Рыкашэт (на белорусском языке)

Андрэ Моруа - Рыкашэт (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэ Моруа - Рыкашэт (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:

Название:
Рыкашэт (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Рыкашэт (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Рыкашэт (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Моруа Андрэ

Рыкашэт (на белорусском языке)

Андрэ Маруа

РЫКАШЭТ

Данiэль са здзiўленнем зiрнуў на сваю жонку. Рэдкая з'ява, каб яна прыходзiла да яго ранiцай.

- Вы хочаце мне нешта сказаць? - запытаў ён.

- Данiэль, зрабiце мне, калi ласка, прыемнасць - схадзiце са мной сёння ўвечары на канцэрт... Рубiнштэйн iграе "Прэлюдыi" Шапэна, i я была б рада паслухаць iх разам з вамi. Вось ужо тры месяцы, як вы са мной вечарамi нiкуды не ходзiце.

- Вось ужо тры месяцы, - нездаволена прамовiў Данiэль, - як вы мяне нi разу аб гэтым не прасiлi.

- Я не прасiла, бо не хацела, каб мяне зняважылi, адмаўляючы. Я дала сабе слова, Данiэль, не навязвацца, чакаць, пакуль вы мяне самi паклiчаце, але сёння Анна, для якой я ўзяла крэсла побач, патэлефанавала мне, што не можа, бо хворая. Вось ужо дзве гадзiны, як я шукаю, кiм бы яе замянiць, i ўсё марны клопат... Вы ўяўляеце, як гэта сумна i брыдка прасядзець увесь вечар адной каля пустога крэсла!

- Прапануй якому-небудзь мужчыне, - параiў Данiэль.

- Вы ж ведаеце, я паклялася з iншымi мужчынамi кампанii не вадзiць. Вы мой першы i мой апошнi.

- Што тыя клятвы! - нахмурыўся Данiэль.

Хвiлiну падумаўшы, ён няўпэўнена прагаварыў:

- Яно, вядома, я хацеў бы зрабiць вам прыемнае, але ў мяне ёсць iншыя абавязкi. Паспрабую ад iх вызвалiцца. Калi ўдасца, пайду з вамi на канцэрт.

- Ах, як добра, што вы згадзiлiся!

- Ды не, я вам нiчога канкрэтна не абяцаю, я толькi сказаў, што паспрабую, - прабурчаў Данiэль.

Ён выйшаў у кабiнет i ўзяўся за тэлефон: "Габелен, 43-14". Гэта быў нумар Беатрысы дэ Сольж, якая ўжо некалькi тыдняў была яго каханкай. Ён заляцаўся да яе горача, з няспрытнасцю пераспелага мужчыны.

- Гэта вы? - прашаптаў Данiэль. - Скажыце, гэта цвёрда, што сёння вечарам вы са мной пойдзеце? Не адмовiцеся ў апошнi момант, як пазаўчора?..

- Ой, якi вы нудны! - пачулася з тэлефона. - У вас зусiм няма такту. Пара ведаць, што мне падабаецца толькi тое, што я вырашаю ў апошнi момант. Вы што, хочаце сапсаваць мне настрой?

- Прабачце, прабачце, - замiтусiўся Данiэль. - Наадварот. Няўжо вы дагэтуль не пераканалiся, што вашы жаданнi для мяне закон? Але на сённяшнi вечар мне трэба ведаць вашы планы, бо я сам павiнен даць адказ.

- Вы жудасны чалавек, - пачулася з тэлефона. - Адкуль я магу ўсё зараней ведаць!.. Вось што... Патэлефануйце мне праз гадзiну... Пастараюся прыняць нейкае рашэнне.

У сталовай, снедаючы разам з Данiэлем, жонка запытала ў яго: цi можа яна разлiчваць напэўна. Ён адказаў не без гумару, што яшчэ не высветлiў, не паспеў дамовiцца па тэлефоне.

У гэты самы час Беатрыса дэ Сольж тэлефанавала П'еру Прад'е, маладому дэпутату, якога яна сустрэла ў Жэневе i паспела пакахаць.

- Гэта вы, Прад'е? - запытала яна. - Ах, не, гэта вы, мадмуазэль Друэ?.. Мне б хацелася пагаварыць з панам Прад'е... Не, не, калi ён загадаў, каб яго не турбавалi, у такiм разе не трэба... Не, не, я разумею... Ён будзе злавацца... Я б толькi хацела ведаць, цi збiраецца ён са мной паехаць на вячэрнi сеанс?.. Што?.. Збiраецца... Гэта ў яго запланавана... А вы ўпэўнены, што ён не пераменiць свайго намеру, як гэта было ўчора?.. Не ведаеце... Так, так... Натуральна... А зараз, канкрэтна, ён вам нiчога не гаварыў?.. Дзякую, мадмуазэль Друэ... Да пабачэння...

Калi крыху пазней Данiэль патэлефанаваў з кабiнета, пакаёўка Беатрысы дэ Сольж яму растлумачыла, што мадам у засмучэннi i вельмi шкадуе, што вечарам не будзе мець часу, бо ёй трэба абавязкова прысутнiчаць на сямейным абедзе.

Данiэль накiраваўся да сваёй жонкi - праверыць, цi дома яна. Жонка ляжала на канапе i чытала кнiгу.

- Дарагая, - звярнуўся ён да яе, - я вельмi рад, што мне ўдалося нарэшце вызвалiцца. Мы разам паслухаем канцэрт. Як гэта цудоўна!

- Якi вы мiлы, харошы! Мне так прыемна!

- I мне таксама.

Калi ён выйшаў, жонка надоўга паглыбiлася ў шчаслiвыя мары. Яна моцна ўпiкнула сябе за нядобрыя думкi аб сваiм мужу.

Пераклад: Юрка Гаўрук


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Рыкашэт (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Рыкашэт (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэ Моруа

Андрэ Моруа - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэ Моруа - Рыкашэт (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Рыкашэт (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.