» » » » Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году


Авторские права

Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Здесь можно скачать бесплатно "Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году"

Описание и краткое содержание "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году" читать бесплатно онлайн.








Стаху ня трэба было тлумачыць, што за «яго» мае на ўвазе Сяржук. Так казалі цяпер: «ён», з націскам на гэтым слове, не называючы ні высокай пасады, ні імя ягонае, паказваючы тым самым сваё непрыйманьне гэ­тага чалавека і пагарду да таго, што ён робіць. I таму Стах адразу падхапіў новы паварот гаворкі.

— Якая там будучыня... Пра сёньня думаць страшна. Наогул думаць страшна, бо, гледзячы на яго, прыходзіць у галаву толькі адная пэўная думка: няўжо ў цэлым краі ня знойдзецца чалавек, які ахвяруе сабою, дзеля іншых, дзеля таго, каб нешта зьмяніць...

— Ня знойдзецца. Ня той край, прабач... Стагоддзямі выбівалася, вынішчалася тут усё, што асьмельвалася супраціўляцца. Таму цяпер гэтак бесцырымонна, ваяўніча, бессаромна, упэўнена і карыстаецца ён уладай. I краінай. Як паслухмянай, бясслаўнай жанчынай. I быдла пляскае ямуў ладкі — ён цалкам адпавядае ягоным ідэалам. Але нельга быць такім жорсткім са сваёй роднай маці, нельга гэтак зьневажаць свой родны край, яго гісторыю і мову. Па ўсіх чалавечых і хрысьціянскіх законах нельга. Усё на гэтым сьвеце ўлічваецца, нішто не праходзіць бяз сьледу. I пакараньне будзе, калі не ад людзей, дык ад Бога. I будзе бязьлітасным. Я спачуваю яму...

— Кінь ты... Паспачувай лепш народу.

— Каб ён гэтак паспачуваў мне хоць раз, як я яму спачуваю. Каб ён паспрабаваў зразумець мяне, як я яго разумею. Я спрабую гаварыць з ім, а мне ў адказ, пачуўшы сваю родную мову, — нацыяналіст, бээнэфавец, фашыст... Божа, якая цемра, якая безвыходнасьць. Што і хто яшчэ трэба яму, каб зразумець, што так жыць нельга?

— Клін клінам выбіваюць — гэтак кажа мудрасьць народу, альбо, калі верыць табе, быдла. I я ўпэўнены, што выратаваць нас урэшце рэшт зможа толькі падобны да яго лідэр — жорсткі, рашучы, напорысты, але — высокаадукаваны, высокакультурны, гэтакі «просвящённый монарх», а па-просту інтэлігент-дыктатар, які сьвядома, а не інтуітыўна, будзе казаць тое, што хоча чуць быдла, а рабіць, як і гэты, сваё, прычым не ўласьцівымі яму самому сродкамі: сілай, прымусам. Толькі да такога прыслухаецца быдла, такому «паверыць», і толькі ён зможа вывесьці яго з гэтага замкнутага кола, з гэтага хворага балота на сенакосныя лугі. I тады, калі харчу будзе дастаткова, мажліва, і быдлу будзе час задумацца над сваім жыцьцём.

— Так то яно так... Вядома, не трэба недаацэньваць ролю асобы ў гісторыі. Аднак найчасьцей асобы гэткія толькі руйнуюць і вельмі рэдка нешта ствараюць. Наламаць дроваў «асоба» можа столькі, што потым удзесяцёх не разьбярэшся. Прыкладаў сотні, у тым ліку і наш, цяперашні... Але, тым больш дарэмна, ты ўскладаеш нейкія надзеі на быдла. Забудзь пра гэта. Па-першае, у быдла ніколі ня будзе дастаткова харчу, па-другое, быдла ніколі ня думала і думаць ня будзе.

Яно ня дзеля таго створанае. Яно можа хіба адчуваць і аддавацца пачуцьцям, якія і замяняюць яму розум. Больш за тое, бойся быдла, якое лічыць, што яно думае... Нездармаўіншых — дэмакратычных — краінах прыдуманы розныя цэнзы: узроставы, адукацыйны, маёмасны, каб выключыць адкіды грамадства з ліку выбаршчыкаў, каб не ўплывалі яны сваёй тупой масай на вынікі выбараў, у якіх самі не арыентуюцца і вераць толькі таму, хто больш наабяцае. У нас жа даюць стогадоваму дзеду Базылю з інтэрнату састарэлых бюлетэнь — ідзі, галасуй за сваю блізкую будучыню. Вось і нагаласавалі, пта маць...

— Што ты ўзьеўся на народ, чым ён табе гэтак не дагадзіў?

— А то ты ня ведаеш... Зрэшты, можа я не на народ злуюся, а на самога сябе, на жыцьцё нашае, на тое, што вымушаны мы з табою займацца цяпер зусім ня тым ці ня толькі тым, дзеля чаго на сьвет гэты прыйшлі, ня тым, да чаго душы нашыя цягнуцца. Вось ідзем мы прыгожым местам і замест таго, каб абмяркоўваць высокія творчыя праблемы, у аблокахлятаць, гаворым пра бруд, пра які і гаварыць брыдка, агідна — пра палітыку. Гаворым, бо душа баліць... Заўваж, душы нашыя засьмечаныя сёньня, экалагічна забруджаныя палітыкай. А душы не палітыка трэба. Ёй трэба пасьпяваць бачыць прыгажосьць сьвету, каб дзяліцца радасьцю гэтай пекнаты з іншымі душамі. А мы пра палітыку... Якая для нас, як, дарэчы, і для быдла, павінна заставацца па-за нашым жыцьцём, існаваць недзе паралельна. У яе свае куміры...

— Ніколі гэтага не было і ня будзе. Нават у ідэале. Ня мы дыктуем умовы грамадству, а яно нам. Адзінае, што мы, творцы, так бы мовіць, можам зрабіць, гэта паўплываць на агульны культурны ўзровень грамадства. I тое не адразу, а, мажліва, толькі праз пакаленьні.

— Праз пакаленьні... Ажывем мы сёньня. Мы заўсёды жывем сёньня. А ня ўчора і ня заўтра. Вось прывыклі думаць: філосаф — значыць летуценьнік, чалавек ня з гэтага сьвету. Няпраўда, якраз мы і ведаем сапраўдны кошт жыцьця і стараемся ўзяць ад яго напоўніцу і, адпаведна, аддаць яму ўсё, што маем, выпрацаваць свой патэнцыял максімальна. Бяда толькі ў тым — ды і не бяда нават, а выдаткі існаваньня, недарэчная недарэчнасьць — што працуем мы, як, зрэшты, і вы, творцы, са словам, з фарбай, з гукам... Мы пераконваем, а не прымушаем, мы тлумачым, а не навязваем, як робяць гэта «ідэолагі». Тыя ж, хто супраць нас, з намі не цырымоняцца. Ледзь трохі не па-іхняму — турма, ГУЛаг, расстрэл — фізічнае вынішчэньне.

— I плён карпатлівай працы доўгіх гадоў нейкі самадур можа выкарчаваць у адзін момант...

— Так, але іншага шляху ў нас няма. Супраць лома няма прыёмаў, акрамя слова, якое западзе ў шчырую душу і прарасьце. Прарасьце! Я баюся толькі аднаго, што ў выніку ўсіхягонь/хэксьперыментаў, у нашым краі можа праліцца кроў. Нявінная кроў, як плата за волю, што ўрэшце рэшт прыйдзе... Трэба быць гатовым да гэтага і зрабіць усё, каб на тваё месца прыйшло потым два, пяць, дзесяць такіх, як ты. I тады, рана ці позна, мы пераможам канчаткова. Герастраты ды падобныя яму — часовыя. I яны ведаюць пра сваю часовасьць, таму і лютуюць гэтак. Але агонь разбуральны дагарыць і патухне і на месцы спаленага лесу вырасьце новы.

— А на месцы спаленай хаты, што вырасьце?

— Ты не прыдзірайся. Мажліва, маё параўнаньне і кульгавае. Але давай усё ж пакінем сабе надзею на лепшую будучыню...

Дома, у ложку, Стах прыгадаў гэтую размову з сябрам і падхапіўся, зачапіўшыся за адную думку: мне ўсё роўна паміраць, дык чаму б не загінуць, — падумаў ён, — загінуць прыгожа, у пакутах за родную зямлю, адыйсьці дык з «музыкай»... I не аднаму, а... з ім... разам... Аднак ён адразу адпрэчыў гэтую думку: для таго, каб паспрабаваць ажыцьцявіць яе — трэба час, а якраз часу ў яго і не было — засталося ўсяго шэсьць дзён. Усяго шэсьць дзён, якіх хопіць толькі на тое, каб дапісаць карціну. I ён усьміхнуўся сабе скептычна, маўляў, апраўданьняўзаўсёды можна знайсьці мільён, абы не зрабіць нешта. На тым, пэўна, і сьвет трымаецца. Калі ня сьвет, дык улада пастуха над быдлам -дакладна.

5.

Праца над карцінай, нягледзячы на сумлівы ды ваганьні, пасоўвалася патроху наперад. Нават цяпер бачылася ўжо, што будзе гэта твор не зусім звычайны. Напачатку Стах думаў, што адбіваюцца ў ім толькі ягоныя задумкі, толькі стан ягонай душы, што бачыць ён у карціне тое, што сам хоча бачыць. Потым жа, калі і жонка, і сябар, «прачыталі» ў намаляваным тое ж самае, ён упэўніўся, што памыляецца, што гэтак ёсьць насамсправе. Больш за тое, ён заўважыў, што атрымліваецца ў яго нібыта карціна-барометр, карціна-люстэрка, у якім нейкім чынам адбіваецца тое, што адбываецца цяпер у краіне. Мажліва, і не адбіваецца, але чалавек, які глядзіць на яе, знаходзіць у ёй фарбы сугучныя сёньняшняму дню, агульнаму настрою. Нават не знаходзіць, а карціна сама перадае, падказвае, дыктуе яму гэты настрой. Фарбы яе то цямнелі, то сьвятлелі, нібы ў залежнасьці ад таго, якое палітычнае ці сацыяльнае «надвор’е» было на вуліцы. Цяпер перамагала зло — набліжаўся вечар, надыходзіла восень — і карціна «цямнела», «чарнела», колькі б Стах ні высьвятляў яе. Толькі праз паўгода працы ён зразумеў гэта і кінуў выцягваць пацямненьні яркімі фарбамі, а ўсю ўвагу скіраваў на вымалёўку персанажаў якімі карціна была густа населеная. Гэтак, як карціны Босха, альбо, яшчэ больш дакладна — Філонава. Ці не, цяпер, калі гушчыня, «чарната» фарбаў пераважала, была наймоцнаю — хутчэй нагадвала яна некаторыя карціны Полака, на якіх фарбы проста разьлітыя плямамі. Асабліва крыху здалёк, калі асобныя фігуркі, будынкі, дрэвы зьліваліся, ядналіся між сабою, і часам нават уся карціна здавалася адною суцэльнаю цёмнаю плямай, і не заўважаліся адразу ні сінія, ні чырвоныя, ні зялёныя, ні іншыя яркія колеры, з якіх яна складалася. Аднак варта было ўгледзецца ў карціну, як яна пачынала загарацца, высьвятляцца, ажываць, аж да таго, што ярка-зялёныя, ярка-сінія, ярка-чырвоныя колеры пачыналі «сьляпіць» вочы... Адсюль і словы тыя сябравы: «паглядзі, якусход разгараецца...» Карціна давала гледачу надзею на лепшую будучыню, штосьпееўзмрочным сёньня. I ня про­ста надзею, аўпэўненасьць, што гэтак будзе, што інакш не бывае, што наогул будучыня — сьветлая...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году"

Книги похожие на "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Барыс Пятровіч - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году"

Отзывы читателей о книге "Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.