Авторские права

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь можно скачать бесплатно "Варлен Бечык - Радкі і жыццё" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Радкі і жыццё
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Радкі і жыццё"

Описание и краткое содержание "Радкі і жыццё" читать бесплатно онлайн.








Любая сутнасць — дыялектычная, з палярнасцю, супрацьлегласцю адзінства. Вымысел і вернасць рэчаіснасці:

1) Мастацтва без вымыслу не існуе;

2) Не існуе мастацтва без вернасці рэчаіснасці.

27.V.

Перад смерцю Платон памыў сам сябе, каб другім не давялося. Трэба абмываць сябе кожны дзень. Мне здаецца, што я не вытрымаю новай восені — пустаты і сцюдзёнкі, а між тым і вясна ідзе наўскос.

Учора запрасілі мяне да А. К. і была з ім доўгая размова. Я чытаў яго новую рэч — «Варшаўскі шлях», напружаную і духоўную. Ен быў абураны, пакрыўджаны за артыкул у «Немане», дзе адмоўна ацэнены «Далёка да акіяна».3 вялікай ахвотай ва ўсім ідзе насустрач. Пісьмы, артикулы, тэксты. Твардоўскі гаварыў, якія вершы напіша на яго смерць: лічыў, што К. — слабейшы і больш хваравіты. I вось — «пагаворым аб часе, аб Твардоўскім».

Паказаў два вершы Германава ў перакладзе Ніла Гілевіча («Полымя, № 5). I сапраўды былі чыстыя, добра гарманізаваныя, не выкручаныя вершы.

Гаварылі яшчэ пра яго ўменне вязаць і звязваць. Я яшчэ падумаў сёння пра гэтае яго ўменне вязаць, зводзіць у адзін клубок літ. тэмы; на яго некаторых рэчах ёсць халадок духоўнаеці, але ўсё ж зроблены яны-натхненнем, бо іначай іх зрабіць немагчыма. Дарэчы, і жыццёвую радасць браў ён як радасць духоўную, першасныя ўражанні ў нешта больш агульнае.

А. В. даў мне добры ўрок сваімі пошукамі мудрасці, сваёй увагай да філасофіі, сацыялогіі — няспыннасцю і шырынёй гэтай увагі.

5. VI.

Размова з Пташнікавым па тэлефоне (пішу пасляслоўе да яго кнігі). ён кажа, што часам нават плакаў над рэц-яй аб «Тартаку».

Два выхадныя — пустыя, як пасьянсы. Хаця быў на якую гадзіну і лес-з яго нядзельным шматгалоссем...

Два малышнёнкі, падышоўшы да маёй посцілкі, разважалі між сабою: — Што гэта ў яго — дзве каўдрыны — Не, у яго знізу кляёнка, а на ёй — адзеяла, бо ён

пісаецца...

Чытанне Байрана — Дон-Жуан, уражанне свежае і лёгкае, а калісьці — як не было!

У артыкуле «Отношение к Байрону» Гётэ ўсведамляў, што «о столь редкой жизни и поэзии во всей их эксцентричности» нельга судзіць меркамі мінулых часоў, т. ш. у мінулым не было нічога падобнага.

13. VI.

Учора паехаў днём у «ЛіМ», а там прыйшоў у «По­лымя» А. К... I паклікаў у рэстаран (Крук, Вера Вярба, я). Потым у яго дома маленькай чарачкай я наканьячыўся і ноч ледзьве спаў. Прасынаўся ад крыку, закрыў бал­кон; потым здавалася, што прыставілі мне фінку Г не лаюць варухнуцца. Глушыў седуксен...

К. вельмі гарманічны і ў сваіх паводзінах: стрыманасць і азарт, разумнасць і эмацыянальныя «захлесты».

Казаў, што на паэзію (па Бялінскаму) патрэбен талент: можна быць вельмі разумным і не разумець паэзію.

Не піша прозу, маўляў, таму, што не мае памяці на дэталі. У яго дэталі эмацыянальныя, прыходзяць у галаву знянацку. А вось Твардоўскі мог бы (прывёў прыклад з «Краіны Муравіі» пра самавар).

25. VI.

Такая ўзроставая пара — і без сталасці, без прытулку, без узаемнага кахання, без сцверджана.й уласным характарам і паслядоўнымі паводзінамі чал. праўды. Пішу ў лесе, думаю пра купалаўскі верш «У лесе», вяду рахункі сваім марудным і рэдкім духоўным парыванням.

21-га зноў быў у Арк. Алякс-ча Куляшова. Гаварылі аб сумленнасці, аб «благім» у паэце (наводзіў я). Зноў ён аб паэме —наўрад ці магчымы чысты эпас (калі магчымы — то аб вайне).

Аб Твардоўскім: няма характараў у паэмах «Василий Теркин» і «За далью — даль». Аб тым, што ён у душу не пускаў і бываў бязлітасны. (—У чым? — у праўдзе!)

27.VI.

За шклом — жывы і рэальны свет, з радасцямі і смуткам і большай істотнасцю, чым сваё. Любое атрыманне выгод, паляпшэнне ўласнага дабрабыту — пры любой ступені гуманістычнасці і болю за тое, што іншым людзям горш, — усё ж (хоць падсвядома) і ганебна ўзвышае цябе над людзьмі, дае адчуванне нейкай перавагі, большай уласнай значнасці. Гэта, мабыць, абсалютны закон, як бы мы з сабою не змагаліся.

30. VIII.

Сёння ў калідоры выд-ва ў Доме друку сустрэў Міколу Л. Кароткая размова, гаворыць, што цяжка хворы. Працуе ў Оршы, у школе № 7 (атрымаў вымову за вечар удзельнікаў Аршанскага семінара). Між іншым сказаў, што ў Аляхновічах дзве нейкія дзяўчыны заступіліся за мяне перад хлопцам, які бэсціў. Хто тыя дзяўчаты? Я сказаў, што правы і тыя, хто гаворыць пра нас благое, а зараз усё думаецца аб сваім благім. Перад новай даро-

гай у сталасць востра думаецца пра свой эгаізм, пра ўсё горша'е, што ведаю ў сабе, але не зжыў, што нават яшчэ больш развілося.

6.ІX.

Першы дзень работы. Увесь час неяк мала па-густому думаў, шмат часу ішло на сямейныя трывогі і іншую бесталковіцу.

Памалу тое-сёе праклюну'лася, верш С. Гаўрусёва «Я вырас пад гарматнымі ствалэмі» (супадзенне настрою і вопыту). Біяграфічны абсяг, пэўная маштабнасць абагульнення і ўсвядомленасць яго, шырокі і вольны сінтэз асабістага і агульнага; значэнне верша не толькі для пакалення, але і для ўсіх; нявыказаная думка аб адказнасці, непрамыя, душэўна-лірычныя формулы жыццялюбства, складаны рух перажыванняў; рэцэнзія Бярозкіна; псіхалогія і адчуванне новага пакалення: яго труд­ны і складаны вопыт; радасць і паўната, і ўсведамленне перажытага; ёсць яшчэ прыўзнятасць, рамантычная размашыстасць вобразаў.

Я і сёння паўтарыў бы яго, і калі б мог — напісаў бы так, сказаў бы тое ж; можа, таму, што ён знайшоў мне іменна гэта.

I ўжо калі так, то хочацца сказаць пра лепшае ў Гаўрусёва, пра яго здольнасць яднаць тонкае і трапяткое перажыванне з пачуццём маштабным і значным, надаць зместу выразную ідэйную істотнасць, шукаць для лірычнай з’явы такія вымярэнні, якія б выразна паказвалі яе надзённасць і агульначалавечае значэнне; ён часам траціць меру, калі пераказвае гэта сваё жаданне ў знешні пафас, у вонкавую маштабнасць, затое, калі ён бывае праніклівым, дакладным, — яму даецца слова, душэўна-пранізлівае, гармонія падначальваецца і нараджаецца тая паэзія, аблічча і змест якой маюць душэўную шматмернасць, глыбокую ўнутраную перспектыву. (Сінь юначага, дэталі, якія былі, адухаўляла сімволіка.)

Сымон Блатун. Загаловак будзе — «На перасмяглай ноце». Напішу, мабыць, пра нізку, якую ён прынёс ад­нойчы ў «ЛіМ» для нас з Міколам. Яе э.тапнасць. Яе біяграфічны змест, яе актыўную душэўнасць, той яе эстэтычны момант, які нідзе як быццам не вылучыш са зме­сту, але які адчуваеш і не можаш не адчуць пры суперажыванні — лірычную ўсхваляванасць паэта, багатую многімі адценнямі: немалая доля гаркоты і суму, хваля чалавечай спагаднасці, адчуванне творчай перамены і душэўнага палёту, прынесеных гэтай хваляй, і радаснае адчуванне душэўнай паўнаты і змястоўнасці сваёй усхваляванасці, унутраны рух да шырэйшых душэўных абсягаў, да народнага, агульнага; далучэнне да вытокаў, ад­чуванне (можа быць) сваёй душэўнай перамогі над будзённым і дробным, выпадковым, яшчэ, на жаль, замнога благога для таленту, здароўя і душэўнага самаадчування паэта. I прыліў сіл, які абяцаў нешта большае, чым толькі гэту прыватную ўдачу, а меўся стаць но­вым этапам, калі сталасць дае выразную меру адчування сваіх творчых магчымасцей і «свядомую творчую скіраванасць; цэльнасць і акрэсленасць творчых намераў.

Цуд роднай л-ры тварыўся так — у духу нацыянальнай міфатворчасці, дзе.ўсё надзвычай простае і свойскае, роднае з саламянай страхой і не вельмі ўрадлівым шну­ром сялянскага поля і дзе ўсё — легенда. Стаіць і глядзіць добрымі вачыма Цётка — асветніца, бунтарка, патрыётка; сумна думае думу Багушэвіч; цяжка дыхае змучаны трагічным лёсам Багрым; як Страцім-лебедзь, развінаюць крылы Багдановіч, Купала і Колас.

20.XII.

«Раскіданае гняздо» ў пастаноўцы Луцэнкі. Спек­такль уражвае, але як літаратурна-музычная кампазіцыя. Яе сцэнічнае дзеянне пачынаецца трагедыйнай патэтыкай, сімвалічна-алегарычным стылем. Цяжка сказаць, ці можа быць ажыццёўлена вялікая пастаноўка гэтай драмы. В. А. Каваленка, па-мойму, пераацэньвае яе, узносіць надта высока. Сумняваюся, ці доўга пратрымаецца ў рэпертуары.

Спрабаваў піць праполіс.

Нацэльваюся на верш Куляшова «Сноп апошні залатога жыта...».

Марына Мікітаўна Барсток заўсёды расказвае, што напісана, дзе надрукавалася — добра, шчыра, не без самалюбства. Хто ў яе ёсць на свеце, чым яна жыве ў хатнім коле? Як мала мы ведаем... У яе ёсць і душэўны талент, і ясная шчырасць, і настраёвасць, і дасціпнасць — не абы сабе якія вершы...

Дзіўны, добры і цікавы чалавек Генадзь Шэршань.

Распісаны віншаванні, адпраўлены лісты і скончаны год з вельмі няпэўным балансам.

Кватэру не далі — аддалі Скрыгану.

Сёння ў нашым кабінеце спрэчкі вакол «Сотйікава». Аргументацыя Чыгрына, Шпакоўскага і ў нейкай ступені Віктара Антонавіча ў дачыненні да Рыбака — вытлумачальна-апраўдальная.

1973

4.1.

Трывожна перажытае адчуванне некалькіх ката­строф. Купляю «недвижимость» у Л. — чалавека, як відаць, з моцнай хваткай і ўпартасцю.

У Андраюка пасля прыёму ў Саюз быў Быкаў. Вялікі гонар. Божа, колькі трэба зрабіць, каб вось так пагаварыць з ім па шчырасці.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Варлен Бечык

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Варлен Бечык - Радкі і жыццё"

Отзывы читателей о книге "Радкі і жыццё", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.