Авторские права

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь можно скачать бесплатно "Варлен Бечык - Радкі і жыццё" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Радкі і жыццё
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Радкі і жыццё"

Описание и краткое содержание "Радкі і жыццё" читать бесплатно онлайн.








«В нашем с Вами возрасте уже наивно ждать легкой жизни, ее радостей обычных, уже в замену им остается одна радость, одно прибежище: работа, размышление, понимание, постижение».

Пасля ўсяго. Пасля таго, як прафесар Барадзін (Іван Фаміч) яшчэ раз сказаў: «Я вам советую сделать опе­рацию. Как близкому родственнику говорю: такая язва не заживает. Потом может быть поздно». Пасля таго, як палохалі то саркомаю, то ракам. Пасля таго, як па чарзе прыходзілі, а на абходзе ўсім гуртам...

Пасля таго, як праводзіла ўся палата (Яскевіч, Вячаслаў Іванавіч, Папруга, Мірановіч, Ясеніцкі) ажно да выхаду, пасля многіх трывог і нялёгкіх роздумаў — у Зялёным/ у восеньскім лесе, то халодна-няўтульным, то прыветна шумліва-сцішаным, засыпаным апалым лісцем — без разгону, без думак, без асабліва чытання, без увагі, — проста адпачываю з 3. і патроху пачынаю падсумоўваць нялёгкі этап жыцця. Было ўжо і паўгода бальніцы (2-й савецкай), але цяпер іншы ціск бяды і небяспекі.

Сон мамы. Нешта датычыць мяне. Пазаісная сіла: — Все у него будет хорошо.

— А саркома?

— Ее унесли.

Мой сон. Мне даюць, ці я прыдбаў, чорненькага шчанючка. Поўныя міласці да мяне ягоныя вочкі, невялікая, трохі вастраватая галоўка, бліскучая гладкая поўсць. Адчуванне, што я, і душа мая, у ім, што гэта не­шта надзвычай роднае і роўнае мне...

Яшчэ сон. Чамусьці 'мне трэба дапісаць нейкую, некім распачатую працу, напрыклад — пра «Сцяг брыгады». Пішу лёгка, удала, з добрай ахвотаю, словы гучаць у вершах. Іду, акрылены і лёгкі, калідорам вялікага будынка, паўз дзверы і вокны Аркадзя Куляшова, ён мяне нібыта бачыць, яны мяне бачаць, але патроху сплывае ўсё.

Напісаць пазней артыкул, як чытаў вершы ў пала­це — сабе і людзям, у часопісах і ў «ЛіМе», а яшчэ — Твардоўскага і Вярцінскага.

Халодны дасевак верасня, паўночны (з Нарвегіі) вецер. Восеньскія грыбы, два баравікі на лясной дарозе, зялёнкавыя купінкі...

Музыка — таямнічае, невыказнае, смутак, боль і радасць без слоў, у адчуваннях і прадчуваннях, у пяшчоце, скрусс, трывогах...

Паэзія — выказанае, сканцэнтраванае словамі, са­мым! дакладнымі і азначальна акрэсленымі, алс і поўнае той жа нсвыказнасці, загадкавасці, няпэўнасці. па-за слоўнага снення трывогі, радасці, прадчуванняў...

Моцарт у фільме (тэле): «Чтобы жить по-княжески, нужно работать».

Ярац у рэцэнзіі на маю кніжку нічога не вычытаў і не знайшоу, хоць хваліць і хваліць, але недахопы убачыў і вызначыў даволі дакладна: і мне яны так бачацца, і іншыя прыкладна гэта адзначалі. То і дзякуй за тактоўна выказаныя заувагі. Але навошта яму я — чужы, далёкі.

Лев Озеров. «С чего начинается понимание?» («ЛР», 27.9.85):

«...иные авторы думают, что высшее на свете крити­ческое благо — похвала. О нет, много дороже похва­лы — понимание. Похвала проходит, какой бы она ни была искренней, а понимание не проходит, оно способно расти и углубляться, доискиваться до сути, и в этом не знать предела».

І адзін толькі ўрок жыцця даецца пэўна і неадменна: пакуты непазбежныя, і чым болей.

Не заўважыў у Ясеніна раней:

Прозрачно я смотрю вокруг

И вижу — там ли, здесь ли, где-то ль, —

Что ты одна, сестра и друг,

Могла быть спутницей поэта.

800 год «Слова аб палку». Веліч «Слова». Яго маштабнасць — грамадз. мышление і дух. далягляды, магутная і пранікнёная вобразнасць, патрыят. страснасць, абсяжнасць падзей, насычанасць рэалій, эпічны размах, лірызм, урачыстасць і смутак, драматызм, палітычна-духоўны агляд і разгляд часу, модная трывалая і найтанчэйшая стылістыка, выразны і актыўны гукапіс, шматгранны псіхалагізм, высокі мастацкі лад і г. д.

3.10.

Цёплае залатое сонца, светла і прыветна ў паветры, лагодная чысціня неба, спакой наваколля, стракаценне неаналага лісця. Хай йічога не раблю і дзень ідзе на тлумню (пашпартны стол, магазін, кнігарня, нешта яшчэ), але — пасля таго, што згадзіўся ўжо не жыцьу не быць — шчымлівая хваля, што дажыць да такой па­годы, быць у ёй і з ей — ужо шчасце, дзеля якога варта иамагацца трымаць лодку на плаву і вычэрпваць ваду.

8.10.

Дні залатой восені і амаль што ціхай радасці. У Зялёным. Сядзелі проста ў лесе, у лагчынах і на ўзгорках. Была ціша. Было добра. Было грыбна — трохі пройдзеш, і кошык поўны.

12.10.

Апошні (иаводле прагнозу) дзень цяпла. 3 раніцы дождж. Апошні раз у бальніцы. Хоць не ўсё яшчэ доб­ра, але адчуванне перамогі і надзея, што яшчэ можна будзе трохі пажыць і нават нешта зрабіць.

Марыя Башкірава памерла ў 24 гады, пакінула звыш 150 карцін, мноства малюнкаў і эскізаў, акварэлі і некалькі скульптурных эцюдаў, 109 сшыткаў свайго спавядальнага дзённіка. 1860—1884.

Сергей Орлов. («ЛГ», 4.1.78):

«Остается небольшая малость — жизнь дожить без лишней суеты, так, как в дни, когда она касалась еже­часно огненной черты. И могла сгореть в одно мгно­венье, может, тыщу раз на каждом дню, не пугаться, не искать спасенья, не питать надежды на броню».

Ліст М. Львовіч:

«Добры дзень, Мая Давьідаўна!

Прашу Вас дараваць мне, што памногу маўчаў. Амаль два месяцы адбыў на бальнічным і ў бальніцы, у хірургіі, прычым трапіў туды ў пядобрым стане... Ставілі мне самыя розныя ды.ягназы, у тым ліку самыя горшыя, настойвалі на аперацыі, зноў жа — абяцаючы, што іначай мне не жыць, але я патроху ачомаўся і выпісаўся з язвай страўніка ўжо лепшага выгляду, аднак жа з пагрозаю, як яны кажуць, малігнізацыі. Таму зноў і зноў узнікае праблема аперацыі, але я пакуль не згаджаюся.

...Гэта, аднак, — прэч. Адносна Вашай кнігь Яснасці пакуль няма ніякай. Справа не ў тым, ці ўхваляецца сам рукапіс — ясна, што рэдакцыі перакладныя праводзяць своеасаблівы конкурс кандыдатур, кожная з якіх звычайна мае свае і немалыя заслугі. У нас выдаецца штогод фактычна па адной кнізе з украінскай паэзіі, уключаючы і класіку. Напланавана ўжо, як водзіцца, на нямала гадоў наперад. Вас мяркуюць выпусціць ра­зам з яшчэ двума-трыма ўкраінскімі аўтарамі, але да планавання канкрэтнага выдання яшчэ не дайшло. Таму і цяжка сёння абгаворваць будучы склад Вашага рукапісу і весці перамовы з перакладчыкамі. Але — будзем сиадзявацца. Я гавару гэта не з бяздумнай лёгкасцю, а з разумением, як важна гэта для Вас.

Майце на ўвазе хаця б тое, што Ваша каидыдатура ужо на цвёрдым уліку... Гэта нішу Вам, вядома, не маючы пэўнасці, ці застануся я ў выдавецтве.

На працу хадзіў сёння першы дзень. Там — тлумня і тлумня. Не бачу ў ей асаблівага сэнсу...

Яшчэ раз — прабачце. Не крыўдуйце. Адказы з выдавецтва Вам некалькі разоў рыхтавалі — за подпісам галоўнага, але я іх затрымліваў, паколькі ў іх не бачылася нічога пэўнага. Будзе нейкі зрух — адразу ж паведамім.

Жадаю Вам здароўя, здароўя.

Паклон Вашай маме.

14.10.1985, Мінск».

20.10.

Вера Вярба. «У спалучэнні вобраза са словам.

Шчаслівы той,

Хто быць каханым

мусіў,

Хто сам кахаў без часу і мяжы.

Я непазбежнай смерці

Не баюся,

Баюся, каб цябе не перажыць.

27.10.

Яшчэ адна балыііца, цяпер ужо абласная. Зноў хірургія, цяпер ужо, мабыць, з аперацыяй. На вуліцы была яшчэ добрая, не сумная восень.

Юбілей Ул. Паўлава. Ездзілі да яго з Тулупавай.

Кніга Ігара яшчэ не здадзена — не напісаў прадмову.

Римма Казакова. «Достоинство» («Известия». 27.10.85):

Есть черта души: достоинство.

И оно важней всего.

Будет все на свете спориться,

если сохраним его.

То, что на добре настояно,

и к добру должно вести.

Надо сохранить достоинство,

а коль нету — обрести.

Пусть твоя работа — скромница,

в ней достоинство одно,

что достоинство не скроется,

если все же есть оно.

Надо так сердцам настроиться:

мы достойно жить должны!

И равнять свое достоинство

на достоинство страны.

28.10.

Што павінен адчуваць чалавек, якому пастаўлены дыягназ: рак або лімфасаркома. Або пазней, пастаянна: падазрэнне на магнілізацыю, Што?

Ды нічога асаблівага. Нельга панікаваць. Страх толькі за іншых — за маму і жонку. Што чакае тады іх?

Што датычыць самота, то можна падбіць рахункі: жыў, як умеў, сумленна і нікому не жадаў зла (хоць, бывала, уступаў з некім у канфлікты, страшэнна канфліктаў не любячы).

Колькі людзей пражыло менш. Таму зусім не палохае сама смерць — жыцця, калі на тое, было дастаткова. Усё жыццё — тайны, схаваныя думкі, патаемныя ўчынкі. Надта многа адзіноты, але яна патрэбная душы, як паветра.

Падышоў палатны сусед:

— Што ён усё рысуе? — і зазірнуў у запісную...

Сёння зноў ФГС (японскі зонд), потым ізатопны кабінет, зноў кропельніца, заўтра — рэнтген страўніка, ЭКГ.

Трэба жыць і выжыць! — Выжыву! — упэўнена казаў я ў жніўні і верасні.

— Можа, і выжыву, — няўпэўнена кажу я сёння. — Але трэба жыць і выжыць.

4.11.

Учора напісаў прадмову да кнігі Ігара. Аддаў. Сён­ня карціць — блага, не так.

На абходзе: — Больной готов к операции.

Пуста ў акне. Сасняк адбірае прастору. Бярозка з неапалым лісцем. Голле ўвесь час у звівах і рухах. Вараннё, сарокі. Вербалознік яшчэ таксама не асыпаўся.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Варлен Бечык

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Варлен Бечык - Радкі і жыццё"

Отзывы читателей о книге "Радкі і жыццё", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.