» » » » Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны


Авторские права

Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны

Здесь можно скачать бесплатно "Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Брамнік заўжды самотны
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Брамнік заўжды самотны"

Описание и краткое содержание "Брамнік заўжды самотны" читать бесплатно онлайн.








Цётка Люба слухала, ківала, думала нешта сваё.

А праз дзень уручыла яму мабільны тэлефон і грошы — на праезд.

— Месяцы на тры хопіць, — дадала яна, — а потым разбяромся. Не згубі мабільнік. Гэ-х ты, сваяк мой гаротны. А камп’ютар, ужо прабач, пабагацееш — купіш сам. Ахвярую, чым магу.

Ён горача дзякаваў. Абяцаў цётцы дапамагаць, чым можа. Ведаў і ўвесь час памятаў, што цётчына дачка Вольга захварэла на анкалогію і памерла ў дзіцячым узросце, а муж сышоў да маладой, і што цётка Люба ўвесь час адна. І не сказаць, што заможная.

«Гранд-стадыён». Францыя. Ліон

Корнер — гэта заўсёды вялікая небяспека для галкіпера. Не раз і не два Палыч, як трэнер, паўтараў яму, што асцярожнасць — не загана, і кожны выхад з варот на перахват мяча павінен быць маланкавы і з матэматычнай дакладнасцю пралічаны на адпаведнасць, інакш ствараецца рэальная рызыка прапусціць крыўдны мяч. У кожнай камандзе існуюць засакрэчаныя найграныя камбінацыі на падачу вуглавога ўдару. Выконвае такі вуглавы звычайна адзін і той жа ігрок, альбо два. Перадусім ён калі-некалі сігналізуе, як будзе біць, у якую кропку ля варот, каб туды набягалі паўабаронцы, форварды ці падкраўся хто з высакарослых бекаў, альбо проста разыгрывае мяч кароткім пасам на выхад у штрафную саперніка.

...Цяпер гаспадары «паляны» спяшаліся, і чарговы вуглавы, не раздумваючы, разыгралі кароткім пасам у адзін дотык. Мяч падхапіў паўабаронца Нумба — увішны мурын з шапкай заплеценых валасоў на гала­ве — дрэдамі, і пачаў змяшчацца да цэнтра, неблагім дрыблінгам абышоў паўабаронцу Віталя Шаўцова, а пасля аднаго з бекаў — Максім нават не паспяваў заўважыць каго, пракінуў мяч сабе пад удар, пад левую нагу. Знаёмы яго фінт для варатара. Максім памятаў гэта з папярэдняга прагляду відэазапісу. Тым не менш удар заспеў яго знянацку. Мяч пайшоў верхам, у правую дзявятку. Менавіта туды, захапіўшы, як рэзерв на паратунак, некалькі дзясятых доляў секунды і кінуў ён у скачку сваё цела. Ад рукі мяч зрыкашэціў у перакладзіну і непрадказальна вылецеў назад, у штрафную, куды ўжо набягалі і форварды гаспадароў, і свае бекі. У мітусні апошнія і выбілі мяч за бакавую.

«Сэйв!» — падумаў ён, падхопліваючыся з зямлі.

Стадыён зноў расчаравана ахнуў. Напруга крыху аслабела, але пільнасць, як ён адчуваў, не варта было губляць нават на імгненне. Не дарэмна, як ён ведаў, за дзевяноста хвілін матча варатар губляе ў вазе ад трох да пяці кілаграмаў.

Між тым, час хоць, на яго погляд, вельмі марудна, але няўмольна для гаспадароў, бег да перапынку. Няўмольна, бо ісці ў распранальню, не забіўшы гола, яны, гаспадары пляцоўкі, не жадалі. Пэўна, на гэта і была ўстаноўка іх трэнера. Забіць. Хоць бы адзін мяч. Тады і з’явіцца ўпэўненасць у сваіх сілах, і наадварот — пачуццё прыгнечанасці ў гасцей. Як ужо ведаў Максім — у спартыўнай прэсе прагназавалі вынікі дзвюх сустрэч. У мясцовых сродках масавай інфармацыі ў спартыўнай прэсе цалкам аддавалі перамогу сваёй камандзе, і, наадварот, лічылі іх, футбалістаў з невядомай Беларусі, — аўтсайдарамі, вартымі памяркоўнай паблажкі, ледзь не пагарды. Успрымалі трэцеразрадным заводскім клубам, які цудам прасачыўся ў плэй-оф Еўралігі, і то, дзякуючы зніжцы ўзроўню асабістага складу каманды, жаданнем даць адпачынак «асноўнікам» перад адказнымі матчамі. Букмекеры цалкам, нібы змовіліся — прымалі стаўкі на карысць гаспадароў пляцоўкі з максімальна завышаным каэфіцыентам.

***

Мяч зноў упарта затрымліваўся на іх палавіне поля. Максім бачыў, як паўабаронцы раз-пораз памыляліся і прайгравалі адзінаборствы. Хапала і тэхнічнага браку. «А што, калі ў гаспадароў выкінуць на замену, нібы чорцікаў з табакеркі, пару сваіх лепшых форвардаў, так званых “джокераў”?» — думаў ён.

Але да замены пакуль не даходзіла. Пару разоў яму білі з-за штрафной, метраў з дваццаці пяці. Максім даволі ўдала адбіў абодва ўдары. Прадчуваў, што самае цяжкае чакае яго наперадзе. Пачуццё адзіноты зноў ахапіла яго, але ненадоўга.

Надзея ўспыхнула ў ім, калі раптам пабачыў, як завабіліся атакай гаспадары і «праваліліся» іх абаронцы — адразу двое. Нападаючыя, нашыя хлопцы, праскочылі іх і апынуліся проста перад варотамі Жуля Дзюпона — галкіпера гаспадароў, але на іх ужо набягалі, вярталіся бекі. Не зусім падрыхтаваны ўдар хоць і з цяжкасцю, але выцягнуў з ніжняга вугла іх варатар. «Сэйв! — з павагай падумаў ён пра Дзюпона, — выдатны майстра».

У сектарах нядобра загулі заўзятары. Да броўкі паляцелі фаеры, пацягнуўся дым. Удалечыні, метрах у сямідзесяці ад яго, Стайлз незадаволена засвісцеў, на некалькі секунд прыпыніў гульню. Фаеры патушылі і выкінулі з поля. Адначасова Стайлз праверыў свой гадзіннік, і Максім зразумеў, што вось-вось скончыцца гэты бясконцы для яго першы тайм.

Жуль Дзюпон, раз’юшаны тым, што ледзь не прапусціў, вымаўляў сваім бекам нешта не вельмі для іх прыемнае. Выбіў мяч. І зноў на вароты Максіма пасунулася чарговая атака. Ігракоў рашуча падганяў наперад іх трэнер, што выбег да броўкі. Гол у раздзявалку! Гол! Забейце гол! — крычалі самі за сябе яго красамоўныя жэсты.

Пачалася сапраўдная навала. Нападаючыя, а за імі і абаронцы саперніка пачалі гнаць мяч наперад, да штрафной Максіма, там-сям уступаючы ў жорсткія адзінаборствы. У адзін з такіх момантаў ён літаральна «зняў» мяч з нагі Мбваны, атрымаўшы моцны ўдар нагой у жывот. Наўрад ці справакаваны. Перахапіла дыханне. Але ён падняўся на ногі.

І ў той жа час прагучаў свісток Стайлза на перапынак.

Трыма гадамі раней

Пасля чарговай трэніроўкі дырэктар школы папрасіў Максіма крыху затрымацца.

— Размова ў нас з табой будзе сур’ёзная, — пачаў ён. — Ты адзін з нашых лепшых маладых футбалістаў, але гэтую школу ты ўжо пераўзышоў. На маю думку, табе больш мэтазгодна перайсці ў спартыўны інтэрнат. Там поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, і табе варта ўжо вызначыцца, як з часам пачынаць гуляць за які сур’ёзны клуб, але ты ўжо гэта збольшага вырашыш сам. Да таго ж ты, лічы, уключаны ў юніёрскую зборную рэспублікі. І, як я ведаю, многія старшыні праўленняў клубаў, трэнеры, шматлікія «скаўты», як кажуць, паклалі на цябе вока.

Хачу цябе, Максім, у гэтым сэнсе вельмі сур’ёзна папярэдзіць. На працягу сваёй спартыўнай кар’еры (калі ты, вядома, і далей будзеш займацца футболам) цябе будуць чакаць не толькі слава і захапленне заўзятараў, магчыма неблагія грошы, якія ты станеш зарабляць, калі трапіш у рукі больш-менш сумленных футбольных агентаў, трэнераў, але і цяжкія трэніроўкі, пераезды, якія будуць вымотваць цябе ды, як правіла, адна адказная гульня ў тыдзень, зборы і матчы за рэспубліканскія каманды. Будуць падпільноўваць траўмы — ад іх нікуды не дзенешся. На жаль, і сямейная неўладкаванасць. Запомні, што я табе кажу. Будзь абачлівым, як станеш падпісваць кантракты. Памятай, што ты талент, але за спінай у цябе няма падтрымкі ўплывовых бацькоў, сваякоў. Толькі ты адзін будзеш адказны за сябе. Але, кажу гэта ўсё не дзеля таго, каб ты падумаў, што вось — я амаль што майстра, і кропка. Табе яшчэ далёка да сапраўднага майстэрства, у цябе яшчэ няма вопыту, і многія таленты, не меншыя, чым ты, спыняліся і драбнелі, бо не хацелі расці далей, пераставалі працаваць, а то, яшчэ горш, і збочвалі на крывую дарожку. І дзе яны зараз? Хто спіўся, іншы пайшоў, да слова, «па базару», яшчэ нехта «даў нырца» ў крымінал і цяпер адпачывае «на шконцы». Я вельмі хачу, каб ты абмінуў усё гэта і стаў сапраўды вялікім варатаром — такім, напрыклад, як Леў Яшын, датчанін Петэр Шмейхель, італьянец Джанлуіджы Буфон ці твой улюбёнец Луіс Чылаверт. Тым больш, што ты ад сэрца любіш футбол. А футбол ужо даўно стаў не толькі асобным, самым папулярным відам спорту на планеце, а і своеасаблівым пластом культуры, мастацтвам, калі хочаш. Прыйдзе поспех, і ты станеш не толькі славутым, а і заможным. Але ўмова ўсё тая ж: працаваць. Дарэчы, як у цябе з бацькамі? Мне давядзецца размаўляць з імі.

— Так, па-рознаму.

— Бацька ўсё яшчэ зазірае ў чарку?

— Здараецца, — засмучана паціснуў плячыма Максім. — Але ён быццам знайшоў працу. Уладкаваўся, кажа, на завод.

— А маці?

— Таксама працуе. На швейнай фабрыцы. Ды мне цётка Люба дапамагае больш за іх.

— Так, так, — думаў услых дырэктар. — З бацькамі, бадай, мы дамовімся, і цётка, вядома, не будзе супраць. Усё гэта вырашым у бліжэйшы час. А пакуль тое, табе варта расці не толькі побач з мячом, а і ў сэнсе інтэлекту. Чытаць кніжкі, глядзець цікавыя стужкі, не злоўжываць Сецівам. Ты што чытаў апошні раз?

— Уладзіміра Караткевіча. «Дзікае паляванне караля Стаха». Настаўніца параіла.

— Добра. Нават выдатна. Але зараз усе пераключаюцца на карцінкі, так бы мовіць. Больш глядзяць на дысплеі. Такі час. Якую апошнюю стужку ты ўпадабаў?

— Прагледзеў праз Сеціва. Лепшы футбольны матч усіх часоў і народаў, як палічылі яшчэ ў мінулым стагоддзі.

— І што за матч? Хоць я ведаю, але. Ну-ка.

— «Бразілія — Вугоршчына». На чэмпіянаце свету тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят шостага года. Ды яшчэ так званую «Бітву пры Бёрне», на чэмпіянаце свету ў тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят чацвёртым годзе — самую драматычную бойку ў гісторыі футбола.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Брамнік заўжды самотны"

Книги похожие на "Брамнік заўжды самотны" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Юры Станкевіч

Юры Станкевіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны"

Отзывы читателей о книге "Брамнік заўжды самотны", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.