Авторские права

Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь можно скачать бесплатно "Ала Сямёнава - Бэзавы попел" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бэзавы попел
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бэзавы попел"

Описание и краткое содержание "Бэзавы попел" читать бесплатно онлайн.








Што ж, дні пядружнай талакой

Ішлі i для мяне таксама,

Ды мне не рупіла, бадай,

I незнарок не падалося,

Што ўсё, што мог, я не аддаў

Твайму няспраўджанаму лёсу.

Я думаў проста: мысябры,

I што адна ты права маеш

На ўсе інакшыя дары,

I што мяне ты ўспамінаеш

З пачуццем лёгкім, як уздыіх,

Зімой па восені ці леце,

I што пачуццяў маладыіх

Нам не трымаць ужо на ўмеце,

Што разнасцежана акно

Табе адно, а мне — другое

I што табе з твайго відно

Хіба суцешнае адно —

I не відно нішто благое.

Я памыіляўся! Не спяшаў

У лістапад i ў месяц квецень.

Так размінаецца душа

З другой душойi плача вецер.

Як цяжка выімавіць „Люблю!”.

Даруй мне ўвечары ці ўранні:

Цябе аб гэтыім пакаранні,

Нібы абласцы, я молю”.

„Так разлучаецца душа з другой душой — i плача вецер” — гэта не так пра нас, як пра няспраўджанасць чалавечага жыцця, якое пачынаецца з крутога наіву, як згадалі б сённяшнія маладзёны, спадзяванняў, мараў. А потым захлынаецца, затоптваецца шэрай будзёншчынай, цягамотным „дзень пры дні”. „Твайго няспраўджанага лёсу” — назіранне жорсткае i справядлівае. Хаця — ці толькі да мяне яно стасуецца? Не так многа людзей, што маглі б, падводзячы папярэднія вынікі, пахваліцца спраўджаным лёсам. Гэта не суцяшэнне, „холод­ные наблюдения” i „горестные заметы”. I ўвогуле — пазней Міхась напіша: „адрасат праясняецца пазней”. Так што я адразу досыць адстаронена i „літаратурна” ставілася да вершаў у лістах Міхася. Безумоўна, атрымай я такі ліст гадоў у васемнаццаць, я ўсё ці амаль усё (скептыцызм заўсёды быў знішчальна-выратавальнай якасцю маёй натуры) узяла б напавер, але ўзрост даверу даўно адляцеў, як i шмат што ў жыцці.

Ці вабіла мяне пачуваць сябе гераіняй эпісталярнага раману? Былі не тыя абставіны. I ў Міхася Стральцова. I ў мяне. Хаця, мушу яшчэ згадаць, умовы гульні я прымала. I, прыхільніца парадоксаў Уайльда i Шоў, вельмі любіла п'есу Дж.Кілці „Мілы лгун”, паводле ліставання Бернарда Шоў i актрысы Патрык Кэмпбэл, i спектаклі па гэтай п'есе (бачыла ў ім дзве бліскучыя выканаўчыя пары: А.Кторава i А.Сцяпанаву, Р.Плята i Л.Арлову). Напрыканцы 60-х — 70-х гадоў увогуле былі вельмі папулярныя розныя дзействы паводле ліставання: А.Чэхава i Л.Мізінавай, І.Тургенева i М.Савінай i г.д. Усё гэта было ў мяне „на слыху”. Але на тую пару, безумоўна, не думалася, што так недарэчна хутка лісты Міхася Стральцова ператворацца ў спадчыну. I не збіралася адшчыкваць лісце ад яго лаўровага вянка на бутаньерку ці, крый Божа, на літварыва. I зараз не маю такой мэты.

Згадаю яшчэ раз — умоўны, менавіта ўмоўны, не тэатральны, характар перапіскі мы разумелі абодва. I ў гэтым быў свой імпэт. Для кожнага з нас адрасат быў перш за ўсё — вобразам. Для мяне — багатым усім напісаным Міхасём Стральцовым. Для яго — пазначаным яго паэтычнай фантазіяй.

Мая галава была заўсёды тлумна поўная цытатамі. Я ведала — ён зразумее любы парафраз. А тым больш вядомых радкоў. Сваю кніжку крытыкі „Гарачы след таленту”, дзе адным з „герояў” быў Стральцоў, падпісвала яму: „Мы шли дорогой не одною, но... нас обманули те же сны”. Я не збіралася параўноўваць сябе з графіняй Растапчыной. A ў тым лісце мела на ўвазе няспраўджанасць калі не лёсу, дык мараў. Дарэчы, таксама, па-мойму, адна з прычын таго, што я стала адрасаткай ягоных лістоў — адтуль, з Мазыра: яму прасцей было кантактаваць з чалавекам „няспраўджанага лёсу”. Прынамсі — тым ча­сам. Я не мэнчыла яго сваім prosperity. I — гэта ён добра ведаў: мела пашану да зробленага ім. Не бурчэла — патрэбны раман, неабходна шматлогія...

У нас, калі тое не датычыла беларускай літаратуры, пра гэта згадвалася, вельмі часта супадалі густы. I было яшчэ агульнае — пра тое ніколі не распавядалася, але, мабыць, ён угадваў ува мне схільнасць да сузіральніцтва. Ну, а я не магла не ведаць гэтага, чытаючы Стра­льцова. Яго „русаізм”, яго адчуванне неабходнасці прыроднай аўры, яго „святадзействаў у гонар прыроднага кругазвароту” (С.Велікоўскі). Ёсць у Міхася Стральцова ў „Паўночным дзённіку” такое, памятнае: мы па-рознаму разумеем сябе ў прыродзе i жыцці: чалавек індывідуальны, прырода безасабовая і, да таго ж, абыякавая да нас, у жыцці мы перш за ўсё адчуваем сябе як асобу, усё ідзе ад нас, i ўсё вяртаецца да нас: мы як бы пасылаем сігналы i самі ж прымаем адказы на ix. Калі ж нешта псуецца ў гэтай добра наладжанай сувязі, яна перастае быць зваротнай... Бяжы тады, чалавек, бяжы, хутчэй ідзі да прыроды: яна безупынна шле табе свае сігналы, як сонца праменні...”

Ці была ў яго магчымасць там пабыць „на прыродзе”? У лесе? Наўрад. Таму, можа, з асаблівым настроем апісвае ён уяўныя падарожжы:

„Субота. Вецер усчаўся, мо на дождж, a ўдзень было цёпла, сонечна, i мне думалася, што за тваім домам ці за тваімі дамамі, на ўзлобіне ўзгорка, ужо дагараюць [у лісце так!], што на працу ты ходзіш паўз возера, памятнае з нейкіх часоў i мне, бо не дзе там жыў некалі, што вось чамусьці ніколі не давялося нам з табой пабыць на прыродзе, хаця б у Каралішчавічах, i што як ехаць у Ракаў з нашага гарадского раёна [мы жылі ў адным раёне — за Кальварыяй], а ехаць можна любым самазвалам (у кабіне, вядома, бо з дваццатага кіламетра возяць у горад гравійку i пясок), можна тое-сёе ўбачыць па дарозе i спыніцца, дзе пажадае душа (той дарогай я ездзіў іншым часам па грыбы i нават на дачу да некага з лысагорцаў), што калі, не зварочваючы, дапяць да Ракава (гэта ўжо трэба аўтобусам), а там перасесці ў аўтобус мясцовы, — можна вельмі нават проста трапіць на лясную рэчку Лань, а там ўжо будуецца (мо пабудаваўся?) наш новы Дом творчасці — толькі справа не ў гэтым i не ў гэтым Доме, a ў тым, што там добрыя мясціны (ручаюся, бо неаднойчы там блажаўся i хадзіў), i што ты, каб захацела i каб захацеў перад тым пан Бог (а ён мог бы зрабіць так, што на пачатку восені мой цень слізгануўся б па менскіх тратуарах) — дык справа ў тым, што я мо шукаў бы сам сябра ў падарожжа за горад — мо па грыбы, мо так, дзеля душэўнай акрасы i цішыні — i мо ты паказала б мне такога чалавека, а каб аблегчыць табе задачу, я наперад скажу, што пажадана, каб гэта бы­ла жанчына, нечым вельмі падобная на адну тваю знаёмую, якая табе калі-нікалі падабаецца, а найбольш, здаецца, не, хоць ты ўсё роўна, нягледзячы на гэта, неразлучная з ёй, дык вось, гэтая жанчына бадай што спатрэбілася б у падарожжы мне — ты ёй скажы як-небудзь, пры нагодзе, пра гэта, га?

І пра тое, што яна скажа i як яна адкажа, мне адпішы.

А восень я паспрабую заказаць добрую.

Вось што я ўспомніў: у ранейшым пісьме не на ўсе твае дзелавыя пытанні адказаў — так загаварыўся, як цецярук.

Ну, вядома, В. абыдзецца без А., гэта зразумела. Так я i А., калі не памыляюся, пісаў. А з В. вы, думаю, паладзіце.

Яшчэ забыўся папытаць у цябе пра лёс рукапісу В.Івашчанкі. Паспрыяйце яму, як быццам бы мне, калі я хоць трохі ў вашай рэдакцыі чаго варты. Гэта харошы i сур'ёзны чалавек, крытык харошы, ведаеш сама. Ён, па-мойму, трохі баіцца рэдактарскага самаўладства, але гэта, па-мойму, не амбіцыі, а натуральны стан i рэакцыя сумленнага i пісьменнага крытыка. Так што не надта гладзьце супраць шчацінкі. Дальбог! Ну зрабіце! Мяне вы ўсё роўна не выдаеце, выдавайце хоць тых, каго прыемна будзе чытаць.

Ага, вось: пакуль той фальварак, дык у мяне, можа, свая хата будзе. Гэта, каб у „прымы” не ісці. А да сябе ўзяць каго хочаш магу. I не буду гаварыць, што гэта мая хата”. <...>

Івашчанка — гэта маскоўскі крытык, які на тую пару надаваў вялікую ўвагу беларускім літаратарам, пісаў i пра Стральцова, у прыватнасці, прадмову да зборніка прозы ў перакладзе на рускую мову „Журавлиное небо” (бібліятэка часопіса „Дружба народов”), на тую пару выходзіў ягоны зборнік „Кругі надзеі i дабра”. A кніга крытыкі Міхася Стральцова „Пячатка майстра” выйшла ў 1986 годзе. I — што ўтойваць — цягнула я з Міхася Лявонцьевіча гэты рукапіс, i просячы, i молячы, i пагражаючы. Пакуль не прынёс стос газетных i часопісных выцінкаў — i складваць, i аддаваць машыністкам на перадрук, i вычытваць: гэты гонар ён надаў мне, рэдактару. Была, была ў „абранніка сонечнага Феба” гэтая звычка, ён не любіў чорнай працы, чарнавых штудый. Было ў яго літаратурнае сібарыцтва. A хутчэй — яму i сапраўды быў патрэбны сакратар, памочнік, чалавек, які рабіў бы тэхнічную працу. Мабыць, такі чалавек быў яму патрэбны, як i свой, калі не маёнтак i не фальварак, дык ціхі, добраўпарадкаваны закутак. Хата ў цішы. Разуменне. Паразуменне. I — свабода ад заняткаў, так бы мовіць, „не эзатэрычных”.

I гэтае, зусім звычайнае для другіх i лёгка спраўджанае для іншых жаданне: мець хату, было таксама, нагадаю зноў, на жаль, толькі ідэяй-фікс. А ён трызніў той хатай. Гасцяваўшы, пасля звароту, на чужых дачах. Дарэчы, калі мы ездзілі ў 1987 годзе ў вёску Сычын, хата яго дзяцінства была пустая. Там ніхто не жыў. Але, мусіць, не ў яго натуры было б месціцца так, каб заўсёды быць на вачах, пад пільнай увагай вяскоўцаў, а падсвядома, можа, хацеў быць бліжэй да Менска. Аднак ці не гэтую хату ён меў на ўвазе ў лісце? Пазней у пісьмах згадваў: i печы б паліў, i дровы б цягаў, i ваду насіў... I глядзеў бы на вясёлы ці роздумны агонь у камінку. Пазіраючы на „ўзор прыгожы пекных зор”. На самоце. Так. Але, мне здаецца, самоту ён любіў, але адзінота не была яго марай. Бачыў ён сябе хутчэй — з Ёю. Хто — Яна? Межы асабістых адносін i ўяўнага, прывіднага ён не пазначае. Падзеі жыцця i падзеі ўяўленняў — яны набліжаюцца ў яго i перакрыжоўваюца. Ці — верагодна! — ён пазначае новы твор! Пра ўзаемаадносіны i ўзаемадачыненні жынчыны i мужчыны. Лісты з другога боку — гэта як чытацкі водгук. Даходзіць!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ала Сямёнава

Ала Сямёнава - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ала Сямёнава - Бэзавы попел"

Отзывы читателей о книге "Бэзавы попел", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.