» » » » Андрэй Дзiчэнка - Камітэт па расстрэле паэтаў


Авторские права

Андрэй Дзiчэнка - Камітэт па расстрэле паэтаў

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэй Дзiчэнка - Камітэт па расстрэле паэтаў" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Камітэт па расстрэле паэтаў
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Камітэт па расстрэле паэтаў"

Описание и краткое содержание "Камітэт па расстрэле паэтаў" читать бесплатно онлайн.








Кірыла быццам адчуваў сваё прызначэнне. Таму ён сабраў спісаныя лісты ў касую лінейку і акуратна склаў іх у канверт.

Праз некалькі гадзін Сняжанна прыедзе на абед. Магчыма, што да гэтага часу Кірылы ўжо не будзе ў жывых.

Ён зняў з паліцы запыленую тоўстую кнігу і разгарнуў. Паміж дзвюх старонак было схаванае тонкае лязо. У прамянях скупога ранішняга сонца яно блішчала і вабіла. Кірыла акуратна ўзяў лязо і выдрапаў імя каханай на стале. Затым ён разрэзаў далонь і пальцам вывеў крывавае сэрцайка. Рука крывяніла, а Кірыла дзьмуў на малюнак. Кроў на паверхні амаль высахла.

Спехам забінтаваўшы руку, Кірыла надзеў на галаву шапку, а затым накінуў паліто. Да найбліжэйшага аддзела па культуры і прапагандзе было метраў 200. Кірыла часта хадзіў хуткім крокам міма гэтага будынка з чырвонымі дзвярамі і сустракаў позіркі такіх жа ссыльных. Усе хадзілі міма, і ніхто не заходзіў унутр. Дзякуючы ніцым поглядам ён лёгка вызначаў, дзе свае, а дзе шаноўныя службоўцы і адважныя салдаты.

!дучы па вуліцы, ён жмурыўся, калі марозны вецер дзьмуў яму ў твар. Міма яго мільгалі мінакі, але яны быццам не заўважалі тое, што адбывалася, і імкнуліся як мага хутчэй схавацца ад холаду, які пранімаў да самых костак.

Кірыла прамінуў вялікі шчыт з адзіным белым надпісам на чырвоным фоне «Патрыярх зробіць цябе шчаслівым», завярнуў за панэльную пяціпавярхоўку і спыніўся.

Прама перад ім знаходзіліся масіўныя дзверы. Вакол зусім не было людзей, хіба што з вокнаў за яго дзеяннямі магло назіраць дзіця, якое прапускала школу.

Паэт адчыніў дзверы і зайшоў унутр. Ён прайшоў па лесвіцы на другі паверх і сутыкнуўся з дзяжурным салдатам. Той глядзеў па тэлевізары ба­лет, калі Кірыла прамовіў звыклае «Добры дзень».

— Табе чаго тут трэба? — гультаявата прамовіў салдат і, узяўшы ў ле­вую руку загорнуты ў цэлафан пульт, зменшыў гук. Правай рукой ён размешваў цукар у бляшаным кубку з кіпенем.

— Рыфмы свае жадаю здаць... — адказаў Кірыла. Дзесьці ў іншым канцы калідора чуліся крокі.

— Зразумела... — салдат узяў у рукі аўтамат і ўстаў. Кірыла падумаў, што, магчыма, штосьці змянілася, і яго расстраляюць прама на месцы. — Заплюшчы вочы і не рухайся!

Кірыла аберуч сціснуў торбу з запаветнымі спісанымі лістамі і зажмурыўся.

Удар быў чаканы і раптоўны адначасова. У адзін момант у яго свядомасці быццам падарваліся адразу некалькі тэрмаядзерных зарадаў. Зваліўшыся на падлогу, ён інстыктыўна прыціснуў партфель да сябе, быццам гэта было ягонае адзінае ацалелае дзіця.

Стукнуўшы, салдат паглядзеў на паліраваны прыклад, потым на непрытомнага паэта. Плюнуўшы на яго паліто і штурхнуўшы футравую шапку, якая пакацілася, ён паклаў аўтамат на стол і націснуў на чырвоную кнопку, хітра ўмантаваную ў сцяну. Неўзабаве аднекуль з доўгага калідора паказаліся два хлопцы ў камуфляжы. У аднаго з іх быў моцна падбіты твар, а другі выглядаў апухлым, быццам не так даўно спажыў шмат спіртазмяшчальнай прадукцыі.

— Чакаем вашых загадаў, сяржант! — прамовіў адзін з іх. Абодва салдаты ўсталі па стойцы «смірна».

— Нясіце цела ў размеркавальнік для гэтых... — сяржант пачасаў патыліцу і пазяхнуў. — Паэтаў, бля...

Маўклівы радавы кіўнуў галавой і, узяўшы непрытомнага Кірылу пад рукі, яны пайшлі кудысьці ўдалячынь па калідоры.

Апрытомнеў Кірыла праз некалькі гадзін. Дрыжучы ад холаду і моцна сціскаючы зубы ад пранізлівага болю ў патыліцы, ён паспрабаваў падняцца. Яго ванітавала.

Кірыла валяўся на металічным скрыпучым ложку, які складаўся з дзвюх жалезных бэлек і перацягнутай паміж імі ржавай металічнай сеткі. На падлозе перад ім сядзеў няголены мужчына з паніклым поглядам. Мужчына быў захутаны ў коўдру і моўчкі глядзеў у падлогу, зусім не зважаючы на свайго новага суседа. Кірыла не памятаў, як яго сюды прынеслі. Але яму здалося, што гэты чалавек тут сядзеў задоўга да яго.

Абярнуўшыся, Кірыла ўбачыў ракавіну, закратаванае вакно і партрэт Патрыярха над ім. Ён падышоў да ракавіны і прабляваўся. Затым ён павярнуў ручку, і з крана пацякла мутная ледзяная вада. Ён памыў твар і, гледзячы ў акно, чакаў, калі ў вандраванне па ржавых трубах адправіцца мутная вадкасць. Мужчына ў гэты момант хацеў нешта сказаць, але хрыпла закашляўся. Дастаўшы аднекуль з нетраў сваёй коўдры дзіцячае пластмасавае вядзерца, ён сплюнуў слізь і макроцце. Верагодна, мужчына хварэў на сухоты.

— Ты сачы, ..., за парадкам толькі! — хрыпла і зласліва сказаў ён, на што Кірыла ў адказ кіўнуў галавой. Памыўшыся, ён лёг назад на цвёрды ложак і ўтаропіўся ў столь, упрыгожаную чорнай цвіллю па кутах і бруднымі падцёкамі па ўсёй яе паверхні. Ён заплюшчыў вочы і паспрабаваў уявіць, што зараз робіць Сняжанна.

— Распавядзі мне пра Віцебск... Што там было? — пытала яна, седзячы аголеная перад ім. А стан яе адлюстроўваўся ў пыльным люстэрку. У святле Месяца яна здавалася яму дасканалай і ідэальнай.

— А што Віцебск. Горад такі. Беларуская поўнач. Шмат панэльных дамоў і вылізаных пляцаў. З людзьмі... — калі яна пытала штосьці пра яго мінулае, ён заўсёды губляўся і не ведаў, што сказаць».

Яго ўспаміны перапыніў скрэжат масіўных дзвярэй, адлітых з металу, якія пачалі адкрывацца.

У праёме з'явіўся салдат і, паказаўшы пальцам на Кірылу, махнуў зазыўным жэстам.

Кірыла ўстаў і, калі абмінуў салдата, атрымаў прыкладам па спіне. Рэзка рвануўшы наперад і ледзь не зваліўшыся, ён абярнуўся і злосна паглядзеў на рожу салдата, якая ўхмылялася. Зачыніўшы дзверы, салдат дапытліва паглядзеў на Кірылу.

— Чо стаў! Наперад ідзі! Судзіць цябе будуць! — салдат ужо жадаў харкнуць у твар Кірылу, але той павярнуўся і хуткім крокам пайшоў па калідоры.

Сплюнуўшы на падлогу, салдат дадаў:

— Давай без фокусаў, інакш завалю! У дзверы ідзі! — пракрычаў ён яму ўслед.

Кірыла ішоў да адзіных зялёных драўляных дзвярэй, за якімі яго чакаў кабінет прысяжных і іх прысуд адносна напісаных вершаў.

Ён адчыніў дзверы і ўбачыў перад сабой чацвярых.

Мужчыну, цалкам лысага, з высокім складкаватым ілбом. Ён быў адзеты ў чорны пінжак і строга глядзеў на Кірылу. Побач з ім сядзела жанчына. Яна плакала і выцірала насоўкай слёзы з ружовых шчок. За ёй сядзелі два маладыя супрацоўнікі камісіі. Верагодна, браты-двайняты. Абодва з кароткімі стрыжкамі і ў чорных плашчах. Са злымі позіркамі.

Як толькі Кірыла зайшоў, усе чацвёра ўсталі і пакланіліся яму.

— Мы вырашылі не закоўваць вас у кайданкі... — прамовіў мужчына і паказаў рукой на крэсла. Кірыла збянтэжана павітаўся кіўком галавы і сеў на крэсла. За ім апынулася школьная дошка, а крыху вышэй — усюдыісны партрэт Патрыярха. Паглядзеўшы на партрэт, а потым на Кірылу, жанчына перахрысцілася і заплакала яшчэ мацней.

— Ну што ж вы так, Тамара Васільеўна! — сказаў мужчына і абняў раскіслую даму. Адзін з братоў штосьці маляваў у нататніку, другі пагардліва глядзеў на Кірылу.

— Вы... — прамовіла скрозь усхліп дама. — Вы цудоўны! — сказала яна і закрыла твар далонямі.

Блізнюк, які маляваў, глыбока ўздыхнуў і ўстаў. Ён паглядзеў на Кірылу, потым у свой нататнік і на фоне плачу пачаў сваю прамову:

— Паважаны Кірыл Алегавіч Нікадзімаў, мы разгледзелі вашы паэтычныя творы і прызналі іх творамі мастацтва вышэйшай катэгорыі. Акрамя гэтага мы гатовыя вам паведаміць, што ўпершыню за гісторыю нашага слаўнага места вашым паэтычным творам была прысвоена вышэйшая катэгорыя. Паводле нашага заканадаўства, вы прыгаворваецеся да вышэй­шай меры пакарання, прычым публічнай, праз павешанне. Ваша пакаранне смерцю будзе запісана памятнай датай у Бійскім летапісе і адбудзецца праз паўгадзіны на галоўным пляцы нашага горада... — скончыўшы, блізнюк закрыў нататнік. Пакуль ён чытаў прысуд паэту, жанчына пацішэла, а лысы супрацоўнік камітэта паціраў скроні, абдумваючы нешта сваё.

Пасля афіцыйнага абвяшчэння прысуду ў пакой увайшлі ўжо знаёмыя салдаты. Адзін з іх ізноў стукнуў Кірылу па галаве прыкладам. Гэтым разам сімвалічна. Паэт нават не знепрытомнеў, а проста ўпаў на падлогу. Салда­ты падхапілі яго пад рукі і панеслі па калідоры.

Як толькі Кірыла апынуўся на свежым марозным паветры, ён глыбока ўздыхнуў і тут жа апынуўся ў аўтазаку, металічная падлога якога была заляпана крывавымі плямамі. У самой металічнай скрынцы стаяў душны смурод. Ад яго ванітавала.

Пакуль Кірыла ехаў на пляц «9 студзеня», скрозь металічныя сценкі аўтазака ён чуў, як з усіх мегафонаў вяшчаюць пра яго будучае пакаранне смерцю. Жыць засталося каля пятнаццаці хвілін. У гэтыя імгненні ён думаў пра Сняжану і ўспамінаў Віцебск. Яшчэ некалькі дзён назад ён уяўляў, як яны разам вернуцца туды і, магчыма, будуць шчаслівыя. Але ён вырашыў абраць іншы шлях. Выканаць прадвызначаны самім Патрыярхам абавязак.

Яго выгрузілі з аўтазака ў п'яны натоўп, які пустымі поглядамі праводзілі паэта на эшафот. Шыбеніца была ўсталяваная ў тэрміновым парадку. Як толькі Кірыла падняўся па рыпучых драўляных прыступках, па натоўпу прайшоў хваляўнічы шэпт. Кожны з гэтай чалавечай цемры глядзеў на яго, а потым шаптаў на вуха таварышу: гэта ж сапраўды ён!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Камітэт па расстрэле паэтаў"

Книги похожие на "Камітэт па расстрэле паэтаў" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэй Дзiчэнка

Андрэй Дзiчэнка - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэй Дзiчэнка - Камітэт па расстрэле паэтаў"

Отзывы читателей о книге "Камітэт па расстрэле паэтаў", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.