» » » » Алесь Рылько - Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)


Авторские права

Алесь Рылько - Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Рылько - Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Старшыня чамусьцi быў не ў гуморы, сказаў, што рыбу ў яго сям'i нiхто не есць, хiба толькi кот, i адмовiўся ад гасцiнца.

Стуканок падумаў: "Але ж дагэтуль не разарвала цябе ад маёй рыбкi... Цi не набiваеш ты сабе цану? Можа хочаш, каб я табе што-небудзь iншае падсунуў?"

У хату зайшоў чарнявы хлопчык.

- Сярожа, - сказаў яму бацька, - вазьмi, сынок, анучу i пратры матацыкл.

Чарнявы хлопчык пайшоў, i тады Стуканок, у прадчуваннi нечага нядобрага, палахлiва разяўляючы рот, запытаў у гаспадара:

- Дык а што ж гэта ў вас: два сыны i абодва Сяргейчыкi? Адзiн чарнявы, а другi... бялявы?

- Адзiн сын у мяне, - адказаў старшыня, - чарнявы, як вы кажаце. Месяцы са два гасцяваў у бабулi, толькi пазаўчора вярнуўся.

Стуканок пабялеў з твару... А старшыня дабiў яго канчаткова:

- Можа вы, дзядзька Пiлiп, маеце на ўвазе Мiцьку, сына Паўлiхi? Вунь таго самага, што па плоце лазiць? - i паказаў праз акно.

Стуканок убачыў на двары Паўлiхi накольнiка Мiцьку, якi да гэтага часу так падатлiва называўся Сярожам, i абамлеў. Заiкаючыся, запытаў:

- Д-дык й-йак жа гэта?!

- А вось так! - i старшыня пачаў рагатаць. - Цi не думаў ты, дзядзька, на рыбку вымяняць сена? - i зноў рагоча.

Бачыць Стуканок, што нелады, атрымалася асечка, i, схапiўшы торбу з рыбай, лататы з хаты! На ганку грэбнуў сваю аблавушку i - кулём са двара!

Бег дамоў, праклiнаючы ўвесь белы свет!

На нейкую хвiлiну ўляглася злосць толькi тады, як выпiў у кааператыве гарэлкi. Цэлую шклянку.

А дома, седзячы каля сабачай будкi, зусiм расчулiўся. Частаваў з торбы свежанькай рыбай Бобiка i скардзiўся яму:

- Думаеш, я скупы? Еш! Не столькi прапала... Думаеш, мне лёгка жыць? Усё жыццё галавой кручу! Аж у вачах цёмна становiцца. Не тое, што табе. Пад'еў, гаўкнуў i ўсё добра ў цябе. Ого, каб мяне хто кармiў дармовай рыбай, дык я не горш за цябе брахаў бы. Ага, брахаў бы. А ты, цюлень, толькi ад мух хаваешся, нiколi твайго голасу не пачуеш! - i ў Стуканка пачала падымацца на сабаку чорная злосць. - Дык ты ясi рыбку i думаеш, што я для цябе яе налавiў? А-а, воўчае мяса! - i выцяў нагою сабаку. - Выеш, не падабаецца?! Можа i ты iнцiлiгент? Дужа ўпадабаў свежанькую рыбку? От жа табе! От яшчэ! - i пачаў бiць сабаку.

Бобiк iрваўся з ланцуга, екатаў, хрыпеў. Потым азвярэў i ў момант аблажыў свайго гаспадара...

Прытрымлiваючы разлупленыя порткi, Стуканок бег ад сабакi. Аглянуўся, той iрваў на дробненькiя мэтлухi яго аблавушку, тую самую, на якой гаспадар некалi ў стральцоў зарабiў аж дваццаць рублёў.

У брамцы Стуканок нечакана сутыкнуўся са сваёй жонкай Маланняй. Абшкрабаны, збялелы, калоцiцца як асiнавы лiст. Уставiўся на яе мутнымi вачыма i пытае хрыплым голасам:

- Што, iнцiлiгентка?! Можа цябе на саначках пакатаць?!

- Угэй, ратуйце! - затрубiла да смерцi перапалоханая жонка i кiнулася ўцякаць. Заблыталася ў спаднiцы i чмякнулася ў дарожны пыл...

Неўзабаве Стуканок супакоiўся. А праз колькi дзён ён пайшоў у калгас касiць. Разумееце, такая ўжо нявыкрутка ў чалавека атрымалася. Прыкiнуўшы так i гэтак, вырашыў:

"Цяпер ужо такi час настаў, што цяжка дурней сябе каго-небудзь знайсцi... Мiнулiся леташнiя дразды..."

1958 г.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Рылько

Алесь Рылько - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Рылько - Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.