» » » » Борис Саченко - Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)


Авторские права

Борис Саченко - Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Борис Саченко - Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Саченко Борис

Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)

Барыс Сачанка

Не, не ўсё роўна

З тых дзён, як помню сябе, помню i свайго дзеда. Жыў ён у адным з намi доме, праз сенцы, i што ён жыве, я пачаў прыкмячаць вельмi рана, бадай тады, як адчуў, што акрамя кароткага светлага дня i доўгай цёмнай ночы ёсць яшчэ i людзi - мацi, бацька, брат, - тыя, хто гатовы ў любую хвiлiну зрабiць усё, што толькi я пажадаю. Пазней, калi падрос i ўжо без старонняй помачы мог сам выходзiць на падворак, пра дзеда я даведаўся больш. Я ўжо, да прыкладу, разумеў, што дзед мяне не любiць i, ёсць на тое прычына цi няма, лае: то яму здаеца, што я добра не абабiў ног i на валёнках нясу ў сенцы цэлы воз снегу, то ўбачыць, што я не так, як трэба, зачынiў дзверы i напусцiў холаду, то выдумае нешта яшчэ.

Я ўжо не толькi гэта разумеў, але i стараўся быць як мага далей ад дзеда, каб неспадзеўкi не трапiць на яго вялiкiя i круглыя, як у ката, вочы, бо ведаў, што ён будзе зноў сварыцца, а я не хацеў чуць яго крыку, не хацеў ад бездапаможнасцi i крыўды плакаць. Гуляючы ў хаце цi на двары, я мiж тым, незаўважна нават для самога сябе, усё часцей i часцей пачаў думаць пра дзеда: чаму ён такi нялюдскi, злы, чаму нiколi не возьме, як, скажам, тата цi мама, мяне на рукi, не раскажа казку, а толькi тое i робiць, што крычыць, сварыцца...

I ўжо зусiм добра помню, як аднойчы папрасiлi нас - мяне i майго старэйшага брата Саўку - занесцi дзеду есцi: ён вартаваў тады за поплавам калгасныя гароды. Iшлi мы да яго, як падалося мне, страшэнна доўга, цэлую вечнасць - спачатку па мяккай, пыльнай i гарачай, бы прысак, палявой дарозе ўзбоч доўгенькiх загончыкаў бульбы, ячменю, жыта, проса, потым збочылi на торную зыбкую сцяжынку, якая вывела нас на чысты шырокi луг, што аж стракацеў ад красак - жоўтых, чырвоных, белых, блакiтных... Паволi, як бы нешта выглядаючы, над кветкамi кружылi стракозкi, матылi, пырхалi, час ад часу iмклiва падаючы ў траву, маленькiя, шустрыя лугавыя птушачкi-падшопнiкi. А ў небе высока-высока, раскiнуўшы на ўвесь мах крылы, плаваў вялiзны шэры коршак - калi ён пралятаў блiзка над намi, па аксамiтна-зялёнай траве, што набягала хвалямi i аж угiналася ад ветру, слiзгаў чорны, як крыж, цень.

Лугам мы дайшлi да нешырокай балотнай канаўкi, што ўся, з берагамi, заплыла цiнай, багавiннем, раскай, зарасла асакою i рагазой, - толькi ў адным месцы, на завароце, дзе быў брод, фiялетава блiшчала, як люстра, круглая лужына ржавай, запляснелай вады. Па гнуткiх бярозавых кладках, спярша Саўка, а потым ужо i я, мы перабралiся на другi бераг i адразу ж апынулiся ў змрочнай засенi алешнiку i лазы. Абвiтыя хмелем, галiнкi i лiсце сплялiся над галавою так густа, што праз iх не магло прабiцца сонца. Тут не было той духаты, што панавала там, на полi, але не было i таго халадку, што быў на лузе: была сырая, парная i гняткая цяплынь. Больш за ўсё ў зараснiку мяне ўразiлi птушкi - iх было так многа, што за iмi проста не ўсачыць - разбягалiся вочы. Птушкi пераскаквалi, пераляталi з галiнкi на галiнку, цiўкалi, чэкалi, пiшчалi, сакаталi, i нейкi час я iшоў, аглушаны iхнiмi галасамi, не чуючы нават таго, што казаў мне Саўка - глядзi пiльней пад ногi, бо, ратуй божа, наступiш на гадзюку, укусiць...

Кусты скончылiся, пачалося зноў поле, вялiкае, зялёнае; на iм, нiбы нязменныя, адвечныя вартавыя, журботна i адзiнока то тут, то там каржакавацелi на ўзмежках галлiстыя грушы-дзiчкi. Пад адной з iх, той, што стаяла як бы пасярэдзiне поля i ледзь не слалася бушным голлем па зямлi, капою сена ляпiўся да невысокага пакатага пагорка курэнь-аднабочка. Мы здагадалiся, што гэта i ёсць часовае дзедава жытло. Яшчэ гоняў праз двое мы ўбачылi i самога дзеда узяўшы рукi ў бокi, ён хадзiў па полi ў доўгай, як не па каленi, белай зрэбнай кашулi, падпяразанай лазовым акраўкам, i ў такiх жа белых палатняных штанах. Пройдзе, спынiцца, прыставiць да вачэй руку i ўважлiвым, пранiклiвым позiркам акiне з краю ў край поле. Але, мабыць, нiчога такога, што б насцярожвала i хоць бы на хвiлiну прывабiла да сябе яго ўвагу, не было, i ён, пастаяўшы, паволi клыпаў далей. Убачыўшы нас, ён не падаўся насустрач, а спакваля, нага за нагу, пасунуўся да свайго кураня, нiбы загадзя ведаў, што мы яду прынясём яму, нiдзе не дзенемся. I мы зноў iшлi бясконца доўга - апускалiся ў вузкiя, пазарастаныя макрыцай i касцярушкай разоры, у якiх нават удзень не ападала раса; падымалiся на грады, дзе роўнымi радочкамi кусцiлася то морква, то буракi, то турнэпс; ступалi па пульхным i мяккiм полi, на якiм раскашоўвалася ядраная сiвая капуста; iшлi па загонах, дзе плёўся лапушысты гурэчнiк, буялi кiяхi, грэлiся, падставiўшы круглыя, тугiя бакi сонцу, пярэстыя, паласатыя кавуны, спелi памiдоры...

Нам з Саўкам дзед не то каб узрадаваўся, але не астаўся i абыякавы. Задаволена крактануў i адразу ж узяўся нягнуткiмi парэпанымi пальцамi развязваць вузялок - у iм быў добры акраец жытняга хлеба, кавалак абваранага сала, ёмкi збанок картаплянага булёну.

Ад хады ў мяне нылi ногi, i я, пастаяўшы трохi ля накладзенага дзедам з дубовых губакоў куродыму, сеў на параскiданую ля кураня леташнюю салому. Прымасцiўся поплеч са мною, падкурчыўшы пад сябе ногi, i Саўка. I ён, i я не зводзiлi вачэй з дзеда - глядзелi, як ён, спяшаючыся, старанна рукамi i зубамi развязвае вузялок, як сцеле, распрамляючы па краях, на зямлi хустку, кроiць тоўстымi лустамi хлеб, сала, а пасля, зацiснуўшы мiж каленяў збанок, ачэрпвае драўлянаю лыжкаю булён i, гучна цмокаючы губамi, сёрбае, жуе. Не-не дый паглядвалi мы на гуркi - крамяныя, зялёныя, яны ляжалi ля саменькага кураня ў густым, цянiстым агурэчнiку. Мне, дый, мабыць, i Саўку, вельмi хацелася пакаштаваць гурка - дома ў нас яшчэ толькi гарэлi грады, - аднак пабегчы i адарваць гурок мы не асмельвалiся: баялiся дзеда.

Калi адыходзiлi дадому, дзед праводзiў нас аж да самых кустоў. Ля адной грады ён раптам спынiўся, палахлiва зiрнуў на бакi i, упэўнiўшыся, што поблiзу нiдзе нiкога няма, нагнуўся i адшчыкнуў невялiкi жаўтлявы гурок. Нядбала выцер яго аб перад кашулi, дастаў з кiшэнi ножык-складанчык, разрэзаў гурок напал i моўчкi падаў Саўку i мне...

Год праз дзесяць, успамiнаючы гэты першы свой выхад за вёску, я не раз думаў, чаму дзед у той дзень быў такi ашчадны, беражлiвы i не даў нi Саўку, нi мне па цэламу гурку. Няўжо б ад гэтага збяднеў калгас, няўжо б за гэта яго дакаралi людзi? У мяне можа не асталося б нiякай крыўды на дзеда, каб ён быў шчыры калгаснiк, чалавек, якi хварэе душою за агульнае дабро. Дык не ж. Жывучы ў адным доме, я ведаў: мой дзед - "цвёрдазаданнiк", калгас ён ненавiдзiць заядла i тупа, як можа ненавiдзець яго толькi зацяты, хцiвы багач-аднаасобнiк. У калгас ён не ўступаў датуль, пакуль яго не паклiкалi ў сельсавет i не прыстрашылi, што, калi ён не пойдзе ў калгас, яго сашлюць аж на Салаўкi. А ўступiўшы, не верыў, што калгас доўга будзе, i ўсiм, хто да яго прыходзiў, казаў, што такi хаўрус неўзабаве, пры першым жа зручным выпадку, распадзецца сам па сабе, як распадаецца ўсё, што робiцца не па добрай волi. Можа таму i хаваў ён пад сенам у хляве ўсю сваю лепшую раменную вупраж, плуг, а на пясошнiку, пад лежаком, - сталёвыя восi. Тыя восi вельмi хутка паржавелi, i мой бацька, калi, здаралася, браў у гасцях цi на якое свята добрую чарчыну, заўсёды прасiў мацi, жартам, вядома, каб яна, як ён памрэ, паставiла з тых восей на яго магiле крыж - жалезны, каб надаўга вiдно было, што пад iм ляжыць чалавек.

Другi, найбольш яркi ўспамiн пра дзеда падае на час вайны.

За некалькi дзён да прыходу немцаў у нашай вёсцы дзялiлi калгасную маёмасць. Дзялiлi, каб не дасталося нiчога ворагу - хай лепей спажывуць свае людзi, хай схаваюць, што можна, каб пасля, як прыйдзе зноў воля, лягчэй было абжывацца. Дзялiлi - не тое слова, бо якая дзяльба там была, толькi казалi так: нi коней, нi кароў, нi авечак не было - iх паспелi адагнаць недзе ў глыбокi тыл у першыя ж днi фашысцкай напасцi. Тое ж, што асталося, - калёсы, санi, пчолы, неабмалочанае жыта ў сцiртах, некалькi пар валоў, - расхапалi проста за гадзiну тыя, хто меў нейкую сiлу i не баяўся, што пасля адбяруць ад яго ўсё ўдовы. Некапаную бульбу адводзiлi загонамi, паводле працадзён, вядома, таксама толькi на словах, бо, як потым выявiлася, працаднi адным чамусьцi не ўлiчвалiся, а другiм, наадварот, аж надта завышалiся. Улады ў вёсцы ўжо не было, i сваю правату i неправату людзi даказвалi найбольш языкамi.

Таму, што распусцiлi калгас, дзед мой быў рады болей за ўсiх. Пажвавеў, павесялеў, выпрастаўся. У хаце не сядзеў нi хвiлiнкi - усё бегаў, як вецер, з канца ў канец па вёсцы i кожнаму, каго сустракаў, гаварыў:

- Ну, што я казаў?.. Кхе-кхе... - крактаў ён. - Няйнакш перад пагiбеллю сваёй лютавалi гэтак бальшавiчкi ды розныя камiсарыкi...

Людзi яшчэ глыбей уцягвалi ў плечы шыi i, унурыўшы галаву, абыходзiлi дзеда бокам. А сёй-той i не ўмоўчваў - казаў:

- Падумай, Апанас, што кажаш. Германец не сёння-заўтра будзе на зямлi нашай, а ты такое... Як табе не сорамна, язык як паварочваецца... "Бальшавiчкi", "камiсарыкi"... Эх ты!..

Пагардлiва акiнуўшы з ног да галавы дзеда, людзi iшлi далей.

Пры дзяльбе калгаса дзеду майму ў дадатак да ўсяго iншага ўдалося неяк прывесцi яшчэ i волiка, маладога гладкага бычка-трацячка - сквапны, пранырлiвы стары быў, ведаў, што трэба хапаць. I каб паехаць куды што рабiць, яму - хочаш не хочаш - даводзiлася спрагацца з суседам, Янам Серадольшанкам, за вочы Шасцiногам (празвалi яго так за тое, што ён быццам бы ў дзяцiнстве не вымаўляў слова часнок, а гаварыў "шэсцьног"), жонка якога таксама ўмудрылася ўрваць сабе такога ж маладзенькага волiка.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Борис Саченко

Борис Саченко - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Борис Саченко - Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.