Авторские права

Уладзімір Някляеў - Бары-бэры

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Някляеў - Бары-бэры" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бары-бэры
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бары-бэры"

Описание и краткое содержание "Бары-бэры" читать бесплатно онлайн.








Злева на століку, каля якога сядзеў Бялінскі, стаяў, чаго не было на карціне Крамскога, бо партрэты і бюсты не п’юць, дзьмуты штоф з кілішкамі. Літаратары выпівалі. Гулялі. Справа на століку ляжалі карты, пасярэдзіне - куча асігнацый.

А ім труну няма за што купіць...

Можна было б падумаць, што ён, Аляксей Сяўко, звар’яцеў, але, калі б яно было так, дык наўрад ці ён так бы думаў, бо вар’яты пра тое, што яны вар’яты, не думаюць, - гэта Сяўко вычытаў некалі ў некага з рускіх літаратараў. Тады што з ім?..

- Паказвайце, паказвайце... - казаў, дапамагаючы развязаць шпагат, бо ў Сяўко трэсліся рукі, той, які быў у акулярах. Мусібыць, Дабралюбаў. Ці, можа, Бялінскі, Сяўко са школы іх блытаў. - Пабачым, як Іван Мікалаевіч справіўся з кампазіцыяй. У яго з гэтым, між намі кажучы, не надта. Партрэтыст-та ён партрэтыст, а вось што да кампазіцыі...

- Няпраўда! - горача перапыніў, мусібыць, Дабралюбава той, які быў з бародкай. Мусібыць, Бялінскі. - Іван Мікалаевіч геній кампазіцыі!

- Пабачым, пабачым... - не стаў спрачацца з, мусібыць, Бялінскім, мусібыць, Дабралюбаў, і Сяўко падумаў, што такія культурныя людзі маглі б і назвацца, калі б не былі гэткімі ганарлівымі і не думалі, што іх і без таго ўсе ведаюць. Ну, у школе, можа, і ведалі, але калі тое было... А цяпер, калі й разбярэшся, хто з іх хто, дык не ўспомніш, як каго зваць. Нават гэтага з бакенбардамі. Мусібыць, Міцкевіча. - Вось, калі ласка! - развязаўшы шпагат і садраўшы газеты, якімі абгорнутая была карціна, пераможна ўсклікнуў Дабралюбаў. - І дзе вы бачыце тут генія кампазіцыі?

Дабралюбаў, сеўшы на зэдлік і прысланіўшы карціну да канапы, на якой ляжаў нябожчык, звярнуўся чамусьці не да Бялінскага, які з ім спрачаўся, а да Сяўко, які маўчаў, усё глыбей усведамляючы тое, што бачыў, і ўсё болей не разумеючы таго, што ўсведамляў: гэтыя людзі ўсе, а не адзін Някрасаў, павінны былі памерці, бо яны даўным-даўно, яшчэ пра царызме, нарадзіліся! І на табе: жывыя, сядзяць у кватэры Кашына. А дзе Кашын, куды Кашын падзеўся?

Трэба шукаць Кашына. Выбірацца адсюль трэба, пакуль сам жывы. І шэдэўр, карціну забраць, хоць яна так сабе па кампазіцыі...

- Карціну вам не забраць, - прачытаў ягоныя думкі Бялінскі. - Бо яна не ваша.

Тое, што Бялінскі прачытаў ягоныя думкі, Сяўко, канечне, здзівіла, але не так, каб пакінуць нейкім штукарам карціну, якую нёс ён Кашыну.

- Яна мая! - цвёрда сказаў ён і Бялінскаму, і ўсім астатнім, падобным да рускіх літаратараў і польскага паэта ілюзіяністам, штукарам, якія, невядома скуль узяўшыся, пасяліліся ў кашынскай кватэры. - Яе мая жонка ў Піцеры купіла!

Бялінскі паківаўся на венскім крэсле.

- Цікава... І што яна рабіла ў Піцеры?

- Да брата ездзіла. Да стрыечнага. Ён у Эрмітажы...

Сяўко асёкся. Не расказваць жа, што стрыечнік Алёны скраў карціну з Эрмітажу.

- І не расказвайце, - неяк гадзенька ўсміхнуўся Бялінскі. - Карціну стрыечнік вашай жонкі не краў, бо не мог яе ўкрасці, працуючы электрыкам у Эрмітажы. Гэтая карціна з Трацякоўскай галерэі.

Логіка ў Бялінскага была дзіўная: чаму гэта электрык з Эрмітажу не можа ўкрасці карціну ў Трацякоўскай галерэі? Няхай нават тая галерэя ў Маскве, а не ў Піцеры - гэта Сяўко ведаў. Але тады выходзіць (і праз тое, мусіць, Бялінскі і ўсміхаецца гадзенька), што Алёна ездзіла не ў Піцер? У Маскву - і не да стрыечніка? І карціна - не ад яго?..

Бялінскі паскубаў бародку.

- Цікавы ў вас кірунак думак... Ды карціна ў любым выпадку не ваша.

- А чыя?

- Нічыя, - не расплюшчыўшы вачэй, ціха сказаў нябожчык. - Яна ў банку.

Тое, што нябожчык хоць і ціха, але загаварыў, нікога не ўразіла. Нават Сяўко не ўразіўся, бо не зразумеў:

- У якім банку?

Нябожчык, ледзь прыпадняўшы руку, паказаў на кучу асігнацый і карты.

- У гэтым. У вас жа, апроч карціны, няма чаго ў банк паставіць... Згуляем?

Сяўко не гуляў у карты, ён ні ў што не гуляў, нават у лато, і збіраўся сказаць, што ні ў што не гуляе, але не паспеў.

- Не адмаўляйцеся! - падхапіўшыся з крэсла, парывіста абняў яго Бялінскі і зашаптаў на вуха. - Нечаканка ў Маскве! Раптам мэра пагналі! Казіно ўсе пазачынялі!

- Куды пагналі?.. - паспрабаваў Сяўко адштурхнуць няўрымслівага Вісарыёна (во, успомніў: яго Вісарыёнам завуць! Ніколі б не падумаў, калі б не ўспомніў!), а той павіс на ім:

- У Лондан! Як Герцана! Дык мы да вас! Вы не ўяўляеце, чаго нам гэта каштавала! Колькі здароўя адняло ва ўсіх, асабліва ў Някрасава!..

- Якое здароўе, калі памёр... - ледзь выкруціўся Сяўко з парывістых абдымкаў Бялінскага, каб адразу патрапіць у палымяныя абдымкі Дабралюбава, які ўскочыў са свайго зэдліка.

- У нейкім сэнсе памёр! Толькі ў нейкім сэнсе, бо ён геній! А геніі несмяротныя!

Нябожчык, як здалося Сяўко, слязу пусціў.

- Любоў да цябе асвяжыла маё сэрца!.. Як шкада, што ты памёр раней за мяне, ах, як шкада! - працягнуў ён рукі да Дабралюбава, які спытаў Сяўко:

- Вы чыталі «Апошнія песні»?

Апошніх песень Сяўко не чытаў. Някрасава ён ведаў толькі таму, што той - гэта Сяўко са школы помніў - уславіў працоўны подзвіг простага беларуса на будаўніцтве чыгункі.

- І-мен-на! - усклікнуў Дабралюбаў, прачытаўшы ягоныя думкі. Яны ўсе ўмелі думкі чытаць, так што незразумела, навошта кнігі пісалі. - А хто яшчэ ва ўсёй сусветнай паэзіі ўславіў працоўны подзвіг простага беларуса на будаўніцтве чыгункі? Вось ён уславіў? - ткнуў Дабралюбаў пальцам у, мусібыць, Міцкевіча, які сядзеў у нагах нябожчыка і маўчаў.

- Не ўславіў! А чаму?..

- Бо паляк, - сказаў Бялінскі. - Не рускі.

Міцкевіча гэта зачапіла.

- Пры чым тут: паляк, не рускі?.. - упершыню падаў ён голас. - Пры мне чыгункі не было.

- А пры ім не было беларусаў! - нахіліўся Бялінскі да нябожчыка. - Але ж ён напісаў! Прадбачыў! Геній!.. - і павярнуўся да Міцкевіча. - А ты не прадбачыў.

3 апошніх слоў вынікала, што Міцкевіч не геній, і той ускрыўдаваў.

- Як гэта беларусаў не было?.. Я сам беларус!

Бялінскі скрывіўся:

- Ведаем, які ты беларус...

- Самы натуральны! - усхапіўся з канапы Міцкевіч. - Нальшанскі! 3 Наваградку!..

- Без юдафобіі! - стаў паміж імі Дабралюбаў. - Абрыдла!.. - і кінуў Міцкевічу. - Быў бы беларусам, пісаў бы па-руску! Як Пушкін.

Апошніх слоў Дабралюбава Сяўко не зразумеў. Міцкевіч, падобна, таксама. Відаць было, як ён шукаў, што адказаць Дабралюбаву, але не знайшоў і зноў сеў на канапу, пасунуўшы нябожчыка.

- А-а-а! - узняў палец угору Дабралюбаў. - Я ж казаў!

Што ён казаў?..

- Пра беларусаў мала пішуць, - скрушна прамовіў нябожчык. І, памаўчаўшы, дадаў. - Я напісаў два радкі - і столькі шуму.

Усе заківалі галовамі: маўляў, так, зусім мала пішуць пра беларусаў, і ўсе глядзелі на Сяўко, нібы нечага чакаючы, а ён глядзеў на ўсіх: чаго?

- Падыдзі і дзякуй скажы, - штурхнуў яго ў бок Дабралюбаў. - Падыдзі і скажы!..

Сказаць, канечне, можна, толькі за што ён павінен дзякаваць? Не ягоны ж працоўны подзвіг нябожчык уславіў, дый не было за Сяўко ніякіх подзвігаў, не лічыць жа подзвігам завалены мост, але, паколькі сітуацыя і без таго напружвалася, ён вырашыў яе не абвастраць. Падышоў і падзякаваў.

- Няма за што... - сказаў нябожчык, і Міцкевіч буркнуў: «Сапраўды...», - чаго нябожчык не пачуў ці не захацеў пачуць, спытаўшы Сяўко. - А вы не маглі б маскоўскага мэра вярнуць? Ну, калі не самі, дык праз некага?

Як ён маскоўскага мэра верне?.. Праз каго?.. Ён і мінскага не вярнуў бы, калі б таго пагналі. Вунь ён Зусману напісаў, бо дырэктар інстытута папрасіў, каб той вярнуўся - Зусман не адказаў нават. А дырэктар, дазнаўшыся, што Зусман нават не адказаў, яшчэ й кпіны строіў: “Не пава-а-жае вас Зусман.” І па плячы паляпваў.

Усё жыццё нехта па плячы паляпвае.

Нябожчык уздыхнуў, нібы ведаў, што гэта такое, калі цябе ўсё жыццё паляпваюць па плячы, і ўзяў карты са століка.

- Зусмана мы можам вярнуць. Згуляем? Ваш выбар: брыдж, покер, прэферанс? Выйграеце - ваш Зусман.

На якую халеру яму Зусман? І як яны могуць вярнуць яго? А калі й могуць, дык няхай з дырэктарам гуляюць. Гэта дырэктара без Зусмана, бо маставікоў зусім не засталося, з інстытута пагнаць могуць. Як мэра з Масквы.

- Я табе пагуляю! Я табе рукі павырываю! - накінулася на нябожчыка, нібы забіць яго хацела, худая і змораная жанчына, ніякая не сядзелка, бо якая сядзелка гэтак накінецца, толькі жонка. - Усё спусціў, пахаваць няма за што!

- А нашто яго хаваць? - рассмяяўся Міцкевіч. - Ён і так добра ляжыць.

Не падобна было, што ён сядзіць каля ложа Някрасава па-сяброўску. Калі б Някрасаў быў жывы, дык можна было б падумаць, што Міцкевіч чакае, пакуль той сканае.

Нябожчык не пакрыўдзіўся.

- Ведаеш, чаму я захаваўся, як новы? - весела спытаў ён Міцкевіча.

- Бо памёр пад Новы год! У Расіі! У люты мароз!

- Дык і я, здаецца, не летам... - паспрабаваў успомніць, калі ён памёр, Міцкевіч, а Дабралюбаў пырхнуў, як на марозе:

- Ага, у Візантыі! Калі ў той Візантыі лютая зіма была?..

Гэтых рускіх паслухаць, дык Візантыя горшая за Расію, бо там цёпла. І не замерзнеш, калі памрэш. Хоць звягаюцца яны з палякам, канечне, не праз тое... Не надта яны, падобна, адзін аднаго любяць. Дый калі рускія любілі палякаў? Ці палякі рускіх?..


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бары-бэры"

Книги похожие на "Бары-бэры" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Някляеў - Бары-бэры"

Отзывы читателей о книге "Бары-бэры", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.