» » » » Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)


Авторские права

Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Планета людзей (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета людзей (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета людзей (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Што ты знайшоў тут, на фронце, сяржант, адкуль гэтая спакойная ўпэўненасць, што менавiта тут тваё месца i твой лёс? Можа, ёю адарыла дябе братэрская рука, якая прыўзняла тваю сонную галаву, можа - ласкавая ўсмешка, у якой не спачуванне, а саўдзел? "Эй, дружа!.." Спачуваць некаму - гэта яшчэ быць удвух. Гэта яшчэ быць паасобку. Але iснуе такая вышыня адносiн, калi ўдзячнасць i спачуванне трацяць сэнс. Калi чалавеку дыхаецца, як вязню, якi выйшаў на волю.

Гэткiя нераздзельныя былi мы, экiпажы двух самалётаў, калi ляцелi над яшчэ няскораным у той час раёнам Рыа-дэ-Ора. Я нiколi не чуў, каб той, хто пацярпеў аварыю, дзякаваў выратавальнiку. Часцей за ўсё мы нават лаялiся, калi з аднаго самалёта ў другi да знямогi цягалi мяхi з поштай: "Свалата! Гэта з-за цябе я пацярпеў аварыю, д'ябал цябе панёс на вышыню дзве тысячы метраў пры лабавым ветры! Iшоў бы нiжэй, як я, даўно былi б ужо ў Порт-Эцьене!" I той, хто дзеля цябе рызыкаваў сваiм жыццём, сапраўды адчуваў сябе сама апошняй свалатой. Ды i за што, зрэшты, было дзякаваць яму? Ён таксама меў гэткае ж права на наша жыццё. Усе мы - голле аднаго дрэва. I я ганарыўся табой, маiм ратаўнiком!

I чаму той, хто рыхтаваў цябе да смерцi, павiнен быў шкадаваць цябе, сяржант? Усе вы рызыкавалi сабой дзеля iншых. У такiя моманты i выяўляецца тая еднасць, якой ужо няма патрэбы ў словах. I я зразумеў, чаму ты пайшоў на фронт, сяржант. Калi ў Барселоне ты быў бядняк, i табе пасля работы было самотна, i не было ў цябе цёплага прытулку, дык тут ты набыў адчуванне паўнаты жыцця, ты прылучыўся да ўсеагульнага; i вось цябе, занядбанца, прыняла ў свае абдымкi любоў.

Смешна ламаць сабе галаву над тым, шчырыя цi не, разумныя цi не былi гучныя прамовы палiтыкаў, якiя, магчыма, паўплывалi на твой учынак. Раз гэтае насенне ўзышло ў тваёй душы i дало парасткi, значыць, менавiта яны i былi ёй патрэбны. Пра гэта судзiць табе. Глеба сама ведае, якое ёй трэба зерне.

3

Толькi калi мы знiтаваны з нашымi братамi агульнай мэтай, вышэйшай ад нашых прыватных iнтарэсаў, толькi тады нам вольна дыхаецца, а жыццё вучыць нас, што любiць - гэта не значыць глядзець адзiн на аднаго, любiць - значыць глядзець разам у адным кiрунку. Толькi там iснуе сапраўднае таварыства, дзе людзi ў адной звязцы iдуць да адной i той жа вяршынi. Iначай чаму ж тады ў наш век - век камфорту - нас агортвае такая бязмежная радасць ад магчымасцi падзялiцца ў пустынi апошнiм глытком вады? Цi не дробязь гэта перад прароцтвамi сацыёлагаў? А. нам, хто спазнаў шчасце выручаць таварышаў у пясках Сахары, любая iншая ўцеха здаецца проста нiкчэмствам.

Магчыма, пагэтаму сучасны свет i пачынае распаўзацца па швах. Кожны спрагнена шукае веры, якая абяцала б яму паўнату душы. Мы палка спрачаемся, словы ў нас розныя, але за iмi - тыя ж парываняi i памкненнi. Мы рознiмся адзiн ад аднаго толькi метадамi - пладамi нашых разважанняў, - а не мэтамi: мэты ў нас адны.

Дык не будзем здзiўляцца. Хто ў Барселоне, у падвале анархiстаў, пры сустрэчы з гэтай гатоўнасцю ахвяраваць сабой, выручыць таварыша, з гэтай суровай справядлiвасцю адчуў аднойчы, як у iм абуджаецца нехта зусiм новы, незнаёмы, для таго цяпер iснуе толькi адна iсцiна: iсцiна анархiстаў. А каму давялося аднойчы стаяць на варце ў гiшпанскiм манастыры, ахоўваць перапалоханых укленчаных манашак, той памрэ за царкву.

Калi б заўважыць Мермозу, якi бясстрашна рынуўся з вышынi Андаў у далiну Чылi, калi б тады заўважыць яму, што ён не мае рацыi, што нейкi лiст гандляра не варты таго, каб ён рызыкаваў сваiм жыццём, Мермоз толькi б усмiхнуўся. Ягоная iсцiна - той чалавек, якi нараджаўся ў iм, калi ён пераадольваў Анды.

Калi вы хочаце пераканаць таго, каму даспадобы вайна, што вайна жахлiвая i агiдная, не абзывайце яго варварам: перш чым асудзiць, пастарайцеся яго зразумець.

Задумайцеся хоць бы над гэткiм выпадкам. Адзiн афiцэр з поўдня ў час баёў з рыфамi камандаваў пастом, зацiснутым памiж двума горнымi хрыбтамi, дзе знаходзiлiся паўстанцы. Аднойчы вечарам ён прымаў парламенцёраў з заходнiх гор. Яны належным чынам сядзелi i пiлi гарбату, як раптам усчалася стралянiна. На пост напалi плямёны з усходнiх гор. Капiтан загадаў парламенцёрам пакiнуць пост, бо трэба ўступаць у бой, але яны адказалi: "Сёння мы твае госцi. Бог не дазваляе нам пакiнуць цябе..." I яны далучылiся да яго салдат, памаглi абаранiць пост i толькi потым вярнулiся ў сваё арлiнае гняздо.

А напярэдаднi таго дня, калi яны самi збiралiся атакаваць пост, прыслалi да капiтана сваiх паслоў:

- Неяк мы дапамаглi табе...

- Гэта праўда...

- Дзеля цябе мы змарнавалi тры сотнi патронаў...

- Гэта праўда.

- Справядлiва было б вярнуць iх нам.

Не, капiтан высакародны, ён не можа пакарыстацца iхняй велiкадушнасцю. I ён вяртае патроны, хоць ведае, што страляць будуць у яго.

Iсцiна чалавека - тое, што робiць яго чалавекам. Хто зведаў гэткую годнасць узаемаадносiн, гэткую сумленнасць у гульнi, гэткi дар узаемапавагi аснову жыцця, той не стане параўноўваць гэтую прыродную. высакароднасць з убогiм дабрадушшам дэмагога, якi ў знак братэрскiх адносiн да тых жа арабаў стаў бы гучна паляпваць iх па плячы, лесцячы iм i адначасна прынiжаючы. Пачнiце такому капiтану даводзiць ягоную неправату, i ён адкажа вам адно толькi пагардлiвым шкадаваннем. I будзе мець рацыю.

Але ў роўнай ступенi будзеце мець рацыю i вы ў сваёй нянавiсцi да вайны.

Каб зразумець чалавека i яго патрэбы, каб спасцiгнуць у iм сама галоўнае, не трэба супрацьпастаўляць адна адной вашы вiдавочныя iсцiны. Так, вы маеце рацыю. Усе вы маеце рацыю. Лагiчна можна даказаць усё на свеце. Мае рацыю нават той, хто ва ўсiх няшчасцях чалавецтва гатовы абвiнавацiць гарбуноў. Дастаткова абвясцiць вайну гарбунам - i мы адразу ўспалыхнём нянавiсцю да iх. Мы пачнём жорстка помсцiць гарбунам за ўсе iх злачынствы. Бо сярод гарбуноў таксама ж ёсць злачынцы.

Каб зразумець, у чым жа сутнасць чалавека, неабходна хоць на момант забыць пра тое, што раздзяляе, бо ўсякая iх тэорыя i ўсякая вера спавадоўваюць цэлы звод непарушных iсцiн, а яны спараджаюць фанатызм. Можна размежаваць людзей на правых i левых, на гарбатых i негарбатых, на фашыстаў i дэмакратаў, i любы гэты падзел не абвергнеш. Але ж агульнавядома, што iсцiна - гэта тое, што спрашчае свет, а не тое, што стварае вэрхал. Iсцiна - гэта мова, якая выяўляе ўсеагульнае. Ньютан "адкрыў" доўга неспасцiгальны закон зусiм не так, як рашаюць рэбус. Тое, што здзейснiў Ньютан, было творчасцю. Ён стварыў мову, якая можа сказаць i пра падзенне яблыка ў разору, i пра ўсход сонца. Iсцiна зусiм не тое, што можна даказаць, iсцiна - гэта прастата.

Навошта аспрэчваць iдэалогii? Калi ўсе iх можна даказаць, то ўсе можна i абвергнуць, i ад гэтых спрэчак толькi трацiш усялякую надзею на збавенне людзей. А людзi ж вакол i ўсюды iмкнуцца да аднаго i таго ж самага.

Мы хочам быць вольныя. Той, хто працуе кiркай, хоча, каб у кожным удары кiркай быў сэнс. Калi кiркай працуе катаржнiк, кожны яе ўдар толькi прынiжае катаржнiка, але калi кiрка ў руках разведвальнiка, кожны яе ўдар узвышае разведвальнiка. Катарга не там, дзе працуюць кiркай. Яна жахлiвая не тым, што гэта цяжкая праца. Катарга там, дзе ўдары кiркай не маюць нiякага сэнсу, дзе праца не злучае чалавека з людзьмi.

А мы хочам уцячы з катаргi.

У Эўропе маецца дзвесце мiльёнаў чалавек, якiя не бачаць у жыццi нiякага сэнсу, якiя жадалi б лепей не нараджацца. Прамысловасць адарвала iх ад таго жыцця, якое пакаленне за пакаленнем вядзе сялянскi род, i замкнула ў агромнiстых гета, якiя нагадваюць сартавальныя станцыi, забiтыя шкiлетамi чорных вагонаў. Людзi, пахаваныя ў рабочых пасёлках, былi б радыя абудзiцца да новага жыцця.

Ёсць i такiя, каго зацягнула ў сiстэму шасцерань вузкай спецыялiзацыi працы, каму забаронены радасцi першаадкрывальнiка, веруючага, вучонага. Сяму-таму пачало здавацца, што, каб узвысiць гэтых людзей, дастаткова апрануць iх, накармiць, задаволiць усе iх матэрыяльныя патрэбы. I спакваля вырасцiлi з iх мiзэрных мяшчан у духу раманаў Курталiна, местачковых палiтыкаў, вузкалобых спецыялiстаў без якiх-небудзь духоўных запытанняў. Веды iм далiся неблагiя, а вось культуры анiякай. Нiкчэмны погляд на культуру ў таго, хто мяркуе, быццам яна зводзiцца да завучвання формул. Сама бяздарны студэнт палiтэхнiкума ведае пра прыроду i яе законы куды болей, чым некалi ведалi Дэкарт i Паскаль. Але цi здольны гэты шкаляр на такую разумовую працу, як яны?

Усе людзi, адны мацней, другiя слабей, адчуваюць цьмяную патрэбу ў адраджэннi. Але бывае i так, што прымаюцца памылковыя рашэннi. Вядома, можна ажывiць людзей, апрануўшы iх у якiя-небудзь мундзiры. Яны будуць дружна спяваць ваенныя гiмны i дзялiцца кавалкам хлеба з таварышам. Яны знойдуць тое, чаго шукалi - пачуццё лучнасцi. Але гэты хлеб прынясе iм смерць.

Можна пазвяргаць драўляных iдалаў i ўваскрасiць старажытныя мiфы, на аснове даволi грунтоўных доказаў можна ажывiць мiстыку пангерманiзму альбо Рымскай iмперыi. Можна ўскружыць галовы немцам выключнасцю нямецкай нацыi i дачыненнем да генiя Бетховена. Можна апаiць гэтым усiх - да апошняга качагара. Гэта, вядома, лягчэй, чым у качагары выявiць Бетховена.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета людзей (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета людзей (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Антуан Сент-Экзюпери

Антуан Сент-Экзюпери - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета людзей (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.