» » » » Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)


Авторские права

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Сэрца на далонi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Сэрца на далонi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Гамбiцкi хмыкнуў, ён нiяк не мог звыкнуцца з гэтай святой прастатой намеснiка.

- А я працаваў. Нам, творчым работнiкам, няма калi i адпачыць.

Гукан i Кушнер не паверылi, што архiтэктар сапраўды працаваў, але змаўчалi.

Гукан сказаў:

- А я так хораша парыбалiў. Каля Дзятлава. На такую мясцiну натрапiў... Акунi, дурнi, аднаго возьмеш, вядзеш, другiя следам iдуць, гатовы на бераг выскачыць. Кiлаграмы чатыры нацягаў. А пасля насмяшыў мяне адзiн дзiвак. Сямён Парфёнавiч адкiнуўся на спiнку крэсла i весела засмяяўся. - Далiбог, даўно ўжо не смяяўся так. Шыковiч. Яны там у ляснiцтве дачу сабе адгрохалi. З Ярашам. Харомiна! Жывуць, як паны. Дык вось... Прыйшоў Шыковiч на бераг. П'яненькi, безумоўна. Сеў на абрыве. Бубнiў, бубнiў нешта. I раптам - боўць. У раку! Я гляджу - адзiн капялюш плыве. Ледзь я выцягнуў яго. Задрамаў, аказваецца, чалавек. Ха-ха-ха...

Нiколi яшчэ Гукан не смяяўся так на службе. Ва ўсякiм разе, Гамбiцкi не чуў, а таму ў першы момант нават разгубiўся. I толькi крыху пазней, калi старшыня выцiраў хусцiнкай вочы, архiтэктар захлiпаў смехам дробным, перарывiстым. Кушнер не засмяяўся зусiм. Яму чамусьцi не спадабалася гэтая весялосць, i ён сказаў:

- Я нiколi не бачыў Шыковiча п'яным.

I гэтым асек Гуканаў смех. Старшыня ўмiг замкнуўся: патушыў вочы, сцяў вусны. Нахiлiўся над сталом, прыгладзiў рэдкiя сiвыя валасы.

- Ну, будзем працаваць!

Гамбiцкi выкацiўся.

Кушнер падышоў да акна i, выглядаючы на вулiцу, сарваў каштанавы лiст.

Старшыня ўзлаваўся:

- Колькi разоў я прасiў цябе: не чапай лiсця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш.

- Увесь не дастану.

Сямён Парфёнавiч кiпеў. Больш чым за год сумеснай працы ён нiяк не мог зразумець: сапраўды гэты чалавек заўсёды кажа тое, што думае, цi часам робiць гэта дзеля таго, каб паздзекавацца з другiх? Вось як цяпер: "Увесь не дастану".

- Калi намеснiк старшынi гарсавета будзе так скубцi зялёныя насаджэннi, не ведаю, калi мы выканаем рашэнне абкома...

Кушнер засмяяўся:

- Будзем мець апраўданне: усю зелянiну папсаваў Кушнер.

Гукан не адказаў. Схiлiўшы галаву набок, пачаў пiсаць рэзалюцыю на нейкай паперы. I Кушнер зноў выказаў тое, што падумаў:

- Мне здаецца, Шыковiч не насмяшыў цябе, а сапсаваў настрой. Чым?

Гукан падняўся, цяжка, па-старэчаму абапiраючыся на стол рукамi. Папрасiў падкрэслена ветлiва:

- Iван Фёдаравiч, давай зоймемся справамi.

Кушнер усмiхнуўся i бадзёра пайшоў да дзвярэй, кiнуўшы на хаду:

- Я еду на будоўлю школы-iнтэрната.

Калi за iм зачынiлiся дзверы, Сямён Парфёнавiч нервова прайшоўся па кабiнеце, спынiўся перад акном, палюбаваўся на каштан, каб супакоiцца. Лiсце хутка абсыхала, падымала вострыя зубчыкi ўгору, мяняла колер з ярка-зялёнага на зялёна-матавы. Дзесьцi ў верхавiне шамацелi нябачныя птушкi. Усё, як заўсёды, як учора, пазаўчора. А спакой не прыходзiў. Зноў з'явiлася трывога ў душы.

"Шыковiч не насмяшыў цябе, а сапсаваў настрой. Чым?" Сапраўды, чым? Калi не лiчыць крыху шумнай размовы аб кульце асобы, Шыковiч паводзiў сябе карэктна i гасцiнна. Увогуле ўсё з учарашняга дня падабаецца. I цяпер у вушах стаiць шум дажджу. А ў вачах - струменi вады, што льюцца са страхi. Усяродку дачы моцна пахне свежаю сасной, апетытнай юшкай i смажанай рыбай...

Што яшчэ гаварыў Шыковiч? Ага, кароткая размова на беразе аб падполлi, да якой ён потым не вярнуўся нават тады, калi падвыпiў. Што ён сказаў? "Хачу пiсаць аповесць. Дакументальную. Глянуць глыбей. Разабрацца". У чым? У чым ён хоча разабрацца? Безумоўна, штурхае яго на гэта Яраш. Ну што ж, няхай разбiраецца. Магчыма, яму, Гукану, трымацца за ацэнку, якую ён даў падполлю дзесяць год назад, i не вельмi трэба цяпер. Упартасць, нязгода з iншымi поглядамi была б незразумелай... А ўвогуле, каб яго воля, ён не дазволiў бы кожнаму пiсаку корпацца ў мiнулым. Не твая гэта справа. Пiшы пра тое, што бачыш вакол сябе. Быў ты на фронце - пiшы пра фронт. А я кiраваў падполлем - я i напiсаў пра падполле.

А ўрэшце, усё гэта глупства. Не ў характары Шыковiча заглядваць вельмi глыбока. Не хопiць пораху.

"Я ведаю, якая ў цябе глыбiня, хапаеш адны вярхi. Табе здаецца, што гэта ты напiсаў за мяне кнiжку. Няўдзячны чалавек. Што б ты напiсаў без маёй партызанскай дзейнасцi, без маiх матэрыялаў i расказаў? Гультай. Я цябе сiлком садзiў за рабочы стол. Мая кнiжка памагла табе стаць на ногi. Не забывай гэтага!"

Непрыкметна агульныя думкi набылi канкрэтную форму - водпаведзi Шыковiчу, успамiн пра якога чамусьцi раздражняў. Праўда, Сямён Парфёнавiч стараўся захаваць аб'ектыўнасць. Ён, напрыклад, упiкнуў самога сябе за тое, што ў апошнiя гады як бы забыўся на чалавека, якi памог яму. "Пiсьменнiкi - народ самалюбiвы, трэба было яго прыласкаць". Але такая аб'ектыўнасць мала памагала. Чым больш ён думаў, тым больш расла злосць на гэтага чалавека. "Бач, раскрычаўся! Пiсьмы яго прымушалi пiсаць!.. Перапрацаваўся... Зазнаўся - вось у чым бяда".

Гукан не пачуў нават, калi ў кабiнет увайшоў сакратар выканкома Гарусевiч. Гэты малады чалавек, надзвычай акуратны ва ўсiм - у адзеннi, у справах, у захаваннi рэжыму жыцця, заўсёды з'яўляўся i знiкаў бясшумна, як цень. Нават Гукан, сам педант у жыццi i рабоце, здзiўляўся, адкуль у гэтага вясковага хлопца такая звышакуратнасць. Iдзе самае бурнае пасяджэнне, вырашаюцца важнейшыя пытаннi, а ён, Гарусевiч, калi наступае пэўны час, бясшумна знiкае i, як стала вядома, у сябе ў кабiнеце выпiвае шклянку баржому i з'ядае бутэрброд, якi прыносiць на службу ў кiшэнi.

Сакратар пачцiва кашлянуў.

Гукан нервова ўздрыгнуў, павярнуўся. Ён крыху спалохаўся, бо ведаў, што ў апошнi час у яго з'явiлася старэчая слабасць - разважаць з самiм сабой уголас.

- Як гэта вы заходзiце? Дзверы на ўвесь будынак скрыпяць. Адзiн вы ўмееце адчынiць iх бясшумна.

- Вы глыбока задумалiся, Сямён Парфёнавiч. - Гарусевiч спачувальна ўздыхнуў. - Справы.

Гукан пiльна агледзеў яго. Як заўсёды, гарнiтур быццам толькi што з-пад праса, чаравiкi - з-пад аксамiткi чысцiльшчыка. I здавалася, гэтай жа аксамiткай надраены шчокi пасля галення. Гукан непрыязна падумаў:

"Убачыць бы хоць раз цябе непаголеным".

Вярнуўшыся за стол, коратка спытаў:

- Што там у нас?

Гарусевiч сеў у крэсла i пачаў даваць паперы на подпiс.

- Пiсьмо ў Савет Мiнiстраў аб дадатковых асiгнаваннях на будаўнiцтва прадуктовых крамаў... Згодна пастановы сесii...

Гукан зняў з пяра пазногцямi парушынку, акуратна падпiсаў i прамакнуў.

- Запiска ў абком аб стварэннi новых паркаў.

Падпiсаў размашыста, не чытаючы.

- Адказ у рэдакцыю аб непарадках у пахавальным бюро i на могiлках...

- Непарадкi на могiлках!.. - Старшыня сумна пакiваў галавой. - Чым толькi нам, Кандрат Пятровiч, не прыходзiцца займацца!

- Але, - зноў спачувальна ўздыхнуў Гарусевiч.

Гукан прачытаў адказ i не падпiсаў - палажыў убок.

- А тут нам пiшуць. Канадскiя турысты выказваюць падзяку за гасцiннасць. Група балтыйскiх матросаў хвалiць наш горад, i асаблiва рэстаран.

- Ну, гэта гумарысты, чортавы дзецi. Горад як горад. А рэстаран - дрэнь. Трэба нам паслухаць трэст сталовых i рэстаранаў. - I нечакана спытаў: - Вы бываеце ў рэстаране?

Гарусевiч збянтэжана пачырванеў.

- Не. Што вы, Сямён Парфёнавiч! Праўда, калi працаваў яшчэ ў аддзеле культуры, разы два акцёры тэатра зацягнулi...

Гукан, якi любiў свайго сакратара за акуратнасць у рабоце, паглядзеў на яго ў гэты раз зняважлiва.

- Чаму гэта ў нас лiчаць крамолай, калi чалавек зайшоў у рэстаран? А калi я проста хачу паабедаць культурна?

- Вельмi правiльна, Сямён Парфёнавiч! - узрадавана падтрымаў Гарусевiч.

Гукан стомлена пазяхнуў.

- Што там яшчэ?

Сакратар падаў цэлы стос сашчэпленых аркушаў з надрукаваным на машынцы тэкстам.

- Запiска старшынi камiсii па ахове здароўя аб стане бальнiц у горадзе i наогул аб усёй нашай медыцыне. I скажу вам, Сямён Парфёнавiч, па-мойму, неаб'ектыўна. Адно адмоўнае бачыць доктар...

- Яраш?

- Яраш. Калi ён пашле гэта вышэй - чакай камiсii.

- Ну, камiсiй нам баяцца няма чаго. Добра. Я пачытаю. - Гукан ляпнуў па паперы далоняй.

Але чытаць не стаў. Калi сакратар выйшаў, ён зноў падышоў да акна i загледзеўся на свой каштан. Знiзу, з вулiцы, далятаў гоман людзей, шыпенне шын на нагрэтым асфальце. Праз лiсце каштана прасвечвалася неба, яснае, спякотнае, як i многа дзён ужо. Гукану зноў успомнiлася ўчарашняя дача. Ён адчуў сябе стомленым i падумаў, што было б хораша хоць тыдзень адпачыць у такiм вось цiхiм, лясным, лугавым кутку, каб не ехаць нi на якiя курорты, дзе спёка i поўна народу. Могуць людзi арганiзаваць сабе адпачынак! А вось ён усё жыццё працуе, хвалюецца. Шыковiч цяпер ляжыць пад соснамi ў гамаку i фантазiруе. Нiхто да яго не просiцца на прыём, не патрабуе выканання плана будаўнiцтва. I Яраш... Не, Яраш на рабоце. У хiрурга, безумоўна, работы хапае, нiчога не скажаш, хворыя не могуць чакаць.

Але навошта яму чарнiць тое, чаму аддалi столькi сiлы i здароўя i ён, Гукан, i сам Яраш?

Старшыня не ведаў, што напiсана ў запiсцы, i чытаць яе цяпер не хацеў баяўся, што яшчэ больш сапсуе настрой. Падумаў, чаму Яраш учора нiводнага слова не сказаў пра гэтую запiску. З-за далiкатнасцi, каб не турбаваць госця службовымi справамi? Цi, можа, гэта хiтры план, разведка працiўнiка, на якога рыхтуецца наступ з усiх бакоў? Кнiжка, ацэнка падполля, бальнiцы... Але чаму гэты наступ яны вырашылi пачаць цяпер? Можа, прачулi што? Цi атрымалi моцную падтрымку? Ад каго? I раптам Сямён Парфёнавiч успомнiў. Сакратар гаркома Тарасаў неяк у гутарцы сказаў, што да вайны ён i Шыковiч працавалi ў адным раёне. Вунь яно што! Старыя сябры. Але не падобна, каб Тарасаў мог займацца такiмi iнтрыгамi. Ды i навошта яму? Працуюць яны мiрна i дружна, без канфлiктаў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Сэрца на далонi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Сэрца на далонi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Иван Шамякин

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Сэрца на далонi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.