» » » » Федос Шинклер - Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)


Авторские права

Федос Шинклер - Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Федос Шинклер - Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Шинклер Федос

Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)

Хвядос Шынклер

Стрэлачнiк Мiгай

Хто яе ведае, што зрабiла чыгунка з нашым Сымонам. Але вярнуўся ён са службы на чыгунцы iншым чалавекам. Нiбы падмянiў яго хто там цi ўракнуў. Хто яго ведае...

Памятае наша вёска Сымона Мiгая вясёлым, гуллiвым хлапцом, якi красiў усю моладзь. Прыгожы, зграбны хлапец. Чарнявы, з кучаравай галавой, з шэрымi прыгожымi вачыма - заглядзiся. Нiякае гульбiшча, нiякае пракуднiцтва не абыходзiлася без яго. Ды што - не абыходзiлася! Ён звычайна быў i завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкi. Калi ж траплялася - не адкiдаў i чарку гарэлкi перакулiць. А разгуляецца, дык чаркай справа i не канчалася.

Што казаць - спрытны, самавiты хлапец быў!

Так ад роду было яму напiсана быць украсай нашае вёскi. Прайшлi б маладыя гады, перабушавала б маладая кроў - быў бы з яго добры разумны гаспадар. Так заўсёды бывае. Але не па сэрцу яму вясковае жыццё прыйшлося, не захацеў па-дзедаўску сядзець - працаваць на зямлi, захацеў выйсцi ў людзi, працерабiць сабе новы шлях. Не падабаўся яму сялянскi лазовы лапаць, захацеў набыць гарадскiя блiскучыя боты. Вось i пайшоў ён на службу, на чыгунку. Казалi людзi, пашанцавала Сымону: прыладзiўся, усталяваўся недзе служыць стрэлачнiкам.

Ды нядоўга нешта паслужыў. Неяк праз гады тры зноў з'явiўся ён у роднай вёсцы.

Ды другiм чалавекам прыйшоў да нас Сымон Мiгай. Не пазнаць у iм былога гуллiвага, гарэзлiвага завадатара. Цiхi нейкi, мэрам да зямлi прыбiты, стаўся. Няма былой весялосцi ў вачах, нейкi балючы сум бязмерны вiдаць у iх. Няма спрытных жвавых рухаў, замест iх паважнасць нейкая, сталасць ды павольнасць. Смеху, ухмылкi не пабачыш на вуснах яго - крывiць iх, скажае нейкая балючая грымаса, лапкi-зморшчынкi. А калi гарэлкi чарку па старому звычаю дакляруе хто выпiць - глыбока, цяжка ўздыхне ды моўчкi адыдзе.

Чалавек малады, а на вячорках нiдзе яго не пабачыш, ад людзей хаваецца i да грамады рэдка падыходзiць.

Другi, зусiм другi чалавек...

I з чаго б то стала? Колькi разоў пачыналi людзi дапытвацца ад Мiгая, чаму пакiнуў ён чыгунку, цi добра працаваць на ёй, цi няўжо на вёсцы лепей, нiчога не адказвае, махне рукой ды пойдзе.

Дзiвак чалавек, што казаць...

Нешта нейкае зрабiла з iм чыгунка. Хто ж яго ведае... Знаходзiлi некаторыя з тых, што языком ахвочы патрапаць ды розум маюць спрытны, дапытлiвы, розныя здагадкi, але нiчога путнага i яны прыдумаць не маглi.

Здагадкамi тут нiчога не растлумачыш. Дый хацелася ведаць сапраўдную праўду. А Мiгай нiчагуткi казаць не хоча, абмiнае, адхiляе ўсе пытаннi. Так i пачалi казаць у нас пра яго: Мiгай - не чапай.

Так-так... Другiм чалавекам вярнула нам чыгунка Сымона Мiгая.

Цёплым вясновым надвячоркам павыпаўзалi людцы з хат адпачыць ад дзённае працы, пагаманiць аб тым аб сiм, парадавацца на ажываючую прыроду, поўнымi грудзьмi ўдыхнуць у сябе лёгкае, пахучае паветра.

Сабралася грамада ля хаты старога дзядзькi Нiчыпара, якi нямала пабачыў на сваiм доўгiм жыццёвым шляху, нямала меў розных прыгод.

Ён, як i заўсёды, заўладаў агульнай увагай, апавядае, як давялося яму праехаць аднойчы на чыгунцы, колькi папакутаваць давялося яму, непiсьменнаму, загнанаму вясковаму чалавеку, якi не ведае распарадкаў чыгуначнай сумятнi. Колькi гора нацярпеўся, колькi паздзекавалiся з яго разбазыраныя чыгуначныя чыноўнiкi.

- Лепей i не знацца, браткi мае, з гэтай чартапхайкай! - заключыў дзядзька Нiчыпар.

- Вось i не кажыце, дзядзька, - адазваўся тут Сымон Мiгай. - Не ведаеце вы чыгункi, нельга i казаць пра яе гэтак!

- Што не ведаю? Не ве-е-едаю... Шмат ужо ты яе ведаеш. Вiдаць, на каго яна цябе перарабiла, да сябе падобны не стаў, ад людзей вунь нават хаваешся...

- Ат! Што вы разумееце. Чыгунка - гэта такая складаная машына, якую не лёгка зразумець, трэба пабыць хоць самым мiзэрным шрубочкам у ёй, зразумець сваё месца ў гэтай машыне, дык тады не скажаш так, як вы... З мяне яна чалавека зрабiла, ды не лёгка далося гэта мне... Вялiкую вiну ўзяў я на сябе перад чыгункай, як расквiтацца з ёй, i не ведаю... Ды што казаць...

- А вось ужо як пачаў, дык i сказаў бы людзям, чаму цябе чыгунка твая навучыла, якую адукацыю табе дала. Няма чаго хавацца ўжо!

- Ды ўжо ж... раскажу. Слухайце. Мо iначай пра чыгунку казаць будзеце...

I пачаў Сымон апавядаць сваю "гiсторыю". Зразумела, з якой цiкавасцю ўсе слухалi яго, бо раскрываў ён тую таямнiцу, якую так даўно хацелася ўсiм ведаць.

- ...Прыйшоў гэта я на чыгунку. Вось, бадай, так глядзеў на яе, як дзядзька Нiчыпар. Ну, папрацаваў трохi на шляху ў рамонце, а потым трапiў на лепшую пасаду, стрэлачнiкам. Тут ужо служба далiкатнейшая, намагацца сiлай столькi не трэба, паварочвай стрэлкi, як табе загадаюць, ды прапускай па каляях цягнiкi, паравозы.

Абжыўся, пазнаёмiўся з людзьмi... А станцыя - нiшто сабе, дзейная, грузаў шмат перакiдае, працы хапае. Але i жыць весела. I горад блiзка. Быў ля станцыi спiрытусавы завод, амаль штодня падавалiся туды па спецыяльнай каляi вагоны пад пагрузку. За пагрузку вагонаў станцыйнае начальства атрымлiвала звычайна ад уласнiка завода аплату за паслугi - цi то грашамi, цi то натурай спiрытусам. Так ужо на чыгунцы вядзецца. Называецца гэта "капытковы збор", ну а па-простаму будзе - хабар...

- Ну, вось табе i твая чыгунка, бачыш - хабары бяруць, - не сцярпеў нехта.

- А вы ўжо, дзядзькi, калi ўзялiся слухаць, дык слухайце, а то...

- I праўда, хлопцы, чаго сунецеся, не перашкаджайце!

- Так... Дык вось з капытковых гэтых перападала тое-сёе i нам, стрэлачнiкам. Так што жылося мне някепска, было чаго выпiць, было i закусiць. Так паглядзiш прызвычаеным вокам - бо непрызвычаенае ж не ўсё здолее прыкмецiць, тут асобныя акуляры патрэбны, - дык як паглядзiш - ой-ёй што рабiлася! Звычайная рэч, калi начальства ходзiць "пад шэфэ", як кажуць па-далiкатнаму, ну а наш брат - проста "пад мухай". Так сабе нiштавата i жылося.

Ды вось мухi гэтыя капытковыя i нарабiлi для мяне такога, што i сёння адчуваю, нiяк запамятаваць не магу... Гэ-э-эх, мухi, мухi...

Аднойчы, на свята, атрымалi мы зверх капытковай нормы. Набралiся што называецца. Да службы не праспаўся я, пайшоў на дзяжурства, а ў вачах мiтульга нейкая, у нагах казiнец. Дзяжуру. Перакiдаю стрэлкi. Так-сяк сходзiць. Пачалi мы рыхтаваць падачу вагонаў пад завод, тут я нешта заспяшаўся, перакiнуў няёмка баланс, што перацягвае рэйкi, дык пяро не прыкiнулася як след да рамачнай рэйкi, i пайшлi вагоны па стрэлцы ўразрэз... Збочылi з галоўнае каляi на заводскую ды з адхону ўнiз. Пабег я за iмi следам... Ды што ж, дагонiш iх, цi што? А калi i дагонiш? Ляпаюць на стыках вагоны, i я ўгрунь за iмi. А яны ўсё далей-далей, коцяцца хутчэй ды хутчэй...

Гляджу я - iдзе ля каляi нейкi салдат, мусiць з кашараў iшоў. Бачу схапiў ён шпалiну, вiдаць думаў затрымаць вагоны, ды не кiнуў шпалу ўпоперак рэек, але паставiў канцом на рэйку, а за другi сам трымае...

I не падумаў, вiдаць, чалавек, што з гэтага паратунак малы. Цi збянтэжыўся ён з неспадзеўкi, цi што?..

...Наскочылi вагоны на шпалу, крутанулi яе пад сябе, а за ёй i салдата, уздрыгнулi, грымнулi ды далей пабеглi... А на каляi, бачу, ляжыць памiж рэек шпала, а ля яе салдат... Курчыцца...

Падбег я. Тут усе мухi з галавы маёй павыляталi... Адразу цвярозасць пайшла. Але што ж з тае цвярозасцi...

Ляжыць, бядак, енчыць, з ботаў кроў цурком хлышча. Гляджу, а яму абедзве пяты так i адцяло... Як перакулiўся са шпалай, так i папаў нагамi на рэйку...

...Прыбеглi людзi, войкаюць. Забралi салдата таго ў бальнiцу. За iм i я, як непрытомны, пацёгся. Колькi дзён прасядзеў ля яго ложка! Што ж, прапаў чалавек... без пят, як без ног, - хадзiць нельга, а бязногi чалавек што ж за работнiк...

- А вагоны? - запытаўся нехта.

- На шчапы... Закацiлiся на заводскую каляю, грохнулi з разгону ў тупiк i збiрай толькi шчапы...

Тут мне i выдалi воўчы бiлет, ды без права паступлення на чыгунку...

Вось, браткi мае, якая гiсторыя!.. Перакаланула яна мяне ўсяго. Назаўсёды ўсе мухi з галавы маёй павыганяла, ды так, што i не вернуцца яны больш у яе. Шмат-шмат перадумаў я за гэты час. Вось тут i зразумеў я чыгунку. Гэта табе не забаўка якая. Гэта сур'ёзная вялiкая машына, якая робiць адказную працу. Гэта ж падумаць толькi - колькi грузаў яна розных перакiдае, ды што грузаў, - а людзей колькi перавозiць!

Якая ж гэта вялiкая адказнасць, падумайце самi! Якой напружанай, наладжанай працы вымагае яна! Ледзь сплашаў, вось табе i катастрофа.

Тут, як у машыне. Усе часткi яе павiнны быць правераны, кожны шрубочак, кожная шасцёрка, кожная гаечка павiнна быць на сваiм месцы, ведаць яго i выконваць як след сваю працу. А сапсуецца якая-небудзь частка - засклiгоча ўся машына, пачне рыпець, даваць перабоi, дый стане...

...Вось наша станцыя, частка вялiкай чыгуначнай машыны, запамятавала аб сваёй ролi. Пачалi шрубочкi, шасцёрачкi кепска працаваць, зарыпела, як нязмазаная, машына, сапсаваўся адзiн дробненькi шрубочак, i машына паламалася... А каб жа гэта ды пры пасажырскiм цягнiку, колькi б ахвяр бязвiнных было б!.. Дый так вось без ахвяр не абышлося.

Сваё я жыццё замарудзiў i чалавека загубiў. А чаму? Гарэлка ўсё вiнна! Яна са шляху зводзiць, на праступак штурхае...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Федос Шинклер

Федос Шинклер - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Федос Шинклер - Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.