» » » » Владимир Шитик - Скачок у нiшто (на белорусском языке)


Авторские права

Владимир Шитик - Скачок у нiшто (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Владимир Шитик - Скачок у нiшто (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Скачок у нiшто (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Скачок у нiшто (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Скачок у нiшто (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Напэўна, усё сапраўды было так, бо, успамiнаючы, Корзун зноў стаў такiм, якiм яго бачылi сябры на беразе, - памякчэлым, з нясмелай усмешкай.

Знешне Корзун не змянiўся. Толькi цяпер часцей задумваўся, быццам прыглядаўся цi прыслухоўваўся да нечага незразумелага, але прыемнага, што было вядома толькi яму аднаму. Працаваў жа ён, як i раней, старанна. Факт яго знiкнення можна было б палiчыць камiчнай недарэчнасцю, каб за iм не стаяла нешта невядомае, невытлумачальнае, якое межавала з цудам i таму выглядала пагрозлiвым i небяспечным для кожнага з касманаўтаў, для карабля на ўвесь той час, пакуль яны будуць на Сiрэне. Гэта выклiкала нервознасць, перашкаджала нармальна працаваць. I нарэшце Савацееў не вытрымаў.

- Я больш не магу, - паскардзiўся ён Шабанаву, калi яны засталiся з iм удвух. Пры Корзуне такiх размоў пазбягалi. - Або мы стартуем, або не ведаю што.

- Не разгадаўшы, што адбылося з Корзунам?

- Мы бяссiльныя тут.

У нейкай меры Савацееў меў падставу так гаварыць. Мiнула ўжо каля двух тыдняў, а яны ўсё яшчэ не мелi кончыка той нiтачкi, якая дазволiла б раскрыць таямнiцу. I сапраўды, трэба было прымаць нейкае рашэнне. Шабанаў быў капiтанам iх невялiкага экiпажа i разумеў Савацеева. Ён доўга стаяў ля iлюмiнатара, з якога вiднелася мора - цiхае, ласкавае.

- Падманлiвая прыгажосць, - Шабанаў адвярнуўся ад iлюмiнатара, i Савацееў заўважыў у яго вачах iльдзiнкi холаду. - Зробiм, Паўлюк, яшчэ адну спробу. Калi не пацвердзiцца маё меркаванне, пакiнем Сiрэну.

- Ты што надумаў? - занепакоiўся Савацееў.

- Паўтару Корзуна. Толькi на бераг пайду не адзiн, а з робатамi.

- Баюся я гэтага скачка ў нiшто.

- I я, Паўлюк, - Шабанаў нахмурыўся. - Але iнакш нельга. Так, нельга. Хочаш сказаць, што ў нас iншая задача? Згодзен. А цяпер задача змянiлася. Такi ўжо закон жыцця, што на ўсе выпадкi загадзя не прыдумаеш праграмы. Ты не хвалюйся. - Ён падышоў да Савацеева, абняў яго. - Васiль жа вярнуўся i, здаецца, нармальна.

- Толькi што здаецца, - буркнуў Савацееў, ведаючы, што Шабанаў усё роўна зробiць па-свойму.

- А можа, нiчога са мной не здарыцца.

- Каб хаця, - шчыра пажадаў Савацееў.

Зборы былi нядоўгiя, i назаўтра Шабанаў з Савацеевым адправiлiся да мора. Ля выхада яны сустрэлi Корзуна. Ён няёмка патупаўся, засланяючы праход, i сумна прамовiў:

- Я ведаю, што вы не хочаце непакоiць мяне. Можа, i правiльна робiце. Толькi я ўвесь час думаю пра гэта. Мне здаецца, Сярожа, што там былi рыбы, i пайшоў згорблены, нiбы ў нечым вiнаваты перад сябрамi.

Шабанаў дагнаў яго, прытулiў да грудзей i папрасiў:

- Калi што, вы тут з Паўлюком не баўцеся, вяртайцеся на Зямлю.

Корзун кiўнуў.

Мора сустрэла людзей звычайным спакоем. Альтаiр толькi што паказаўся над гарызонтам, i яго дыск свяцiўся на шэрай вадзяной гладзi доўгай пурпурнай паласой. Шабанаў на хвiлiну спынiўся, прыслухоўваючыся да неспакойных удараў сэрца, i потым рашуча скочыў унiз.

За iм спаўзлi робаты. Утрох - чалавек i два робаты - яны пакiдалi многа слядоў. А Савацееў бачыў толькi ямкi, якiя заставалiся ад цяжкiх чаравiкаў Шабанава.

Праз якую хвiлiну Шабанаў спынiўся. Ад мора яго аддзяляла вузкая паласа жоўтага пяску. Ён чакаў нечага неверагоднага, а вакол было як на зямным пляжы - вось каб яшчэ побач раслi дрэвы i кусты i не трэба было апранаць герметычны касцюм. Каб супакоiць Савацеева, Шабанаў азiрнуўся i весела крыкнуў:

- Бачыш? На мяне духi не дзейнiчаюць!

I тут у яго закружылася галава. Шабанаў зiрнуў на мора. На яго паверхнi нiчога незвычайнага не было. Гэта ён паспеў яшчэ адзначыць, бо праз iмгненне перад вачыма паплылi кругi. Трацячы раўнавагу, ён махнуў рукамi. Робаты зразумелi гэта як сiгнал аб дапамозе i кiнулiся да Шабанава. Але перш чым яны падхапiлi яго, ён убачыў перад сабой нейкiя кольцы, праменнi. Усё гэта вычварна перапляталася, перакрыжоўвалася, iмгненна мяняла афарбоўку, ствараючы новыя i новыя неверагодныя геаметрычныя фiгуры. I быццам яркiя зоркi падалi вакол густым асеннiм дажджом. У Шабанава ўжо не было нi цела, нi ўяўлення аб тым, дзе ён.

Капiтан ачуўся на камянiстым абрыве, i першае, што ўбачыў, - гэта заклапочаны твар схiленага над iм Савацеева. Шабанаў пакруцiў галавой.

- Табе дрэнна? - з трывогай спытаў Савацееў.

- Цяпер ужо не. - Шабанаў сеў, паварушыў плячыма, рукамi, аднаўляючы страчаную ўладу над сваiм целам. I расказаў, што яму здалося.

- Думаеш, i з Корзунам было гэтак жа?

- Упэўнены.

- Але чаму ён не расказвае? Тоiцца цi не помнiць? - спытаў Савацееў i аж зморшчыўся, так непрыемна яму было падазраваць сябра. Спахапiўшыся, ён дадаў упарта, пераканана: - Не помнiць!

- Так! - Шабанаў прыняў яго апошняе меркаванне без сумненняў. Значыць, павiнна яшчэ адбыцца нешта такое, што сцiрае сляды з памяцi. Я павiнен вярнуцца на бераг, Паўлюк. Адзiн. Без робатаў.

- Не спяшайся. Трэба падрыхтавацца. У касцюм уманцiруем некалькi мiнiяцюрных кiнаапаратаў i перадатчыкаў. Калi што i забудзеш, яны зафiксiруюць. I, магчыма, паведамяць твае каардынаты, калi сiгналы здолеюць прабiцца праз тоўшчу вады.

Усё паўтарылася спачатку. Толькi цяпер за Шабанавым назiраў i Корзун. Пачаўшы хiстацца, Шабанаў паспеў пракрычаць: "Выключы робата!" Потым ён закружыўся ў неверагодным танцы. У шлемафонах было чуваць яго перарывiстае дыханне, быццам ён дужаўся з кiмсьцi. Потым абяссiлеў i ўпаў нiц. Мора пяшчотна абмывала яго празрысты гермашлем. Корзун быў памкнуўся на дапамогу, але Савацееў утрымаў яго i шапнуў:

- Глядзi!

Блiзка ад берага мора раптам выкiнула султанчык. Ён пастаяў на месцы, падобны на фантан, потым варухнуўся, як пад подыхам ветру, i ператварыуся ў вiхор, з кожнай хвiлiнай набiраючы сiлу i глыбей укручваючыся ў ваду. Хутка на месцы вiхору ўтварылася варонка метраў дваццаць у дыяметры. Яе сценкi працягвалi круцiцца злева направа, аж пакуль не агалiлася дно. Тады адзiн бок варонкi, блiжэйшы да берага, выцягнуўся вузкiм доўгiм языком, лiзнуў пясок i вярнуўся на месца, захапiўшы з сабой распасцёртага чалавека.

Здабыча нiбы задаволiла мора. Яно пачало супакойвацца i хвiлiны праз тры зусiм сцiшылася, як быццам i не круцiў толькi што ў iм магутны вiр.

- Што скажаш? - спытаў Савацееў i пашкадаваў аб гэтым. Корзун стаяў, як аслупянелы, са збялелым тварам.

- Га? - уздрыгнуў ён. - Усё вылецела з галавы.

- Хутка аб усiм даведаемся. - Савацееў гаварыў наўмысна бадзёра. - Мне здаецца, што мора хвалявалася толькi ў гэтым баку, каб забраць Сяргея.

Станцыi назiрання хутка пацвердзiлi думку Савацеева.

- Гэта вельмi важна, - ажывiўся Корзун. - Ва ўсiм гэтым ёсць нейкi сэнс.

- Не будзем спяшацца з вывадамi, - спынiў яго Савацееў.

Тым часам увiшныя робаты прыгналi гiдраплан. Потым сабралi будынiну, дзе людзi маглi б адпачыць, устанавiлi там пульты i экраны прыбораў назiрання.

Хвiлiны цяклi марудна, складваючыся ў яшчэ больш марудныя гадзiны. I нiякiх вестак ад Шабанава.

- Не прабiваюцца радыёсiгналы, - канстатаваў Савацееў.

- Я пра гэта думаў, - Корзун зiрнуў на гадзiннiк. - Хвiлiн праз дваццаць сiгнал павiнен быць. Аўтазонд вырвецца на паверхню.

- Ты малайчына, Васiль!

- Адзiн тэрмiн ужо мiнуў, - уздыхнуў Корзун.

Савацееў збянтэжана прыцiх.

Вестка прыйшла са спазненнем на пяць хвiлiн. Кароткая, як знясiленая. Пiльныя аўтаматы "Памiра" i радыёмаякоў запеленгавалi аўтазонд. Ён зрабiў перадачу з адлегласцi ў сто васемнаццаць кiламетраў.

Праз лiчаныя хвiлiны гiдраплан быў ужо над раёнам, вызначаным пеленгатарамi. Аднак Корзуна, якi адправiўся на пошукi, чакала расчараванне. Нi на паверхнi, нi ў глыбiнi яму не ўдалося заўважыць нiчога значнага. Тоўшча вады хавала ў сабе таямнiцу.

- Кепска, - сказаў Савацееў, выслухаўшы Корзуна. - Сяргей недзе глыбока, вельмi глыбока, там страшэнны цiск. Чалавек не вытрымае.

- А як я? - запярэчыў Корзун.

- Будзем чакаць, нiчога iншага не застаецца.

Цямнела. Неба пакрывалася хмарамi, чорнымi, як сама ноч. Падзьмуў вецер. Слабы спачатку, ён павольна разгульваўся, выносячы з цяснiн воблакi пылу. Пачаўся дождж, ён сцябаў вадзянымi каскадамi па тонкiх металiчных сценках часовага прытулку касманаўтаў. Надыходзiла ноч, шквальная, лiўневая.

Савацееў павялiчыў яркасць экранаў, што назiралi за берагам. Ён убачыў вузкую берагавую паласу, нерухомых робатаў, прымацаваных тросамi да слупа на абрыве, а за некалькi крокаў ад iх - бурлiвае мора, якое пасылала на бераг хвалю за хваляй.

Вiдовiшча было жудаснае, i Савацееву за надзейнымi сценкамi стала нiякавата. А як Шабанаву, калi ён яшчэ жывы?

- Мой час мiнуў, - Корзун як прачытаў думкi таварыша.

- У яго аварыйны запас кiслароду. - Суцяшэнне было слабае, i сам Савацееў не вельмi верыў. Але iншага не было. - Адпачывай, Васiль, пазней зменiш.

Парывы ветру пачасцiлiся, перайшлi ў няспынны гул. Прыцiшаны гукаiзаляцыяй сцен, ён быў манатонны, наганяў сон. Савацееў уключыў метраном. Звонкiя секунды напоўнiлi пакой трывогай. Гэта хвалявала, прымушала ўвесь час быць насцярожаным. Савацееў, седзячы ў крэсле, утаропiўся ў экран.

Стыхiя лютавала. Хвалi ўжо захлёствалi сумныя адзiнокiя постацi робатаў, спрабуючы сарваць iх з месца. Але яны, варухнуўшыся, зноў стаялi, як укапаныя. I гэтак гадзiну, дзве... Каб не заснуць, Савацееў раз-пораз моргаў вачыма.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Скачок у нiшто (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Скачок у нiшто (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Владимир Шитик

Владимир Шитик - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Владимир Шитик - Скачок у нiшто (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Скачок у нiшто (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.