» » » » Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)


Авторские права

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Порт у тумане (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Порт у тумане (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Порт у тумане (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Дагэтуль нiхто не заўважыў, што печ у пакоi была няпаленая, - i раптам усе адчулi, як тут было холадна. Кожнае слова гучала гулка, як у царкве. Здавалася, што ўсё яшчэ чуецца: "...атручанага стрыхнiнам..." Асаблiва стаялi ў вушах апошнiя словы: "Цi не хоча хто з прысутных заявiць што-небудзь з гэтай нагоды?"

Марцiно першы апусцiў галаву. Панi Гранмэзон кiнула позiрк на мужа, пасля на нарвежца. Вочы ў яе блiшчалi.

Але нiхто не вымавiў нi слова. Нiхто не мог вытрымаць цяжкага позiрку Мэгрэ.

Дзве хвiлiны... Тры... Чуваць было, як старая падкiдвала ў печ дровы...

Зноў камiсараў голас, наўмысна сухi, без нiякага пачуцця:

- Жан Марцiно, iмем закона вы арыштаваны!

Крык жанчыны. Усёй сваёй iстотаю панi Гранмэзон падалася была да Марцiно i адразу ж страцiла прытомнасць.

Раз'юшаны мэр павярнуўся да сцяны.

А Марцiно, нiбыта скарыўшыся, стомлена ўздыхнуў. I нават не падышоў да жанчыны.

Мэгрэ нахiлiўся над ёю, пашукаў вачыма шклянку вады.

- Воцат ёсць? - спытаўся ён, адчынiўшы дзверы, у старой.

I без таго цяжкае паветра халупы змяшалася з пахам воцату.

Неўзабаве панi Гранмэзон апрытомнела. Узнервавана ўсхлiпнуўшы некалькi разоў, яна спынiла позiрк на нейкiм узоры на дыване.

- Вы можаце iсцi.

Яна слаба кiўнула галавою, паднялася i пайшла да дзвярэй няроўнай паходкаю.

- Прашу вас iсцi за мною, панове! Спадзяюся, гэтым разам я магу разлiчваць на тое, што вы будзеце памяркоўныя?

Разгубленая старая моўчкi глядзела iм услед. I толькi калi ўжо ўсе выйшлi на двор, яна кiнулася да дзвярэй i крыкнула:

- Пан Раймон, вы вернецеся абедаць?

Раймон! Ужо другi раз гучала гэтае iмя. Марцiно адмоўна пакруцiў галавою.

Усе чацвёра пайшлi па вясковай вулiцы. Перад тытунёвай крамай Марцiно спынiўся i сказаў Мэгрэ:

- Выбачайце, але я не ведаю, цi вярнуся яшчэ сюды, i мне не хацелася б пакiдаць за сабою даўгi. Я павiнен заплацiць тут за тэлефон, грог i пачак цыгарэт.

Заплацiў Мэгрэ. Выйшлi з вёскi. У канцы няроўнай дарогi iх чакала машына. Камiсар запрасiў усiх сесцi ў яе i, падумаўшы крыху, сказаў шафёру:

- У Вiстрэам! Але спачатку спынiцеся каля жандармерыi.

Усю дарогу праехалi моўчкi. Па-ранейшаму iшоў дождж, неба было ўсё такое ж шэра-халоднае, вецер спакваля ўзмацняўся i пагойдваў мокрыя дрэвы.

Перад жандармерыяй Мэгрэ папрасiў Марцiно выйсцi з машыны i загадаў начальнiку аддзялення:

- Пасадзiць яго ў камеру... Вы адказваеце за яго. Тут нiчога новага?

- Буксiр прыйшоў. Чакаюць, калi павысiцца ўзровень мора.

Паехалi далей. Мэгрэ трэба было пабываць у порце, i камiсар яшчэ раз спынiў машыну, выйшаў з яе на хвiлiнку.

Быў поўдзень. Шлюзаўшчыкi чакалi на сваiх месцах параход з Кана. Мора падыходзiла ўсё блiжэй да берага, белыя хвалi набiралi ўсё больш моцы.

Справа стаяў вялiкi натоўп. Людзi з цiкаўнасцю разглядвалi буксiр з Трувiля, што стаяў на якары за паўмiлi ад берага. Да "Сэн-Мiшэля", якi з прылiвам ужо напалову выраўняўся, наблiжалася невялiкая шлюпка.

Глянуўшы на машыну, Мэгрэ заўважыў, што мэр таксама назiрае за выратавальнымi работамi. З шынка выйшаў капiтан Дэлькур.

- Атрымаецца? - спытаўся камiсар.

- Думаю, што ўсё будзе нармальна. Вось ужо дзве гадзiны яны вызваляюць шхуну ад баласту. Толькi б швартовы не парвалiся. - Спрабуючы ўгадаць, якi будзе вецер, ён паглядзеў на неба, бы на карту. - Трэба адно зрабiць усё гэта да канца прылiву.

Начальнiк порта заўважыў, што ў машыне сядзяць мэр i яго жонка, пачцiва павiтаў iх, але больш у iх бок не глядзеў.

Падышоў Люка, адвёў камiсара на колькi крокаў ад Дэлькура.

- Узялi Вялiкага Луi.

- Гм!

- Сам папаўся!.. Сёння ранiцай жандары з Дзiў заўважылi сляды на полi... Сляды чалавека, якi iшоў напрасткi, перамахваючы праз агароджы... Сляды вялi да ракi, да мясцiны, дзе адзiн рыбак пакiдае звычайна на беразе лодку... А тут яна была на другiм беразе...

- Жандары перабралiся туды?

- Але... I выйшлi акурат насупраць шхуны. Там, каля дзюнаў, ёсць...

- Развалiны каплiцы!

- Вы ўжо ведаеце?

- Каплiца Божай Мацi Дзюнаў...

- Ну, там яго i накрылi... Ён залез туды i назiраў за выратавальнымi работамi. Калi я прыйшоў, ён упрошваў жандараў не забiраць яго адразу i дазволiць заставацца там, пакуль не выратуюць шхуну... Я дазволiў... Ён у кайданках... Аддае загады: баiцца, што без яго судна загiне... Не хочаце глянуць на яго?

- Не ведаю... Можа, крыху пазней...

Камiсара чакалi ў машыне мэр з жонкаю.

- Думаеце, дакапаемся ўрэшце да праўды? - спытаўся Люка.

I, паколькi Мэгрэ не адказваў, iнспектар дадаў:

- Асабiста я пачынаю думаць, што не. Усе маняць! А тыя, што не маняць, маўчаць, хоць i ведаюць сёе-тое. Можна падумаць, што ў смерцi Жарыса вiнаваты ўвесь гарадок...

Але камiсар адно пацiснуў плячыма i пайшоў да машыны.

- Да сустрачы! - толькi i сказаў на хаду.

У машыне ён вельмi здзiвiў шафёра, загадаўшы:

- Дамоў!

Нiбыта гаворка iшла пра яго ўласны дом, гаспадаром якога быў ён сам.

- Дамоў у Кан?

Па праўдзе кажучы, Мэгрэ яшчэ пра гэта не думаў, але словы шафёра навялi яго на думку.

- Але, у Кан!

Гранмэзон нахмурыўся. Што да яго жонкi, дык тая, здавалася, скарыўшыся, плыла па цячэннi.

* * *

Па дарозе ад гарадскiх варот да вулiцы Дзюфур з Гранмэзонамi павiталiся чалавек пяцьдзесят. Вiдаць, мэраву машыну ведалi ўсе. Вiталiся вельмi пачцiва. Суднаўладальнiк быў падобны на сеньёра, што аб'язджае свае землi.

- Простая фармальнасць! - сказаў Мэгрэ праз зубы, калi машына спынiлася. Выбачайце, што прывёз вас сюды. Але, як я ўжо вам казаў, неабходна, каб сёння вечарам усё было скончана...

Паабапал цiхай вулiцы стаялi прыватныя дамы, якiя цяпер можна ўбачыць толькi ў правiнцыi. Перад домам з пачарнелага каменю ўзвышалася вежа. На агароджы перад уваходам вiсела медная шыльда з надпiсам: "Ангельска-Нармандская навiгацыйная кампанiя".

У двары стаяў указальнiк: "Каса". На дзвярах вiсела яшчэ адна шыльда: "Кантора адчынена з 9 да 16 гадзiн".

Было крыху больш за дванаццаць. Дарога да Кана заняла ўсяго толькi дзесяць хвiлiн. У гэты час большасць служачых абедала, але некаторыя сядзелi яшчэ за сваiмi сталамi. У пакоях было змрочна. Тоўстыя дываны i мэбля ў стылi Луi-Фiлiпа надавалi канторы ўрачысты выгляд.

- Панi, зрабiце ласку, падымiцеся да сябе. Праз нейкi час я, напэўна, папрашу вас знайсцi для мяне колькi хвiлiн.

Першы паверх быў цалкам адведзены пад памяшканнi кампанii. У вялiзным вестыбюлi па баках стаялi свяцiльнi з каванага жалеза. На другi паверх, якi займалi муж i жонка Гранмэзон, вяла мармуровая лесвiца.

Мэр Вiстрэама, пахмурны, злосны, чакаў, што скажа яму Мэгрэ.

- Што вы яшчэ хочаце ведаць? - цiха спытаў ён i, падняўшы каўнер палiто, насунуў капялюш на вочы, каб служачыя не бачылi яго твару, спляжанага кулакамi Вялiкага Луi.

- Нiчога асаблiвага. Я толькi прашу ў вас дазволу пахадзiць тут, падыхаць паветрам дома.

- Я вам патрэбен?

- Не.

- У такiм выпадку дазвольце мне падняцца да панi Гранмэзон.

Пачцiвы тон, з якiм ён гаварыў пра сваю жонку, нiяк не вязаўся з ранiшняй сцэнаю ў халупе ў старой. Мэгрэ пачакаў, пакуль мэр падымецца па лесвiцы. Пасля прайшоў у канец калiдора i пераканаўся, што ў доме быў толькi адзiн выхад. Выйшаў на вулiцу, знайшоў непадалёк палiцэйскага i загадаў яму стаяць каля агароджы.

- Зразумелi? Выпускаць усiх, апроч суднаўладальнiка. Вы яго ведаеце?

- Ну, як не ведаць!.. Але... што ён нарабiў? Такi чалавек!.. Вы знаеце, што ён старшыня гандлёвай палаты?

- Тым лепш!

Кабiнет справа ў вестыбюлi "Генеральны сакратарыят". Мэгрэ пастукаў, адчынiў дзверы, удыхнуў пах цыгары, але нiкога не ўбачыў.

Кабiнет злева: "Дырэктар". Тая ж самавiтая, урачыстая атмасфера, тыя ж цёмна-чырвоныя дываны, шпалеры з пазалотаю, столi з мудрагелiстай лепкаю.

Уражанне такое, што нiхто не асмелiўся б размаўляць тут уголас. Камiсар уявiў сабе перапоўненых годнасцю паноў, у вiзiтках i штанах у палоску, з тоўстымi цыгарамi ў зубах, за дзелавой размоваю.

Самавiтая кампанiя! З традыцыямi, якiя перадаюцца тут, у правiнцыi, праз стагоддзi з пакалення ў пакаленне. "Пан Гранмэзон?.. Яго подпiс надзейны, як золата ў злiтках".

Мэбля ў кабiнеце была ў стылi ампiр, якi больш падыходзiў для галоўнага пакоя кампанii. На сценах - фатаграфii караблёў, статыстычныя таблiцы, каляровыя графiкi.

Мэгрэ хадзiў па кабiнеце, засунуўшы рукi ў кiшэнi, калi ў дзвярах з'явiўся нейкi стары.

- Што гэта такое?! - разгубiўся ён.

- Палiцыя! - кiнуў Мэгрэ такiм сухiм тонам, што збоку можна было падумаць: ён кажа так, любячы кантрасты.

Стары, збянтажаны ўжо дазвання, мала не закалацiўся.

- Не хвалюйцеся. Я расследую справу па даручэннi вашага патрона. Вы ж...

- Галоўны касiр, - спешна пацвердзiў стары.

- Гэта вы служыце ў кампанii вось ужо... вось ужо...

- Сорак два гады. Я пачынаў тут яшчэ пры пане Шарлi.

- Вельмi прыемна. Значыць, гэта ваш кабiнет справа? Па сутнасцi цяпер усё тут трымаецца на вас, праўда? Ва ўсякiм выпадку мне так казалi.

Тут усё ў Мэгрэ iшло як па масле. Дастаткова было ўбачыць дом, пасля гэтага старога слугу, каб здагадацца пра ўсё.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Порт у тумане (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Порт у тумане (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Жорж Сименон

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Порт у тумане (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.