» » » » Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)


Авторские права

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Порт у тумане (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Порт у тумане (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Порт у тумане (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Праз чвэрць гадзiны начальнiк порта сказаў яму, што "Сэн-Мiшэль" цяпер, мабыць, у Фекане i прыйдзе сюды, калi не пераменiцца вецер, ноччу.

- Вы ведаеце, дзе якое судна ў якi час?

Мэгрэ занепакоена паглядзеў на зiхоткае мора - недзе ўдалечынi вiднеўся адзiнокi дымок.

- Памiж портамi iснуе сувязь. Паглядзiце, вось спiс суднаў, якiя мы чакаем сёння, - паказаў капiтан Дэлькур на чорную дошку, што вiсела на сцяне партовай канторы: там былi напiсаны крэйдаю назвы суднаў.

- Знайшлi што-небудзь?.. Не верце надта таму, што расказваюць... Нават калi гэта людзi сур'ёзныя!.. Ведалi б вы толькi, колькi тут можа быць розных дробных разлiкаў!.. Зайздрасць, якая-небудзь крыўда, - сказаў Дэлькур, памахаўшы рукой капiтану судна, што выходзiла ў мора. Потым, зiрнуўшы ў бок шынка, уздыхнуў. - Убачыце самi!

Гадзiны ў тры дня прадстаўнiкi пракуратуры закончылi агляд дома нябожчыка, выйшлi на двор, адчынiлi садовую брамку i накiравалiся да сваiх машын, каля якiх сабралася нямала вiстрэамцаў.

- Мабыць, тут багата качак! - сказаў пракурораў намеснiк мэру, акiнуўшы позiркам наваколле.

- Сёлета не вельмi... А вось летась...

Мэр кiнуўся да першае машыны, якая кранулася з месца.

- Спынiмся на хвiлiнку ў мяне, добра? Жонка чакае нас...

Мэгрэ застаўся на вулiцы адзiн, i мэр, хочучы здавацца ветлiвым, сказаў яму:

- Едземце з намi. Вам трэба пабыць трохi з гэтымi людзьмi.

У капiтанавым доме засталiся толькi Жулi i дзве жанчыны, а каля дзвярэй палявы вартаўнiк чакаў фургон, якi павiнен быў забраць нябожчыка ў Кан.

У машынах размовы ўжо дужа выдавалi на тыя, што нярэдка здараюцца пасля пахавання i заканчваюцца ў люднай кампанii вельмi i вельмi весела. Мэгрэ ўладкаваўся не лепшым чынам: сядзеў на адкiдным крэсле. Мэр гаварыў з пракуроравым намеснiкам:

- Калi б гэта залежала ад мяне аднаго, я жыў бы тут увесь год. Але жонцы вёска не вельмi даспадобы, таму i жывём больш у нашым доме ў Кане... Цяпер яна вярнулася з Жуан-ле-Пэн, дзе адпачывала месяц з дзецьмi...

- Колькi гадоў старэйшаму?

- Пятнаццаць.

Партовыя служачыя глядзелi на машыны, што праехалi акурат мiма iх, з вiдавочнай цiкаўнасцю.

Неўзабаве пад'ехалi да мэравай вiлы. Стаяла яна каля дарогi на Лiён-сюр-Мэр. Гэта быў вялiкi дом, пабудаваны ў нармандскiм стылi. Вакол яго былi газоны з белымi агароджамi i фаянсавымi фiгуркамi звяркоў.

У вялiкай прыхожай гасцей сустрэла панi Гранмэзон, у сукенцы з цёмнага шоўку. Яна стрымана ўсмiхалася, як i належыць даме з вышэйшага свету. Дзверы ў гасцёўню былi адчыненыя. На стале было поўна лiкёраў i скрыначак з цыгарамi.

Усе добра ведалi адно аднаго: тут сабралася цяпер цi не ўся канская элiта. Служанка ў белым фартуху прымала палiто i капелюшы.

- Пан суддзя, вы напраўду не былi нi разу ў Вiстрэаме, хоць i жывяце ў Кане столькi гадоў?..

- Дванаццаць гадоў, панi... Бог ты мой, а вось i мадэмуазель Жызэль...

Да гасцей выйшла пакланiцца дзяўчынка гадоў чатырнаццацi, якая здавалася ўжо дзяўчынаю, асаблiва манераю трымацца, вельмi свецкай, як i ў яе мацi. Мiж тым пазнаёмiць Мэгрэ з гаспадыняю дома забылiся.

- Мяркую, пасля таго што вы ўбачылi, вы ахвотней вып'еце чарачку лiкёру, а не гарбаты... Трошкi каньяку, пан намеснiк пракурора? Ваша жонка ўсё яшчэ ў Фантэнбло?..

Гаварылi з усiх бакоў разам. Мэгрэ лавiў абрыўкi фраз.

- Не!.. Дзесятак качак за ноч - сама болей... Клянуся, зусiм не холадна... Будан уцеплены...

З iншага боку:

- ...вялiкiя маюць страты ад крызiсу ў фрахтаваннi?..

- Усё залежыць ад кампанii. Тут гэта не адчуваецца. Нiводнага судна не паставiлi на прыкол. Але дробныя суднаўладальнiкi, асаблiва тыя, у каго толькi маленькiя кабатажныя шхуны, ужо ў накладзе... Можна сказаць, у прынцыпе ўсе шхуны мэтазгодна прадаць: яны сябе не акупляюць...

- Не, мадам, - шэптам тлумачыў непадалёк пракурораў намеснiк. - Не трэба нiчога баяцца. Тайна гэтага забойства, калi яна iснуе, хутка будзе разгадана. Цi ж не так, пан камiсар?.. Але... Дарэчы, вас пазнаёмiлi?.. Камiсар Мэгрэ, адзiн з выдатных кiраўнiкоў нашай крымiнальнай палiцыi...

Мэгрэ ўсё роўна як застыў на месцы, твар у яго быў абсалютна абыякавы. Ён неяк дзiўна зiрнуў на Жызэль, якая падавала яму талерку з пiрожнымi.

- Дзякую, не трэба.

- Вы не любiце пiрожных?

- Ваша здароўе!

- За здароўе нашай мiлай гаспадынi!

Судовы следчы, высокi хударлявы чалавек гадоў пяцiдзесяцi, якi вельмi дрэнна бачыў, хоць i насiў акуляры з тоўстымi лiнзамi, адвёў Мэгрэ ўбок.

- Вядома, я даю вам поўную свабоду дзеяння. Але тэлефануйце мне кожны вечар i трымайце ў курсе. Што вы пра ўсё гэта думаеце? Забойства з мэтаю рабунку, праўда?..

I паколькi да iх падыходзiў Гранмэзон, ён загаварыў гучней:

- Вам пашанцавала з мэрам: ён аблегчыць вашу задачу... Цi ж не, мой мiлы сябар?.. Я казаў камiсару, што...

- Калi ён таго пажадае, мой дом будзе i яго домам... Мне здаецца, вы спынiлiся ў гатэлi?

- Але. Дзякую за запрашэнне, толькi там мне блiжэй да порта.

- I вы мяркуеце, што падступiцеся да разгадкi ў шынку?.. Асцярожней, камiсар!.. Вы не ведаеце Вiстрэама!.. Падумайце, чаго толькi не забяруць у галаву людзi, што днямi сядзяць у шынку!.. Ды яны на бацьку нагавораць, на мацi, абы языкамi пачасаць...

- Давайце не будзем болей пра гэта, - прапанавала панi Гранмэзон, лагодна ўсмiхаючыся. - Пiрожнае, камiсар?.. Няўжо?.. Вы праўда не любiце салодкага?..

Другiм разам! Гэта ўжо лiшне! Мэгрэ ледзь не выцягнуў з кiшэнi сваю велiзарную люльку.

- Дазвольце развiтацца... Мне трэба разабрацца ў некаторых дэталях справы...

Нiхто i не спрабаваў яго трымаць. Зрэшты, яго прысутнасцю тут не даражылi, як i сам ён не адчуваў асалоды ад кампанii гэтых людзей. На вулiцы ён набiў люльку i пайшоў паволi ў порт. Камiсара тут ужо ведалi. Знаючы, што ён прапусцiў з партавiкамi ў шынку, некаторыя здароўкалiся з iм, як з добрым знаёмым.

Калi ён падыходзiў да пiрса, машына, якая забрала цела капiтана Жарыса, кацiла ўжо ў бок Кана. За акном на першым паверсе дома нябожчыка можна было разгледзець твар Жулi, якую жанчыны спрабавалi вывесцi на кухню.

Каля рыбацкага баркаса, якi вярнуўся толькi што з уловам, стаяла некалькi чалавек. Два матросы перабiралi рыбу. Таможнiкi, абапершыся на парапет моста, бавiлi доўгiя гадзiны дзяжурства.

- Мне толькi што пацвердзiлi, што "Сэн-Мiшэль" прыбывае заўтра, - сказаў капiтан, падыходзячы да Мэгрэ. - Ён прастаяў тры днi ў Фекане на рамонце бушпрыта...

- Скажыце, ён перавозiць калi-небудзь сушоную трасковую iкру?

- Трасковую iкру? Не. Яе прывозяць з Нарвегii на скандынаўскiх шхунах цi параходзiках... Але яны не заходзяць у Кан, а iдуць адразу да портаў, у раёнах якiх ловяць сардзiны, - у Канкарно, Сабль-д'Алон, Сэн-Жандэ-Люз...

- А маржовы тлушч?

Капiтан аж вочы вылупiў.

- А гэта нашто?..

- Не ведаю...

- Не! Судны кабатажнага плавання перавозяць заўсёды амаль адно i тое ж: гароднiну, асаблiва цыбулю - у Ангельшчыну, вугаль - у брэтонскiя парты, камень, цэмент, шыфер... Я гаманiў са шлюзаўшчыкамi наконт апошняга заходу "Сэн-Мiшэля". Шаснаццатага верасня ён прыйшоў з Кана якраз у канцы прылiву. Партавiкi збiралiся закончыць работу. Жарыс сказаў, што ў фарватэры мала вады, каб выходзiць у мора, асаблiва ў тумане. А капiтан дамогся ўсё ж такi свайго, i iм дазволiлi прайсцi шлюз, каб яны маглi адплыць ужо на золку. Яны правялi ноч вось тут, у пярэдняй частцы порта, прышвартаваўшыся да паляў. У адлiў судна ледзь не села на водмель, i яны адплылi толькi а дзевятай гадзiне ранiцы...

- Брат Жулi быў на борце?

- Вядома! Iх усяго трое: капiтан, ён жа i гаспадар судна, i два матросы. Вялiкi Луi...

- Гэта мянушка катаржнiка?

- Але. А iмя - Луi. Ён ростам вышэйшы за вас i прыдушыць любога адной рукою...

- Небяспечны тып?

- Калi вы спытаеце пра яго ў мэра або ў iншага тутэйшага буржуа, вам скажуць, што небяспечны. Ну, а я ведаў яго да таго, як ён трапiў на катаргу. Нячаста ён тут i бывае. Магу адно сказаць, што ў Вiстрэаме ён глупстваў нiколi не рабiў. П'е, вядома... Цi пэўна п'е... цяжка сказаць... Заўсёды нейкi спляжаны... То з'явiцца, то знiкне... Накульгвае на адну нагу, галава i плечы ўсё роўна як крыху перакошаныя - вось i выглядае падазрона... Толькi капiтан "Сэн-Мiшэля" iм задаволены...

- I ён быў учора, калi адсутнiчала сястра?

Дэлькур адвярнуўся, не рашыўшыся зманiць. I Мэгрэ зразумеў, што ўсяе праўды яму тут нiколi не скажуць: усе гэтыя людзi мора былi звязаны нейкiм моцным духам еднасцi.

- Не адзiн ён.

- Што вы хочаце сказаць?

- А нiчога. Кажуць, што бачылi нейкага незнаёмага... Зрэшты, хто яго ведае...

- Хто яго бачыў?

- Не ведаю... Кажуць так некаторыя... Можа, вып'ем?..

Гэтым разам Мэгрэ ўвайшоў у шынок, пацiскаючы працягнутыя рукi.

- Хуценька ж яны ўправiлiся, пракуратуршчыкi!..

- Што будзеце пiць?

- Пiва.

За ўвесь дзень сонца нi разу не схавалася. Але памiж дрэвамi працягнулiся ўжо смугi туману, дый вада ў канале пачынала дымiцца.

- Зноў на ўсю ноч у гэтую вату! - уздыхнуў капiтан.

I адразу ж завыла сiрэна.

- Гэта сiгнальны буй, там, пры ўваходзе ў фарватэр.

- Капiтан Жарыс часта хадзiў у Нарвегiю? - спытаўся раптам Мэгрэ.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Порт у тумане (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Порт у тумане (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Жорж Сименон

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Порт у тумане (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.