Авторские права

Андрэй Федарэнка - Ксю

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэй Федарэнка - Ксю" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Ксю
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Ксю"

Описание и краткое содержание "Ксю" читать бесплатно онлайн.








б) якія колеры выклікаюць у Вас трывогу, якія - супакой;

в) ці была ў Вас у дзяцінстве якаясь псіхалагічная траўма;

г)...

Расчараваны, пакрыўджаны, ён не адказаў. Ды і пра што было пісаць? Чым маглі яе зацікавіць іхнія лакальныя, мясцовага маштабу навіны? Тое, што ён перавёўся з сезонных рабочых у пастаянныя? Ці што яе дзядзьку - Жэню Бракарэнку, разам з брыгадзірам Рэвутам застукалі-такі на крадзяжы, і ў вёску прыехаў міліцэйскі “ўазік”, забіраць яго. Перад тым, як сесці ў машыну, Жэня тужлівым паглядам аббег двор, агарод, дарогу, лес за ёю, падняў вочы ў неба - нібы развітваючыся назаўсёды.

“За бацькаў х... - ды век гаруй”, - прамовіў ён і палез у машыну. Тацяна галасіла па ім, як па нябожчыку. Анька і Валька не адставалі, трымаючыся з двух бакоў за яе спадніцу.

Рэвут атрымаў два гады, Жэня - тры. Жонка Рэвута, кіргізка, неўзабаве з’ехала ў Кіргізію. Дзед нядоўга радаваўся знікненню ворага, сам захварэў, не мог больш працаваць - нават змазваць мазутам рэйкі ў яго ўжо не стала сілы. Шура таксама звольнілася і, нібыта, зноў пайшла ў буфетчыцы на любімы металургічны. Брыгаду, як вайсковую адзінку пасля баявых стратаў, давялося тэрмінова дафармоўваць новымі людзьмі з горада.

Пасля таго, як Ксю паступіла, у кватэры засталіся толькі Света з маленькай Настаю. Тацяна хутка ацаніла сітуацыю і неўзабаве разам з дзецьмі (Аньцы трэба было ўжо ў школу) перабралася ў горад да мужавай пляменніцы. Ніхто больш не прыязджаў у вёску. Хата стаяла сіратлівая, запушчаная, двор зарастаў травою.

А Аляксей Дарафей так і працягваў жыць разам з маці і працаваць на станцыі. Ён - той, хто лічыў сябе часовым, сезонным, толькі адзін і застаўся пастаянным, на тым самым месцы, як укапаны.

Ён нечакана лёгка змірыўся з гэтым, перастаў думаць пра паступленні, ні на што не наракаў, ні аб чым не шкадаваў - проста жыў, як у вакууме, у нейкай духоўнай і фізічнай рэзервацыі, без імпэту, без мары, без асаблівага спадзявання на нешта, што магло б з ім здарыцца і змяніць яго жыццё.

Толькі калі-нікалі яму рабілася сорамна за тую веру ў сваю “абранасць”, у “незвычайную будучыню”. Якая лухта, з чаго ён узяў, што заслугоўвае большага?

Яго не цікавілі ні палітычныя, ні эканамічныя, ні сацыяльныя, ні нацыянальныя змены. Недзе ў вялікім свеце ўсё кіпела, бурліла, блыталася, разбураліся старыя дзяржавы і ўзнікалі новыя, ішло вялікае перасяленне народаў, умацоўваліся празрыстыя межы, лёгка падалі праржавелыя “жалезныя заслоны” і нетрывалыя “бетонныя сцены”... Усё абыходзіла яго бокам. Ён ведаў толькі шпалы, рэйкі, малаток ды кастыль. Фізічны час існаваў для яго хіба што ў пераменах года: за зімой прыходзіла вясна, за вясной - лета, ды яшчэ ў намінале купюр, якімі выплачвалі аванс, зарплату, прэміяльныя: спачатку лік ішоў на сотні, потым на тысячы, на мільёны - адсюль стваралася ілюзія руху жыцця, павышэння дабрабыту, нават кар’ернага росту.

Зрэшты, ён сам ужо быў брыгадзірам, меў падначаленых, ганяў іх, як некалі сваіх рабочых Рэвут, і таксама, як Рэвут, не скупіўся на моцныя слоўкі.

У матэрыяльным плане грэх было скардзіцца. Плацілі добра, Дарафей не піў, не курыў, плюс матчына пенсія. Так у яго з’явілася любіміца, “Кіа” - не новая, але і не дабітая, надзейная. Без машыны, як без рук, як колісь селяніну без каня. Рэйсавыя аўтобусы адмянілі, медпункт закрылі, аўталаўка не хадзіла, на працу туды і назад дабярыся: з гадамі лянота, ды і проста фізічна цяжка стала пехатой накручваць кіламетры. Пасля працы ці ў выхадныя Дарафей заязджаў у горад, закупляўся прадуктамі, лекамі для маці.

Маці хварэла на рэдкую немач: адсутнасць энергіі. У яе хапала сілы на якія паўгадзінкі раніцай, потым пераставалі слухацца рукі-ногі, яна клалася ў ложак і бяссільна плакала. Затое гэтыя каштоўныя паўгадзінкі яна выкарыстоўвала надзвычай ашчадна, на самае неабходнае, без чаго не абыдзецца сын, чаго ён сам не ўмее - на гатаванне ежы. Яна варыла, смажыла, пякла, каб хапіла на ўвесь дзень. Аляксей ніколі не быў галодны. Што да мыцця, яны купілі дарагую замежную пральную машыну.

Акрамя фізічнай хваробы, маці пакутавала духоўна. У тым, што ў сына, як ёй здавалася, не склаўся лёс, яна вінаваціла толькі сябе. Хіба такі добры, спакойны, працавіты чалавек, як яе сын, заслугоўвае такой долі - сядзелкаю быць пры ёй? Асабліва цяперашнім часам, калі ўсе дарогі адкрытыя? Гэта ж у міністры можна выйсці! Яна забрала сябе ў галаву, што ён і не жэніцца з-за яе. Якая дзяўчына пойдзе ў вёску, у хату, да хворай свякрухі? Трэба купляць кватэру, ці будаваць катэдж, распачынаць пераезды-пераборы, і ў любым выпадку яна, нямоглая, будзе лішняю. Не раз яна прасіла: здай мяне куды, у які дом састарэлых, цяпер гэта не сорамна, цяпер дзеці не глядзяць бацькоў, бацькі самі хочуць аслабаніць дзяцей.

- І табе, і мне лепш будзе...

Але сын злаваўся.

- Мне не кепска! - і маці бачыла, што ён не хлусіць, і плакала ўжо ад палёгкі, ад падзякі яму. Такіх сыноў пашукаць!

Вёсачка іхняя зусім занядбала, нават дачнікі чамусьці не хацелі тут сяліцца, можа, таму, што зямля запушчаная, і цяжка яе падымаць. Асабліва сумна было зімамі. Не радаваў кампутар з інтэрнэтам, ні плазменны тэлевізар з спадарожнікавай “талеркаю”, не было каму званіць па дарагім мабільніку, не чыталася з планшэтніка - толькі кнігі памагалі, і не новыя, а абавязкова старыя, зашмальцаваныя, чытаныя-перачытаныя. Калі ўвечары адарвешся ад пажоўклых, засліненых на ражках старонак і глянеш у вакно - убачыш праз марозную шыбіну прысыпаную снегам паляніцу дроў, ды завіруху, якая пачынаецца на ноч, сваім ветрам закручвае снег у сумёты з грэбнямі зверху.

А вось улетку Жэнева хата, ператвораная ў дачу, ажывала, прыязджалі Жэневы дзеўкі, Валька з Анькаю, якіх Дарафей памятаў малымі. Цяпер гэта былі добрыя маладзіцы; абедзве замужам, у абедзвюх дочкі. Прыязджалі на машынах. Мужы ў двор не заходзілі, нічога не звязвала іх з гэтай старэнькай хаткай, з аселым у зямлю, струхлелым ганкам; іх не цікавіў ні агарод, ні пахілены плот; усё было ім тут чужое і ніякіх асацыяцый не выклікала. Яны не адыходзілі ад сваіх машын, мылі іх, праціралі, любаваліся імі, уключалі музыку - кожны сваю.

Праходзячы каля Жэневай хаты, Аляксей Дарафей бачыў, як у двары ў пяску зноў калупаюцца дзяўчынкі, і дзівіўся з такой хуткай, відавочнай змены пакаленняў, з такой простай цыклічнасці жыцця. Калі-небудзь яго акліквала Анька:

- Дзядзька Аляксей!

Ён падыходзіў, абапіраўся на нізкае шула плота. Балбатлівая Анька расказвала, што яе бацька Жэня захварэў у турме і памёр там, маці Та­цяна даўно на пенсіі, няньчыць унучак; ногі ў яе моцна пухнуць, таму ў вёсцы не з’яўляецца ніколі.

Слухаючы яе, гледзячы на яе, такую вялікую, Дарафею прыгадваліся Жэневы словы: “Можа, для цябе мае гадуюцца”, і думаў, што Жэня недалёкі быў ад ісціны.

І ў ім пачынала варушыцца нейкая крыўда, нават прыкрасць. Чаму яно ўсё так?.. Чаго Жэня не бярогся? Яму трэба былі тыя вагоны, каб потым расплаціцца жыццём за скрынку памідораў! А мог бы жыць, гадаваць дачок, радавацца ўнучкам, працаваць разам з ім, Дарафеем... Пасля Жэні ў яго так і не з’явілася блізкага сябра.

- А я цябе вось таку-у-сенькую, - паказваў Дарафей рукою, - без трусоў памятаю.

- Не кажыце, мне сорамна!

І яшчэ дзялілася навінамі гаманкая, добрая Анька, расказвала, што “цётка Света” даўно выйшла замуж за чэха і жыве ў Празе, “цётка Аксана” таксама замужам у Мінску; не прыязджаюць, бо такія часы, што кожны жыве сваім жыццём...

Дарафей слухаў мілую шчабятуху, ківаў, перапытваў, і яшчэ больш здзіўляўся. Усе персанажы з яго далёкага юнацтва ўяўляліся яму цяпер такімі нерэальнымі! Нават самыя імёны: Тацяна, Аксана, і Света, ды і Жэня - гучалі для яго як глухое, з іншага свету, рэха.

VIII.

І вось праз 15 гадоў, у маі месяцы, у цэнтры Мінска на Круглай плошчы лёс вяртаў яго ў мінулае. Даваў яшчэ адзін шанец сказаць недасказанае, а можа, і зрабіць недаробленае...

- Колькі ж гэта мы не бачыліся! - паўтарала радасная, узбуджаная Ксю.

- Роўна пятнаццаць гадоў.

- І ты так лёгка, адразу пазнаў мяне?

- Ты не змянілася, ніколькі.

- Ага, не змянілася!.. Трыццаць два гады, двое дзяцей. Вось калі мне стукнула трыццаць - гэта быў шок! А потым перастала глядзецца ў люстэрка, мінімум касметыкі... І памагло! Калі не камплексуеш, арганізм сам сябе пачынае рэгуляваць.

Яе вочы вішнёвага колеру вільготна блішчэлі. Дарафей бачыў, што яна непрыхавана, шчыра рада, і гэта пакрысе пачало перадавацца яму.

- Тое, што я цябе пазнаў, нічога дзіўнага - ты зусім не змянілася. А вось як ты мяне?

- Я б цябе пазнала нават з барадой да пояса. Нават калі б мы сустрэліся ў іншым жыцці і ты быў бы ў іншым абліччы. Ты мне так часта сніўся! - і ў сне, з гадамі, сталеў разам са мною. Акурат такім ты мне і бачыўся ў апошніх снах.

- А ты мне снілася заўсёды аднаго ўзросту, шаснаццаць з хвосцікам.

- Калі мне было шаснаццаць, а табе дваццаць, вось дзе была касмічная розніца! А цяпер, калі мне 32, а табе 35 - гэта нішто. Аднагодкі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Ксю"

Книги похожие на "Ксю" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэй Федарэнка

Андрэй Федарэнка - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэй Федарэнка - Ксю"

Отзывы читателей о книге "Ксю", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.