Авторские права

Югася Каляда - Затрымка рэйса

Здесь можно скачать бесплатно "Югася Каляда - Затрымка рэйса" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Затрымка рэйса
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Затрымка рэйса"

Описание и краткое содержание "Затрымка рэйса" читать бесплатно онлайн.








Звычайна пасля такіх шчырых размоў паміж незнаёмымі людзьмі ўзнікае няёмкасць, але гэтая размова не была звычайнаю.

Уорвік ляжаў на канапе, бязмэтна глядзеў у белаватую столь і думаў, што не зможа заснуць. Мішэль і Ірэн — іх імёны цяпер немагчыма было адасобіць — нібы пачаставалі яго не ліпкаю каваю, а ледзяной, празрыстай крынічнай вадою, падзяліліся з ім жыццядайнаю вадкасцю, і ён баяўся страціць хаця б кроплю яе. Уорвік ляжаў і думаў. Ён думаў пра тое, што людзей, злучаных вось такім каханнем, начамі катуюць зусім іншыя дэманы, чым яго. Не тыя дробныя, а злосныя, гэта чэрці адзіноты, якія, калі ўжо прыстануць, дык прыстануць, якіх колькі не адштурхоўвай ад самотнага ложка, а яны ў шаленстве ўсё роўна скачуць вакол, зрываюць цёплую коўдру... А дробныя чэрці адзіноты ў гэты час крывяць звярыныя пысы ды цягнуць іклы да твайго мяккага горла.

Не, шчасліва каханым людзям не страшныя такія непрыстойна дробныя чэрці. Да такіх людзей уначы, напэўна, прыходзяць іншыя, сапраўдныя дэманы. Спакойна, з усведамленнем уласнае магутнасці, яны моўчкі стаяць над ложкам ды пасміхаюцца: ніколі, ніколі вам дваім не стацца адным чалавекам! Якімі моцнымі ні былі б вашыя абдымкі, вы ніколі не здолееце зліцца ў адно, хіба толькі пасля. Пасля ўсяго.

А ў чалавечым жыцці. Вам, разлучаным, адасобленым — ніколі не пазбыцца страхаў за сваю другую палову! Наколькі розным бывае чалавечае шчасце! — і ці бывае яно ўвогуле?..

Уорвік не спадзяваўся заснуць, але заснуў. Ён прачнуўся ад таго, што нехта і настойліва нешта яму шаптаў і кратаў за плячо.

— Прачынайся... Шэсць гадзін! Прачынайся, я зараз выклічу таксоўку!

Мішэль, смешна патлаты пасля сну, нацягнуў джынсы, накінуў куртку,

пайшоў правесці Уорвіка да таксоўкі. Уорвік дапамагаў яму выцягваць з багажніка кофр, які ўчора яны там пакінулі.

Неба было чыстае-чыстае, быццам вымытае ўчорашняю навальніцаю. Уорвік паспеў заўважыць, што не кожны дзень над Парыжам, ахутаным смо­гам, уранку бывае такое чыстае, маладое неба.

Перад тым, як развітацца, яны абняліся.

— Прыязджай, — сказаў Мішэль.

— Абавязкова, — паабяцаў Уорвік.

Ён адчуваў, што не проста вымаўляе словы, а насамрэч абяцае сябру прыехаць.

— Прывет Ірэн! — сказаў Уорвік, калі таксі кранулася.

Мішэль, ужо аддалены затаніраваным шклом, кіўнуў галавой: ну вядома ж!

У машыне Уорвік спаў. У аэрапорце ягонае цела яшчэ захоўвала прыемную млявасць, спакойнае цяпло начнога сну, але дакучлівай санлівасці Уорвік не адчуваў. Па зале ў кірунках, вызначаных указальнікамі, рухаліся абцяжараныя багажом людзі. Уорвік, у хвалюючым прадчуванні блізкага неба, падняў вочы на табло, і раптам лямпачкі падміргнулі і выдалі яму такі, аказваецца, нескладаны шыфр: «Бог ёсць».


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Югася Каляда

Югася Каляда - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Югася Каляда - Затрымка рэйса"

Отзывы читателей о книге "Затрымка рэйса", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.