» » » » Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)


Авторские права

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гронкi гневу (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Легкавыя машыны iмклiва праносяцца па шашы No 66. Нумарныя знакi з Масачусетса, з Тэнесi, Род-Айленда, з Нью-Ёрка, Верманта, Агаё. Кiруюць на захад. Шыкоўныя машыны, хуткасць - шэсцьдзесят пяць мiль у гадзiну.

Вунь "корд" iдзе. Труна на колах.

Але ж, глянь, якi ход! Бачыш "ласаль"? Мне б такую. Я не з ганарлiвых. Узяў бы i "ласаль".

Калi ты ўжо так разышоўся, дык чаму б не "кадзiлак"? Ён трохi большы i хутчэйшы.

А сабе я выбраў бы "зефiр". Не такi ўжо i шык, затое клас, хуткасць! Мне дай "зефiр".

I ўсё ж, сэр, можаце смяяцца, толькi я стаю за "б'юiк-п'юiк". Даволi добрая машына.

Дык яна ж, халера, цаной, як "зефiр", а цягне слабавата.

Ну i няхай. Мне ад гэтага Генры Форда нiчога не трэба. Не люблю я Форда. Нiколi не любiў. У мяне брат працаваў у яго на заводзе. Ты б толькi паслухаў, што ён расказваў.

I ўсё-такi "зефiр" - сiла!

На шашы вялiкiя легкавыя аўтамашыны. Стомлена-пяшчотныя, разамлелыя ад гарачынi дамы, вакол iх, як вакол цэнтра прыцяжэння, круцiцца безлiч аб'ектаў: крэмы, ласьёны, бутэлечкi з фарбамi - чорнай, ружовай, чырвонай, белай, зялёнай, сярэбранай, з iх дапамогай мяняецца колер валасоў, вачэй, губ, пазногцяў, броваў, веек, павек. Рознае семя, алеi, пiлюлi - каб добра працаваў страўнiк. Сумка з бутэлечкамi, спрынцоўкамi, таблеткамi, прысыпкамi, растворамi, мазямi - каб унiкнуць усякай рызыкi пры iнтымных зносiнах, зняць пахi, засцерагчыся ад нежаданых вынiкаў. А яшчэ адзенне... Адна марока!

Маршчынкi стомы вакол вачэй, складкi раздражнення па кутках рота, грузныя грудзi ў цесных ячэйках бюстгальтараў, тугiя жываты i клубы пад гумавымi гарсэтамi. Цяжка ловяць спякотнае паветра раты, у пахмурных вачах нялюбасць да сонца, ветру, да зямлi, агiда да ежы, злосць на знямогу, нянавiсць да самога часу, якi рэдка калi маладзiць, а старыць - заўсёды.

Побач з жанчынамi кароткiя пузатыя мужчыны ў светлых касцюмах i панамах чысценькiя ружовыя мужчыны з неспакойнымi, разгубленымi вачамi, поўнымi трывогi. Iм неспакойна таму, што не працуюць прывычныя формулы: яны прагнуць бяспекi, але адчуваюць, што яна знiкае з твару зямлi. На лацканах пiнжакоў у iх значкi розных суполак i клубаў - тых месцаў, куды можна пайсцi i ў натоўпе такiх жа занепакоеных чалавечкаў пераканаць сябе, што камерцыя - занятак высакародны, а не асвячонае рытуалам зладзейства; што яны шчодрыя i дабрачынныя, часта нават сабе ў шкоду, насуперак прынцыпам камерцыi; што жыццё ў iх паўнацэннае, а не ўбогая i стомная руцiна; i што блiзкi ўжо той час, калi нiчога iм не будзе страшна.

Гэта сямейная пара таксама едзе ў Калiфорнiю; там, у холе галiвудскага гатэля "Беверлi Ўiлтмар" яны з зайздрасцю будуць глядзець на людзей, будуць пазiраць на горы - вы разумееце, на горы! - i на высокiя дрэвы, ён з ранейшым неспакоем у вачах, а яна - з апаскай, каб сонца не апалiла скуру. Будуць пазiраць на Цiхi акiян, i стаўлю сто тысяч супраць нiчога, што ён скажа: "Я думаў, ён большы". А яна будзе кiдаць зайздрослiвыя позiркi на круглявыя маладыя дзявочыя целы на пляжы. Яны едуць у Калiфорнiю толькi дзеля таго, каб потым, вярнуўшыся дамоў, сказаць: "Такая вось i такая сядзела ў Тракадэра побач з намi, за суседнiм столiкам. Ну i страшыдла! Але апранаецца з густам". А ён скажа: "Я там гутарыў з салiднымi дзелавымi людзьмi. Яны лiчаць, што пакуль мы не збавiмся ад гэтага тыпа ў Белым доме, дабра не чакай". I яшчэ: "Ад аднаго дасведчанага чалавека я чуў, што ў яе сiфiлiс. Яна здымалася ў фiльмах братоў Уорнераў. Кажуць, спала з кiм папала, абы ролю атрымаць. Што ж, знайшла, чаго шукала". Але ўстрывожаныя вочы ўсё роўна не ведаюць спакою, надзьмутыя губы не ведаюць радасцi. Вялiкая легкавая машына iмчыцца з хуткасцю шэсцьдзесят мiль у гадзiну.

Я выпiла б чаго-небудзь халодненькага.

Вунь наперадзе нешта вiднеецца. Спынiцца?

Думаеш, у iх чыста?

Не брудней, чым дзе ў iншым месцы ў гэтым богам забытым краi.

Ну, бутэльку содавай, я думаю, можна.

Вялiкая машына скрыгоча тармазамi i спыняецца. Неспакойны таўстун дапамагае жонцы вылезцi з кабiны.

Калi яны ўваходзяць, Мэй глядзiць спярша на iх, потым паўз iх. Эл на iмгненне адрывае вочы ад плiты. Мэй ведае, што будзе далей. Яны вып'юць бутэльку содавай за пяць цэнтаў i бурчлiва паскардзяцца, што вада цеплаватая. Жанчына скамечыць шэсць папяровых сурвэтак i кiне на падлогу. Мужчына папярхнецца i звалiць вiну на Мэй. Жанчына пачне прынюхвацца, быццам пачула пах тухлага мяса, а пасля яны пойдуць i да канца сваiх дзён будуць усiм гаварыць, што народ на Захадзе няветлы. А Мэй, зноў застаўшыся адна з Элам, падбярэ iм адпаведнае слоўца - абзаве iх задрыпамi.

Вадзiцелi грузавiкоў - гэта людзi!

- Вось едзе вялiкi грузавы фургон. Добра было б, каб яны тут спынiлiся адаб'юць пах гэтых смярдзючак. Калi я працавала ў вялiкiм гатэлi ў Альбукерку - як яны кралi, Эл! Бралi ўсё, што дрэнна ляжыць. I чым больш шыкоўныя ў iх машыны, тым яны болей крадуць - ручнiкi, сталовае срэбра, мыльнiцы. Проста розуму не дабяру - навошта.

А Эл змрочна:

- А як, па-твойму, адкуль у iх такiя машыны i гэтулькi дабра? Што, можа, нарадзiлiся з усiм гэтым? А ў цябе нiколi нiчога не будзе.

Вялiкi грузавiк, шафёр i зменны.

- Можа, спынiмся тут, кавы вып'ем. Забягалаўку гэту я ведаю.

- А як у нас з графiкам?

- Iдзём з апярэджаннем.

- Тады пад'язджай. Тут ёсць баявая кабылка з перчыкам. I кава добрая.

Машына спыняецца. Двое шафёраў у брыджах колеру хакi, у высокiх шнураваных чаравiках, кароткiх куртках i вайсковых фуражках з блiскучымi брылямi. Дзверы з сеткай - бразь!

- Здарова, Мэй!

- Няўжо гэта ты, Вялiкi Бiл Пацук? Даўно перавялi зноў на гэты маршрут?

- Тыдзень таму.

Яго напарнiк кiдае пяцiцэнтавiк у адтулiну прайгравальнiка, глядзiць, як выслiзгвае пласцiнка i кладзецца на дыск. Голас Бiнга Кросбi - чыстае золата. "Зноў залацiцца пляж, i хвалi плешчуць глуха... Ты - у скронях боль, але не скруха..." А Вялiкi Бiл напявае на вушка Мэй: "Ты ў скрынях соль, але не шлюха..."

Мэй смяецца.

- А хто гэта з табой, Бiл? Ён першы раз на гэтым маршруце?

Напарнiк Бiла апускае пяць цэнтаў у аўтамат, выйграе чатыры жэтоны i зноў кiдае iх у шчылiну. Падыходзiць да стойкi.

- Што ж вам падаць? - пытаецца Мэй.

- Ну, па кубку кавы. А тарты якiя?

- З бананавым крэмам, з ананасным крэмам, шакаладны, ну i яблычны.

- Давай яблычны... Чакай... а вунь той, вялiкi i пышны, з чым?

Мэй падымае торт, нюхае.

- Бананавы.

- Адрэж кавалак, ды не шкадуй.

Шафёр, што каля аўтамата, кажа:

- Рэж два.

- Наце вам два. Што-небудзь такое новенькае чуў, Бiл?

- Ага, вось паслухай.

- Ты пры даме не вельмi...

- Ды тут нiчога такога. Вучань спазнiўся ў школу. Настаўнiца пытаецца: "Чаму спазнiўся?" Хлопчык адказвае: "Я вадзiў цялушку да быка". Настаўнiца кажа: "Няўжо твой бацька сам не мог справiцца?" А малы ёй: "Вядома ж, мог, толькi дзе яму цягацца з быком".

Мэй вiшчыць ад смеху, ледзь не хрыпне. Эл акуратна рэжа цыбулю, узнiмае на iх позiрк, усмiхаецца i зноў апускае вочы. Вадзiцелi грузавiкоў - гэта людзi! Кожны з iх пакiне Мэй па чвэрцi даляра. Пятнаццаць цэнтаў за торт i каву i дзесяць - "чаявыя". I не чапляюцца да яе.

Сядзяць на высокiх табурэтах, п'юць каву, з кубкаў вытыркаюцца лыжачкi. Гутараць пра свае справы. Эл скрабе патэльню, слухае, але заўваг не робiць нiякiх. Бiнг Кросбi раптам змаўкае. Дыск апускаецца, i пласцiнка зноў займае сваё месца сярод iншых пласцiнак. Лiловае святло гасне. Пяцiцэнтавiк, што прывёў увесь гэты механiзм у дзеянне, прымусiў Кросбi спяваць, а аркестр яму акампанаваць, саслiзгвае з кантактаў i падае ў манетнiк. Манета гэтая, у адрозненне ад мноства iншых, сапраўды папрацавала, вымусiла аўтамат падпарадкавацца сабе.

З клапана кававаркi выбiваецца пара. Кампрэсар халадзiльнiка пачынае цiха гусцi, потым сцiхае. Электрычны вентылятар у куце паволi паварочваецца з боку ў бок, абвяваючы пакой цёплым ветрыкам. Па шашы No 66 з шумам праносяцца аўтамашыны.

- У нас незадоўга перад вамi машына з Масачусетса спынялася, - сказала Мэй.

Вялiкi Бiл абхапiў кубак зверху далонню так, што лыжачка тырчыць у яго памiж вялiкiм i ўказальным пальцамi. Ён шумна ўцягнуў у рот каву разам з паветрам, каб астудзiць яе.

- Паездзiла б ты цяпер па шэсцьдзесят шостай. Машыны з усёй краiны. Усе на Захад iдуць. Раней нiколi гэтулькi машын не бачыў. Сярод iх такiя трапляюцца прыгажунi!

- Сёння ранiцай мы бачылi аварыю, - сказаў яго зменны. - Вялiкая машына "кадзiлак", зроблены, вiдаць, па спецыяльным заказе, прыгожы такi. Нiзкая пасадка, крэмавы колер. На грузавiк наляцеў. Радыятар умяла проста ў вадзiцеля. Гнаў пад дзевяноста мiль. Рулявой калонкай наскрозь прапарола, курчыўся, як жаба на круку. Была шык, а не машына, адна любата. А цяпер што хоць задарма бяры. Адзiн ехаў, без нiкога.

Эл падымае вочы ад плiты:

- А з грузавiком што?

- Божа мой, якi там грузавiк! Проста машына з адрэзаным верхам, набiтая ўсялякiм кухонным начыннем - плiта, рондалi, а яшчэ матрацы, дзецi, куры. Ну ведаеце ж - на Захад едуць. "Кадзiлак" прамчаўся паўз нас з хуткасцю мо дзевяноста мiль, - абагнуў на двух колах, а насустрач машына. Ён - убок, а тут грузавiчок гэты. Урэзаўся ў яго на ўсiм хаду. Вадзiцель п'яны быў, цi што. Коўдры, куры, дзецi - усё ўзляцела ў паветра. Аднаго малога забiла, проста раздушыла. Жудаснае вiдовiшча. Мы пад'ехалi. Чалавек, што вёў грузавiк, стаiць як укапаны, пазiрае на сынка мёртвага. Нi слова з яго не выцягнулi. Маўчыць, як знямеў. Мноства людзей на шашы - цэлымi сем'ямi на Захад едуць. I з кожным днём iх усё больш i больш. Адкуль яны толькi бяруцца?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джон Стейнбек

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Гронкi гневу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.