» » » » Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)


Авторские права

Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Iм было цiкава паглядзець зблiзку на Куiнбуса Флестрына, пра якога яны шмат чулi ад блефускуанскiх маракоў i лiлiпуцкiх мiнiстраў.

Гулiвер добразычлiва прыняў чужаземных гасцей, абяцаў пабываць у iх на радзiме, а на развiтанне патрымаў усiх паслоў разам з iх коньмi ў сябе на далонях i паказаў iм горад Мiльдэнда з вышынi свайго росту.

17

Вечарам, калi Гулiвер ужо сабраўся класцiся спаць, у дзверы яго замка цiхенька пастукалi.

Гулiвер выглянуў за парог i ўбачыў перад сваiмi дзвярыма двух людзей, якiя трымалi на плячах крытыя насiлкi.

На насiлках у аксамiтным крэсле сядзеў чалавечак. Твару яго не было вiдаць, таму што чалавечак захутаўся ў плашч i насунуў на лоб капялюш.

Убачыўшы Гулiвера, чалавечак адправiў сваiх слуг у горад i загадаў iм вярнуцца апоўначы.

Калi слугi пайшлi, начны госць сказаў Гулiверу, што хоча адкрыць яму вельмi важную тайну.

Гулiвер падняў насiлкi з зямлi, схаваў iх разам з госцем у кiшэню свайго кафтана i вярнуўся да сябе ў замак.

Там ён шчыльна зачынiў дзверы i паставiў насiлкi на стол.

Толькi тады госць адхiнуў свой плашч i зняў капялюш. Гулiвер пазнаў аднаго з прыдворных, якога ён нядаўна выручыў з бяды.

Яшчэ ў той час, калi Гулiвер бываў пры двары, ён выпадкова даведаўся, што гэтага прыдворнага лiчаць тайным тупаканечнiкам. Гулiвер заступiўся за яго i даказаў iмператару, што на яго нагаварылi ворагi.

Цяпер прыдворны з'явiўся да Гулiвера, каб, у сваю чаргу, аддзячыць Куiнбасу Флестрыну.

- Толькi што, - сказаў ён, - на тайнай нарадзе быў вырашаны ваш лёс. Адмiрал далажыў iмператару, што вы прымалi ў сябе паслоў варожай краiны i паказвалi iм з далонi нашу сталiцу. Усе мiнiстры патрабавалi вашай смерцi. Адны прапаноўвалi падпалiць ваш дом, акружыўшы яго дваццацiтысячнай армiяй; другiя - атруцiць вас, намачыўшы ядам ваша адзенне i кашулю; трэцiя - замарыць голадам. I толькi дзяржаўны сакратар Рэльдрэсель раiў пакiнуць вас жывым, але выкалаць вочы. Ён гаварыў, што страта вачэй не адбярэ ў вас сiлу i нават дадасць храбрасцi, бо чалавек, якi не бачыць небяспекi, не баiцца нiчога на свеце. У рэшце рэшт наш лiтасцiвы iмператар пагадзiўся з Рэльдрэселем i загадаў заўтра ж асляпiць вас востра адточанымi стрэламi. Калi можаце, ратуйцеся, а я павiнен зараз жа пайсцi ад вас гэтак жа тайна, як i прыбыў сюды.

Гулiвер цiхенька вынес свайго госця за дзверы, дзе яго ўжо чакалi слугi, а сам, не доўга думаючы, пачаў рыхтавацца да ўцёкаў.

18

З коўдрай пад пахай Гулiвер выйшаў на бераг. Асцярожна прабраўся ён у гавань, дзе стаяў на якары лiлiпуцкi флот. У гаванi не было нi душы. Гулiвер выбраў самы вялiкi з усiх караблёў, прывязаў да яго носа вяроўку, паклаў у яго свой кафтан, коўдру i чаравiкi, потым падняў якар i пацягнуў карабель за сабою ў мора. Цiха, стараючыся не плюхаць, дайшоў ён да сярэдзiны пралiва, а далей паплыў.

Плыў ён у той самы бок, адкуль прывёў нядаўна ваенныя караблi.

Вось нарэшце i блефускуанскi бераг!

Гулiвер увёў у бухту свой карабель i выйшаў на бераг. Вакол было цiха, маленькiя вежы блiшчалi пры святле месяца. Увесь горад яшчэ спаў, i Гулiвер не захацеў будзiць жыхароў. Ён лёг ля гарадской сцяны, закруцiўся ў коўдру i заснуў.

Ранiцой Гулiвер пастукаў у гарадскiя вароты i папрасiў начальнiка варты паведамiць iмператару аб тым, што ў яго ўладаннi прыбыў Чалавек-Гара. Начальнiк варты далажыў аб гэтым дзяржаўнаму сакратару, а той - iмператару. Iмператар Блефуску з усiм сваiм дваром зараз жа выехаў насустрач Гулiверу. Ля варот усе мужчыны саскочылi з коней, а iмператрыца i яе дамы выйшлi з карэты.

Гулiвер лёг на зямлю, каб прывiтаць блефускуанскi двор. Ён папрасiў дазволу агледзець выспу, але нiчога не сказаў аб тым, што ўцёк з Лiлiпуцii. Iмператар i яго мiнiстры вырашылi, што Чалавек-Гара проста прыехаў да iх у госцi, паколькi яго запрасiлi паслы.

У гонар Гулiвера было наладжана ў палацы вялiкае свята. Для яго зарэзалi шмат тлустых быкоў i бараноў, а калi зноў настала ноч, Гулiвера пакiнулi пад адкрытым небам, бо ў Блефуску не знайшлося для яго адпаведнага памяшкання.

Ён зноў лёг ля гарадской сцяны, захутаўшыся ў лiлiпуцкую коўдру з абрэзкаў.

19

За тры днi Гулiвер абышоў усю iмперыю Блефуску, агледзеў гарады, вёскi i сядзiбы. Усюды за iм бегаў натоўп людзей, як i ў Лiлiпуцii.

Размаўляць з жыхарамi Блефуску яму было лёгка, бо блефускуанцы ведаюць лiлiпуцкую мову не горш, чым лiлiпуты ведаюць блефускуанскую.

Гуляючы па нiзкiх лясах, мяккiх лугах i вузкiх дарожках, Гулiвер выйшаў на процiлеглы бераг выспы. Там ён сеў на камень i пачаў думаць аб тым, што яму цяпер рабiць: застацца на службе ў iмператара Блефуску цi папрасiць у iмператара Лiлiпуцii памiлавання. Вярнуцца да сябе на радзiму ён ужо не спадзяваўся.

I раптам далёка ў моры ён заўважыў штосьцi цёмнае, падобнае не то на скалу, не то на спiну вялiкай марской жывёлiны. Гулiвер скiнуў чаравiкi i шкарпэткi i пайшоў уброд паглядзець, што гэта такое. Хутка ён зразумеў, што гэта не скала. Скала не магла б пасоўвацца да берага разам з прылiвам. Гэта i не жывёлiна. Хутчэй за ўсё гэта перакуленая лодка.

Сэрца ў Гулiвёра забiлася. Ён адразу ўспомнiў, што ў яго ў кiшэнi падзорная труба, i прыставiў яе да вачэй. Так, гэта была лодка! Вiдаць, бура сарвала яе з карабля i прынесла да блефускуанскiх берагоў.

Гулiвер пабег у горад i папрасiў iмператара даць яму зараз жа дваццаць самых вялiкiх караблёў, каб прыгнаць лодку да берага.

Iмператару было цiкава паглядзець на незвычайную лодку, якую знайшоў у моры Чалавек-Гара. Ён паслаў па яе караблi i загадаў дзвюм тысячам сваiх салдат дапамагчы Гулiверу выцягнуць яе на сушу.

Маленькiя караблi падышлi да вялiкай лодкi, зачапiлi яе кручкамi i пацягнулi за сабой. А Гулiвер плыў ззаду i падштурхоўваў лодку рукой. Нарэшце яна торкнулася носам у бераг. Дзве тысячы салдат дружна ўхапiлiся за прывязаныя да яе вяроўкi i дапамаглi Гулiверу выцягнуць яе з вады.

Гулiвер агледзеў лодку з усiх бакоў. Адрамантаваць яе было не так i цяжка. Ён адразу ж узяўся за работу. Перш за ўсё ён акуратна праканапацiў дно i барты лодкi, затым выразаў з самых вялiкiх дрэў вёслы i мачту. У час яго працы тысячныя натоўпы блефускуанцаў стаялi навокал, глядзелi, як Чалавек-Гара рамантуе лодку-гару.

Калi ўсё было гатова, Гулiвер пайшоў да iмператара, стаў перад iм на адно калена i сказаў, што хацеў бы хутчэй рушыць у дарогу, калi яго вялiкасць дазволiць яму пакiнуць выспу. Ён даўно знудзiўся па сваёй сям'i i сябрах i спадзяецца сустрэць у моры карабель, якi завязе яго на радзiму.

Iмператар спрабаваў угаварыць Гулiвера застацца ў яго на службе, абяцаў яму шматлiкiя ўзнагароды i нязменную прыхiльнасць, але Гулiвер стаяў на сваiм. Iмператар павiнен быў згадзiцца.

Вядома, яму вельмi хацелася пакiнуць у сябе на службе Чалавека-Гару, якi адзiн мог знiшчыць непрыяцельскую армiю цi флот. Але калi б Гулiвер застаўся жыць у Блефуску, гэта абавязкова выклiкала б жорсткую вайну з Лiлiпуцiяй.

Некалькi дзён таму назад iмператар Блефуску атрымаў ад iмператара Лiлiпуцii доўгае пiсьмо з патрабаваннем адправiць назад у Мiльдэнда ўцекача Куiнбуса Флестрына, звязаўшы яму рукi i ногi.

Блефускуанскiя мiнiстры доўга думалi, што адказаць на гэтае пiсьмо. Нарэшце, пасля трохдзённых роздумаў, яны напiсалi адказ.

У iх пiсьме было сказана, што iмператар Блефуску вiтае свайго сябра i брата iмператара Лiлiпуцii Гальбаста Мамарэн Эўлем Гердайла Шэфiн Молi Олi Гой, але вярнуць яму Куiнбуса Флестрына не можа, бо Чалавек-Гара толькi што адплыў на велiзарным караблi невядома куды. Iмператар Блефуску вiншуе свайго любiмага брата i сябе са збаўленнем ад лiшнiх клопатаў i вялiкiх выдаткаў.

Адаслаўшы гэтае пiсьмо, блефускуанцы пачалi спешна збiраць Гулiвера ў дарогу.

Яны зарэзалi трыста кароў, каб змазаць яго лодку тлушчам. Пяцьсот чалавек пад наглядам Гулiвера зрабiлi два вялiкiя ветразi. Каб ветразi атрымалiся моцныя, яны ўзялi самае тоўстае тамашняе палатно i сшылi яго, склаўшы ў трынаццаць столак. Снасцi, якарны i прычальны канаты Гулiвер зрабiў сам, скруцiўшы па дзесяць, дваццаць i нават трыццаць моцных вяровак лепшага гатунку. Замест якара ён прывязаў вялiкi камень.

Усё было гатова да адплыцця.

Гулiвер апошнi раз пайшоў у горад, каб развiтацца з iмператарам Блефуску i яго падданымi.

Iмператар са сваёй свiтай выйшаў з палаца. Ён пажадаў Гулiверу шчаслiвай дарогi, падарыў свой партрэт на ўвесь рост i кашалёк з дзвюма сотнямi чырвонцаў - у блефускуанцаў яны называюцца "спругамi".

Кашалёк быў вельмi далiкатнай работы, а манеты можна было разгледзець толькi з дапамогай павелiчальнага шкла.

Гулiвер ад усяго сэрца падзякаваў iмператару, завязаў абодва падарункi ў ражок сваёй насоўкi i, памахаўшы капелюшом усiм жыхарам блефускуанскай сталiцы, пайшоў на бераг.

Там ён пагрузiў у лодку сотню валовых i трыста баранiх тушаў, вяленых i вэнджаных, дзвесце мяшкоў сухароў i столькi смажанага мяса, колькi паспелi прыгатаваць за тры днi чатырыста павароў.

Акрамя таго, ён узяў з сабою шэсць жывых кароў i столькi ж авечак з баранамi.

Яму вельмi хацелася развесцi такiх танкарунных авечак у сябе на радзiме.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джонатан Свифт

Джонатан Свифт - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.