» » » » Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)


Авторские права

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Сумленны ўчынак (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Сумленны ўчынак (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Сумленны ўчынак (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Ахвяра была прынесена. Не вельмi спяшаючыся, але i не марудзячы, Керфаўэ ўзяў сваю маёмасць, сунуў яе ў кiшэню i адказаў з трохi напышлiвай знявагай:

- О, я вам цалкам давяраю!

Наступiла маўчанне. Маўчанне, якое ахалоджвае недарэчны запал i нагадвае пра тое, што прыйшоў час развiтацца. Калi Керфаўэ загаварыў зноў, голас яго гучаў ужо не так урачыста.

- Яшчэ раз дзякую вам. Я не ведаю, што б мы маглi вам зрабiць, каб засведчыць нашую...

Слова "ўдзячнасць" так i не прагучала. Цi могуць багацце i раскоша быць удзячнымi рызманам? Удзячнасць заўсёды выказваецца па ўзыходнай лiнii, а не наадварот.

- Як бы мы маглi?.. - неахвотна пачала гаспадыня. - Вiльям, мне здаецца, што звычайна ў такiх выпадках...

Здавалася, што ў гэтым доме часта не канчалi фразы. Але муж падтрымаў жонку:

- Мне вельмi няёмка... Грашовая аддзяка! Самi словы гэтакiя ж недарэчныя, як i рэч, якую яны азначаюць. Я не хацеў бы вас пакрыўдзiць, пане...

Ён напружана паглядзеў на Ганзага, i той усё зразумеў. Грашовая аддзяка? Немагчыма было ўдакладнiць яе памер, не адкрыўшы велiчыню сумы ў бумажнiку. Сумы грошай, "цярплiва (а значыць, употай) сэканомленых на маленькiх шчодрасцях Чылiйкi". Плакалi яго дзесяць адсоткаў! Невядома, што яго стрымлiвала: гордасць цi "склад розуму", далiкатнасць цi "вернасць прынцыпам" - справа была не ў словах. У любым выпадку Ганзаг, якi бярэ, але не жабруе, быў няздатны пратэставаць, таргавацца або шантажыраваць.

- Пакiнем гэтую справу, - сказаў ён сурова. - Мне нiчога не трэба.

Керфаўэ таксама больш нiчога не патрабаваў. Некалькiмi фразамi ён нiбы запакаваў i перавязаў стужачкай гэтае высакароднае адмаўленне:

- Мне вельмi няёмка, але я вас добра разумею. На вашым месцы я б зрабiў тое ж самае. Сумленнасць аплочваецца сама па сабе. Ёю нельга гандляваць... Цi магу я, прынамсi, ведаць ваша iмя?

- Не, я не хачу, каб мяне ведалi.

Ганзаг адказваў усё больш суха. Ён выходзiў з сябе, але нiчога не мог зрабiць. Гэтыя людзi рабiлi сваю справу. А ён зробiць сваю. "Ключ звычайны, равок злева, шэсць зубцоў лесвiчкай..." А чаму не? Яго сумленне сапраўды звычайна аплочвалася само па сабе! На сто адсоткаў.

- Урэшце, калi вам калi-небудзь штосьцi спатрэбiцца - рэкамендацыя цi якая-небудзь дапамога - не вагайцеся. Паслуга за паслугу. Мы маем пэўныя сувязi.

Гэтымi словамi Керфаўэ кампенсаваў няпэўную маральную перавагу Ганзага i аднавiў здаровыя сацыяльныя адносiны.

- Яшчэ раз дзякуй, мой дружа!

I, не зважаючы больш на Ганзага, ён бесцырымонна прадаўжаў.

- Прабачце мне, Эвiта, я выйду патэлефанаваць. Я паеду ў Салёнь паслязаўтра. А сёння ўвечары...

Ганзаг, якi ўжо падыходзiў да дзвярэй, уважлiва прыслухаўся.

- ...Сёння ўвечары мы пойдзем у тэатр.

- Да пабачэння, панове! - сказаў Ганзаг, неяк хiтра расцягнуўшы апошняе слова.

Абое Керфаўэ зняважлiва кiўнулi.

* * *

Наступнага дня, прыблiзна ў гэты самы час Ганзаг сядзеў за столiкам кавярнi перад цэлым стосам сподкаў - адпаведна лiку выпiтых шклянак - i дзесяты раз перачытваў рубрыку апошнiх падзей у паўдзённым выпуску "Пары-Прэс". Праўду кажучы, ён нават не чытаў, а расказваў яе на памяць, бо ўжо не вельмi добра бачыў:

"ПРАЗМЕРНАЯ СУМЛЕННАСЦЬ! - У адсутнасць пана i панi дэ Керфаўэ нехта невядомы прабраўся сёння ноччу ў iхнюю кватэру на авеню Анры-Мартэн i ўкраў каштоўнасцяў на вялiкую суму. Знiкла таксама шмат грошай, якiя пан дэ Керфаўэ пакiнуў у скрынцы сакрэтнiка.

Цiкавая падрабязнасць: ранiцай таго ж дня пан дэ Керфаўэ згубiў бумажнiк з гэтымi грашыма на плошчы Iталi. Бумажнiк быў вернуты нейкiм маладым чалавекам, якi адмовiўся ад узнагароды i знiк, не назваўшы нават свайго прозвiшча. Камiсар Цюмань, якому даручана весцi следства, мае сумненне адносна шчырасцi гэтага сумленнага ўчынку, якi мог з'явiцца нагодай для азнаямлення з укладам кватэры..."

- Гэта няпраўда! - бурчаў Ганзаг, абураны скептыцызмам камiсара.

Але восьмая шлянка "перно" колеру маладога лiсця ўжо ўзбуджала ў iм расткi дабрачыннасцi. Пiтво, як звычайна, замест таго каб падвойваць прадметы ў ягоных вачах, падвойвала ягоную душу. Ён апусцiў нос i прачытаў апошнi сказ:

"...Палiцыя шукае гэтага сумленнага чалавека, якi адчыняе дзверы злачынцам".

- Бертран, "крывавую Мэры"! - крыкнуў Ганзаг i на нейкi час зноў адчынiў перад сабой дзверы ў сумленнасць.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Сумленны ўчынак (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Сумленны ўчынак (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Эрве Базен

Эрве Базен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Сумленны ўчынак (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.