Авторские права

Даниил Жугжда - Эглея

Здесь можно скачать бесплатно "Даниил Жугжда - Эглея" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Эглея
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Эглея"

Описание и краткое содержание "Эглея" читать бесплатно онлайн.








Эглея назірала за Яго механічнай працай. Звычайна яна ў гэты час ставіла ежу і чакала Яго за сталом. Ён зноў паглядзеў на яе.

— Так, любая.

— Ведаеш, я ўночы была з іншым мужчынам.

Ён апусціў вочы і вярнуўся да чысткі ботаў.

— Ты чуў, што я сказала?

Ён пачаў драіць другі бот. Не паварочваючы галавы ціха адказаў:

— Яго дзіця народзіцца нежывым.

Ногі Эглеі падкасіліся. Каб не ўпасці, жанчына схапілася за крэсла.

— Але ж гэта і маё дзіця!

— Тваё дзіця — гэта Марана.

— Не, гэта Твая дачка. Ад мяне ёй анічога не дасталося.

— У яе твае блакітныя вочы.

— Хіба ж у маіх вачах ёсць такая бясконцая глыбіня? Не. Гэта Твае вочы. Шэрыя вочы, якія змянілі колер на блакітны.

Ён паставіў бот, устаў і пайшоў на кухню гатаваць сабе ежу.

***

Ён сядзеў за сталом і еў. Правілы этыкету былі Ім механічна даведзены да дасканаласці. Эглея села насупраць. Жанчына глядзела на Яго, амаль што пераняўшы Ягоны халодны позірк.

— А ці смачна Табе?

— Так.

— Ты навучыўся адрозніваць смак?

Ён крыху памарудзіў, пасля адклаў прыборы і звярнуўся да жонкі:

— Я цябе слухаю.

— Вызвалі мяне!

— Зрабі, калі ласка, гарбату.

Эглея ўстала з-за стала і пайшла на кухню.Вярнулася. Паставіла гарбату на стол. Села насупраць.

— Вызвалі мяне!

Ён механічна падзьмуў на гарачую гарбату і пачаў маленькімі глыткамі піць.

— Ты абяцаў мне бясконцую маладосць. Гэта так. Гэта як кубак з гарбатай. Але твой з гарбатай, а мой — пусты. Ты не можаш нічым яго напоўніць: ні каханнем, ні іншымі пачуццямі. Я аддаю Табе сваю цеплыню і нічога не атрымліваю ўзамен. Вызвалі мяне!

— Я не магу. Гэта скасуе ўсталяваны парадак. Мне патрэбна цеплыня.

— Патрэбна? Парадак? А як жа я? Мне таксама патрэбны некаторыя рэчы.

— А як жа тыя людзі, якім неабходна ў апошні час хоць крышачку твайго цяпла? Яны не павінны пакутаваць...

— Што такое іх хвіліны ў параўнанні з маёй бясконцасцю? Я. я пакутую. Я пакутую не менш за іх. Хто сагрэе мяне?

— Не прасі. Нельга. Тым больш, ты павінна вынасіць гэтае дзіця.

— Дзіця? Яно ж народзіцца мёртвае!

Ён апусціў погляд.

— Кожнаму свой час. Падумай пра Марану.

— Ты хочаш, каб я пабачыла смерць дачкі? Ведаеш, як страшна не пачуць голас немаўляці пры нараджэнні?! Марана маўчала. Гэта было жудасна! Я не вытрымаю больш.

— А што рабіць Мне...

— На свеце шмат дзяўчат.

— Так. Але каму Я патрэбны такі. халодны.

Ён зноў падняў на яе вочы і паспрабаваў усміхнуцца.

— Ты жартуеш? Жартуеш. Мая прысутнасць не мінула дарма. Хутка ты ўжо будзеш зусім як чалавек.

— Я не магу.

— Ты навучыўся жартаваць. Больш-менш. Вось Табе яшчэ адзін занятак па чалавечнасці: трэба ўмець ахвяраваць. Ахвяраваць часам, ахвяраваць правіламі — усім. Ахвяраваць дзеля блізкіх табе людзей. Дзеля тых, хто таксама ахвяруе ўсім дзеля цябе.

— Я не здольны. Ты ведаеш. Ахвяруй ты. дзеля людзей. ахвяруй дзеля Мяне.

— Хіба ж у мяне ёсць выбар?..

Яны сядзелі моўчкі. Ён глядзеў на яе, яна на Яго. Моўчкі.

Адчыніліся дзверы. Увайшла Марана. Ён зірнуў на дачку. Вочы ў вочы. Яны размаўлялі. Моўчкі. Праз вочы.

Марана падышла да маці. Абняла яе. Пацалавала ў лоб. Схілілася над вухам і ледзь чутна прашаптала:

Я ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, МАТУЛЯ!

***

— Добры дзень, Эглея.

— Вы ведаеце маё імя?

— Я шмат чаго ведаю.

— Маеце нейкую справу да мяне?

— Так. Хочаш быць бясконца маладой?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Эглея"

Книги похожие на "Эглея" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Даниил Жугжда

Даниил Жугжда - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Даниил Жугжда - Эглея"

Отзывы читателей о книге "Эглея", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.