Авторские права

Алесь Яфімаў - Каменная ноч

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Яфімаў - Каменная ноч" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Каменная ноч
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Каменная ноч"

Описание и краткое содержание "Каменная ноч" читать бесплатно онлайн.








Г. ГЕСЭ

Ці, дакладней, верыў не па-сапраўднаму?.. Увогуле, Ён цяпер не хацеў чуць ні Злога, ні Добрага, таму і заглушаў іх белым шумам уласных думак.

Думкі блыталіся і быццам бы зліпаліся ў Яго галаве, перамешваліся і раствараліся адна ў адной. Цяжка было з усёй гэтай мешаніны вылучыць нешта адно — цэласнае і яснае. Пры тым Ён разумеў, што, магчыма, трэба супакоіцца, раскласці ўсё па палічках, падумаць. Але для гэтага патрэбны час і спакой, чаго Яму бракавала. Было зразумела, што ў дадзены момант зрабіць задуманае немагчыма — лепш адкласці на раніцу, на новы дзень. Але гэта было апафеозам абсурду, бо новы дзень прынясе шмат новых праблем, а большая частка таго, што ёсць у Яго галаве цяпер, на той момант канчаткова зліпнецца ў кавалак бруду, з якога нельга будзе ўзяць абса­лютна нічога. Тады давядзецца ўсё адкласці да чарговай ночы — і кола замкнецца. Марная трата часу. Ён згубіў на гэта ўжо безліч гадоў і так ні да чаго не прыйшоў. Было б бессэнсоўна яшчэ раз наступаць на тыя ж граблі, марнаваць яшчэ нейкую колькасць дзён і начэй.

Трэба было зрабіць неабходнае — пакласці канец бессэнсоўнаму кругавароту. Гэта было навідавоку: як тое, што смецце трэба выкідаць, непатрэбнае — аддаваць, музыку, якую не слухаеш — выдаляць з плэйліста. Аднак нават на такім бытавым узроўні заўжды ўзнікалі сумненні. Па-першае, не хацелася б страчваць сваё — нават калі яно сто гадоў было непатрэбным і яшчэ столькі ж ім будзе. Па-другое, заўжды ўзнікала думка: а што, калі аднойчы спатрэбіцца? І праз гэта, нават на бытавым узроўні, усе пытанні наконт яўнай непатрэбшчыны адкладваліся на «потым». Часта Ён так і думаў: «калі-небудзь разбяру ўвесь гэты бардак, потым выкіну ўсё непа­трэбнае»; «калі-небудзь гэтае непатрэбнае спатрэбіцца»; «калі-небудзь дараблю тое, што не скончыў»; «калі-небудзь захачу паслухаць музыку, якая мне ніколі не падабалася»... І ў такія часы Ён пакідаў усё так, як ёсць.

Аднак цяпер Ён вырашыў дзейнічаць. Спраў, адкладзеных на «потым» і на «калі-небудзь», назбіралася ўжо столькі, што толькі на разгляд іх патрабавалася, напэўна, яшчэ адно жыццё. А на рэалізацыю — некалькі жыццяў. І натуральна, у працэсе з’яўляліся б новыя і новыя справы — тупіковая сітуацыя. Бо паўстаў бы выбар: дарабіць тое, што пачаў, ці разабрацца спачатку з тым, што ўзнікла падчас гэтай працы. Так ці інакш, адну з гэтых спраў зноў трэба было б пакідаць на «потым». Такая парадыгма давала ўяўленне пра бясконцасць і, адначасова, бессэнсоўнасць гэтай бясконцасці. Карацей кажучы, цяпер Ён вырашыў дзейнічаць — пакласці канец усяму адным махам. Ён зразумеў, што шкадаваць усё гэта, ва ўсякім разе ў Яго выпадку, — тое ж самае, што шкадаваць непатрэбную і нецікавую працу, адкладзеную на «потым»... Быццам сам сабе аднойчы даў слова, што «калі-небудзь потым» разбярэцца з непатрэбнымі справамі і атрымае пэўны сэнс, дзеля якога трэба ўставаць кожную раніцу. Г этаму цяпер быў роўны сэнс усяго Яго жыцця: тайным абяцанням разабрацца «калі-небудзь потым» з тым, што ніколі нікому не спатрэбіцца. Нават самі справы, з якімі быццам бы трэба было разбірацца, не мелі ніякай вартасці, аднак вось неабходнасць пазбавіцца гэтага штучнага грузу і была сэнсам. У той жа час тое, што Ён рабіў фактычна, было рэчаіснасцю, якая заставалася па-за ўвагай. Атрымлівалася, што ўсё рэальнае жыццё — пустэча, а вось існаванне нейкіх нявырашаных бессэнсоўных спраў — увесь сэнс. Тое, што Ён рабіў дзень за днём: зарабляў грошы, гатаваў ежу, камунікаваў з людзьмі, займаўся самаадукацыяй, слухаў музыку, чытаў кнігі, рамантаваў нешта — усё гэта было фонам, дэкарацыямі. А вось неабход­насць «калі-небудзь потым» упарадкаваць уласную дзіцячую калекцыю нейкага смецця, памяняць непатрэбную лямпачку на балконе, узяцца за выпраўленне здароўя, наладзіць адносіны з блізкімі, стаць добрым сем’янінам, завесці сабаку — усё гэта быццам было сэнсам жыцця.

Калі Ён зразумеў, што гэты сэнс з’яўляецца пэўным даляглядам, да якога, колькі не ідзі, усё адно не дойдзеш; што перашкодай на гэтым шляху з’яўляецца жыццё, праз якое трэба прабівацца не спыняючыся, каб бегчы да недасяжнага; што ў такіх умовах нельга ні атрымаць задавальнне ад жыцця, ні дасягнуць далягляду, у Яго апусціліся рукі. І тады Ён вырашыў абарваць гэты далягляд, каб можна было дайсці да сапраўднага канца. Ён вырашыў абрынуць каменную глыбу, каб пазбавіць кожна­га ад «калі-небудзь» і ад «потым», пазбавіць кожнага штучнай будучыні. А разам з тым пазбавіць кожнага танных штучных сэнсаў. Каб кожны раптоўна паўстаў перад безданню і зразумеў: усё, канец. Няма больш далягляду, няма больш куды ісці. Каб кожны зразумеў, што дасягнуў канчатковай кропкі, што цяпер можна спыніцца і азірнуцца навокал. Можна паразважаць над тым, што мае сэнс насамрэч. Магчыма, тыя, хто будуць стаяць на гэтай мяжы, убачаць у безданні сапраўдную ісціну і зразумеюць яе. І ўсё гэта — дзякуючы Яму. Ніхто б, акрамя Яго, пра гэта, канешне, не ведаў, але для Яго гэта быў бы трыумф. І Ён быў гатовы ахвяраваць сабою для тако­га трыумфу. Ён быў гатовы стацца не збаўцам, а самым вялікім забойцам у гісторыі, панесці любыя пакаранні за гэта, толькі каб спыніць абсурдную сістэму і прывесці ўсіх да адзінай мяжы. І гэтая глабальная ідэя стала Яго сапраўдным сэнсам.

Аднак цяпер вера Яго знікла. У пэўны момант Ён перастаў верыць у тое, што насамрэч можа цягнуць гэтую глыбу, што яна насамрэч ляціць да Яго. Ён ужо не быў упэўнены, што яго глабальная ідэя можа ўвасобіцца цалкам, што нават калі глыба абрынецца, будзе нейкі працяг. У прынцыпе, і такі варыянт бачыўся Яму някепскім — нават калі не будзе нейкага новага ўзроўню, калі людзі не змогуць паглядзець у бездань на краі іх штучнага свету і пабачыць там ісціну, Ён пакладзе канец бессэнсоўнасці. Калі за ўсю гісторыю не знайшлі іншых шляхоў спыніць войны, несправядлівасць, крыўды, няроўнасць — цяпер усё скончылася б. Не было б больш непатрэбнай мітусні і бясконцых пагоняў за тым, што нікому ніколі не было патрэбна, за тым, што мае актуальнасць толькі мізэрны працяг часу нават адносна чалавечага жыцця, не кажучы ўжо пра адносіны да сусвету... Нават у такім варыянце падзенне каменнай глыбы мела б сэнс. Аднак веры Яго больш не было.

Не было ў Яго веры не толькі ў свой уласны сэнс, сваю ідэю. Не было яе ўвогуле. Разам з тым не было ніякіх страхаў, ніякай адказнасці. Была толькі невыносная стомленасць і моцная, як ніколі, рашучасць пакласці ўсяму гэтаму канец. Слабая, ліпкая думка перасіліць сябе, шукаць новага сэнсу ці жыць далей без аніякага сэнсу ўвогуле, здавалася Яму мазахізмам. Ён толькі падумаў, што можна было б існаваць, маючы адпаведныя сродкі, а так — кожны дзень круціцца ў нейкім віхуры, зарабляць на хлеб, мець непрыемныя стасункі з людзьмі, жыць па раскладзе — абсалютная бессэнсоўнасць. Бессэнсоўнасць і мазахізм.

Ён стаў на крэсла і прасунуў галаву ў пятлю. Стаяў так некалькі хвілін, аглядаючы пакой. Пакой здаваўся Яму нейкім чужым. Магчыма, таму, што Ён глядзеў на яго з незвычайнага ракурсу, магчыма, таму, што адчуваў: гэта ўжо і не яго пакой — неўзабаве гаспадара тут больш не будзе. Ён глядзеў на свае рэчы, якія бачыў, здаецца, мільён разоў. Аднак цяпер яны выглядалі неяк незвычайна... Ён узгадаў ранняе дзяцінства, калі бачыў хатнія рэчы амаль у адзіным экзэмпляры, калі назвы прадметаў асацыяваліся з канрэтнымі рэчамі, а не з нечым абстрактным. Дыван у гасцёўні і дыван у спальні тады былі не варыянтамі дываноў, а быццам бы рознымі іх відамі. У той час, напэўна, Яму здавалася, што такіх рэчаў няма больш анідзе ў цэлым свеце, а толькі ў Яго дома... Шпалеры на кухні і шпалеры ў яго пакоі... У тыя цяжкія часы нават касметычны рамонт выпадала рабіць раз на пяць год, а то і радзей. Таму першыя шпалеры на кухні, якія Ён памятаў, здавалася, былі там ад пачатку часоў і меліся быць назаўжды. Тое ж і з іншымі рэчамі: дыванамі, мэбляй, посудам... Кубак маці і кубак таты... Памятае і свой любімы кубак... Здавалася, што толькі гэтыя «першыя», свае, рэчы былі насамрэч сапраўднымі. А пасля ён бачыў, як змянялі шпалеры, як выкідалі старыя дываны, як ламалася мэбля, як біліся кубкі... І як на іх месца прыходзілі новыя. І так некалькі разоў. Але ўсе гэтыя новыя рэчы падаваліся ўжо нейкімі штучнымі, несапраўднымі, часовымі. З’явілася разуменне, што іх можна замяніць. І ўся ўласная стабільнасць назаўжды пахіснулася. Пасля ён жыў у розных кватэрах, у розных гарадах, рабіў рамонты, выкідаў старыя рэчы, набываў новыя... І стабільнасць, і нават нейкая агульная ўпэненасць у жыцці ўвесь час няспынна руйнаваліся. Праз гэта Ён не заўважыў, як перастаў звяртаць на ўсе гэтыя рэчы ўвагу. Асацыяцыі з канкрэтнымі прадметамі зніклі. Дыван стаў тым, што сцелюць на падлогу, кубак — тым, з чаго п’юць, і гэтак далей. Ён перастаў звяртаць увагу на дэталі рэчаў, якімі карыстаўся і якія яго акалялі. Ужо не мела розніцы, які ўзор на дыване і што ў ім можна убачыць, калі доўга ў яго ўглядацца. Не мела розніцы, пад якой коўдрай спаць, з якога кубка піць, на якім крэсле сядзець... Аднак цяпер, стоячы з пятлёй на шыі і аглядаючы ўласны пакой, Ён адчуў тое ж пачуццё, што і ў дзяцінстве. Раптоўна Ён зразумеў, што гэта не коўдра — гэта Яго коўдра, пад якой менавіта Ён, а не хто-небудзь іншы спаў ужо колькі год. Ён зразумеў, што гэта Яго падушка, да якой Ён ужо даўно прызвычаіўся, а на якой-небудзь іншай Яму, магчыма, было б не так зручна. Ён зразумеў, што гэта Яго кубак стаіць на Яго стале, што Ён п’е з яго ўжо некалькі год разнастайныя напоі. Можна нават сказаць, што гэта Яго любімы кубак... Хай ён часта быў брудны ад няякаснай гарбаты, але ж піць менавіта з гэтага кубка было Яму асабліва прыемна... Тут Ён зразумеў, што кубак і цяпер стаіць брудным. Падумаў, што неяк непрыгожа атрымаецца... «Можа, злезці ды вымыць? Не!» Ён раптоўна злавіў сябе на думцы, што толькі што ў Яго зноў пачалі з’яўляцца нейкія штучныя сэнсы: спачатку трэба памыць кубак, засцяліць ложак, памыць падлогу, працерці пыл, а ўжо толькі потым вешацца. І калі разважаць у такім рэчышчы, то і паміраць будзе няма калі... Гэтыя думкі крыху ўзрадавалі Яго. Аднак раптоўна на вачах Яго з’явіліся слёзы, а ніжняя губа пачала ледзь заўважна дрыжаць. Ён зразумеў, што ўвесь гэты пакойчык, кожная рэч у ім — Яму родныя. І стала так крыўдна і сумна. Ён адчуў любоў да ўсяго гэтага... Яго апанаваў жаль. Зноў успомніў дзяцінства, калі маці прывезла яго ў дзіцячы лагер. Ён хацеў пабыць у гэтым лагеры, аднак, калі маці ад’язджала, Ён, раптоўна для сябе, горка заплакаў — так не хацелася яму развітвацца з родным чалавекам, застаючыся сярод чужых, у чужым месцы...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Каменная ноч"

Книги похожие на "Каменная ноч" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Яфімаў

Алесь Яфімаў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Яфімаў - Каменная ноч"

Отзывы читателей о книге "Каменная ноч", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.