Авторские права

Алесь Яфімаў - Каменная ноч

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Яфімаў - Каменная ноч" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Каменная ноч
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Каменная ноч"

Описание и краткое содержание "Каменная ноч" читать бесплатно онлайн.








Акрамя гэтага, «анёл» быў і Яго суцяшальнікам. Калі Яго крыўдзілі ці несправядліва каралі, добры «анёл» ласкава гаварыў: «Я ведаю: ты невінаваты. Я ведаю, і ты ведаеш...». Ці калі Ён рабіў нешта дрэннае выпадкова ці несвядома, а на Яго сварыліся, «анёл» таксама з’яўляўся амаль адзіным суцяшальнікам: «Я ведаю, ты не хацеў рабіць блага... Я ведаю, ты хацеў зрабіць як лепш, а цябе пакаралі несправядліва»... І тады Ён зноў плакаў — не столькі ад крыўды, колькі ад разумення, што гэта ніякі не анёл, а сам Ён сябе суцяшае. Маленькі хлопчык, якога несправядліва пакрыўдзілі і якога не было каму пашкадаваць, душыўся слязьмі, і толькі добры «анёл» Яго суцяшаў і казаў ласкавыя словы...

Злы быў хутчэй заступнікам. Калі анёл рабіў Яму слушныя заўвагі ці суцяшаў, Злы апраўдваў і заступаўся за Яго. Магчыма, постаць Злога была патрэбна, каб не рабіць увесь час з сябе ахвяру, каб не плакаць, а знайсці сваю праўду, абгрунтаваць свае ўчынкі. Калі Ён рабіў нешта кепскае, Злы не папракаў, а шукаў прычыны ў знешніх абставінах. Калі Ён учыняў нешта дрэннае выпадкова, ненаўмысна, Злы казаў: «Адкуль ты мог ведаць?.. Затое — гэта табе ўрок, у наступны раз будзеш разумнейшы. Увогуле, усе памыляюцца, і нічога кепскага ў гэтым няма». Калі Яго крыўдзілі, Злы казаў, што не трэба звяртаць на гэта ўвагі, што крыўдзіцелям пасля будзе яшчэ горш, калі яны зрабілі несправядліва, а Яму наадварот пашэнціць у чым-небудзь. Казаў, што трэба пераносіць усе крыўды мужна і тады ў будучым пакрыўдзіць Яго будзе ўсё цяжэй і цяжэй... У прынцыпе, Злы быў не такі ўжо і злы. Толькі ў рэдкіх выпадках ён казаў нешта сапраўды злое, калі раіў Яму не шкадаваць сябе, а супакоіцца і падумаць, як за сябе адпомсціць. Такім чынам, на той час Злога было б больш дарэчна называць Справядлівым, чым Злым.

Крыху пазней Ён навучыўся правільна разважаць. Нехта параіў у любой складанай сітуацыі вызначыць спачатку ўсе «плюсы», пасля ўсе «мінусы», параўнаць гэтыя вынікі і прыняць рацыянальнае рашэнне. Каб не заблытацца ва ўласных думках, Ён, яшчэ малы, пералічваў «плюсы» адным голасам, а «мінусы» — іншым. Разам з голасам мяняў інтанацыю, дадаваў пэўныя асаблівасці маўлення — як Станоўчаму, так і Адмоўнаму. І крыху прызабытыя на той момант вобразы анёла і чорта быццам бы атрымалі другое жыццё. Ён нібыта слухаў спачатку адно меркаванне, пасля — іншае, а ўжо потым нібыта сам прымаў рашэнне. Больш за тое, падчас Яго разважанняў, ужо пасля пералічэння плюсаў і мінусаў, Станоўчы і Адмоўны маглі нешта дадаваць і нават спрачацца. На той час сам Ён расцэньваў гэта як хітры прыём, што дазваляў дакладна размяжоўваць пазітыўнае і негатыўнае, не паўтарацца і не блытацца ў сваіх разважаннях. Аднак вельмі хутка і, разам з тым, незаўважна вылучэнне са свядомасці Станоўчага і Адмоўнага стала аўтаматычным. Калі раней Ён прыкладаў некаторыя высілкі, каб у патрэбны час думаць голасам, напрыклад, Станоўчага, — з адпаведнай інтанацыяй, з характэрным лексіконам і іншымі ўласцівасцямі, то з пэўнага моманту дыялогі ў Яго галаве пачалі з’яўляцца амаль самастойна.

З цягам часу «самастойнасць» Станоўчага і Адмоўнага толькі развівалася. Разам з тым, яны нагадвалі пра сваё існаванне ўжо не толькі падчас складанага выбару, але і ў іншых сітуацыях. Пошук «плюсаў» і «мінусаў» перастаў абмяжоўвацца пэўнымі маральнымі ростанямі, а пашырыўся ў дачыненні нават да прадметаў і ператварыўся ў звычку аналізаваць шэраг рэчаў. Адначасова самі вобразы Станоўчага і Адмоўнага зноў змяніліся: калі раней яны казалі нешта адносна аб’ектыўнае, то з цягам часу сталі больш суб’ектыўнымі, больш рэалістычнымі і нават нейкімі больш жывымі. Яны пачалі агучваць не толькі факты ці лагічныя высновы, але і некаторыя здагадкі разважанні, сафізмы. Кожны з іх быццам бы аброс пэўнымі характарыстыкамі ці нават набыў уласны характар, як рэальны чалавек.

Але Ён усё роўна разумеў, што гэтыя вобразы — толькі частка Яго свядомасці, Ён сам. А іх дзівосную самастойнасць, якая ўжо часам насцярожвала, тлумачыў тым, што Яго мозг праз рэгулярную практыку налаўчыўся генерыраваць гэтыя воб­разы вельмі-вельмі хутка. Настолькі хутка, што пэўны змест змяшчаўся ў пэўную форму і падаваўся ўжо пад выглядам рэплікі амаль што іншай асобы, а не ў выглядзе звычайных думак. Падчас разваг над гэтым пытаннем, Ён прыйшоў да высновы, што такая сітуацыя аналагічная той, калі чалавек вучыцца размаўляць: спачатку ён задумваецца, якія словы лепш падабраць і як правільна іх скласці ў сказ, а ўжо потым, з вопытам, шпарыць так хутка, што і не паспявае заўважыць гэты працэс падбору слоў і пабудовы сказаў. Але ж сам працэс па-ранейшаму адбываецца, толькі больш хутка. І Ён лічыў, што праз штодзённую практыку навучыўся думаць за траіх. Але ўсе тры — Ён адзін. Дарэчы, калі Ён разважаў пра іх, яны «маўчалі», быццам бы гэтых «асоб» увогуле не існавала. Значыць, Ён усё ж мог іх кантраляваць. І таму быў спакойны.

Тым не менш, час ішоў. І вобразы Яго «дарадцаў» развіваліся. Іх самастойнасць і самадастатковасць сталі такімі значнымі, што нярэдка Ён ужо ўступаў з імі ў дыскусіі, палемікі. Яны маглі спрачацца некалькі гадзін, і — што самае цікавае — гэтыя спрэчкі былі прадуктыўнымі для Яго. Неаднаразова пасля гэтага Ён прыходзіў да відавочнай думкі: калі яны — гэта Ён, то як пасля спрэчкі з самім сабой можна змяніць светапогляд і па-іншаму глядзець на рэчы? Таму пытанне забывалася. У крайнім выпадку, Яму падабалася лічыць, што гэты палілог — форма ўнутранага маналогу і нічога больш. А ўнутраны маналог — гэта натуральна... Менш натуральным было тое, што «дарадцы» нярэдка ведалі тое, чаго Ён не ведаў. Аднак і гэтаму знайшоў тлумачэнне: палічыў, што нейкую частку інфармацыі, якую засвойваў, натуральна, Ён, а не хтосьці яшчэ, мозг «хаваў» у пэўным сховішчы, калі яна, гіпатэтычна, падыходзіла пад мадэль вобраза Станоўчага ці Адмоўнага. І ўжо пасля, пры генерацыі чарговай рэплікі гэтых вобразаў, мозг даставаў яе з глыбінь памяці і падаваў праз словы аднаго з іх. Такая тэорыя здавалася цалкам лагічнай і верагоднай, і Ён зноў быў спакойны. Але іншым разам думаў: а раптам яны нейкім чынам маюць доступ да таго, што Леруа называў наасферай?.. Гэтая думка выклікала кепскія адчуванні, і Ён заўжды ад яе адмаўляўся.

Ён жыў з імі з ранняга дзяцінства. Аднак, яны былі толькі галасамі. Ён не мог уявіць іх знешнасць і нават не імкнуўся гэтага рабіць. Не бачыў у гэтым аніякага сэнсу. Тым не менш, час ад часу Ён усё ж думаў, што можна было б іх візуалізаваць: як анёла ці чорта ў стэрэатыпным выглядзе, ці як анёла светлага і анёла цёмнага — такога ж, толькі з чорнымі крыламі, ці, як гэта модна ў масавай культуры, як сябе — ад­наго з німбам і крыламі, другога з рагамі і хвастом. Ад апошняга вобраза Яму было ўвогуле смешна, — настолькі гэта ўяўлялася недарэчным і нерэалістычным. Але навошта? Ніякай патрэбы ў гэтым Ён не бачыў. Тое ж было і з імёнамі. Зараз, для сябе, Ён умоўна называў аднаго Добрым, а другога — Злым. Каб была пэўная асацыяцыя з галасамі. Аднак гэтыя мянушкі ўжо не з’яўляліся адлюстраваннем іх сутнасці, а былі нейкай Яго звычкай. Іншым часам Ён называў іх Светлым і Цёмным таму, што яны былі антыподамі, хоць з цягам часу кантраст паміж імі памяншаўся. Даваць ім нейкія сапраўдныя імёны было бессэнсоўна, а самім ім было ўсё роўна...

Кім былі яны цяпер? Ён неаднойчы разважаў над гэтым пытаннем і меў некалькі меркаванняў. У першую чаргу, увасабленнямі Дабра і Зла — дзякуй байцы пра анёла і чорта. Аднак Добры і Злы, на Яго погляд, былі вельмі далёкімі ад абсалюта ў гэтых сферах. З іншага боку, Добры мог быць увасабленнем пачуццяў, а Злы — розуму, што было бліжэй да рэчаіснасці і пацвярджалася зместам і спосабам падачы іх слоў. Развіваючы гэтую думку, Ён прыйшоў да больш шырокай тэорыі: Добры мог быць увасабленнем жаночага пачатку, а Злы — мужчынскага. Аднак, пасля шматлікіх разважанняў, Ён так і не схіляўся ні да адного з тлумачэнняў. Па-першае, Яму здавалася, што ўсе гэтыя тэорыі ў пэўнай ступені правільныя, а па-другое, што было для Яго больш значным, — не існавала ніякага сэнсу ў аналізе вобразаў «дарадчыкаў». І ён жыў з імі — галасамі за сваёй спінай, якіх па звычцы працягваў называць Добрым і Злым.

НОЧ ЧАЦВЕРТАЯ

Першая прыкмета пачатку пазнанняжаданне памерці.

Ф. КАФКА

Ён ляжыць на сваім няўтульным ложку на спіне, амаль як нежывы. Думае пра словы Злога: «Што з’яўляецца большым эгаізмам: жаданне пасмяротнай пашаны ці прынцып «пасля мяне — хоць трава не расці»? Раней Ён часта разважаў над крыху іншым пытаннем: як усё скончыць, каб нікому не было дрэнна? Часта думаў пра самагубства, бо жыць так, як жыў Ён, далей не было ні сіл, ні сэнсу. Але заўжды прыходзіў у гэтых разважаннях да тупіка. З аднаго боку, Яму не давала спакою думка, што самагубства — самы страшны грэх. Пра гэта заўжды нагадваў Добры, ды і сам меў перад самагубствам нейкі страх. Бо верыў, што смерць — не канец. Апрача гэтага, Яму было страшна ўласна здзейсніць гэты ўчынак: страшна было адчуць фізічны боль, страшна зразумець, што гэта, верагодна, памылка. Была і нейкая дурная надзея, што «заўтра» нешта зменіцца, што Яго неўзабаве чакае нейкі прыемны падарунак лёсу, што жыццё ўрэшце палепшыцца. І гэтае «заўтра» чакалася кожны наступны дзень, год за годам. І нягледзячы на тое, што насамрэч усё толькі пагаршалася, надзея не знікала і не слабела. Таму і была дурной... І вось гэтая незразумелая сумесь рэлігійных уяўленняў, жывёльнага інстынкту самазахавання і наіўнай чалавечай надзеі была адной з прычын, якія не дазвалялі Яму здзейсніць самагубства і нават сур’ёзна думаць пра гэта.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Каменная ноч"

Книги похожие на "Каменная ноч" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Яфімаў

Алесь Яфімаў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Яфімаў - Каменная ноч"

Отзывы читателей о книге "Каменная ноч", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.