Авторские права

Андрэй Федарэнка - Шчасце

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэй Федарэнка - Шчасце" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Шчасце
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Шчасце"

Описание и краткое содержание "Шчасце" читать бесплатно онлайн.








Праз месяц дзвесце дваццаць старонак, як лёду, былі гатовыя. Раздрукаваныя. Унучка Міхеевіча, з якім Шаўцоў-Бузук пасябраваў, выправіла граматычныя памылкі, заадно крышку - стыль. І Шаўцоў-Бузук, хвалюючыся, панёс твор пісьменніку.

Пісьменнік пакруціў у руках папку, чамусьці ўзважыў яе на далоні. І... аддаў назад.

- Ды вы хоць пачытайце першы радок! - узмаліўся Шаўцоў-Бузук.

- Не хачу. Чаму гэта вам прыйшло ў галаву? Паглядзелі, як я жыву? Пазайздросцілі? Самому так захацелася?

- Не! - прыціснуў руку да сэрца Шаўцоў-Бузук. - У інтэрнэце пішуць... конкурсы... патрыятызм...

- А, вы начыталіся, што ў нас няма сваёй “Ціхай Прыпяці”? - насмешліва казаў пісьменнік, для якога гэтыя пытанні даўно былі вырашаны. - Няма, бо не трэба. А як толькі спатрэбяцца - так і з’явяцца, паверце. А пакуль усё гэта глупства. Састарэла, калега! Усё састарэла. І “Ціхая Прыпяць”, і мова, і патрыятызм, і Еўропа, і... - пісьменнік сказаў у рыфму Еўропе.

Яго словы дабівалі няшчаснага Шаўцова-Бузука. Ён ужо бачыў, што пацярпеў поўны крах. Прыніжаны, з папкай пад пахаю, ён толькі думаў: зноў будоўля! Як вяртацца? З такім гонарам звальняўся... Ды і не зможа, фізічна не зможа ён больш працаваць! Камісію не пройдзе!

Пісьменнік уважліва, акурат як Міхеевіч, паглядзеў на яго. Усё прачытаў на ім. Спытаў без іроніі, іншым, чалавечым голасам:

- Што, зусім кепска?

Шаўцоў-Бузук хацеў адказаць, ды словы захраслі ў горле. Дзеля гэтага давялося б пісаць цэлы новы раман, зусім іншага плану: пра ўзрост, хваробы, будоўлю, Ігара... І яшчэ больш стала горка. Прастуда, стома, сілы мала...

- Не дажыву я да пенсіі, - прашаптаў ён. - Можа, вам на дачу трэба садоўнік? даглядчык? - я б жыў там... Прыткнуцца няма дзе... хоць у пераход метро... з шапкаю...

Пісьменнік выслухаў, чамусьці з агідай паглядзеў на выключаны ноўтбук і сказаў:

- Ведаеце, я таксама не адразу... вось за гэта ўзяўся. Працаваў дворнікам, пазнаваў жыццё, людзей. Праўда, адзін месяц усяго. Але сувязі засталіся... павінны быць. Вы не хочаце паспрабаваць, напрыклад, дворнікам?

- Я не змагу. Не пацягну!

- Глядзячы дзе. Там хутчэй нават не дворнік, а садоўнік. Пры “Доме малюткі”. Працы мінімум - лісце падмесці, галіны сухія абрэзаць, кветкі на клумбах вадой паліць... Хочаце?

- Хто ж такога не захоча? - але ў голасе ў Шаўцова-Бузука было сумненне.

Тады пісьменнік узяў у руку тэлефон і мімаходзь, сам не падазраючы, зрабіў адзіную ў жыцці добрую справу, якая абышлася яму ў дзве хвіліны, а па значнасці пераважыла ўсе яго 50 тамоў.

Ён набраў нумар.

- Людміла Прохараўна? Памятаеце мяне? Дзякую, дзякую... Не, у мяне ўсё цудоўна. Тут чалавечак адзін... Ды не, я б не сказаў. Сімпатычны, толькі загнаны жыццём. Так, так, дзеля мяне...

V.

Людміла Прохараўна, абаяльная, ветлівая, зусім непадобная на грубага брыгадзіра ці прараба з будоўлі, расказвала: “У нас няма рэжыму, абы праца была зроблена. Вось толькі грошы малыя”, - а Шаўцоў-Бузук парываўся сказаць, што бясплатна згодзен, абы на кухні далі паесці. Ён быў у захапленні ад гэтага “Дома малюткі” - сама назва нейкая... малень­кая, міленькая, у лесе, у чароўным месцы - лесапаркавая зона, цішыня, прырода, паветра.

- ...Зімой дарожкі пяском пасыпаць, увосень лісце зграбаць, улетку касіць - машынка ёсць. Плошча маленькая, пяць сліў, тры вішні, кветкі ды глог...

І Шаўцоў-Бузук пачаў працаваць у “Доме малюткі”.

Прайшла вясна, лета, наступіла восень. Шаўцоў-Бузук пачынаў разумець сваё ціхае, някідкае, як восеньскія фарбы, шчасце. У яго кружылася галава ад клумбаў з кветкамі, ад цішыні, ад глога - чырвонага, буйнага, бы райскія яблычкі. Сярод туяў, падобных на кіпарысы, у яго быў свой уласны зацішны куточак, дзе яму дазвалялася курыць: лавачка, столік, бляшанка-попелка. Ён курыў і думаў, што мае рэдкую ўдачу - у цэнтры горада назіраць усе перамены чатырох пор года непасрэдна ў прыродзе, плюс няўлоўныя іх перацяканні з аднаго стану ў другі; напрыклад, бачыў, як яшчэ ўчора зялёны лісцік сёння быў ужо жоўты. А тут яшчэ калі ў адным пашэнціць, дык і далей паплыве: Ігар з сям’ёй нарэшце з’ехаў, новыя суседзі з’явіліся, маладая інтэлігентная пара, ціхія, жывуць сваім жыццём.І на працы Шаўцова-Бузука паважаюць, лічаць мудрым, нават пабойваюцца. Сярод абслугі пранеслася чутка, што ён тут не проста так, а па пратэкцыі пісьменніка, сам папісвае і, калі яму не спадабацца, можа вывесці чалавека ў негатыўным святле.

Знарок для яго расказваюць розныя гісторыі, прымітыўныя, з тых, што ўражваюць не столькі слухача, колькі самога апавядальніка. Напрыклад, скардзілася старая нянечка, што ў яе зяць п’е, і ёй раіла прыбіральшчыца, косячыся на Шаўцова-Бузука:

- Бываюць шчупакі, разрэжаш такога, а ў яго ў жываце яшчэ адзін, меншы, дык таго, каторы ўсярэдзіне, засмажыць і даць п’яніцу - як рукой здыме, лепшых лекаў няма.

Сама прыбіральшчыца расказвала такую гісторыю. Аднойчы яе зяць у зале чакання Усходняга аўтавакзала ў Мінску звярнуў увагу на худзенькую жанчынку, рукі якой былі схаваныя ў рукавы паліто, а на спляценні рукавоў вісела цяжкая сумка... Галаву бабуля апусціла. Калі ж падняла - зяць расказвае, сэрца ў яго зайшлося ад захаплення: надта ж была яна прыгожая! Цёмныя глыбокія вочы, смуглявы чысты твар і нават сетачка зморшчынак на ім - усё было прыгажосць. “Што глядзіш, малады чалавек?” - спытала бабуля. - “Гляджу, якая ж вы прыгожая”, -адказаў зяць. - “Была, дзетка, некалі! Бог даў мне такую прыгажосць, што людзі вачэй не маглі адвесці ні ў маладосці маёй, ні цяпер, у старасці. А толькі не прынесла мне гэтая прыгажосць ні шчасця, ні багацця - толькі слёзы. Ды яшчэ сына майго. Вось да яго еду, у Бабруйск, у турме ён. Гасцінцы вязу. Не ведаю, ці давязу, сілы няма, адна любоў у сэрцы засталася”. Зяць прысеў побач, а яна далей расказвае: “Была я маладая, і сынок быў маленькі, і тут ускочыла ў мяне на назе, каля маленькага пальчыка, грызь. Храшчык такі пад скураю, і не тое, каб перашкаджаў, але надта ж свярбіць. Людзі кажуць, што трэба пагрызці яго. Я сама не магу дацягнуцца, прашу: сыночак, пагрызі мне! А ён чырванее, адварочваецца, сорамна яму, ні ў якую. Мінула гадоў дзесяць, у мяне ўсё само прайшло, я і забылася, сыну ў армію ісці трэба. І што вы думаеце? Знаходзяць у яго грызь, і на нагах, і на руках. Выпісалі белы білет, а грызь не праходзіць, у псарыяз пачала ператварацца. Стаў сынок ад гора піць, п’яны да мяне чапляцца - маўляў, перадала ў спадчыну такую хваробу”, - бабуля цяжка ўздыхнула, па яе шчоках скаціліся дзве слязінкі. “І сынаву любоў таксама з сабою вязу, вось”, - яна марудна выцягнула з рукавоў рукі, і заместа кісцей зяць убачыў два барвовыя абрубкі. “Адсек сынок мне ручанькі сякераю. П’яны быў, на гарэлку грошы прасіў, ды не было іх у мяне...”

Прыбіральшчыца расказвала і сама сабе выцірала слёзы. Шаўцоў-Бузук слухаў, матаў на вус і думаў, што пры нагодзе трэба будзе расказаць гэта пісьменніку, каб хоць нечым аддзячыць свайму дабрадзею.

А тут здарыўся выпадак, які вельмі яго напалохаў. Загадчыца Людміла Прохараўна, якая ўвогуле любіла пацвяліцца з яго, намякнула, што ў пісьменніка справы дрэнь, крызіс, выпісаўся пісьменнік, прагарэў, не йдуць яго раманы, і, можа быць, Шаўцову-Бузуку давядзецца вызваляць месца.

Яна так пажартавала, але Шаўцоў-Бузук успрыняў усё ўсур’ёз. Ён так расхваляваўся, што не спаў ноч.

А праз два дні прынёс пісьменніку цэлы стос раздрукаваных старонак. Было там і пра грызь, і пра вужоў, якія карову смокчуць, і пра папараць- кветку, і пра шчупака ў шчупаку. Пісьменнік і на гэты раз нават глядзець не стаў.

- Баста! - сказаў ён. - Не трэба. Састарэла. Цяпер у модзе філосаф- адзіночка. Які ездзіць па ўсіх краінах па гатэлях, бухае бясконца сам з сабою і філасофствуе.

Відаць, у гэтай тэме пісьменнік адчуваў сябе прафесіяналам і не меў патрэбы ў памочніках.

- Проста я падумаў, - збянтэжаны, прызнаўся Шаўцоў-Бузук, - а раптам вы вернецеся...

Пісьменнік зарагатаў. У яго творчай галаве адбілася, якія розныя на свеце бываюць шчасці, як мала трэба аднаму, і як многа - другому.

- Не, браце, я іду толькі ўперад, назад не паварочваю, - адказаў ён уласнай цытатай.

Шаўцоў-Бузук супакоіўся, і з таго часу зусім гладка ў яго ўсё пайшло.

Яго не пазнаць. Спіна прамая, вочы свецяцца, у рухах - упэўненасць. Ён забыўся на ўсе хворасці свае; пра тое, што не дажыве да пенсіі, даўно нават не думае. Свайго дабрадзея пісьменніка ён шчыра, амаль набожна лічыць самым лепшым з усіх, якія існавалі на зямлі. Кніжка пісьменніка ляжыць у яго ў пакоі на ганаровым месцы; яна памагла яму больш, чым уся мудрасць свету.

І калі ён выпівае з Міхеевічам, куды б ні павярнулася гутарка, ён ніколі не праміне ўставіць чароўныя словы: “Не трэба прасіць - трэба прыходзіць і браць”, “Я іду толькі ўперад, назад не паварочваю”.

- Бач ты, - дзівіцца Міхеевіч, апускаючы вусы ў піўную пену.

2015 г.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Шчасце"

Книги похожие на "Шчасце" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэй Федарэнка

Андрэй Федарэнка - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэй Федарэнка - Шчасце"

Отзывы читателей о книге "Шчасце", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.