» » » » Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты


Авторские права

Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты

Здесь можно скачать бесплатно "Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Крутыя павароты
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Крутыя павароты"

Описание и краткое содержание "Крутыя павароты" читать бесплатно онлайн.








— А што вас цяпер прымусіла расказачь гэта? — запытаў суддзя.

— Сумленне,— i Кукса ўпершыню схаваў свой позірк, адвёў вочы.

Сямён Пятровіч заўважыў, як адразу пасвятлеў твар Веры. «Хтосьці, відаць, папрасіў Куксу. А хто? Няўжо яе работа?». Гэтая раптоўная думка была такая пакутлівая, што суддзя адчуў боль у галаве. «Не мо­жа быць»,— намагаўся ён адагнаць ад сябе гэтае падазрэнне. I зноў супярэчлівая думка: «Мо Кукса і праўду кажа. Што яму за інтарэс выгароджваць чалавека, які хацеў звярнуць усё на яго?» А ў Верыным позірку, здавалася, было: «Бачыш? Брат жа не вінаваты».

— А якую гэта паперку перадала табе Андрэева жонка?

Суддзя не заўважыў, хто кінуў такую рэпліку, і шукаў таго чала­века. Кукса павольна павярнуўся і, пагрозліва бліскаючы бялкамі, працадзіў праз зубы:

— Хто ж гэта пільным такім аказаўся?

Не паспеў Мацвей Бяляк і слова вымавіць у адказ, як высокая хударлявая жанчына ўсхапілася з лаўкі і заверашчала натужлівым, сіплым голасам:

— Маўчы. Бачыў, не бачыў — маўчы. Навошта чалавека тапіць, ворагаў сабе нажываць?

— Не парушайце парадку, грамадзянка,— папярэдзіў жанчыну суддзя.

— Чула? — павярнуўся да жонкі Мацвей.— Гэта, брат, табе не дома...— I да суддзяў: — Я на свае вочы бачыў.

Суддзі параіліся і рашылі дапытаць Беляка.

— Стаю на вуліцы я, гляджу — Андрэя вядуць,—пачаў расказваць Мацвей.— Жонка яго крыху воддаль ідзе. Бачу, нагнулася, падняла нешта. Потым, калі разгарнула, я заўважыў, што гэта паперка. А Кук­са на ганку стаяў. Тамара адазвала яго ўбок i перадала яе.

— Ён ілжэ, помсціць мне...— голасна пачаў апраўдвацца Андрэй.

— За што? — пацікавіўся народны засядацель.

— За тое, што радыёлу яму не прадаў...

— Як табе не сорамна, Андрэй. Дзе сумленне? — Голас Мацвея задрыжаў.

Кукса маўчаў і толькі неяк насцярожліва пазіраў то на аднаго, то на другога.

Суддзя выклікаў Тамару Арэшка. Падышла тая самая заплаканая жанчына, што сядзела побач з Верай. На пытанне суддзі, ці пацвярджае яна словы Беляка, жанчына нічога не адказала, толькі нервова кусала вусны.

— Язык у цябе адваліўся, ці што? — не сцярпеў Андрэй.

Але Тамара па-ранейшаму маўчала. Кукса недаўменна глядзеў на яе і думаў у гэты час: «Андрэй — яе муж. У іх ёсць дзеці. Дык чаго ж яна маўчыць, не выручае?» Так жанчына нічога i не сказала.

— Дапытай Беляка наконт аблігацый, Сямён Пятровіч,— раптам пачуўся з кабінета пракурораў бас.

«Пры чым тут аблігацыі?» — падумаў Сямён Пятровіч, але спытаў:

— Што вы, Бяляк, ведаеце пра аблігацыі?

— А што ведаю? Андрэй купляў іх у ашчадкасе. Я на свае вочы бачыў.— I Мацвей расказаў усё, пра што некалі паведаміў пракурору.

Пасля допыту Беляка судовае следства па сутнасці было ўжо скончана. Але Сямён Пятровіч разумеў, што эпізод з запіскай заставаўся яшчэ не высветлены як след. Што пісаў у той запісцы Арэшка — суду невядома. А як даведацца? Хто раскажа? Жонка падсуднага? Не, даказваць на мужа ў яе не хопіць адвагі. Мо Кукса гэта зробіць? Не, на яго таксама надзея малая. Паспрабуй, зразумей гэтага чалавека!..

Як толькі Сямён Пятровіч паглядзеў на Куксу, той адразу ж адвёў ад яго свой позірк. Суддзя адразу ж зноў выклікаў Куксу.

— Суд спадзяецца, сведка, што вы ўсё ж скажаце праўду. Перадавала вам жонка падсуднага запіску ці не?

Марцін то засоўваў руку ў кішэню, то зноў вымаў яе і маўчаў. А Сямён Пятровіч дапытваўся:

— Дык скажаце?

Кукса раптам павярнуўся, паглядзеў на Тамару, потым нервова выхапіў з кішэні руку і паклаў суддзі на стол шматок паперы. Суддзя разгарнуў запіску і, ледзь разбіраючы густы, дробны почырк, прачытаў: «Кукса, памажы. Заблытай як-небудзь справу. Пашкадуй не мяне, а маіх дзяцей».

А Кукса, пастаяўшы, павярнуўся да Арэшкі і сцішаным голасам кінуў:

— Сумленне... Яно ж і ў мяне ёсць...

Відаць, гаварыў для аднаго падсудна­га, а пачулі ўсе, бо ў зале было ціха-ціха. Сямёну Пятровічу здалося, што гэтымі простымі словамі Кукса горда заявіў на ўвесь голас: «Я таксама чалавек...»

Падсудны пазіраў не на Куксу, а кудысьці ў кут пакоя. Вочы яго то ўспыхвалі, то цямнелі, то зноў ліхаманкава загараліся.

Суд прызнаў вінаватым Андрэя. Як толькі суддзі выйшлі з дарадчага пакоя, па зале пранёсся глухі шорах: прысутныя зноў усталі. Суд­дзя абвёў позіркам залу і ўбачыў строгія твары. Прачытаўшы прыгавор, ён чамусьці адразу зірнуў не на падсуднага, а на Веру. Дзве буйныя слязы выкаціліся з вачэй і павольна цяклі па твары дзяўчыны.

— Дзякую, грамадзянін суддзя. А туды вам ужо можна i не пазіраць,— неяк насмешліва кінуў асуджаны. А ў наступны момант Сямён Пятровіч убачыў у яго такіх жа сініх, як і ў Веры, вачах столькі нянавісці, што міжвольна падумаў: «Так, у гэтым, бадай, твая праўда».

Павел Рыгоравіч быў у судзе да канца працэсу. Як толькі суддзя зайшоў у кабінет, ён чамусьці зняў акуляры і доўга праціраў іх насоўкай. Потым падышоў да Сямёна Пятровіча і моўчкі паціснуў яму руку. «Моцная яшчэ рука ў старога»,— падумаў Кузняцоў, як толькі пракурор выйшаў. Застаўшыся адзін, ён падышоў да акна, расчыніў яго. У пакой зноў заглянула ўсё тая ж, што і зімою, галінка ліпы. Толькі цяпер яна была ва ўбранні першай, кволай квецені і неставала на ёй тых двух снегіроў. I дзе яны цяпер? Мо і яны разляцеліся ў розныя бакі?

Яго, як абручамі, сціснула цяжкая, пякучая туга.

Ён выйшаў на вуліцу. Абмытыя кароткім, але спорным дажджом, блішчалі дахі будынкаў і асфальт тратуараў. Непадалёку ад памяшкання суда, каля аўтобуснага прыпынку, стаяла некалькі чалавек. Сярод іх была і Вера. Кузняцоў з мінуту вагаўся, але, пераадолеўшы свае сумненні, наважыўся падысці да яе. Няўжо ж яна не зразумее, што ён не мог інакш? А яна павярнулася i пайшла прэч. Значыць, усё. Разышліся іхнія шляхі-дарогі. Сямёну Пятровічу хацелася крыкнуць на ўсе грудзі: «Вярніся, куды ты?» Але Вера, прайшоўшы крыху, азірнулася адзін раз, другі і спынілася. Ці яна чакае каго? Але, чакае. Адышла ад старонніх людзей і чакае. Цябе чакае, Сямён Пятровіч. Дык чаго ты стаіш? Ідзі да яе, ідзі...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Аляксандр Капусцін

Аляксандр Капусцін - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Аляксандр Капусцін - Крутыя павароты"

Отзывы читателей о книге "Крутыя павароты", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.