» » » » Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога


Авторские права

Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога

Здесь можно скачать бесплатно "Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Спадарыня Трынога
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Спадарыня Трынога"

Описание и краткое содержание "Спадарыня Трынога" читать бесплатно онлайн.








— Што вы робіце? — спытала яна з агідай. Грэн расціснуў рукі, і Блерта выслізнула, схавалася пад сваёй коўдрай, згараючы ад сораму. Як быццам ад бабулінай свечкі лёг на іх брудны цень.

Раніцай братка перасяліўся на гарышча. Так загадала бабуля. А Блерта з таго часу не магла заснуць. Ёй блюзніліся ціхія трохчастковыя крокі. Дзве бяссонныя ночы яна правяла, сціскаючы качаргу і не зводзячы погляду з дзвярэй, а днём засынала на хаду. Усё валілася з рук, біўся посуд, прыгарала ежа, гусяняты разбягаліся. Бабуля абуралася, знаходзілася праца яе дубцу, і Грэн спачатку пасмейваўся, але потым штосьці іншае прамільгнула ў яго вачах. На трэцюю ноч дзверы рыпнулі і братка прагаварыў нягучна:

— Супакойся, у мяне ўсяго дзве нагі і ніводнага хваста.

Блерта выпусціла качаргу і расплакалася.

Ён трымаў яе за руку, пакуль яна не заснула. Стаў прыходзіць кожны вечар. І бабуля ні разу не заспела іх. Хоць часам Блерце чуліся нейкія крокі, але дзверы ніколі не адчыняліся, і паступова кашмары зніклі, нібы сцягнула іх у акенца свежым летнім ветрыкам.

***

Гэтыя ночы, рука ў руцэ, далі Блерце адчуванне бяспекі і цяпла. Грэн быў з ёй ласкавы, не насміхаўся, нават пачаў дапамагаць: то вады прынясе, то печ запаліць. Вымеў усіх павукоў з кухні, пакусаны хадзіў, але задаволены. Сястра за гэта спякла пірог з брусніцамі і вельмі здзівілася, калі Грэн паспрабаваў і скрывіўся. «Што, гэта быў мой улюбёны?» — і паціснуў плячамі: «Прабач, густы мяняюцца».

Блерта ўсё больш прывязвалася да яго, а ён перастаў паліць у хаце і імкнуўся не брыдкасловіць. Яны часта бывалі разам. Да карт Блерта не датыкалася (грэх!), і Грэн навучыў яе гуляць у глядзелкі. Яна заўсёды перамагала, таму што магла бясконца глядзець у яго вочы. Часам Грэн губляўся ад яе погляду, часам сердаваў. А калі-нікалі рабіў нечаканы рэзкі рух, Блерта палохалася і міргала, гэта не было сумленна, але яна не крыўдзілася.

Неяк яны адшукалі старадаўнюю кнігу па хірамантыі і прыняліся варажыць. Яны сядзелі так блізка. Пальцы Грэна пахлі тытунем. Грэн трымаў яе далонь, і Блерта замірала ад гэтых дакрананняў, не разумеючы, што з ёй адбываецца. А потым, здаецца, зразумела. А ён, нічога не заўважаючы, вадзіў пальцам па яе руцэ:

— Гэта лінія сэрца, ты будзеш шчаслівая ў каханні.

— Я ніколі не буду шчаслівая, — сказала Блерта ў роспачы.

Гарышча захоўвала аскепкі мінулага жыцця: дзіцячы клятчасты фартушок (цікава, мой ці твой?), зламанага чорта-з-табакеркі (памятаеш, як ты баяўся яго?), спарахнелыя выкрайкі, пабітыя моллю капелюшы, кавамолку без ручкі. Аднойчы Грэн адшукаў нечае вясельнае адзенне (хоць раз убачу цябе ў белым, ну давай жа). Пышная сукенка з пазалочаным гафтам села як улітая па-над хатняй старэнькай адзежай. Грэн расплёў касу Блерты, рассыпаў валасы па плячах, заўважыў шнар на ілбе:

— Адкуль гэта?

— Не памятаеш? Ты яшчэ цвяліўся: «Блерта-зладзейка, гусака абкрала». А ў цябе таксама ёсць шнар, я памятаю, ты з шаўкоўніцы зваліўся, напароўся на галінку, — яна пацягнулася да яго каўняра, але Грэн перахапіў яе руку і нічога не сказаў. Надзеў на яе вэлюм. Падвёў да пыльнага люстэрка.

Унізе, у пакоях, не было люстэркаў. Бабуля казала, яны спараджаюць ганарыстасць і самалюбаванне. Шыбы, вёдры з вадой, начышчаная медзь таксама адлюстроўвалі, і Блерта бачыла тоўстую касу, шырока расстаўленыя вочы, бялявыя вейкі і сурова сціснутыя, нязвыклыя да ўсмешкі вусны. А цяпер у люстэрку нібы і не яна ўсміхалася шчасліва і ззяла, як сапраўдная маладая. Братка ўстаў побач, прыгожы, статны, у чорным касцюме, і на хвіліну яна ўявіла, быццам гэта яе жаніх, а ён перабіраў яе валасы і хмурыўся.

— Як ты здолела хаваць сваю прыгажосць? — спытаў ён. — Навошта?

Блерта нясмела ўсміхнулася. А яе адлюстраванне нібы плакала, паўзла рас-

колінка па шчацэ. Люстэрка пабітае, абамлела Блерта. Хутчэй адвярнулася, сарвала флёрдаранж, насунула каптур. Але тая, у залатым гафце, з распушчанымі цяжкімі валасамі, з трывожным поглядам, стала сніцца ёй, прадвесцячы бяду. І бяда прыйшла.

***

У той дзень усё не ладзілася. Мышы згрызлі туфлі Блерты, спыніліся раптам ходзікі, а старая гуска, дзівачка, знесла адначасна два яйкі. Штосьці здарыцца, дума­ла Блерта, і сэрца яе білася ад благога прадчування.

За вячэрай Грэн па традыцыі балбатаў пра Трыногу.

— Ніводзін шавец не можа сшыць ёй абутак. І блукае пачвара па горадзе, хапае дзетак, з іх скуры шые сабе чаравікі... А скура тонкая, далікатная, чаравікі хутка стоптваюцца, зноў і зноў даводзіцца выходзіць на паляванне...

Блерта слухала, млеючы. Ізноў ён за сваё. Хоць абяцаў не палохаць, быў такім ласкавым... Сніўся ёй нават... А цяпер, відаць, ізноў Трынога прысніцца...

— Не таго ты баішся, Блерта, — сказала раптам бабуля, і дзяўчына здрыганулася.

— Не хацела язык брудзіць ды, відаць, давядзецца, — працягнула бабуля грэбліва. — Даўным-даўно жылі ў нашым горадзе брат і сястра. Яны паступіліся святымі законамі і зграшылі, змяшалі кроў. Ад гэтага нарадзілася трыногае дзіця з хвастом, і яны аднеслі яго на балота і ўтапілі. Але пачвара выжыла. Цёмнымі начамі яна ходзіць у горад і крадзе немаўлят. Яна ненавідзіць іх за тое, што ў іх дзве нагі.

Блерта перазірнулася з Грэнам. Ён выглядаў пакрыўджаным, нібы бабуля перахапіла ў яго ўлюбёную забаву.

— А яшчэ, — бабуліны акуляры злавесна бліснулі, — Трынога зазірае ў вокны ды насылае заганныя думкі, сурокі, сны. Усё чакае, што хто-небудзь спакусіцца і народзіць ёй трыногае дзіцятка.

Грэн здзіўлена падняў бровы, а Блерта не ведала, куды дзявацца ад сораму. Бабуля ўсё бачыць, усё ведае, бабуля быццам лушчыць гарох: раскрыла пазногцем сэрцайка Блерты і вытрасла на далонь, але яно было ўжо сапсаванае, чарвівае, і засталося толькі выкінуць яго прэч.

***

Бабуля даўно спала. Грэн паліў на ганку, ён быў нязвыкла маўклівы, нібы вырашаў складаную задачу і не мог знайсці адказ. Блерта дамывала посуд. Рукі рухаліся звыкла, а ў галаве цяжкім молатам бухкалі словы. Брудныя думкі.

Яна здрыганулася, таму што Грэн раптам апынуўся побач.

— Блерта, мне. Я павінен сказаць табе.

Ён падышоў зусім блізка. Дакрануўся да завітка яе валасоў каля шчакі.

Яна глядзела на брата ў жаху. Ён таксама? Яны абодва?

— Не, не, маўчы, не смей! — адапхнула яго і ўцякла.

Уночы ён прыйшоў, як звычайна. Але дзверы былі запёртыя.

— Спіш, Блерта?

— Не, — адазвалася.

Яна стаяла за дзвярамі, не адыходзіла.

— Блерта, мне трэба прызнацца табе. У добрым і дрэнным. З чаго пачаць?

— З добрага, — прашаптала яна, і ён усміхнуўся.

— Я кахаю цябе, Блерта.

Яна здушана войкнула, і наступіла доўгая цішыня. Што яна рабіла там, у цёмным пакойчыку, малілася, плакала ці ляжала ў непрытомнасці? Не дачакаўшыся адказу, ён загаварыў ізноў, хутка, блытана, захлёбваючыся.

— Я не брат табе, Блерта, я цябе падмануў. Твой братка Грэн і не думаў вяртацца дахаты. Ён падгаварыў яшчэ дваіх і, як расталі ільды, збег з першым жа караблём. А я проста заехаў сказаць, каб вы яго не чакалі. Але ты так ласкава назвала мяне яго імем. І ніхто не заўважыў падмены. Было пацешна цвяліць старую, плесці небыліцы пра Спадарыню Трыногу, але потым я зразумеў, што не хачу палохаць цябе, і не хачу глядзець, як цябе лупцуюць дубцом... Блерта, я звязу цябе сілай з гэтага павуковага гнязда, чуеш?

Ён штурхнуў дзверы, і яны адчыніліся. На скразняку ад адкрытага акна дрыжала свечка. Ложак Блерты быў засланы, на падушцы ляжаў нацельны крыж.

У іншых акалічнасцях Грэн бы пасмяяўся, што ціхоня Блерта вылезла ў акно. А цяпер гэты ўчынак шмат пра што казаў. І ён ведаў толькі адно месца, куды дзяўчына магла пайсці, адна, без крыжа.

Дурань, дурань! Чаму ён не сказаў ёй раней, якога чорта забаўляўся. Увесь час забываў, што яна лічыць яго братам... І якога чорта валаводзіць цяпер, калі Блерта блукае ўпоцемку па балоце і можа патануць, дабіраючыся да старой леснічоўкі.

Яе крыж ён надзеў на шыю, побач са сваім. І, пляснуўшы дзвярамі, пакінуў хату.

***

Ён заблукаў і толькі на досвітку выйшаў да азярца з п’яўкамі, якіх так баялася Блерта. Адшукаў брод, ботам п’яўкі не страшныя. На выспачцы знайшоў абрыўкі ад сукенкі і кроў, відаць, Блерта перавязвала ногі. Купіны, алешнік, асот, жабяняты пырскаюць з-пад ног. І развалюшка са сляпымі вокнамі, дах праваліўся, дзверы ў зямлю ўраслі. Зразумела, леснічоўка была пустая.

А потым, халаднеючы сэрцам, ён заўважыў стужку, амаль засмактаную ўсярэдзіну балотнага акенца, расціснутыя журавінкі, зламаныя сцябліны, выдраны мох. Далей зямля была некранутай, ніякіх слядоў... І гэта азначала толькі тое, што Блерта не сышла, што яна засталася тут.

Ён сядзеў на зямлі, трымаў у руцэ брудную стужку і плакаў.

— Яна не патанула, Грэн, — сказаў хтосьці.

Голас быў ціхі, цёплы і ліслівы, Грэн ускочыў і павярнуўся, чакаючы сустрэць жоўты погляд з вертыкальнымі зрэнкамі. Але за яго спінай стаяў усяго толькі Пастух, і Грэн падзівіўся, што адразу не пазнаў ягоны голас.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Спадарыня Трынога"

Книги похожие на "Спадарыня Трынога" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кацярына Мядзведзева

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога"

Отзывы читателей о книге "Спадарыня Трынога", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.