» » » » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы


Авторские права

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Былое, але не думы
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Былое, але не думы"

Описание и краткое содержание "Былое, але не думы" читать бесплатно онлайн.








— Што гэта ты робіш, чалавеча?

— Мыла ем, — яшчэ больш крывячыся, адказаў цыган.

— Дык мыла ж не ядуць.

— Э, бацю! — цяжка ўздыхнуў цыган. — Міла не міла, а калі купіў, дык трэба з’есці.

Незаўважна восень змянілася зімой. Тут вось мы і адчулі, што паліто нашы, мякка кажучы, не для такога сезона. Ды выйсця няма: што маем, тое і трэба насіць. Не такія багатыя, каб яшчэ і зімовыя паліто купляць. Не кажучы пра што-небудзь і больш цяплейшае. Дый пры ўсім жаданні з такой нашай задумы нічога не атрымалася б: папярэдні крэдыт не выплачаны, хто ж дасць нам яшчэ адзін. Заставалася не толькі хадзіць у джэрсі, але і рабіць выгляд, што ў іх нам цёпла. А тут і Новы год на носе.

— Едзем да мяне ў вёску, — прапанаваў Слава.

У ягонай Какорыцы я паспеў пабываць ужо колькі разоў. Спадабалася. Бацькі Слававы на дзіва шчырыя людзі, гасцінныя, у такіх адчуваеш сябе, як дома. Ды то восенню было. Здавалася б, якая розніца? А розніца вялікая. Да Слававай вёскі аўтобус не хадзіў, толькі да суседняга Бездзежа, а адтуль у Какорыцу яшчэ нямала кіламетраў. У цёплае надвор’е нічога, а зімой... Дый калі яшчэ дарогу замяце. Але ж і на выхадныя аднаму ў Драгічыне сумна.

— Едзем,— згаджаюся я.

— У такім разе, — прапанаваў Слава, — не адразу да маіх бацькоў, а завітаем спачатку да дзеда з бабай.

Перспектыва, не буду хлусіць, высвечвалася заманлівая, калі прыняць пад увагу, што мы любілі з ім, дзе толькі можна, належным чынам пагасцяваць. З другога ж боку, гэта выклікала і пэўныя праблемы. Какорыца — вёска вялікая. Праўда, не па колькасці насельніцтва, а па тым, што хаты ставіліся на ўзгорках, вакол жа было балота. Таму нярэдка ад адной да другой была не адна сотня метраў. Вясной жа тэрыторыя вакол іх увогуле ператваралася ў мора і ад хаты да хаты плавалі на лодках. Сам аднойчы дабіраўся так. Калі, служачы ў арміі, прыязджаў у водпуск і завітаў у Драгічын. Зімой — не намнога лепш. Наўкола снег і снег, а ісці даводзіцца ледзь не па суцэльным цаліку. Аднак было не было.

— Згодзен і на такі варыянт, — адказваю.

Як назло, той дзень, у які мы выбраліся ў дарогу, аказаўся надта ж халодны. Пад вечар яшчэ і снег пачаўся, а да ўсяго — ветрана. Выйшлі з аўтобуса, мароз да касцей праймае. Мы ж мала таго, што ў джэрсі, яшчэ і без шапак. Фарсіць дык фарсіць. Развіталіся ж з аўтобусам, здаецца, нават не ў Бездзежы, а, не даязджаючы да яго, у вялікай вёсцы Хомск. Гэта ў ёй цяпер вырабляюць вядомую па ўсёй краіне і далёка за яе межамі мінеральную ваду «Фрост».

Тады ж ніхто і падумаць не мог, што літаральна пад нагамі такое багацце хаваецца. Хоць больш чым у дастатку было ў тамашніх населеных пунктах іншага багацця. Нідзе больш, нават на Драгічыншчыне, не ўмелі гнаць такую высакаякасную самагонку. Смела магу паклясціся, што яна дасць фору знакамітай старадарожскай. На слова паверце мне, бо каштаваў і тую, і другую, прайшоўшы экзамен на ўжыванне гэтага прадукта, зразумела, на драгічынскай зямлі. Дый як жа іначай, калі паехаў працаваць па размеркаванні, то і мусіў апраўдваць спадзяванні выкладчыкаў журфака. І ў творчасці, і ў жыцці.

Разумеючы, што да Какорыч яшчэ далекавата, мы са Славам, кіруючыся туды, не пагрэбавалі і крамнай. Дзейнічалі па прынцыпе: не чакай таго, што будзе, а ўжывай тое, што ёсць. Таму, нягледзячы на мароз, настрой у нас у чымсьці нагадваў вясновы. І хоць калючы снег шротам біў па твары, мы, спрабуючы закрыцца крысом сваіх джэрсі, настойліва прабіраліся наперад.

Прабачце, забыў сказаць: ішлі мы балотам. А ў Хомску вылезлі таму, што, як сказаў Слава, ад гэтай вёскі напрасткі бліжэй да хутара, дзе пражывалі ягоныя дзед і баба. Мушу, праўда, папрасіць і яшчэ аднаго прабачэння. Паколькі Славаў бацька быў намнога старэйшы за ягоную матулю, то ў Славы яшчэ меліся ці то прабабуля, ці то прадзед па матчынай лініі. Магчыма, нават абое з іх. Працуючы ў Драгічыне, у родзічах Славы я ўвогуле заблытаўся. Быў у яго нават дзядзька, старэйшы за свайго пляменніка, гэта значыць за Славу, усяго на некалькі гадоў. Але гэта не так істотна.

Істотна тое, што да каго б з ягоных родзічаў мы ні завітвалі, маглі быць упэўненымі: прывецяць як след. Каб лішні раз упэўніцца ў тым, што гэта на самой справе так, мы брылі і брылі балотам, непрыкметна адзін ад аднаго прыкрываючы рукой свае голавы, бо ад марозу, які мацнеў, было такое адчуванне, што нават мазгі могуць змерзнуць, а то і вымерзнуць. Праўда, калі б хто-небудзь знаёмы сустрэў нас у гэты час і даведаўся, што мы наўмысна выбралі для сябе такія блуканні па пакутах, ён падумаў бы, што ў нас мазгоў і так няма. Ва ўсякім разе з таго моманту, калі адважыліся на такую рызыкоўную авантуру. Але на балоце знаёмых мы, канечне, напаткаць не маглі. Разумныя людзі ў такое надвор’е сядзяць у цёплых хатах.

Між тым, ужо зусім сцямнела. Я пачаў хвалявацца, ці не заблудзіліся, але Слава супакоіў.

— Яшчэ толькі каля паўкіламетра, — патлумачыў ён.

— Паўкіламетра ці ўсё ж кіламетр? — засумняваўся я.

— А табе якая розніца? — спакойна адказаў Слава, быццам бы не зімовым балотам ішлі мы, а прагульваліся летнім лесам, слухаючы спевы птушак і на поўныя грудзі ўдыхаючы духмяную прахалоду. Увогуле, я заўсёды здзіўляўся ягонаму спакою. Здавалася, нішто не магло вывесці яго з сябе. Сёй-той магчыма ўспрымае падобныя паводзіны як вынік флегматычнасці характару. Мне ж думаецца, што прычына ў іншым: так ужо закладзена ад нараджэння ў чалавеку, што ён сваім спакоем быццам засцерагае сябе ад лішніх перажыванняў.

Я не знайшоўся, што і адказаць. Дый ніякага сэнсу гэта не мела. Застава­лася адно: працягваць ісці, каб хутчэй апынуцца ў цяпле і... Было такое адчуванне, што дастаткова аднаго маленькага глытка какорыцкай, як ўсё нутро сагрэецца. Але пакуль пра гэта заставалася толькі марыць. Аднак як было пры савецкай уладзе? Правільна, усе мары збываюцца. Таму хутка мы, стомленыя, але радасныя ўваліліся ў хату Слававых родзічаў.

Тыя вельмі здзівіліся нечаканаму нашаму з’яўленню. Пачалі шкадаваць, як гэта мы, бедненькія, у такой апратцы вытрымалі такі доўгі шлях. Мы толькі ўсміхаліся, чакаючы галоўнага. А яшчэ і таму, што ведалі тое, чаго не маглі ведаць Слававы бабуля з дзядулем, ці прабабуля з прадзедам. Паўтараю: у ягоных родзічах я тады ўжо заблытаўся. А іхняе няведанне заключалася ў тым, што па нашых планах наперадзе было яшчэ адно гасцяванне, а пасля яго трэцяе і нарэшце — у Слававых бацькоў.

Калі, крыху пасядзеўшы за сталом, мы пачалі збірацца, не сказаць, каб нас надта затрымлівалі: ісці ж яшчэ далекавата дый час ужо не тое, што позні, а больш, чым позні. Аднак, даведаўшыся, што да бацькоў Славы адразу не пойдзем, пачалі ўмольваць, каб адмовіліся ад падобнай задумы. Але Слава настойваў на сваім. Я ж маўчаў, тым самым даючы зразумець, што цалкам падтрымліваю яго. Хоць чаму даючы зразумець? Так і было. Пасля некалькіх чарак какорыцкай той тормаз, што кантралюе колькасць выпітага, як звычайна ў падобных выпадках, перастаў працаваць. Канечне, да аўтапілота было яшчэ вельмі далёка, але ўсё адно хацелася новых сустрэч, новых уражанняў.

Таму і павёў мяне Слава аднаму яму вядомымі сцежкамі, якія адчуваў і пад снегам, да сваіх чарговых родзічаў. Праўда, там затрымаліся менш, бо ўсё ж разумелі, што, чаго добрага, і не дойдзем да канчатковай мэты. Зразумела, дайшлі і, зразумела, нас як след прывецілі, хоць, калі разабрацца, то і паўшчуваць трэба было б за такое авантурнае падарожжа. Толькі бацькі ёсць бацькі. Яны ўзрадаваліся з’яўленню сына. Дый да мяне паставіліся добра, як гэта рабілі неаднойчы.

Аднак самае памятнае наведванне Какорыцы ўсё ж не гэтае, а тое, што таксама адбылося зімой, але на выхадныя дні. Паколькі ж ехаў і рэдактар, то ўзялі рэдакцыйную машыну. Дарога была ачышчана ад снегу да самай Како­рыцы, таму даехалі хутка. Наперадзе былі два дні. На добры лад пагасцяваць бы ў суботу, а ў нядзелю раніцай, у крайнім выпадку, пад вечар, вяртацца на­зад. Але нам так спадабалася, што вырашылі затрымацца да панядзелка. Не насцярожыла нават тое, што ў нядзелю, недзе ў сярэдзіне дня пачаў ісці снег.

Спадзяваліся, што ён хутка сціхне. Ды памыліліся. Калі адумаліся, то было позна. У такую бездараж, гледзячы на ноч, выязджаць не мела сэнсу. Заставалася дачакацца раніцы. А снег ішоў і ўсю ноч. Пад раніцу яго наваліла столькі, што не праехаць не прайсці. Становішча склалася крытычнае. Той, хто працаваў у раённай газеце, ведае, што ў панядзелак рыхтуецца нумар, які выходзіць у аўторак. Прычым некаторыя матэрыялы ставяцца, як кажуць, «з колаў». А тут адсутнасць двух супрацоўнікаў і рэдактара.

Каваленка ўсё ж неяк датэлефанаўся да Драгічына. Балазе, сувязь не была парушана, папярэдзіў, што затрымаемся. Толькі ніхто з нас не ведаў, якой доўгай будзе гэтая затрымка. Усё залежала ад таго, як хутка расчысцяць дарогу. Але гэта сёння рознай тэхнікі стае, а ў тыя гады... здаецца, нашу машыну (з намі, зразумела) з Какорыцы выцягнуў трактар. А як быць далей? На шчасце, з Бездзежа трактар на прычэпе вёз у Драгічын бітоны з малаком, якія, каб не замерзлі, былі ўцеплены. На гэты прычэп мы і селі. Як і хтось яшчэ, каму была пільная неабходнасць трапіць у райцэнтр.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Былое, але не думы"

Книги похожие на "Былое, але не думы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Марціновіч

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы"

Отзывы читателей о книге "Былое, але не думы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.