» » » » Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца


Авторские права

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Здесь можно скачать бесплатно "Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Да ўсходу сонца
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Да ўсходу сонца"

Описание и краткое содержание "Да ўсходу сонца" читать бесплатно онлайн.








Самалёты ўжо раўлі над самай шашою i над вёскаю, куды чубаты шафёр пайшоў шукаць бензіну. Вайсковыя машыны віхрам праносіліся міма заглохлага i быццам ужо нікому непатрэбнага грузавіка. Шафёры выціскалі з іх апошняе, каб хутчэй ускочыць у вёску, а там дзе-небудзь прытуліцца, навясці маскіроўку. Святлана з жудасцю наглядала, як некаторыя байцы на хаду выскаквалі з машыны, перакручваліся па некалькі разоў на адкосе, а потым знікалі ў быльняку ці прыдарожным жыце. Яе вельмі цягнула бачыць, ці застаюцца яны жывымі, таму пры набліжэнні кожнай машыны яна ўзнімала Галаву з кювета, і Зіна моўчкі прыціскала дзяўчьгнку да зямлі.

Фашьісцкія сцярвятнікі пачалі рабіць залёты на шашу, спускаліся зусім нізка і білі па машынах з кулямётаў. Святлана прытулілася да сваёй старэйшай сяброўкі і пры кожным выбуху бомбы ўздрыгвала, хапалася рукамі за галаву. Ёй здавалася, што ўсе самалёты віселі якраз над яе галавою і вельмі добра заўважалі яе крэмавую павязку, яе святочную сукенку, таксама светлую, толькі ў малінавыя палоскі. Цяпер дзяўчынцы ўспаміналася, што калі яна спала ў штабе, на мяккай татавай канапцы, у сне чулася такая-ж самая траскатня, гул і шум, але тады нават i не снілася, што гэта вайна. Хто яе ведаў, якая гэтая вайна, хоць бацька дома і многа гаварыў пра яе.

Вельмі-ж боязна было, каб не выцяла што па галаве. Галава i так баліць, i на ёй ужо, мабыць, не будуць расці валасы. А ў таго чарнявага хлопца, што ляжаў ля кабіны, напэўна, яшчэ горш баліць галава. Дзе гэта ён цяпер? Там, дзе мы яго паклалі, у кювеце, ці можа адпоўз куды? Хоць-бы на дарогу не выпаўз, шукаючы паратунку ад болю. Нешта-ж не чутно яго стогнаў.

Святлана пачала думаць пра тых байцоў, якіх яны нядаўна знялі з машыны, пра тых, што пападалі тут на поўным хаду i недзе ляжаць цяпер ля дарогі, жывыя ці нежывыя. А колькі машын пайшло далей! Яны недзе ў вёсцы. Ляжаць на іх вось такія, як наш чарнявы, i з моманту на момант чакаюць смерці. Наўрад ці памог ім хто хоць як-небудзь зваліцца з кузава, бо не на кожнай-жа машыне едуць такія харошыя дзяўчаты, як наша машыністка.

Думкі пра іншых крыху супакоілі Святлану, у яе пачала з’яўляцца ўпэўненасць, што хутка ўсё скончыцца, што ніякі асколак яе не зачэпіць. Нават боль стаў нібыта меншы. Пройдзе яшчэ трохі часу, і ўсё загоіцца, бо Зіна вельмі добра перавязала ранку. I валасы будуць расці, як i раней.

Уявілася, як хутка пачнуць вылазіць з кювета і выпаўзаць з жыта пасажыры той машыны, што стаіць і чакае ўсіх на шашы. Два хлопцы, адзін аднарукі, а другі аднаногі, дапамогуць Зіне пакласці ў кузаў цяжка параненых, прыбяжыць з вёскі чубаты шафёр i паедудь яны ужо без усякіх перашкод аж да самага шпіталя. Сляпы кавалерыст будзе жартавадь у дарозе, а Зіна, магчыма, дазволіць распытадь у яго пра наш вайсковы гарадок.

Такімі былі святланіны ўяўленні. А калі гул самалётаў аддаліўся і Зіна сказала, што ўжо можна выходзіць на шашу, усё паўстала зусім іншым. Машына была нібы і цэлая, але на ёй не было капота, радыятара і стаяла яна значна ніжэй, чым раней, бо ўсе скаты былі прастрэлены. Аднаногі шафёр выкульгікаў з жыта на дарогу, агледзеў грузавік і безнадзейна махнуў рукой.

***

У першыя гадзіны Зіна ўсё яшчэ спадзявалася на нейкую магчымасць паехаць далей: чакала шафёра з гаручым, хоць няпэўна, але верыла, што чалавек знойдзе нейкую раду з машынай. Не здолее паставіць на ногі гэтую, дык, магчыма, адшукае другую. Але не прыйшоў шафёр у той адвячорак пасля налёту, не прыйшоў і ноччу, i на другі дзень. Хто ведае, што здарылася: можа раніла ці забіла чалавека, а можа не захацеў ён звязваць свой лёс з гэтымі параненымі, па сутнасці бездапаможнымі людзьмі, сеў на другую машыну і паехаў.

Нажаль, гэтак-жа паглядзелі на абставіны і некаторыя іншыя з тых, каго вёз чубаты шафёр. 3 усёй групы хадзячых хворых засталіся ў жыце пры цяжка раненых толькі той аднарукі, што меў два трохкутнікі на пятліцах, ды шафёр, хоць ён някепска мог кульгікаць на адной назе. Астатнія прыцёмкам падаліся на шашу і рушылі ў напрамку вёскі. Застаўся, праўда, яшчэ сляпы кавалерыст, але-ж гэты без павадыра не здолеў-бы i двух крокаў ступіць.

Першы дзень жылі амаль што зусім пры дарозе. Зіна прынесла з вёскі рыдлёўку, выкапалі шчыліну, каб хавацца ад налётаў. Прынес­ла яна таксама трохі спірту, што выпрасіла ў людзей. Удваіх са Святланай яны прамылі раны і налажылі новыя бінты ўсяму свайму шпіталю. Сляпы кавалерыст, калі яму добра працёрлі вочы, пазнаў Святлану. Выявілася, што пашкоджаны ў яго былі не самыя вочы, а ўсё надброўе і часткова павекі. Чалавек проста разануўся недзе, калі вылятаў з канюшні разам з коньмі, з цаглінамі падмурка і драўлянымі бэлькамі. Зразумеўшы, што сляпым ён не будзе, кавалерыст так павесялеў, што жартаваў нават i тады, калі ніякія жарты былі не да часу. Шпіталь таксама весела прыняў яго хуткую папраўку, бо ў лагеры прыбаўляўся яшчэ адзін працаздольны і вельмі карысны чалавек. Баяліся, праўда, каб ён не даў маху з жыта, як зрабілі некаторыя яго суседзі па кузаву. Аднак-жа ўсе хутка ўпэўніліся, што кавалерыст — чалавек не такі.

Увесь той дзень гурчалі на дарозе машыны, тарахцелі падводы, ішлі і беглі людзі. Зіна раз-по-раз выходзіла на шашу, галасавала, упрошвала шафёраў узяць раненых байцоў. Мала хто спыняўся, заўважыўшы яе паднятую руку, а калі і спыняўся, то рабіў спачувальны выгляд, паказваў на свой кузаў і зноў паспешліва ўключаў матор. Пад вечар яны выйшлі на дарогу ўчацвярых: кавалерыст, якога ўжо ўсе ў лагеры звалі Грыцком, аднарукі камандзір аддзялення, Зіна і Святлана. Яны амаль сілай пачалі спыняць машыны. Адзін чалавек у цывільнай вопратцы сам пачаў тарабаніць свайму шафёру, калі ўбачыў наперадзе такую грозную заставу. Ён стаяў у кузаве ля кабіны і прытрымліваў за вераўчаны залыгач карову.

— У чым справа, таварышы? — гучна спытаў чалавек.—Пад’ехаць хочаце? Дык недалёка еду, усяго якіх вярстоў пяць. Раненых? Не, ра­неных не магу. Вось дзевачак можна падвезці, калі хочуць.

Грыцко і камандзір аддзялення сталі на падножку каля шафёра:

— Калі толькі рушыш без майго дазволу— аглушу дурня. Бачыш, што гэта?-—I Грыцко паказаў шафёру камень.

— Дык можа так рашым, — пайшоў гаспадар на хітрыкі, бачачы, што цяпер яму ужо адсюль не ўлізнуць. — Я даеду вось да гэтай вёскі, згружу там усё, а тады прыгазую па вас.

— Прыгазу-уеш,— недаверліва паўтарыў Грыцко.— Дурняў знайшоў.

— Ды што вы, таварышы, — пачаў абурацца гаспадар, — за каго

вы мяне прымаеце? Сказаў, што падвязу, значыць падвязу. Недалёка, прауда, бо гаручага мала, але падкіну кілометраў за дзесяць.

— Ну, паехалі! — раптам загадаў Грыцко. — Няма часу таргавацца. Я правяду вас да вёскі i разам вернемся. Паехалі!

Ён глянуў на шафёра, i той уключыў матор, не чакаючы каманды гаспадара.

Шчуплы ў постаці і вельмі сталы і валявы з твару камандзір аддзя­лення адразу саступіў з падножкі. Ён, вядома, згадзіўся з рашэннем Грыцка, хоць у душы трошкі сумняваўся, што ўсё гэта пойдзе на карысць. Угаворыць гаспадар кавалерыста, i яны драпануць адсюль разам. Зіна, чамусьці, больш давярала Грыцку, але і яе трошкі збянтэжыла гэтае яго раптоўнае рашэнне.

Вярталіся ў свой лагерок з нейкай надзеяй i з трывогай у душы. Усе трое іразумелі, што гэта была апошняя спроба паехаць, дабрацца да шпіталя. Пачынала цямнець, ноччу машыны ідуць без фар і ніводная не спыніцца, хоць нават ляжаш на дарозе. А заўтра... Хто ведае, што будзе заўтра.

— Гэта шуркін бацька паехаў, — задумліва сказала Святлана.— Шурка з мамаю ў кабіне сядзела, і калі хацела загаварыць са мною, дык мама сціснула яе за руку.

— Чаму-ж ты сама не загаварыла? — крыху здзіўлена спытала Зіна.— Знаёмыя людзі. Яны ўзялі-б цябе, i можа так было-б лепш.

— Я не хацела з імі ехаць,— упэўнена сказала дзяўчынка.

Прыдарожны лагер чакаў сваіх пасланцоў цяпер з асаблівай нецярплівасцю. Усе параненыя, нават і тыя, каторыя адчувалі сябе вельмі дрэнна, разумелі, што нейкі паратунак павінен быць знойдзены толькі сёння. Кожны раз, калі Зіна адыходзіла на дарогу, яны праводзілі яе шчырымі даверлівымі позіркамі, а потым чакалі з хвіліны на хвіліну. Апошні выхад чацвярых яшчэ больш абнадзеіў ix, i тут ужо кожная хвіліна здавалася гадзінай. Усе верылі Зіне, спадзяваліся на яе, бачылі ў ёй свайго збавіцеля ад пакут, а то можа i ад смерці. Калі сёння Зіна нічога не даможацца, калі яе старание не прынясе дабра, дык што будзе далей, што чакае ўсіх наперадзе? Харчоў амаль што няма — рэдка хто паспеў у трывозе гшдрыхтаваць рукзак. Вады таксама няма. А што ўжо гаварьіць аб нейкім лячэнні, аб бінце, аб медыкаментах?

Даведаўшыся, што Грыцко паехаў на падножцы грузавіка з кароваю і павінен хутка прыехаць назад, лагер крыху павесялеў, а кульгавы шафёр пачаў запэўняць, што ён даедзе на гэтым грузавіку хоць да самай Масквы i кожнага давязе, куды трэба. Папрасілі Машкіна (такое прозвішча насіў шчуплы камандзір аддзялення) пайсці на дарогу падзяжурыць, каб адразу-ж даць знаць, як толькі пад'едзе Грыцко.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Да ўсходу сонца"

Книги похожие на "Да ўсходу сонца" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Аляксей Кулакоўскі

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца"

Отзывы читателей о книге "Да ўсходу сонца", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.