» » » » Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы


Авторские права

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы

Здесь можно скачать бесплатно "Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Калі расцвітуць чорныя ружы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Калі расцвітуць чорныя ружы"

Описание и краткое содержание "Калі расцвітуць чорныя ружы" читать бесплатно онлайн.








Вокны, адмытыя ад пылу і дажджавых разводаў, ізноў ператварыліся ў вітрыны, і Ліза расставіла на іх букеты. Але пакупнікі не прыходзілі, і кветкі журыліся ў шкляных пахавальнях. Ружы павесілі галоўкі, іржавелі гваздзікі, з півонь павольна абляталі пёркі. І нават калі ажывіць іх, падліўшы ў ваду спірту ці капнуўшы ў сярэдзіну кветкі трохі парафіну, — гэта толькі расцягне завяданне на некалькі дзён.

— Шкада небарак, — сказала неяк Ліза, падмятаючы кучу пялёсткаў і лісця з падлогі.

— Каго? — безуважна спытаў садоўнік. Ён праглядаў каталог і не хацеў марнаваць час на балбатню з прыбіральшчыцай.

— Кветкі. Мы губім іх дарма.

— Гэта жыццё, — па-філасофску вымавіў Валянцін.

— Гэта дурасць, — запярэчыла Ліза. — Больш я не зрэжу ніводнай кветкі. Вось так!

Садоўнік паціснуў плячыма. Цяпер яго хвалявала толькі адно: якія выпісаць гладыёлусы — гафраваныя ласосева-ружовыя ці складкаватыя каштанавыя. Цыбуліны каштавалі вельмі дорага, а крама зусім не прыносіла прыбытку.

Ліза выканала абяцанне. Яна выкінула завялыя кветкі, а новыя больш не зразала. Крама стаяла чыстая і задуменная, без адзінага бутончыка. Наверсе ў сваім кабінеце садоўнік летуценна маляваў на палях каталога мечападобнае лісце гладыёлусаў. Густаў блукаў па садзе, раскладваючы атручаныя прынады для мядзведак. А Ліза чытала за прылаўкам кулінарную кнігу, прыдумляючы вячэру. І раптам, упершыню за тыдзень, дзынкнуў званочак і ў краму ўвайшла бабулька. Яна зірнула на пустыя вазы, на Лізу з кніжкай, паправіла акуляры.

— Мне б букецік, дзетачка. Напэўна, я сослепу адрасам памылілася?

— Хадземце, — Ліза ўзяла бабульку пад локаць і павяла туды, дзе раслі кветкі.

Задаволеная пакупніца сышла з ахапкам блакітных рамонкаў, і ў касе бразнула манетка.

На другі дзень краму наведалі ўжо тры бабулькі.

— Мы ідзём да ўнучкі на вяселле, мілачка. Кажуць, у вашай краме самыя свежыя кветкі, адразу з саду?

На трэці дзень з'явіліся пяць бабулек, трое закаханых маладых людзей і сямейная пара ў гадах. Усе яны і слухаць не хацелі пра тое, што кветкі трэба зразаць досвіткам ці па вячэрняй расе. Букет быў патрэбны неадкладна, цяпер, у гэтую ж хвіліну, прычым выбраны ўласнаручна. Хтосьці нават прынёс свае нажніцы. Што было рабіць? Ліза ўсміхалася, адкладала кніжку, зноў і зноў расчыняла заднія дзверы. Яна яшчэ не падазравала, што гэта толькі пачатак, што хутка чытаць ды і кулінарыць не будзе калі.


Ля крамы, як звычайна, спыніўся ровар паштара, і Ліза атрымала чарговую доўгачаканую бандэроль з насеннем і цыбулінамі. Больш за ўсё на свеце Валянцін любіў кветкі і шкадаваў толькі пра тое, што яго калекцыя такая сціплая. Штогод ён выпісваў з-за мяжы новыя віды і гатункі. Праціраліся дзіркі на локцях сурдута, палі капелюша ператвараліся ў лахманы, затое ў садзе раскрывала свае густыя парасонікі блакітная цыбуля, калыхаліся на ветрыку высокія каны адцення слановай косткі ды цудоўныя барадатыя гваздзікі, да самых замаразкаў багата квітнелі цёмна-сінія геліятропы, а садоўнік расхаджваў паміж імі, дымеў люлькай і пачуваў сябе цалкам шчаслівым.

Гэтым разам пошту разбіралі адразу за прылаўкам.

— Астыльба, колхікум, птушкамлечнік... Так, а гэта што? — здзіўлена прамармытаў Валянцін, разглядаючы надпіс на чарговай этыкетцы. — «Кветка чароўная. Колеру і прыгажосці та­кой жа, як вашы думкі». Што за дурныя жарты?!

Пакуначак паляцеў у кошык для смецця, бо садоўнік не верыў у цуды.

Увечары Ліза спальвала ў каміне непатрэбныя паперкі, і ёй на вочы трапіўся выкінуты паку­начак. Усярэдзіне шамацела насенне.

— Розыгрыш, вядома, — усміхнулася яна, — але штосьці ж з гэтага насення ды прарасце?

З цікаўнасці яна пасадзіла адно семечка ў збанок на падаконніку свайго пакоя.

— Жыві, малыш. І кім бы ты ні быў, я табе радая.

Раніцой Ліза прачнулася ад дзіўнага водару. Паднялася — і ахнула: у збанку палымнела кветка. Яе авальныя пялёсткі то складаліся, то раскрываліся, як крылы матылька, і нагадвалі агеньчык, запалены ў глухую поўнач. Ліза, не верачы сваім вачам, падышла да акна, і крылцы адразу пацягнуліся да яе.

— Розыгрыш? — прагаварыла яна.

Валянцін, пабачыўшы гэты цуд, схапіўся за кнігі. Дзіўная справа — кветка не падыходзіла ні да бабовых, ні да крыжакветных, а ўжо ад лілеякветных адрознівалася, як неба ад зямлі. Такія ўнікальныя чашалісцікі, дзіўнай формы кветканос і незвычайна яркая афарбоўка не знайшліся ў ніводным даведніку!

— У цябе прыгожыя думкі, — сказаў Густаў Лізе.

— Лухта, — чмыхнуў садоўнік. — Ну што вы як дзеці?!

— Але кветка вырасла з семечка за ноч! — выклікнула Ліза. — Я цябе не падманваю!

— Добра, правядзём эксперымент, — саступіў Валянцін. — Увечары пасадзім па семечку. Станем старанна думаць і ўяўляць сабе тое, што жадаем убачыць. А заўтра паглядзім на вынік.

Так і зрабілі.

Раніцой Ліза першая спусцілася ў краму, дзе на прылаўку стаялі ў радок тры разнамасныя пасудзіны з зямлёй. У Лізіным трэснутым кубку расла беласнежная кветка. Пялёсткі яе завіваліся на краях, як быццам з вечара іх накруцілі на папільёткі, а на самым кончыку кожнай тычынкі пазвоньвала маленечкая бразготка. У каганцы Густава тырчала смешная і трошкі нязграбная кветка, пялёсткі якой былі падобныя на сабачыя вушы. Яна была ці то рудая, ці то карычневая, з чорным вочкам. А ў гарнушку Валянціна драмала на кароткай сцяблінцы сінявата-серабрыстая малютка, з пяццю пялёсткамі-кропелькамі і пухнатым мяккім лісцем. Усе тры расліны здаваліся настолькі цудоўнымі, што заставалася толькі адно — і сапраўды паверыць у чараўніцтва.

Увайшлі Густаў і Валянцін.

— Хм, — буркнуў Густаў засмучана, угледзеўшы рудую аблавухую кветку — ён разлічваў на спякотную чырвоную ружу, якую хацеў падарыць Лізе. Нібы пачуўшы яго думкі, кветка вінавата заматляла лісцем, вушкі яе панура абвіслі.

Садоўнік моўчкі разглядаў серабрыстыя кропелькі. Ён таксама прыкметна расчараваўся. Малютка сціснулася і пацьмянела. І ці сапраўды яе пялёсткі пераліваліся срэбрам? Зараз яна была падобнай на дробную сінюю кляксу з няроўнымі краямі. І вушасцік Густава зусім панік, заплюшчыўшы вочка. Толькі беласнежная кветачка Лізы радасна пазвоньвала бразготкамі, прыгажэючы ад ласкавага погляду дзяўчыны.

— Але ж яны ўсе вельмі прыгожыя! — выклікнула Ліза. — Што з вамі? Чаму вы не рады?

— Што ж, ясна адно — насенне і праўда незвычайнае, — прызнаў садоўнік. — Я забіраю яго. І буду эксперыментаваць далей.

Ён сунуў пакуначак у кішэню — і надоўга пра яго забыўся.


Справы ў краме ішлі ўсё лепей і лепей. З лёгкай рукі Лізы ў горад прыйшла мода купляць свежыя кветкі, толькі-толькі з градкі. І паколькі іншыя крамы гандлявалі па старой звычцы, адмаўляючыся пускаць пакупнікоў у святая святых — свае аранжарэі, то менавіта ў Валянціна пачалі купляць букеты самыя капрызныя і патрабавальныя людзі, тыя, што любілі арыгінальнічаць і гнацца за модай.

Яны блукалі з секатарам напагатове, то захоплена схіляючыся над россыпам буйных белых казяльцоў, то прымяраючыся да тоўстых трубак мальвы, то разгублена заміраючы на адной назе пасярод кветніка з цюльпанамі. Ліза клыпала следам, гатовая прыйсці на дапамогу і растлумачыць, што сцябло трэба зразаць наўскасяк, лішняе лісце — абрываць, каб не адбірала сілы ў кветкі, а ў руж прыбіраць і шыпы. Пакупнікі ўслухоўваліся, з апаскаю паглядаючы на высачэзную постаць Густава. Ён маячыў непадалёку, сачыў за парадкам: каб хадзілі толькі па дарожках, не пакідалі адчыненымі дзверы цяпліц і не выносілі букеты, забыўшыся заплаціць. Насамрэч Густаў, хоць ён ніколі б нікому не прызнаўся ў гэтым, ахоўваў не столькі кветкі, колькі Лізу. І яна, адчуваючы на сабе яго цяжкі спакойны погляд, трымалася ўпэўнена нават з самымі прыдзірлівымі кліентамі.

А кліенты трапляліся розныя. Перад танцамі дзяўчаты забягалі ў краму, каб упрыгожыць прычоску стакроткамі. Завітвалі па дарозе ў госці прыбраныя пары і прасілі аформіць ім як мага больш эфектны падарунак. Закаханыя паэты, знаўцы мовы кветак, патрабавалі герані, старанна пералічвалі бутоны і, як ад чумы, шарахаліся ад жоўтых руж. Не змаўкаў дзвярны званочак, шамацела ўпаковачная папера, каса цяжэла ад манетак.

Валянцін не прымаў у гандлёвых справах ніякага ўдзелу. Часам ён выходзіў у сад і здзіўлена глядзеў на людзей з нажніцамі, што хадзілі тут і там. Праўда, варта яму было зірнуць на цюльпаны ды незабудкі, як пра людзей ён адразу ж забываў. Але неяк падчас пасляабедзеннага чаявання, за гутаркамі пра тое ды сёе, садоўнік паморшчыўся і сказаў Лізе:

— Мой прадзед нездарма пабудаваў дом на ўскраіне горада. Ён шукаў цішыні і адзіноты, каб спакойна аддацца мастацтву селекцыі. А вы з Густавам зрабілі тут нейкі публічны сад. Няма рады ад людзей! Вы яшчэ квіточкі за ўваход прадавайце ды марожаншчыка з каляскай пастаўце ля кампоставай ямы!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Калі расцвітуць чорныя ружы"

Книги похожие на "Калі расцвітуць чорныя ружы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кацярына Мядзведзева

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы"

Отзывы читателей о книге "Калі расцвітуць чорныя ружы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.