Авторские права

Макс Шчур - Упырхлікі

Здесь можно скачать бесплатно "Макс Шчур - Упырхлікі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Упырхлікі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Упырхлікі"

Описание и краткое содержание "Упырхлікі" читать бесплатно онлайн.








Але ж і я быў вымушаны канец канцоў падняць сваю сраку з наседжанага лягернага ложку й пачаць шукаць выйсьця з былых савецкіх казармаў. Вымусілі мяне да гэтага дзьве рэчы: па-першае, усё тая ж адсутнасьць грошай, а па-другое — адсутнасьць усякага асабістага жыцьця, якое ў маім выпадку абмяжоўвалася пісаньнем так і не адасланых адкрытых лістоў да тых траіх незабыўных дзяўчатаў, што прыходзілі наведваць мяне на Акрэсьціна — от каб хоць адна зь іх наведала мяне тут! Думаю, нам нават прадаставілі б асобны пакой для спатканьняў. Я не кажу, што эратычнае жыцьцё лягера было зусім на нулі — паўсюль знойдзецца колькі чульлівых жанчын, якія нікому не адмовяць — але менавіта гэтая іхная безадмоўнасьць у спалучэньні з багатай гамай полавых захворваньняў з усяго сьвету мяне й палохала. Усе астатнія жанчыны былі або замужнія й знаходзіліся пад строгім патрыярхальным кантролем сваіх самцоў, або чэшкі, якія ня мелі ня толькі права, але й жаданьня круціць на працы раманы з усякімі перамешчанымі асобамі, што сёньня тут, а заўтра там. Адзіным рамантычным эпізодам за ўвесь мой лягерны тэрмін ледзь ня сталася знаёмства зь пяцідзесяцігадоваю (! — і гэта толькі на выгляд) унтэр-афіцэрскаю ўдавой расейскага паходжаньня, якая, не пасьпеўшы зьявіцца ў лягеры, пачала дамагацца ўсіх і кожнага. Спачатку яна спрабавала падкупіць вас сваёй шчымлівай гісторыяй (аказваецца, яна яшчэ пры савецкай акупацыі жыла ў гэтым самым лягеры ў якасьці камандзірскай жонкі, таму з гэтым месцам былі ў яе зьвязаныя самыя радасныя ўспаміны маладосьці — і вось паводле горкай іроніі лёсу яна вымушаная была на старасьць гадоў вярнуцца сюды не як гаспадыня, а як папрашайка: якое прыніжэньне!), пасьля — сваім кулінарным мастацтвам, і ўрэшце — грашыма й каштоўнасьцямі. Ня памятаю, якім цудам мне ўдалося ад яе адбіцца — здаецца, мяне супольнымі сіламі адбіў малдаўска-армянскі спэцназ. Пабадзяўшыся па лягеры ў пошуках ахвяры тыдзень-другі, маладжавая пэнсіянэрка дзяржаўнага значэньня запыніла свой пачуцьцёвы выбар на адным кітайцы, якога ўжо да яе зрабіла была інвалідам і загнала ў лягернае падпольле тутэйшая філія шанхайскай трыяды — кітаец досыць блага хадзіў, таму, нягледзячы на досьвед уцёкаў ад мафіі, уцячы ад бязьмежнай любові настолькі сталай, спрактыкаванай і ўпэўненай у сабе жанчыны нікуды ня мог. Думаю, яна й насамрэч знайшла ў ім найлепшы аб’ект прыкладаньня сваіх пачуцьцяў, хутчэй мацярынскіх, чымся якіх яшчэ, бо з часам мусіла выносіць за ім нават начны гаршчок — з кожным днём кітайцава здароўе ўсё пагаршалася. Толькі аднойчы яна пакінула яго на колькі хвілінаў самога (выносіла сьмецьце), вярнулася й знайшла засіленым на батарэі. Паліцыя канстатавала факт самагубства. Гэтак бедная кабета фактычна стала ўдавой другі раз, чым выклікала да сябе спачуваньне нават самых закаранелых цынікаў, такіх як Дыназаўр. Іншых сьмяротных выпадкаў у лягеры за ўвесь час не было — былі толькі параненыя нажамі й атручаныя грыбамі.

Ну й трэцяй прычынай таго, што я паціху стаў зьбіраць свае транты й вывучаць расклад аўтобусаў, стала ня толькі тое, што лета памалу заканчвалася, а што ў лягеры да таго ж пачало назірацца падазронае нарастаньне колькасьці беларусаў новага, восеньскага прызыву. Прычым гэта былі ўжо не шараговыя рамантыкі-мітынгоўцы зь нейкімі сьмешнымі дзьвюма адсідкамі, як я, а сапраўдныя змагары з ксівамі чальцоў усіх магчымых партыяў і адпаведнымі пячаткамі ды татуіроўкамі па ўсім целе, Зянонавыя паплечнікі яшчэ зь дзіцячага садку, перасьледаваныя рэжымам па поўнай праграме вынішчэньня апазыцыі, што акурат тады набірала абароты. Разам зь імі ў наш мірны лягер прыйшлі палітычныя інтрыгі, узаемны недавер, падробка гістарычных і асабістых дакумэнтаў, ідэалягічныя бойкі ў сталоўцы, бескампрамісная дзяльба будучых палітычных функцыяў ды іншыя айчынныя рэаліі, ад якіх я спадзяваўся быў тут схавацца. Адны пісалі скаргі ў дырэкцыю лягера ў сувязі з прыналежнасьцю асобных суграмадзянаў да агентуры КДБ, іншыя абвяшчалі галадоўкі за права атрымліваць двайную порцыю кашы ці за выдаленьне з тэрыторыі лягеру грамадзянаў імпэрскай Расеі... Пасьля ўсяго гэтага мне ня толькі было сорамна глядзець у вочы сапраўдным змагарам, у параўнаньні зь якімі я быў усяго толькі дробным авантурыстам, але й сваім таварышам па Артэку, перад якімі я дагэтуль нахабна выдаваў сябе за аўтэнтычнага беларуса, ствараючы ў іх фальшывае ўражаньне, што ўсе мы такія ж цюхцяі, як я сам. Адным словам, знаходжаньне ў адным месцы разам з такой колькасьцю суайчыньнікаў зноўку аказалася мне не пад сілу. Я пачаў адлічваць апошнія дні да свайго ад’езду, хоць пакуль яшчэ й ня ведаў, куды.

9.

Зямля вязьдзе цьвярда.

Ракаміндую СШАс.

Бродскі

Магчымасьць зьнікнуць зь лягера зьявілася ў мяне разам з гуманітарнай дапамогай. Тую нам прывозілі ў сярэднім раз на месяц прадстаўнікі адной міжнароднай дабрачыннай арганізацыі. Звычайна я гэтае сьвята чалавечай салідарнасьці й сквапнасьці ігнараваў, бо ня меў жаданьня стаяць у даўжэзнай чарзе, якую традыцыйна ачольвалі цыганскія маці-гераіні — адбіць у іх кавалак якога-небудзь шмацьця ўсё адно было нерэальна. Астатнія беларусы, як і варта было ад іх чакаць, наадварот, арганічна ўліліся ў шумлівы й схільны да гвалту натоўп абяздоленых, які з выгляду нагадваў ім апазыцыйныя шэсьці (гэтак змагары называлі свае колішнія шастаньні па Менску). У гэтага шэсьця дык прынамсі была нейкая практычная мэта: вядома ж, не апрануцца ў дзіравыя футры, а каму-небудзь іх збыць ці абмяняць на пацеркі. Бальшыня дапамогі заканчвала сваё падарожжа там жа, дзе й пачала, — у вакольных сэканд-гэндах і на віетнамскіх кірмашах. Мяне, аднак, цікавіў ня рэчавы бок падзеі, а чыста чалавечы, то бок самі чальцы дабрачыннай арганізацыі, а канкрэтна — дзяўчаты, і сярод дзяўчат — канкрэтна амэрыканкі, якія ад суму ды пачуцьця віны перад сьветам і замуцілі ўсю гэтую байду з гуманізмам. Чаму з усіх прадстаўніц зямных народаў менавіта амэрыканкі мелі шчасьце так зацікавіць мяне, сказаць цяжка. Можа, таму, што яны ўяўляліся мне поўнай супрацьлегласьцю нашых беларускіх бабішч (хай тройца маіх каханых сябровак даруе), ад якіх я яшчэ ў інтэрнаце меў адны непрыемнасьці.

У адну такую амэрыканку я ўжо зь мінулага разу быў плятанічна закаханы (нават пачаў дзеля яе браць у індусаў і пакістанцаў урокі ангельскай) і напружана чакаў зручнага моманту зь ёю пазнаёміцца. Да­лей адкладаць нашае збліжэньне я ўжо ня мог, бо знаходзіўся пад трайным ціскам гармонаў, вывучаных ангельскіх словаў і жыцьцёвых абставінаў. Калі пасьля арганізаванага гуманітарыямі дабрачыннага матчу ў валейбол адзіны ў іхных шэрагах хлопец узяў у рукі гітару, я тут жа, хоць і быў цьвярозы, пусьціўся ў скокі з апантанасьцю цецерука ў пэрыяд юру, паводле ўсіх правілаў нашай народнай харэаграфіі. Гэта зрабіла на маю амэрыканку належнае ўражаньне — пасьля таго, як мяне адкачалі, яна спыталася, як мяне зваць і адкуль я родам. Ня ведаю, што прымусіла мяне адказаць, што я — Андрусь Макатоўша з Пэнсільваніі (здаецца, я хацеў прадэманстраваць ёй сваё пачуцьцё гумару). Амэрыканка, аднак, вылупіла вочы й сказала, што яна таксама з Пэнсільваніі, пасьля чаго пачала выпытваць у мяне пра нашых супольных знаёмых і пра тое, якім чынам я апынуўся ў чэскім лягеры. Я збрахаў ёй штосьці накшталт таго, што прашу палітычны прытулак ад перасьледу ЭфБіАй за сваю анархістычную дзейнасьць — і ў гэта яна паверыла з такой радасьцю, што мне тут жа стала яе шкада, і я прызнаўся, што я зь Беларусі. Амэрыканка запэўніла мяне, што ад пачатку ня мела ў гэтым ніякіх сумневаў, проста хацела падтрымаць мой жарт (насамрэч яна была з Каліфорніі). Ну, мы пасьмяяліся нашаму досьціпу — я, праўда, крыху змушана (вядома ж, які зь мяне, трасца, пэнсільванец) — і тут выявілася, што ў нас насамрэч супольнае паходжаньне: амэрыканчыны гэбрайскія продкі калісьці жылі ў Беларусі зусім непадалёк ад бабцінай вёскі. Пасьля гэтага мне ўжо не давялося тлумачыць ёй прычыну сваёй эміграцыі. На правах земляка я папрасіў яе аказаць гуманітарную дапамогу й мне, а менавіта — дапамагчы зваліць з гэтага клятага й абрыдлага лягеру, усё адно куды, іначай я тут зусім сап’юся й скуруся. Амэрыканка ў сваю чаргу папрасіла мяне ўстаць з каленяў, каб не падумалі, што я прашу ейнай рукі, і паведаміла мне, што неўзабаве ў Празе будзе адбывацца нейкая ўсясьветная моладзевая канфэрэнцыя па пытаньнях меншасьцяў і што яна з гэтай нагоды можа афіцыйна выпісаць мяне зь лягеру ў якасьці ўдзельніка, прынамсі на пару дзён. Большага мне было й ня трэба. Замест падзякі я прапанаваў амэрыканцы цяпер жа, на месцы заняцца самым жарсным у ейным жыцьці полавым актам, але яна ветліва ад маёй прапановы адмовілася — відаць, сумелася ад нечаканасьці. Мы засталіся сябрамі.

10.

Не шукай ты мяне каля жытніх палёў...

Данчык

Галоўны лягерны паліцыянт па мянушцы Гаўляйтар доўга не хацеў прызнаваць ува мне нейкае віяйпі й адпускаць з-пад сваёй мацярынскай апекі ажно на тры дні — звычайна, нам выпісвалі дазволы („выхазкі“) усяго на паўдня, каб зьбегаць у вёску, ну максымум на дзень, калі камусьці было вельмі ўжо трэба ў Джармэнію. Парушэньне прапускнога рэжыму каралася штрафам, дошкай ганьбы й дэпартацыяй. Сэрцавяшчун, мабыць, падказвала Гаўляйтару, што болей я ў сфэру ягонай юрысдыкцыі не вярнуся, чаго ён дапускаць зусім не хацеў — з большым задавальненьнем ён убачыў бы, як я пакідаю лягер нагамі наперад, як той кітаец. Аднак мае амэрыканкі да апошняга стаялі за мяне гарою, настойваючы на тым, што я ім патрэбны жыўцом (няма сумневу, што яны распазналі ўва мне новага Барышнікава ці Нурыева). Дзякуючы гэтай іхнай настойлівасьці я ўрэшце выехаў-такі ў чэскую сталіцу — аўтастопам, бо грошай на квіткі мне ніхто зь сяброў-упырхлікаў не пазычыў, хаця й меў. Відаць, на маё вяртаньне ў лягер у лягеры сапраўды не разьлічвалі.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Упырхлікі"

Книги похожие на "Упырхлікі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Макс Шчур

Макс Шчур - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Макс Шчур - Упырхлікі"

Отзывы читателей о книге "Упырхлікі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.