Авторские права

АлёнКа - Алёнкіны казкі

Здесь можно купить и скачать " АлёнКа - Алёнкіны казкі" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Самосовершенствование, издательство ЛитагентРидеро78ecf724-fc53-11e3-871d-0025905a0812. Так же Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Алёнкіны казкі
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Вы автор?
Книга распространяется на условиях партнёрской программы.
Все авторские права соблюдены. Напишите нам, если Вы не согласны.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Алёнкіны казкі"

Описание и краткое содержание "Алёнкіны казкі" читать бесплатно онлайн.



Гэта – унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калі адбываецца дзеянне, – цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.






***

Аб тым, як веданне прыкмет дапамагло мне, будзе прыклад.

У свой час я выйшла замуж, як кажуць, «па залёце». Мы не любілі адзін аднаго, але ж «гады ідуць», «дзіцяці патрэбен бацька»… Карацей, усе гэтыя стэрэатыпы спрацавалі. Да чаго гэта прывяло? Я амаль не страціла не толькі мужа, але і дачку. Як гэта адбылося? Зараз раскажу. Кожны чалавек хоча быць шчаслівым. Узнікненню такога самаадчування на той час перашкаджалі дысгарманічныя адносіны з нелюбімым чалавекам. І падсвядома я заўсёды хацела яго пазбавіцца. Жаданне паступова даходзіла да Бога. Як вынік, у хаце пачалі здарацца незвычайныя рэчы: спачатку заляцела ў пакой сініца, потым засохла яблыня, трэснула шкло ў акне, з печкі абсыпалася цэгла. І калі Насця, нарэшце, пабудавала з кубікаў помнік, потым паклала пад яго ляльку, намаляваўшы спачатку ёй на шыі чырвоную паласу, у мяне на галаве заварушыліся валасы. Я запытала, што яна робіць. Насця адказала, што дзяўчынку збіла машина, і яе трэба пахаваць, таму яна і зрабіла ёй помнік.

Згодна добра вядомых мне народных павер’яў, спярша я павінна была страціць мужа, а потым і дачку. Прычым тут дачка, запытаеце вы, калі я хацела пазбавіцца ад мужа? Тут амаль не спрацаваў яшчэ адзін стэрэатып: «Хочаш пазбавіцца нямілага, Бог забярэ любімага». Мяне ахапіў жах. Трэба было нешта рабіць, і хутка. І я зрабіла. Падала на развод, забрала дачку і пераехала з ёй да бацькоў. Зараз мне сустракаюцца толькі добрыя прыкметы. Бо я так хачу. Я здолела перавярнуць усё ў сваім жыцці, каб распачаць зноўку. А вы?

***

Неўзабаве пасля азначаных падзей, падчас майго знаходжання на сесіі, сябар распавёў мне легенду. Сутнасць яе заключалася ў тым, што два чалавекі, жадаючы даведацца аб сваім далейшым лёсе, пайшлі да прадказальніка. Аднаму з іх ён напрарочыў, што праз год той стане князем, а другому сказаў, што праз год яго ўжо не будзе ў жывых. Той, якому нагадалі ўладу і багацце, вырашыў, што, паколькі яго чакае такі выдатны лёс, не варта больш працаваць над сабой і пусціўся ва «усе цяжкія»: пачаў піць, гуляць… Другі ж вырашыў, што раз жыць яму засталося ўсяго нічога, трэба зрабіць за гэты час усё, што ў яго сілах, для самаўдасканалення, каб паміраць было не сорамна.

Роўна праз год сябры сустрэліся. Ідуць яны па беразе ракі, разважаюць, што вось, ні ў аднаго, ні ў другога прадказанне не збылося. Раптам з лесу выскачылі злодзеі. Атрымалася так, што таго, хто павінен быў стаць князем, яны зарэзалі, а таго, хто павінен быў памерці, толькі паранілі.

Чаму так атрымалася? Таму што першы растраціў дадзеныя яму жыццёвыя сілы марна, а другі працягваў працаваць над сабой з яшчэ большай упартасцю і напружаннем.

На наступны дзень пасля таго, як я пачула гэту легенду, мне патэлефанавала маці. Аказваецца, напярэдадні ў бальніцу трапіла мая дачка. Ангіна дала ўскладненні, і ў яе раптоўна пачаўся ацёк гартані. Насця пачала задыхацца. Машына хуткай дапамогі прыехала своечасова: усяго некалькі хвілін аддзялялі маю дачку ад смерці.

І тут я зразумела, што ў мяне на самай справе атрымалася адкруціць сітуацыю з тым, каб зрабіць работу над памылкамі.

Не трэба браць з мяне прыклад і чакаць, пакуль сітуацыя стане крытычнай. Пачніце працаваць над сабой зараз.

***

Пасля апошняга здарэння мінуў месяц. Я не папярэдзіла: у маёй дачкі на працягу апошняга года балелі ножкі: то адна, то другая. Не памятаю зараз, якая болей. Я тады не магла зразумець: чаму? А зараз вось здагадалася – «да зямлі яе цягнула», у зямлю, пад зямлю, да таго свету. Пару месяцаў назад балець перасталі. А два дні таму зноў пачалося. Праўда, на гэты раз балела толькі адна, але вельмі моцна. Гэта доўжылася каля чатырох гадзін. Потым усё прайшло. А сёння, 31 кастрычніка 2010 года, я сустрэлася з сяброўкай. Яна мне паведаміла, што якраз два дні таму майму цяпер ужо былому мужу стала дрэнна. Яго забрала машына хуткай дапамогі. Некалькі гадзін ён знаходзіўся пад кропельніцай – роўна столькі, колькі ў Насці балела правая ножка. Правая – адказваючая за правае, мужчынскае, за здароўе бацькі. Зараз з ім усё добра.

Прыемна бачыць вынікі сваёй працы – працы над сабой.

Варажба, або жадаеш быць шчаслівым?

Ні адно жаданне не даецца нам без таго, каб не даваліся сілы здзяйсніць яго. Магчыма, аднак, дзеля гэтага прыйдзецца папрацаваць.

Р. Бах

Калі існуючы свет – гэта ілюзія, і ўсе падзеі, якія з намі здараюцца, залежаць ад нашых думак, спадзяванняў і веры ў іх ажыццяўленне, то ўзнікае міжвольнае пытанне: а як жа варожбы на картах, рунах, па агню, вадзе, камянях, любімай кнізе?

Справа ў тым, што ўсе яны, так жа як прыкметы і павер’і, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасці, якая пасылае імпульсы сазнанню. Такім чынам, на картах адлюстроўваецца толькі тое, што знаходзіцца ў дадзены момант у вашай галаве. І калі, згодна варажбе, вас чакае ўсё толькі благое, мае сэнс запытаць сваю падсвядомасць: чаму так? Што вас турбуе? Што перашкаджае вам быць шчаслівымі, багатымі, здаровымі, любімымі?

Адказаўшы на пытанне, вы зможаце спачатку пазбавіцца ад негатыву, а потым пачаць прывабліваць у сваё жыццё ўсё тое добрае і светлае, што вы заслужылі. А вы гэта заслужылі!

Мы самі з’яўляемся будаўнікамі свайго лёсу.

Мы не можам выбраць умовы, у якіх нарадзіліся, але можам выбраць шлях, якім будзем крочыць па жыцці.

Такім чынам, кожны чалавек з’яўляецца сам гаспадаром свайго лёсу, не важна, асэнсоўвае ён гэта ці не. Кожны мае права выбару. Нехта лічыць за лепшае «несці свой крыж» на зямлі, беспадстаўна спадзяючыся пры гэтым патрапіць у рай пасля смерці. А нехта знаходзіць рай пры жыцці. Але спачатку трэба прайсці праз чысцец, зноў-такі, пры жыцці, і пазбавіцца ад усіх сваіх жахаў, горычы, болю… А пазбавіцца іх можна толькі прыняўшы. Адчуй, перажыві зноўку свае страхі, свой боль, сваю крыўду. Даруй людзям, якія вольна або міжволі прымусілі цябе пакутаваць і даруй сабе, бо ў тым, як ты ўспрымаў словы і падзеі, вінаваты толькі ты сам і ніхто іншы.

Даруй і адпусці. І ляці ў рай, дзе ўсе твае жаданні споўняцца. Толькі, загадваючы жаданне, не трэба прагназаваць магчымыя варыянты яго выканання. Пакінь гэту справу Богу. Сам жа проста жадай: моцна, шчыра, пастаянна. Выпраменьвай любоў і дабро. І тады ўсё будзе так, як ты хочаш.

І памятай: калі «ноша» падаецца табе вельмі цяжкай, магчыма, ты ўзваліў на сябе чужую?! Бо сапраўдным «крыжом» будзе той, які прыносіць задавальненне.

***

Амаль не забыла сказаць пра святочныя варожбы. Апошнім верыць можна: нельга нават уявіць сабе ў дваццаць год, што лёсам табе прызначаны муж… Кожнаму свой, ці не так? Тым больш немагчыма прадбачыць яго імя.

Нездарма ж кажуць: «Свой лёс канём не аб’едзеш». І трэба быць удзячнымі Богу хаця б за гэту невялічкую магчымасць даведацца аб тым, што табе наканавана. А ўжо як складзецца гэты лёс – добра або дрэнна – залежыць ад вас.

І будзьце ўважлівымі, скачучы: аб’ехаць не аб’едзеш, а вось развярнуць каня і паехаць у другі бок можна.

«У хваробе і ў беднасці…»

Спачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог… Усё праз яго пачало быць, і без яго нішто не пачало быць, што пачало быць.

Евангелле ад Іаана

У хваробе і ў беднасці…

Калі гэтыя радкі пра вас, паважаныя мае, тады хуценька чытайце, рабіце высновы і пазбаўляйцесь ад хвароб. А за сэканомленыя на лекі грошы з’ездзіце на Кіпр, ці куды вы там яшчэ жадаеце.

Пачнем з таго, што ўсе без выключэння хваробы ўзнікаюць першапачаткова ў вас у галаве. Як так? Не можа быць? А як жа інфекцыйныя захворванні?

З Бібліі вы ведаеце, а калі не, то пачытайце яшчэ раз эпіграф, што «спачатку было Слова». А што апярэджвае слова? Правільна, думка. Бывае, вядома, і наадварот, але гэта не пра вас, бо калі вы чытаеце гэтыя радкі, значыць вас цікавіць не толькі праграма тэлеперадач, што дазваляе мне зрабіць вынік, што ваш мозг мае больш за дзве звіліны.

Такім чынам, спачатку ўзнікла думка, якая ператварылася ў слова або вобраз.

Глядзім далей. «І Слова было Бог. Усё праз яго пачало быць, і без яго нішто не пачало быць, што пачало быць». Што атрымліваецца? Усё, у тым ліку наша ўласнае дазваленне на здароўе або хваробу, на багацце або беднасць, на любоў або нянавісць, «пачало быць» праз слова, а значыць спачатку праз думку і вобраз.

Такім чынам, усе хворыя хварэюць таму, што ім так хочацца? Так! Толькі адны з іх (зараз маюцца на ўвазе хранічна хворыя) хварэюць таму, што жадаюць, каб іх пашкадавалі, аказалі больш увагі, іншым падабаецца займацца самабічаваннем, яны адчуваюць мазахісцкае задавальненне ад таго, што вымушаны «несці свой крыж» да канца жыцця.

Вы ўважліва прачыталі аб дзвюх найбольш распаўсюджаных групах хворых людзей і не знайшлі там сябе? Значыць вы або не хранічна хворы чалавек, або асёл. З першым мы яшчэ паразмаўляем, а другі – марш да тэлевізара! Там, напэўна, менавіта ў гэты момант ідзе рэклама ўніверсальных таблетак ад усіх хвароб. Першым пакупнікам дысконтныя карткі і скідкі ў бюро пахавальных паслуг у дадатак, не прапусці!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Алёнкіны казкі"

Книги похожие на "Алёнкіны казкі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора АлёнКа

АлёнКа - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " АлёнКа - Алёнкіны казкі"

Отзывы читателей о книге "Алёнкіны казкі", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.