» » » » Лино Альдани - Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)


Авторские права

Лино Альдани - Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Лино Альдани - Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Як заўсёды, Арнэ.

Камандзiр уздыхнуў з палёгкай. Ён адчуў, як думкi ў яго праяснiлiся, кроў хутчэй пацякла па венах i ў яго зноў з'явiлася звыклая бадзёрасць. Працягваючы хадзiць па салоне, ён энергiчна аддаваў распараджэннi i сачыў за iх выкананнем.

Калi Фултан вярнуўся з бiнтамi, Лагерсан загадаў усiм сабрацца ў навiгацыйным салоне. Размова была вельмi кароткая. Людзi слухалi ў абсалютным маўчаннi, страцiўшы дар слова ад здзiўлення. I раптам Клiфт Iвенс заплакаў. Дарослы мужчына плакаў, хлюпаючы носам, як хлапчук, якога пакаралi без дай прычыны.

- Але чаму, - крыкнуў ён, - чаму нельга выкiнуць ксемедрын? Выкiнем яго к чорту цi пачакаем дзён з дваццаць!

- У цябе ёсць жонка, Клiфт?

Клiфт кiўнуў галавой.

- А дзецi?

- Двое, камандзiр.

- Тады паспрабуй зразумець мяне, Клiфт, Мы пакiнулi Зямлю больш за месяц назад. А раптам за гэты час твая жонка i дзеткi таксама захварэлi?

Клiфт выцер рукавом нос i ўзняў галаву. Але сёй-той глядзеў на камандзiра панура i злосна, грозна сцiснуўшы кулакi, нiбы чакаючы толькi сiгналу, каб кiнуцца на яго. Гэта не ўнiкла ўвагi Лагерсана. Ён ускiнуў прамянёвы пiсталет i навёў яго на сцяну. Паступова твары людзей праяснiлiся, гнеўныя агеньчыкi ў вачах патухлi.

- Першы буду я, - сказаў Лагерсан, - апошнi - Фултан. Гэта не таму, што я не давяраю вам. Хоць, урэшце... Словам, я хачу пазбегнуць магчымых беспарадкаў. Напэўна, адразу пасля аперацыi... мне будзе даволi кепска. На гэты час камандаванне прыме Фултан. Перш чым падыдзе яго чарга, я ўжо буду на нагах. Астатнiя васемнаццаць чалавек кiнуць жэрабя, каму за кiм iсцi на аперацыю. I апошняе. Магчыма, караблю ўдасца ўзляцець да таго, як будзе закончана апошняя, дваццатая аперацыя. Дык вось, я хачу, каб вы ясна зразумелi - на гэта разлiчваць няма чаго. I калi нам суджана страцiць руку, то праз гэта пройдуць усе, за выключэннем, зразумела, доктара. I толькi калi дваццаць рук будуць выкiнуты за борт, я нацiсну кнопку. Пасля гэтага я выкiну i пiсталет. Вось i ўсё.

Аляксей i Iрына стаялi паводдаль, моцна трымаючыся за рукi. Лагерсан падышоў да iх.

- Паверце, мне вельмi шкада, Iрына. Вы i Аляксей... - Ён замоўк.

Аляксей нiчога не адказаў. Iрына таксама маўчала. Яны глядзелi на камандзiра сумна, але спакойна.

Лагерсан пайшоў далей, узiраючыся ў твары касманаўтаў.

- Доктар, - сказаў ён дрыготкiм голасам. - Я гатовы. Можаце пачынаць.

- Дэвiд, - паклiкаў настаўнiк. - Ты скончыў?

Дэвiд устаў, узяў кнiгу i пайшоў да дошкi, залажыўшы пальцам разгорнутую старонку. Вочы ў яго блiшчалi, а шчокi зрабiлiся пунсовыя.

- Цяпер ты зразумеў, чаму Тытан называюць яшчэ i "Месяцам дваццацi рук"?

- Ага, спадар настаўнiк.

- Дык вось, Дэвiд... Пасля рэйса "Iбiса" прайшло чатыры стагоддзi. З таго часу кожны касманаўт лiчыць для сябе за найвышэйшы гонар, калi пасля многiх гадоў спадзвiжнiцкай працы i самаахвяравання яго ўзнагароджваюць ордэнам "Пурпуровай рукi". Табе гэта зразумела?

- Вядома, спадар настаўнiк... А што... што сталася з доктарам Паўльсэнам?

- А, з доктарам "Iбiса", - уздыхнуў настаўнiк. - Ён таксама быў удастоены мноства ўзнагарод i высокiх ушанаванняў. Ну, а потым... Паводле адных крынiц, неўзабаве пасля гэтага ён загiнуў у аўтамабiльнай катастрофе, другiя сцвярджаюць, быццам ён скончыў самагубствам.

- Самагубствам?! Але чаму?

- Не ведаю, дружа. Можа, таму, што толькi яму нiхто не мог тады ампутаваць руку...

Дэвiд панурыўся. Настаўнiк пачаў расказваць пра бязмежнасць i прыгажосць космасу, пра незнаёмыя светы, дзе не ведаюць зямных нягод, светы, якiя бясконца далёкiя i неабсяжныя...

Дэвiд сеў на месца, а настаўнiк працягваў урок. Яго злёгку гугнявы голас разносiўся па класе. Вучнi сядзелi моўчкi i як зачараваныя лавiлi кожнае настаўнiкава слова.

I толькi Дэвiд быў у сваiх думках. Заўтра ён як след вывучыць заданне. I больш не будзе балбатаць i не слухаць настаўнiка на ўроках астраномii. Але сёння ён не можа слухаць. Ён думае пра тое, што бацька, вiдаць, моцна засмуцiцца. Але ён не хоча больш быць хiрургам: зямны шар для яго цяпер вельмi малы. Ён уздымае вочы, i погляд яго прыцягваюць зорныя карты, якiя вiсяць на сцяне. Паступова абрысы навакольных прадметаў знiкаюць, i Дэвiд застаецца адзiн, зачараваны мiгаценнем далёкiх свяцiлаў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Лино Альдани

Лино Альдани - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Лино Альдани - Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.