» » » » Сергей Давидович - Планета прывiдаў (на белорусском языке)


Авторские права

Сергей Давидович - Планета прывiдаў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Сергей Давидович - Планета прывiдаў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Планета прывiдаў (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета прывiдаў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета прывiдаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Выканаўшы работу па маскiроўцы капсулы, трое сяброў падышлi да скалы, дзе Алесь адкацiў даволi вялiкi камень, пацягнуў на сябе тое, што аказалася закамуфлiраванымi пад колер скалы дзвярыма, i ўсе апынулiся ў незвычайным пакоi.

- Вось дык да! - з захапленнем усклiкнуў Iван. Потым убачыў тут i нейкую апаратуру, якая сваiм выглядам напамiнала хронiку шматгадовай даўнiны.

- I адсюль?! Адсюль вы паслалi свой сiгнал?! Пры дапамозе гэтага (ледзь не вырвалася "хламу")... гэтай тэхнiкi?!

Алесь спакойна i з годнасцю пацвердзiў:

- Адсюль. Пры дапамозе гэтага хламу, як вы i падумалi...

- Прабачце, - прымiрэнча сказаў Iван, - з вашага боку гэта навуковы подзвiг... А нашы адказы вы не атрымлiвалi?

- На жаль, усё, што мне ўдалося выцiснуць з гэтай састарэласцi, дык толькi аднабаковую сувязь. Перадаць штосьцi можна, прыняць - немагчыма.

- Мы вам дапаможам! Вось-вось прыляцiць новы карабель...

Iсаеў перапынiў сябра:

- Свае навукова-тэхнiчныя дыспуты працягнеце пазней! Спачатку - агульнае азнаямленне. Мы нiчога не ведаем пра вашу планету, пра вашых людзей!

- Людзей?! - раптоўна панiк Алесь. - А вас не скалыхнула тое, што ваша зброя аказалася бяссiльнай перад гэтымi "людзьмi"?

- Для нас гэта адна з асноўных загадак вашай планеты...

- Нашай?! - даволi холадна перапытаў Алесь. - Не, гэта не наша планета! Гэта - месца нашай высылкi! Выгнання!

- Прабачце, - як можна мякчэй пачаў Iван, - мы шчыра жадаем разабрацца, што тут да чаго, а нашы пытаннi абураюць вас... абражаюць вашу душу...

- Душу?! - яшчэ больш узвiнчана перабiў Алесь. Потым памаўчаў i сарамлiва павiнавацiўся: - Гэта вы мяне прабачце... Я размаўляю з вамi як з людзьмi, дасведчанымi ў нашых сумных справах, як з людзьмi, якiя вiнаватыя ў нашай безнадзейнасцi... Прабачце...

Iсаеў пяшчотна паклаў руку на плячо Алеся i цiха прапанаваў:

- Мы сапраўды нiчога тут не разумеем... Вы самi вырашыце, што можна нам расказаць, каб меней кранаць болем ваша сэрца...

Алесь пагадзiўся:

- Добра. Я раскажу вам усё,i, калi стома дазваляе вам слухаць, набярыцеся цярпення...

Усе селi ў пацёртыя, але глыбокiя i ўтульныя крэслы i - адны падрыхтавалiся слухаць, другi - распавядаць.

- Пачну з самага нечаканага для вас. Вы спыталiся, што гэта за людзi... што мы за людзi... Так?

Зямляне, баючыся перарваць распавядальны маналог свайго сябра, у знак згоды моўчкi кiўнулi галовамi.

- Дык вось, - працягваў Алесь, - мы - не людзi. Мы зусiм не людзi!

- Як не людзi?! - у адзiн голас усклiкнулi зямляне, забыўшыся на неперарыванне маналога. - А хто ж вы?!.

- Мы? - горка ўсмiхнуўся Алесь. - Мы - душы людзей, якiх даўно няма ў жывых. Так даўно, што нiхто з нас не памятае, калi мы пакiнулi смяротнае сваё цела i ператварылiся ў мiраж, прывiд, паветра...

Гаспадар падскальнага пакоя памаўчаў, назiраючы, як у яго новых сяброў шырока раскрылiся раты i палезлi на лоб вочы. Убачыўшы, што зямляне нiбы ператварылiся ў камень, спытаўся:

- Цяпер вам зразумела, чаму ваша зброя нiкога не забiла, нават не паранiла? Душа - бессмяротная! Яе забiць немагчыма!

- Што?! Тут, на планеце Аскал, адны душы?! Душы, якiя размаўляюць, нешта робяць, нават страляюць?!

- О-о! Гэта доўгая гiсторыя, - сумна працягваў Алесь. - Але раз ужо я пачаў распавядаць, неабходна давесцi да канца маю споведзь, iнакш у вас будзе больш пытанняў, чым адказаў на iх.

Сухiн i Iсаеў не варухнулiся, быццам самi зрабiлiся аднымi з тых, хто насяляе гэту незвычайную планету.

Алесь працягваў:

- Шмат чаго я i мы ўсе тут не памятаем. Прайшло нямала стагоддзяў з дня нашага пакарання. Няма горшых пакутаў, чым вечны роспач i мiтусенне душы, бо i ў душы павiнна быць сваё ўмiратварэнне i ўладкаванне. Вам гэтага не зразумець...

- Чаму?.. - каб не маўчаць, абстрактна спытаў Iсаеў.

А Алесь распавядаў далей:

- Трагедыя яшчэ i ў тым, што не ўсе прагнуць успакаення i ўмiратварэння. Напрыклад, тыя, хто сёння пры ўладзе, з усiх сiл стараюцца замiтусiць, забаламуцiць усiх, бо ў гэтым яны знаходзяць свае iснаванне.

- А хто пакараў вас? - цiха пацiкавiўся Iван.

- Пакараць цэлы народ такiм чынам здольны толькi той, пра каго мы, у свой час, забылiся, ад каго адвярнулiся... Але думаю, што пакаранне пачалося з нас самiх. Мы самi сябе пакаралi... Калiсьцi, шмат вякоў назад, мы, людзi адной нацыi, адной дзяржавы, наперакор усяму свету пайшлi не ўперад, а, патаптаўшыся на месцы, накiравалiся назад. Кiнуўшы пад ногi здабыткi продкаў, збэсцiўшы сваю гiсторыю, сваё мiнулае, мы, неяк непрыкметна для сябе, забылiся - хто мы! Забылiся пры жыццi! Ля могiлак бацькоў! На святой сваёй зямлi! Мы замуцiлi, забрудзiлi свае вытокi, мы павысушвалi свае каранi!

Такое, як аказалася пазней, не праходзiць бясследна, не даруецца. Забыўшыся, хто мы, - мы павярнулi вочы ў бок штучных цэннасцяў, мы смяялiся над такiмi паняццямi, як духоўнасць, душа, мы, па сутнасцi, адмовiлiся ад душы, прадалi яе тагачасным заклiкам i заклiнанням шаманскай, чужой iдэалогii.

Чалавек без душы - горш iржавага робата, ён, калi што i робiць, - робiць бяздумна, зацюкана, нятворча. А калi дадаць да гэтага, што бяздушны чалавек робiць яшчэ i пад вечным страхам, - можна сабе ўявiць, да якога заняпаду мы дайшлi. Нас апанавалi хваробы, катастрофы, голад, жорсткасць. Нас пачалi касiць эпiдэмii, мор. Мы дэградыравалi i знiклi...

Iсаеў i Сухiн ад жаху не маглi варухнуцца. Iван, прыйшоўшы ў сябе, ледзь чутна спытаўся:

- Ну а яны, тагачасныя вашы кiраўнiкi, няўжо не разумелi, што быць творцам можа толькi свабодны, разняволены чалавек, пазбаўлены страху?

- Яны-то, магчыма, i ведалi гэта, але разумелi i тое, што свядомы, свабодны, творчы i забяспечаны чалавек будзе пазбаўлены залежнасцi ад уладаў i нiколi не сагне каленяў перад дыктатам.

Iсаеў таксама пацiкавiўся:

- Няўжо ўсе падпарадкоўвалiся гэтай несправядлiвасцi? А iнтэлiгенцыя? А творчыя людзi?

- Былi такiя, хто не забыўся пра свае каранi, але яны забылiся пра другое. Забылiся, што трэба адкiнуць уласныя амбiцыi i ратаваць сваю бацькаўшчыну. Яны грызлiся памiж сабой за нейкiя прэмii, за права ўзначальваць самiх сябе - за дробязi, не заўважаючы галоўнае. Гэта нагадвала дзяцей, якiя сквапна вытрасаюць кiшэнi сваёй памiраючай мацi i радуюцца - хто болей знайшоў медзякоў...

- А сюды?! Як трапiлi вы сюды?! Дзе - Зямля! Дзе - Аскал!

- Душа, як i думка, здольна перамяшчацца ў прасторы iмгненна. Варта толькi некаму пажадаць - i душа пераселiцца ў самую недасягаемую далеч... што i здарылася з намi.

- I хто пажадаў такое? Не вы ж самi? - спрабаваў удакладнiць Iван.

- Гэта ва ўладзе толькi Бога! Ён, назiраючы за нашым духоўным i фiзiчным выраджэннем, рашыў, што мы не дастойныя той зямлi, ад якой адвярнулiся, i выбраў самую далёкую планету, куды i перасялiў нашы душы-прывiды. Гасподзь,у пакаранне, захаваў пры нас усю нашу тагачасную недарэчнасць i перанёс яе сюды.

- А падрабязней, што гэта за недарэчнасць? - спытаўся Iсаеў.

- Вы не бачылi нашу беднасць, якую мы працягваем ухваляць як нейкае эканамiчнае дасягненне! Вы не бачылi нашы чэргi! Вы не спрабавалi пакаштаваць нашу каўбасу, ад якой сабакi дохнуць! Вы i не ўяўляеце нашу зашоранасць i даверлiвасць! У нас тут пастаянныя сходы, галасаваннi, рэферэндумы! Мы змагаемся за пераходны сцяг, за ганаровы вымпел, за грамату! Мы робiм выгляд, што прымаем законы, а правiць сiла беззаконня! З намi - нашы хваробы: i фiзiчныя, i маральна-псiхалагiчныя! Мы калiсьцi сваю годнасць, мову, духоўнасць i душу прамянялi на ўсё гэта. Забыўшыся, хто мы, - мы не маем мiнулага, з намi толькi наша вечнае сучаснае - нашы пакуты...

Распавядальнiк сцiх i апусцiў галаву. Было вiдаць, што кожнае слова аддавалася яму болем.

- А мова? Што ў вас за мова такая? Я не бачу ёй лагiчнага тлумачэння, асцярожна загаварыў Iван. - Вы i гэта мова - штосьцi ненатуральнае, супярэчлiвае, iншароднае...

Алесь не адказаў i яшчэ нiжэй апусцiў галаву. Iван зразумеў, што гэта, магчыма, самы вялiкi грэх кожнай сумленнай пераселенай душы.

- А дзе выйсце? - занепакоена спытаўся Iсаеў. - Чым вам можна дапамагчы?

Алесь горка ўсмiхнуўся:

- Дзе выйсце?.. А выйсце, здавалася б, вельмi простае: тая душа, якая ўспомнiць, дзе пачатак яе роду, якая атулiць сябе адвергнутымi святынямi, якая шчыра пакаецца перад сабой i Богам, тая душа зробiцца нябачнай i знойдзе ўпакаенне на зямлi сваiх продкаў - i мучэннi скончацца...

- Няўжо так складана ўспомнiць сваё мiнулае i пазбавiцца ад пакутаў? - не вытрымаў Iсаеў.

- Каб гэта было так проста, большасць даўно б перасялiлася ў вечную благадаць. Нават душы тых, хто калiсьцi збiраўся выратаваць нацыю ад слепаты, працягваюць i тут дзялiць прэмii i званнi, не жадаюць саступiць лiдэрства адраджэнства свайму паплечнiку. Душы толькi тых нямногiх, хто ў свой час не раздваiўся, не зламаўся, пакояцца на адвечнай Радзiме ў згодзе з Богам i сабой.

- Мы не гiсторыкi, - вiнавата прызнаўся Iван, - тут патрэбны спецыялiст у сваёй галiне. Абяцаем, што, вярнуўшыся на Зямлю, дакапаемся да вашага роду-племенi i неяк перададзiм вам...

- О не! Гэта не дапаможа! Мы павiнны самi цi ўратавацца, цi працягваць вечныя пакуты... Толькi самi...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета прывiдаў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета прывiдаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Сергей Давидович

Сергей Давидович - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Сергей Давидович - Планета прывiдаў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета прывiдаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.