» » » » Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:

Название:
Планета малпаў (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Буль Пьер

Планета малпаў (на белорусском языке)

П'ер Буль

Планета малпаў

Пераклад: Алесь Асташонак

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Раздзел I

Джын i Фiлiс бавiлi час, вандруючы ў космасе ўдалечынi ад населеных сусветаў.

Мiжпланетныя вандроўкi сталi ўжо звычайнай справай, дый мiжзорныя пералёты не лiчылiся сенсацыйнымi. Зоркалёты рэгулярных лiнiй дастаўлялi турыстаў у казачныя гарады Сiрыуса, а фiнансавых тузоў - на знакамiтыя бiржы Арктура i Альдэбарана*.

* Сiрыус, Арктур, Альдэбаран - найярчэйшыя зоркi ў сузор'ях Вялiкага Пса, Валапаса, Цяльца.

Але Джын i Фiлiс, гэтая пара нiчым не занятых дзетак мультымiльянераў, былi вядомыя сваёй эксцэнтрычнасцю i схiльнасцю да рамантыкi. Шукаючы задавальнення, яны падарожнiчалi ў бязмежнай прасторы пад ветразямi.

Iх касмiчная яхта ўяўляла сабою нешта накшталт сферы, знешняя абалонка якой - незвычайна тонкi i лёгкi ветразь - надзiмалася пад уздзеяннем светлавых промняў. Калi б гэты мiнi-карабель застаўся без кiравання непадалёк ад якойсьцi зоркi - аднак на дастатковай ад яе адлегласцi, там, дзе сiла прыцягнення не надта вялiкая, - ён бы памкнуўся назад ад гэтай зоркi па прамой лiнii. Але зорная сiстэма, жыхарамi якой былi Джын i Фiлiс, мела не адно, а ажно тры сонцы, даволi блiзка адно ад аднаго, таму сонечныя вятры ў ёй дзьмулi з трох бакоў пад рознымi вугламi. I вось Джын прыдумаў сапраўды дзiўны спосаб перамяшчэння. На сферычным ветразi яго карабля было мноства чорных шторак, якiя згортвалiся цi разгортвалiся ў залежнасцi ад жадання рулявога - пры кожным яго манеўры мянялася здольнасць адбiцця, а адначасова з ёю i накiрунак раўнадзейных сiл светлавых патокаў. Апроч таго, эластычная сфера-ветразь магла расцягвацца або скарачацца, i калi Джын хацеў паскорыць ход, ён павялiчваў дыяметр абалонкi да максiмуму - тады велiзарная плошча ветразя надзiмалася пад нацiскам светлавых патокаў, i яхта iмклiва ляцела ў неабсяжнасць з фантастычнай хуткасцю, ад якой у Джына i яго сяброўкi кружылася галава; захопленыя палётам, яны абдымалiся i замiралi, гледзячы ў таемную бездань бязмежных абсягаў, што неслiся насустрач iм. Калi ж Джын хацеў запаволiць ход, то нацiскаў другую кнопку. Сферычны ветразь сцiскаўся настолькi, што ў кабiне можна было сядзець, толькi шчыльна прыцiснуўшыся адно да аднаго. Цiск светлавых промняў амаль не ўплываў на малюпасенькi шар, i, вольны ў сваiм руху, ён быццам павiсаў у пустэчы на нябачнай нiтцы. Маладую пару забiрала салодкае ап'яненне, i яны бавiлi доўгiя гадзiны ў сваiм цесным, створаным толькi для iх маленечкiм свеце, якi Джын параўноўваў з паруснiкам у неабсяжным акiяне, а Фiлiс - з бурбалкай на павуцiнцы вадзянога павука.

Джын выдатна выконваў i iншыя манеўры, нават такiя, што лiчылiся ў касмiчных яхтсменаў найскладанейшымi, напрыклад, паварот оверштаг* з выкарыстаннем ценю ад планеты цi якогасьцi спадарожнiка.

* Оверштаг (гал. overstag) - паварот судна з ветразямi носам да сустрэчнага ветру.

Ён вучыў свайму майстэрству i Фiлiс, i неўзабаве тая магла ўжо кiраваць яхтай не горш за яго, нават была смялейшая. Але варта было ёй узяць у рукi руль, як, захапiўшыся, яна выбiрала такi курс, што яхта падыходзiла да самых межаў Сонечнай сiстэмы, а там магнiтныя буры разбуралi светлавыя патокi, i iх карабель пачынала кiдаць, бы арэхавую шкарлупiну. Ужо некалькi разоў Джын, прачнуўшыся ў такую штармавую хвiлiну, ускокваў бы ашпараны i вырываў у сяброўкi руль. Iншы раз, каб дабрацца да блiжэйшага порта, яму нават прыходзiлася ўключаць дадатковыя ракеты, прадугледжаныя на выпадак крайняй небяспекi.

У той дзень Фiлiс i Джын бесклапотна ляжалi побач у яхце i загаралi пад промнямi трох сонцаў iх роднай сiстэмы. Джын драмаў i думаў пра Фiлiс i пра сваё да яе каханне. Фiлiс глядзела ў неабдымны космас, загiпнатызаваная бясконцасцю пустэчы. Гэта быў адзiн з любiмых яе заняткаў.

Раптам Фiлiс уздрыгнула i прыўзнялася. Недзе наперадзе блiснула дзiўная iскарка. Прайшло колькi секунд, i iскарка блiснула зноў. Фiлiс адразу ж сказала Джыну, што светлавы прамень сустрэў, напэўна, нейкi зiхоткi прадмет. Iнтуiцыя, набытая Фiлiс у касмiчных падарожжах, не магла падмануць яе. Згадзiўся з сяброўкай i Джын, а ён у такiх выпадках не памыляўся. Непадалёк ад яхты - вызначыць адлегласць было цяжка - у космасе плыло нейкае зiхоткае цела. Джын схапiў бiнокль i стаў углядацца ў таямнiчы прадмет. Фiлiс нецярплiва прытулiлася да пляча свайго прыяцеля.

- Рэч невялiкая, - сказаў Джын. - Здаецца, шкляная... Пачакай, дай угледзецца!.. Яна наблiжаецца... Хуткасць большая за нашую... Слухай...

На твары ў Джына было здзiўленне. Ён нават выпусцiў з рук бiнокль, якi Фiлiс адразу ж падхапiла.

- Дарагая, гэта ж бутэлька.

- Бутэлька?

Фiлiс таксама паглядзела ў бiнокль.

- Але, бутэлька... Ну, вядома. Са светлага шкла... Заткнутая: бачу корак. А ўсярэдзiне штосьцi белае. Напэўна, папера... Цыдулка! Джын, трэба яе злавiць!

Джын, вiдаць, думаў пра тое самае, бо адразу ж пачаў спрытна лавiраваць, каб перахапiць бутэльку. Яму ўдалося амаль iмгненна змянiць курс i зменшыць хуткасць - з такiм разлiкам, каб бутэлька прайшла акурат побач з яхтаю. Пакуль ён манеўраваў, Фiлiс паспела надзець скафандр i выйсцi праз перадабалонкавую камеру на вонкавы бок сферычнага ветразя. Учапiўшыся за трос, з сачком на доўгiм дзяржаннi ў другой руцэ, яна рыхтавалася да сустрэчы з бутэлькаю.

Фiлiс i Джын ужо не раз удавалася злавiць сачком у космасе розныя рэчы. Плаваючы пацiхеньку альбо амаль нерухома павiсаючы ў пустэчы, яны ўбачылi багата дзiўнага i зрабiлi цiкавыя адкрыццi, якiмi не пахвалiшся ў звышхуткiх палётах на зоркалёце. Фiлiс вылоўлiвала кавалачкi былых планет, рэшткi метэарытаў з iншых галактык i нават спадарожнiкаў, запушчаных яшчэ на самым пачатку касмiчнае эры. Яна ганарылася сваёй калекцыяй, але бутэлька, ды яшчэ з рукапiсам - а сумненняў у гэтым ужо не было, - сустракалася ўпершыню! Фiлiс ажно дрыжала ад нецярпення. Пагойдваючыся на тросе, бы павучыха на павуцiне, яна аддавала сябру па тэлефоне загады:

- Цiшэй, Джын!.. Не, крыху хутчэй, а не то яна нас перагонiць... Левы борт... правы борт... Уперад... Усё, злавiла!

Радасна крыкнуўшы, Фiлiс вярнулася ў кабiну.

У руках у яе сапраўды была вялiкая, дбайна закаркаваная бутэлька. Усярэдзiне можна было разгледзець тоўсты папяровы скрутак.

- Разбi яе, Джын, хутчэй! - ледзь не калацiлася Фiлiс, умольваючы сябра.

Аднак Джын адкалупваў кавалачкi воску спакойна i акуратна. Ды толькi ён адкаркаваў нарэшце бутэльку, як выявiлася, што дастаць з яе скрутак зусiм немагчыма, такi ўжо тугi ён быў. Тады прыйшлося ўступiць нецярплiвым просьбам сяброўкi i разбiць бутэльку малатком. Скрутак адразу ж разгарнуўся сам. Гэта быў стос танюткiх аркушаў, спiсаных дробным почыркам. Мова запiсаў была зямная - Джын валодаў ёй дасканала, бо некалькi гадоў вучыўся на Зямлi.

Але раптам Джына апанавала незразумелая трывога, i ён нiяк не хацеў пачынаць чытання рукапiсу ўголас. I каб не просьбы ўзбуджанай Фiлiс, якая дрэнна разумела зямную мову i не магла, як нi жадала, прачытаць рукапiс сама, ён, магчыма, так i не адкрыў бы сяброўцы тайну гэтых запiсаў, што так выпадкова трапiлi iм у рукi.

Джын зменшыў памеры ветразя да мiнiмуму, каб яхта павiсла ў прасторы, упэўнiўся, што вакол няма нiякае небяспекi, i, выпрастаўшыся побач з Фiлiс, пачаў чытаць.

Раздзел II

"Я давяраю гэты рукапiс космасу не дзеля таго, каб паклiкаць некага на дапамогу, а спадзеючыся адно на тое, што змагу прадухiлiць жудасную пагрозу, якая навiсла над родам чалавечым. Няхай бог злiтуецца з нас!.."

- Пагрозу над родам чалавечым? - здзiўлена спыталася Фiлiс.

- Але, так тут напiсана. Не перапыняй мяне больш, - сказаў Джын i пачаў чытаць далей.

"...Што ж да мяне, Улiса Меру, то я са сваёй сям'ёю на борце касмiчнага карабля, дзе мы зможам жыць яшчэ доўгiя гады. У нас ёсць агарод, сад, жывёла. Мы нi ў чым не адчуваем недахопу. Магчыма, калi-небудзь мы знойдзем якуюсьцi гасцiнную планету. Але пакуль што гэта толькi мара. А зараз я праўдзiва i падрабязна раскажу ўсё, што са мною здарылася.

У дзве тысячы пяцiсотым годзе я падняўся разам з двума маiмi старэйшымi таварышамi на борт касмiчнага карабля, каб даляцець да планет, над якiмi велiчна ззяе звышгiганцкая зорка Бетэльгейзе.

Гэта была смелая задума, сама грандыёзная з усiх, на якiя толькi калi-небудзь адважвалiся ў космасе зямляне. Зорку Бетэльгейзе, альфу Арыёна, як называюць яе нашы астраномы, аддзяляюць ад нашай планеты амаль трыста светлавых год. Зорка гэтая мае цэлы шэраг асаблiвасцей.

Перш за ўсё памеры: дыяметр яе пераўзыходзiць дыяметр нашага сонца ў чатырыста пяцьдзесят разоў, iнакш кажучы, калi б яна стала на ягонае месца, то распасцерлася б ажно да Марса.

Па-другое, сiла святла, бо Бетэльгейзе - зорка першага класа, сама яркая ў сузор'i Арыёна, бачная з Зямлi голым вокам, нягледзячы на велiзарную адлегласць.

Па-трэцяе, спектр выпраменьвання: нi з чым не параўнальныя ў надзвычайнай сваёй прыгажосцi чырвоныя i аранжавыя промнi.

I нарэшце, зорка гэтая - пераменнае яркасцi. Яна ўвесь час пульсуе, i iнтэнсiўнасць свячэння бесперапынна мяняецца ў залежнасцi ад змянення яе дыяметра.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Планета малпаў (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Планета малпаў (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Пьер Буль

Пьер Буль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Пьер Буль - Планета малпаў (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Планета малпаў (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.