» » » » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Дарога ляжала праз алiўкавы гай, i здавалася, што едзеш дзе-небудзь на радзiме, памiж роднымi вузлаватымi вербамi. Хутка карэта спынiлася каля адзiнокай гасцiнiцы. Ля варот яе сядзела мноства жабракоў-калек, i самы бадзёры з iх здаваўся "дасягнуўшым сталасцi старэйшым сынам голаду". Адны калекi былi сляпыя; у другiх высахлi ногi - гэтыя поўзалi на руках; у трэцiх на знявечаных руках не было пальцаў. Быццам сама галеча цягнулася да падарожнiкаў з гэтай кучы рыззя i лахманоў. "Ессеlenza, miserabili!"* хрыпелi яны, паказваючы свае выродлiвыя канечнасцi.

* Пан, дапамажы няшчасным! (iт.).

Падарожнiкаў сустрэла гаспадыня гасцiнiцы, босая, непрычасаная, у бруднай кофце. Дзверы ў пакоях трымалiся на вяроўках, пад столлю пырхалi кажаны, цагляная падлога была ўся на вышчэрблiнах, а смурод стаяў такi, што хоць сякеру вешай...

- Лепш ужо няхай яна накрые нам стол у стайнi, - сказаў нехта з падарожнiкаў. - Там, прынамсi, ведаеш, чым дыхаеш.

Адчынiлi акно, каб напусцiць свежага паветра, але тут у пакой працягнулiся высахлыя рукi i пачулася адвечнае ныццё: "Ессеlenza, miserabili!".

Сцены пакоя былi спрэс спiсаны, i палова надпiсаў брудна лаяла "цудоўную Iталiю".

Прынеслi абед: вадзянiсты суп з перцам i прагорклым алiўкавым алеем, пасля прыпраўленую такiм жа алеем салату i, нарэшце, нясвежыя яйцы i смажаныя пеўневыя грабеньчыкi - у якасцi ўпрыгожання банкету; нават вiно здавалася не вiном, а нейкай мiкстурай.

На ноч дзверы забарыкадзiравалi чамаданамi, i аднаму падарожнiку даручылi стаяць на варце, а астатнiя заснулi. Вартавым аказаўся студэнт-багаслоў. Ну i духата была ў пакоi! Гарачыня нясцерпная, камары, - а тут яшчэ "miserabili", якiя стагналi ў сне, перашкаджаючы заснуць.

- Так, падарожнiчаць, канечне, было б нядрэнна, - уздыхнуў студэнт, - каб не было ў нас цела. Няхай бы яно ляжала сабе ды адпачывала, а дух лятаў бы, дзе яму заўгодна. А то, куды б я нi прыехаў, усюды журба смокча мне сэрца. Хацелася б чагосьцi большага, чым iмгненная радасць быцця. Так, так, большага, вышэйшага, найвышэйшага! Але дзе яно? У чым? Што гэта такое? Не, я ўжо ведаю, да чаго iмкнуся, чаго хачу. Я хачу прыйсцi да канечнай i шчаслiвейшай мэты зямнога быцця, самай шчаслiвай з усiх.

Толькi ён вымавiў апошнiя словы, як апынуўся ў сябе дома. На вокнах вiселi доўгiя белыя фiранкi, пасярод пакоя на падлозе стаяла чорная труна, а ў ёй смяротным сном спаў багаслоў. Яго жаданне споўнiлася: цела яго адпачывала, а душа вандравала. "Нiкога нельга назваць шчаслiвым раней, чым ён памрэ", сказаў Саламон; i цяпер яго словы зноў пацвердзiлiся.

Кожны памерлы - гэта сфiнкс, неразгаданая загадка I гэты "сфiнкс" у чорнай труне ўжо не мог адказаць на тое пытанне, якое ён сам сабе задаваў за два днi да смерцi.

О, злая смерць! Ты ўсюды сееш страх.

Твае сляды - магiлы ды маленне.

Дык што ж, i думка знiшчаная ў прах?

А я нiкчэмная здабыча тлення?

Што стогнаў хор праз цемру i слату!

Ты адзiнока доўгi век пражыў,

I лёс быў твой цяжэйшы за плiту,

Што на магiлу нехта палажыў.

У пакоi з'явiлiся дзве жанчыны. Мы iх ведаем: то былi фея Смутку i веснiца Шчасця, i яны схiлiлiся над памерлым.

- Ну, - спытала фея Смутку, - многа шчасця прынеслi чалавецтву твае галёшы?

- Што ж, таму хто, ляжыць тут, яны, прынамсi, далi вечную асалоду! адказала фея Шчасця.

- О, не, - сказала фея Смутку. - Ён сам пайшоў са свету раней свайго тэрмiну. Ён яшчэ не настолькi акрэп духоўна, каб авалодаць тымi скарбамi, якiмi павiнен быў авалодаць па самiм сваiм прызначэннi. Ну, я акажу яму дабрадзейства! - I яна сцягнула галёшы са студэнта.

Смяротны сон перапынiўся. Мярцвяк уваскрэс i падняўся. Фея Смутку знiкла, а з ёй i галёшы. Напэўна, яна вырашыла, што цяпер яны павiнны належыць ёй.

КВЕТКI МАЛЕНЬКАЙ IДЫ

- Бедныя мае кветачкi зусiм завялi! - сказала маленькая Iда. - Учора ўвечары яны былi такiя прыгожыя, а цяпер апусцiлi галоўкi! Чаму гэта? спытала яна студэнта, якi сядзеў на канапе.

Яна вельмi любiла гэтага студэнта, - ён умеў расказваць дзiвоснейшыя гiсторыi i выразаць з паперы цiкавыя карцiнкi: сардэчкi з малюпасенькiмi танцоўшчыцамi ўнутры, кветкi i выключныя палацы з дзвярыма i вокнамi, якiя можна было адчыняць. Вялiкi мастак на забавы быў гэты студэнт!

- Што з iмi здарылася? - спытала яна зноў i паказала яму свой павялы букет.

- Ведаеш што? - сказаў студэнт. - Кветкi выправiлiся ноччу на баль, вось i апусцiлi цяпер галоўкi!

- Ды цi ж кветкi танцуюць! - сказала маленькая Iда.

- Танцуюць! - адказаў студэнт. - Па начах, калi навокал цёмна i мы ўсе спiм, яны так весела скачуць адна з адной, такiя балi наладжваюць - проста дзiва!

- А дзецям нельга прыйсцi да iх на баль?

- Чаму ж, - сказаў студэнт, - бо маленькiя маргарыткi i ландышы таксама танцуюць.

- А дзе танцуюць самыя прыгожыя кветкi? - спытала Iда.

- Ты ж бывала за горадам, там, дзе вялiзны палац, у якiм летам жыве кароль i дзе такi дзiўны сад з кветкамi? Памятаеш лебедзяў, якiя падплывалi да цябе за хлебнымi крошкамi? Вось там i бываюць сапраўдныя балi!

- Я яшчэ ўчора была там з мамай, - сказала маленькая Iда, - але цяпер на дрэвах больш няма лiсця, а ў садзе няма кветак. Куды яны падзявалiся? Улетку iх так багата!

- Яны ўсе ў палацы, - адказаў студэнт. - Трэба табе сказаць, што як толькi кароль i прыдворныя пераедуць у горад, кветкi адразу ж уцякаюць з саду ў палац, i там для iх надыходзiць вясёлы час! Вось бы табе паглядзець! Дзве самыя прыгожыя ружы садзяцца на трон - гэта кароль з каралевай. А чырвоныя пеўнiкавыя грабеньчыкi становяцца каля iх, стаяць i кланяюцца, - гэта камер-юнкеры. Потым прыходзяць iншыя цудоўныя кветкi, i пачынаецца баль. Пяцынты i крокусы робяцца маленькiмi марскiмi кадэтамi i танцуюць з паненкамi - блакiтнымi фiялкамi; а цюльпаны i вялiкiя жоўтыя лiлеi - гэта пажылыя дамы, i яны сочаць за тым, каб усе танцавалi адметна i наогул паводзiлi сябе прыстойна.

- А кветачкам не перападзе за тое, што яны танцуюць у каралеўскiм палацы? - спытала маленькая Iда.

- Дык жа нiхто не ведае, што яны там танцуюць! - адказаў студэнт. Праўда, стары наглядчык iншы раз зазiрне ў палац ноччу з вялiзрай вязкай ключоў у руках, але кветкi, як толькi пачуюць бразгаценне ключоў, адразу ж сунiмаюцца, хаваюцца за доўгiя фiранкi, якiя вiсяць на вокнах, i толькi ледзь-ледзь выглядваюць адтуль адным вокам. "Тут штосьцi пахне кветкамi!" бурчыць тады стары наглядчык, а бачыць нiчога не бачыць.

- Вось цiкава! - сказала маленькая Iда i нават у далонi запляскала. - I я таксама не магу iх убачыць?

- Можаш, - сказаў студэнт. - Варта табе толькi, калi зноў пойдзеш туды, зазiрнуць у акенцы. Вось я сёння бачыў там доўгую жоўтую лiлею; яна ляжала i пацягвалася на канапе - уяўляла, што з'яўляецца прыдворнай дамай.

- А кветкi з Батанiчнага саду таксама могуць прыйсцi туды, хаця сад далёка ад палаца?

- Ну, канешне, могуць! - адказаў студэнт. - Бо яны ўмеюць лётаць i лётаюць, калi захочуць. Цi ж ты не заўважыла, якiя прыгожыя матылькi, чырвоныя, жоўтыя, белыя? Яны зусiм як кветкi i калiсьцi былi кветкамi. Аднойчы скочылi яны са сцяблiнкi высока ў паветра, запляскалi пялёсткамi, быццам малюпасенькiмi крылцамi, i паляцелi. I, менавiта таму, што яны паводзiлi сябе добра, iм дазволiлi лётаць i днём. Цяпер iм ужо не патрэбна было вяртацца дадому i сцiшана сядзець на сцяблiнцы, вось iх пялёсткi i пераўтварылiся ў сапраўдныя крылцы. Ты ж гэта сама бачыла. Хаця, магчыма, кветкi з Батанiчнага саду i не бываюць у каралеўскiм палацы. Магчыма, яны нават не ведаюць, як там весела па начах! Вось што ты павiнна зрабiць, - i няхай потым здзiўляецца прафесар батанiкi, якi жыве тут побач, ты ж яго ведаеш? - Калi прыедзеш у яго сад, раскажы якой-небудзь кветачцы пра вялiкiя балi ў каралеўскiм палацы! Кветка раскажа пра гэта астатнiм, i ўсе яны збягуць. Прафесар прыйдзе ў сад, а там нiводнай кветачкi! Вось ён здзiвiцца! "Куды ж яны падзелiся?" - падумае.

- Ды як жа кветка раскажа iншым? Кветкi ж не размаўляюць.

- Вядома, не, - адказаў студэнт, - затое яны ўмеюць гаварыць знакамi. Ты сама бачыла, як яны пагойдваюцца, ледзь падзьме ветрык, як варушаць сваiмi зялёнымi лiсточкамi. I яны гэтак жа добра разумеюць адна другую, як мы, калi гутарым.

- А прафесар разумее iх? - спытала маленькая Iда.

- А як жа ж! Аднойчы ранiцай ён прыйшоў у сад i бачыць, што высокая крапiва робiць знакi сваiм лiсцем цудоўным чырвоным гваздзiкам. Вось што iм казала крапiва: "Вы такiя мiлыя, я вас вельмi люблю". Прафесару гэта не спадабалася, i ён ударыў крапiву па лiсцi, а лiсце ў яе - усё роўна, што ў нас пальцы, - ударыў i апёкся! З той пары ён не асмельваецца яе чапаць.

- Вось цiкава! - сказала маленькая Iда i засмяялася.

- Ну цi ж можна забiваць дзiцяцi галаву такой брыдотай? - абурыўся сумны саветнiк, якi таксама прыйшоў у госцi да бацькоў Iды i сядзеў на канапе.

Ён цярпець не мог студэнта i вечна бурчэў на яго, асаблiва калi той выразаў мудрагелiстыя, забаўныя фiгуркi, накшталт чалавека на шыбенiцы i з сэрцам у руках - яго павесiлi за тое, што ён краў сэрцы, - цi старой ведзьмы на мятле, з мужам на носе. Усё гэта вельмi не падабалася саветнiку, i ён заўсёды паўтараў:

- Ну цi ж можна забiваць дзiцяцi галаву такой брыдотай? Дурныя выдумкi!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганс Андерсен

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.