» » » » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Цяпер мы паскачам далёка-далёка! - сказаў хлопчык. - У панскi маёнтак, дзе мы былi летась!

I дзецi гайсалi вакол поплаўчыка, а дзяўчынка - мы ж ведаем, што гэта была сама Бузiнавая матулька, - прамаўляла:

- Ну, вось мы i за горадам! Бачыш сялянскiя домiкi? А вунь тыя паўкруглыя выступы ў сцяне, падобныя на агромнiстыя яйкi? Гэта ж хлебныя печы. Над домiкамi раскiнула свае галiны бузiна. Вось паходжвае па двары певень! Бачыш, разгрэблiвае смецце i адшуквае спажыву для курэй! Глядзi, якi ён ганаркi!.. А вось мы i на высокiм грудку, каля царквы! Якiя магутныя дубы растуць вакол яе! Адзiн з iх напалову вылез з зямлi карэннямi!.. Вось мы каля кузнi! Глядзi, як ярка палае агонь, як пераць па кавадле малатамi паўаголеныя людзi! Iскры сыплюцца дажджом!.. Але далей, далей, у панскi маёнтак!

I ўсё, што нi называла дзяўчынка, якая сядзела верхам на кiйку за хлопчыкам, мiльгала перад iхнiмi вачыма. Хлопчык бачыў усё гэта, хоць яны толькi кружылiся па поплаве. Пасля яны накiравалiся ў бакавую алею i пачалi ладзiць там сабе маленькi садок. Дзяўчынка дастала са свайго вянка адну бузiнавую кветачку i пасадзiла яе ў зямлю; яна пусцiла карэньчыкi i сцяблiнкi, i хутка вырас вялiкi куст бузiны, такi ж самы, як i ў старых з Новай слабодкi, калi тыя былi яшчэ дзецi. Хлопчык i дзяўчынка ўзялiся за рукi i таксама пайшлi гуляць, але паiмкнулiся не на Круглую вежу i не ў Фрэдэрыксбергскi сад; не, дзяўчынка моцна абняла хлопчыка, паднялася з iм у паветра, i яны паляцелi над Данiяй. Вясна змянялася летам, лета - восенню i восень - зiмою; тысячы малюнкаў адлюстроўвалiся ў вачах i запамiналiся ў сэрцы хлопчыка, а дзяўчынка ўсё прамаўляла:

- Гэтага не забудзеш нiколi!

А бузiна пахла так соладка, так дзiўна! Хлопчык удыхаў i водар ружаў, i пах свежых букаў, але бузiна была за ўсiх мiлейшая, - яе кветачкi красавалiся ў дзяўчынкi на грудзях, а да iх ён так часта схiляўся галавою.

- Як цудоўна тут вясной! - сказала дзяўчынка, i яны апынулiся ў свежым, зялёным букавым лесе; каля iхнiх ног цвiла духмяная белая буквiца, з травы выглядвалi вабныя бледна-ружовыя анемоны. - О, каб вечна панавала вясна ў прыемна пахучых дацкiх лясах!

- Як хораша тут летам! - сказала яна, i яны панеслiся ўзбоч старога панскага маёнтка са старажытнай рыцарскай крэпасцю-замкам; чырвоныя сцены i франтоны адлюстроўвалiся ў азерцах; па iх плавалi лебедзi, зазiраючы ў цёмныя, халаднаватыя алеi сада. Па збажыне iшлi хвалi, быццам у моры, у кожным рове стракацелiся чырвоненькiя i жоўценькiя палявыя кветачкi, па загародах вiлiся хмель i бярозка. А ўвечар высока ўзышоў круглы ясны месяц, з лугоў паплыў саладжавы водар свежага сена! Гэта не забудзецца нiколi!

- Як цудоўна тут увосень! - зноў загаварыла дзяўчынка, i скляпенне нябеснае зрабiлася ўдвая вышэй i сiней. Лясы застракацелi чырвоным, жоўтым i яшчэ зялёным лiсцем. Паляўнiчыя сабакi вырвалiся на волю! Цэлыя плоймы качак з крыкам паляцелi над курганамi, дзе ляжаць старыя каменнi, аброслыя ажынаю. На цёмна-сiнiм моры забялелiся ветразi, а старыя жанчыны, дзяўчаты i дзецi чысцiлi хмель i кiдалi яго ў вялiкiя чаны. Моладзь спявала даўнiя песнi, а старыя жанчыны апавядалi казкi пра троляў, дамавых, iншых мiфiчных iстот. Лепш не можа быць нiдзе!

- А як добра тут зiмою! - гаварыла яна потым, i ўсе дрэвы пакрылiся iнеем; галiны iхнiя пераўтварылiся ў белыя каралы. Снег зарыпеў пад нагамi, быццам на ўсiх былi новыя боты, а з неба пасыпалiся, адна за адною, зорачкi-знiчкi. У дамах запалiлiся свечкi на елках, што былi абвешаныя падарункамi; усе людзi радавалiся i весялiлiся. У вёсках, у сялянскiх хатках не змаўкалi скрыпкi, ляцелi ў паветра начыненыя яблыкамi булачкi. Нават самыя бедныя дзецi ўсклiкалi: "Як добра i хораша зiмою!"

Так, цудоўна! Дзяўчынка паказвала ўсё гэта хлопчыку, i паўсюль пахла бузiна, паўсюль развейваўся чырвоны сцяг з белым крыжам, сцяг, пад якiм плаваў стары матрос з Новай слабодкi. I вось хлопчык стаў юнаком, i яму таксама прыйшлося накiравацца ў далёкае плаванне ў цёплыя краiны, дзе расце кава. На развiтанне дзяўчынка дала яму кветачку са сваёй грудзiны, i ён схаваў яе ў псалтыр. Часта ўспамiнаў ён на чужыне сваю радзiму i разгортваў кнiгу заўсёды на тым самым месцы, дзе ляжала кветачка, якую далi яму на памяць! I чым болей юнак глядзеў на кветку, тым свяжэйшая тая рабiлася i мацней пахнула, а юнаку здавалася, што да яго даносiцца водар дацкiх лясоў. У пялёстку ж кветачкi яму ўяўляўся тварык блакiтнавокай дзяўчынкi; ён быццам чуў яе шэпт: "Як хораша тут увесну, улетку, увосень i ўзiмку!" I сотнi малюнкаў праносiлiся ў ягонай памяцi.

Гэтак прайшло нямала гадоў; ён састарэў i сядзеў са сваёй бабулькай жонкаю пад расквiтнелым бузiнавым кустом. Яны трымалiся за рукi i гаварылi пра былыя днi i пра сваё залатое вяселле, гэтак жа, як iхнiя прадзеды з Новай слабодкi. Блакiтнавокая дзяўчынка з бузiнавымi кветачкамi ў валасах i на грудзях сядзела на галiнцы бузiны, кiвала iм галавою i гаварыла: "Сёння ваша залатое вяселле!" Пасля яна дастала са свайго вянка дзве кветачкi, пацалавала iх, i яны заблiшчэлi спачатку як сярэбраныя, а пасля як залатыя. Калi ж дзяўчынка паклала iх на галовы старых, кветкi пераўтварылiся ў кароны, i муж з жонкаю сядзелi пад квiтнеючым, пахкiм кустом, быццам кароль з каралеваю.

I вось стары пераказаў жонцы гiсторыю пра Бузiнавую матульку, як сам чуў у маленстве, i абоiм здавалася, што ў той гiсторыi было так шмат падобнага на гiсторыю iх асабiстага жыцця. I якраз тое, што было ў ёй падобнае, найбольш усяго i падабалася iм.

- Так-так! - сказала дзяўчынка, якая сядзела ў зелянiне. - Хто заве мяне Бузiнавай матулькаю, хто Дрыядай, а сапраўднае маё iмя Ўспамiн. Я сяджу на дрэве, што ўсё расце i расце; я помню ўсё i ўмею расказваць пра ўсё! Пакажы, цi захавалася яшчэ ў цябе мая кветачка?

I стары разгарнуў псалтыр: бузiнавая кветачка ляжала такая свежая, быццам яе толькi што паклалi туды! Успамiн па-сяброўску хiтаў галавою старым, а тыя сядзелi ў залатых каронах, асвечаныя пурпуровым вячэрнiм сонцам. Вочы iхнiя заплюшчылiся, i... Ды тут i казка заканчваецца!

Хлопчык ляжаў на пасцелi i сам не ведаў, цi бачыў ён усё гэта ў сне, цi толькi чуў казку. Iмбрык стаяў на стале, але з яго не расла бузiна, а дзядок збiраўся ўжо адыходзiць, а хутка i пайшоў.

- Якi цуд, якая вабнасць! - сказаў хлопчык. - Мама, я пабыў у цёплых краях!

- Веру, веру! - сказала мацi. - Пасля такiх двух кубкаў моцнай бузiнавай гарбаты можна пабываць у цёплых краях! - I яна добра загарнула яго ў коўдрачку, каб ён не прастудзiўся. - Ты, здаецца, паспаў, пакуль мы са старым сядзелi ды спрачалiся пра тое, казка гэта цi быль!

- А дзе ж Бузiнавая матулька? - запытаў хлопчык.

- У iмбрыку! - адказала мацi. - I няхай сабе там застаецца!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганс Андерсен

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.